Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст
Мікола Волкаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
Канцэпцыя абароны Мірскага замка выглядала наступным чынам. Для стрымлівання ворага на далёкай адлегласці прызначалася артылерыя, размешчаная ў вуглавых вежах. Размяшчэнне гармат на трэцім паверсе вежаў давала магчымасць павялічыць далёкасць стрэлу. Падыход да замкавых сцен, верагодна, закрывалі драўляныя палісады і сухі ці напоўнены вадою роў. Непасрэдна да саміх муроў роў, аднак, не падыходзіў251. Абарона подступаў да сцен і брамы вялася з вуглавых вежаў і з байніц ніжняга пояса ў праслах сцен. Значная вышыня вежаў была выклікана імкненнем да павелічэння колькасці абаронцаў і эфектыўнасці стральбы з розных відаў зброі. У выпадку прарыву ворага ў замак абаронцы мелі магчымасць нейкі час трымацца ў асобных вежах, а пазней пакінуць замак праз патаемны выхад. Падземны ход, паводле меркавання Ю. Ядкоўскага, існаваў у паўночна-заходняй вежы252. Для забеспячэння ўмацавання вадой на выпадак працяглай абароны на замкавым дзядзінцы была выкапана студня.
Адным з найбольш цікавых фартыфікацыйных элементаў Мірскага замка з’яўляецца яго брама253. Яе праезд знаходзіцца ў масіўнай вежы пасярэдзіне
248 Падрабязней гл.: Волкаў М. Фартыфікацыя і ўзбраенне Мірскага замка. С. 11-24; Ён жа. Мірскі замак у XVI-XVIII стст.: гісторыя будаўніцтва і эвалюцыя функцыянальнага прызначэння // БГЧ. 2016. № 9. С. 29-45.
249 Здановіч Н. I, Краўцэвіч A. К., Трусаў A. А. Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка. С. 20.
250Калнін В. В., ТрэпетЛ. В. Мірскі замак. С.29-30.
251 Здановіч Н. I., Краўцэвіч A. К., Трусаў A. А. Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка. С. 20.
252 Нодковскйй Н. Н. Замок в Мнре. С. LXIX.
253 Падрабязней гл.: Волкаў М. А. Брама Мірскага замка як абарончы вузел // Мірскі замак. Крыніцы стварэння музейных экспазіцый : гісторыка-дакументальныя матэрыялы і інфармацыйныя тэхналогіі. Мінск, 2013. С. 177-184; Ён жа. Да пытання аб існаванні герсы ў браме Мірскага замка // Рэстаўрацыя Мірскага замка. Праблема захавання прыроднага і культурнага ландшафтаў. Нясвіж, 2012. С. 48-54.
заходняй сцяны, подступы да якой фланкіруюцца з суседніх вуглавых вежаў. Для прыкрыцця гэтай зоны на самой вежы-браме на ўзроўні трэцяга паверха быў зроблены машыкуль. Унутры праезда за першай вузкай паўцыркулярнай аркай знаходзіцца выцягнутая адтуліна памерам 3,4 х 0,45 м. Мяркуючы па аналагах, гэтая адтуліна з’яўлялася разнавіднасцю надбрамнага машыкуля. У 2010 г. у выніку археалагічных даследаванняў адразу за машыкулем была выяўлена яма-пастка памерам 2,15 х 2,25 м. Яна мела глыбіню 2,5 м ад першапачатковага ўзроўню праезду і была размешчана паміж узводам, ці пад’ёмным мастом, які згадваецца ў інвентарах 1681 і 1688 гг., і варотамі254. Апошнім крокам па блакіраванню брамы было закрыццё масіўных дубовых варот, размешчаных адразу за стральчатай аркай і ямай-пасткай. Іх восі мацаваліся ў драўляных бэльках. Ад верхняй бэлькі засталіся толькі сляды ў мурах, у той час як ніжняя бэлька захавалася амаль цалкам.
Пасля пераходу Мірскага замка ва ўласнасць М. К. Радзівіла ў сярэдзіне XVI ст. да вежы-брамы было прыбудавана паўкруглае перадбрам’е. Яно павінна было ўмацаваць абарону праезду брамы. 3 заходняга вонкавага боку перадбрам’е закрывалася падвойнымі варотамі, у якіх мелася фортка. Наверсе мура знаходзілася крытая гонтамі баявая галерэя з байніцамі, на якую траплялі з другога паверху вежы.
У пачатку XVII ст. у валоданне біржанскай лініі Радзівілаў перайшоў Любчанскі замак, які меў форму кастэлі (мал. 16). Ініцыятарам будаўніцтва мураванай рэзідэнцыі ў Любчы быў Ян Станіслававіч Кішка, а адзіным сведчаннем, якое ўказвае на дату яго будаўніцтва, з’яўляецца лічба «1581», выбітая на флюгеры з наверша вежы, які быў знойдзены ў час археалагічных даследаванняў. Пры жыцці фундатара будаўніцтва рэзідэнцыі не было закончана, а ў канцы XVI пачатку XVII ст. у ім яшчэ захоўвалася значная колькасць нарыхтаваных будаўнічых матэрыялаў255. Крыштаф Радзівіл актыўна карыстаўся любчанскай рэзідэнцыяй і працягнуў яе разбудову, хаця пры ім будаваліся пераважна драўляныя будынкі. Аб высокім статусе Любчы сведчыць захаванне ў мясцовым замку ў першай палове XVII ст. значнай мастацкай калекцыі256. Для біржанскіх Радзівілаў яна была важнейшай сядзібай у Наваградскім ваяводстве, адкуль было зручна кантраляваць палітычнае жыццё ў рэгіёне.
Замкавы дзядзінец уяўляе сабой прамавугольнік памерам 64 х 87 м і адным бокам прымыкае да Нёмана, а з трох іншых аддзелены ровам шырынёй да 30 м і глыбінёй 7-10 м257. 3 напольнага боку на вуглах дзядзінца былі ўзведзены дзве мураваныя вежы. Паўднёва-заходняя з’яўлялася брамай і мела форму
254 НГАБ. Ф. 694. Воп. 2. Спр. 4468. Арк. 44; Mikulski W., Zawadzki J. Opisy zamkow bialoruskich z inwentarzy dobr przechowywanych w Archiwum Radziwillow w Archiwum Glownym Akt Dawnych. S. 46.
255 Zawadzki J. Siedziby Kiszkow i Radziwillow na Bialorusi w XVI-XVIII wieku : opisy z zasobu Archiwum Glownego Akt Dawnych. S. 83.
256Ibidem. S. 73-76.
257 Ткачоў M. Любчанскі замак // Вялікае княства Літоўскае : энцыкл. : у 2 т. Мінск, 2006. Т. 2. С. 230.
Мал. 16. Замак у Любчы
чацвярыка, на якім узвышаўся васьмярык. Значны памер вежы (10,15 х 9,8 м) і чатыры паверхі, на якіх мелася значная колькасць байніц, дазвалялі канцэнтраваць на ёй вялікую колькасць абаронцаў. Тым не менш магчымасці вядзення фланкіравальнага агню з яе ўздоўж сумежных праслаў сцен былі абмежаваныя. Гэты недахоп паўстаў, на нашу думку, у выніку сумяшчэння функцый вуглавой вежы і вежы-брамы, што з пункту гледжання абароны было не вельмі ўдалым варыянтам. Разам з тым пастаўленая такім чынам вежа мела лепшыя візуальныя сувязі з размешчаным з паўднёвага захаду мястэчкам. Менавіта таму на ёй быў змешчаны гадзіннік. У гэтым можна бачыць дамінаванне ў дадзенай рэзідэнцыі функцыі рэпрэзентацыі над ваенным прызначэннем. На паўднёва-ўсходнім рагу была ўзведзена другая вежа, якая мела памер 8,3 х 8,3 м і тры ярусы бою258. Яна ў большай ступені, чым вежа-брама, адпавядала патрэбам абароны. Яшчэ адну мураваную вежу пачалі ўзводзіць на адным з рагоў з боку Нёмана, аднак яе будаўніцтва не было скончана259. Такім чынам, прыклад Любчанскага замка адлюстроўвае актуальнасць у другой палове XVI ст. формы кастэлі. Прычым галоўнай функцыяй гэтага комплексу,
г5гТкачоў М. Любчанскі замак. Т. 2. С. 230.
259 Zawadzki J. Siedziby Kiszkow і Radziwillow na Bialorusi w XVI-XVIII wieku : opisy z zasobu Archiwum Glownego Akt Dawnych. S. 80.
Мал. 17. Замак у Койданаве. Н. Орда. 1876 г.
мяркуючы па яго архітэктуры, была рэпрэзентацыя, а ваенны складнік адыходзіў на другі план. Тым не менш, калі ўлічыць распаўсюджанасць рэнесансных ідэй і папулярнасць комплексаў рэгулярнай канфігурацыі, любчанская рэзідэнцыя не страціла сваёй актуальнасці пры Радзівілах у першай палове XVII ст. Пра мінімальны ваенны патэнцыял замка сведчыць той факт, што ў час вайны 1654-1667 гг. яго не спрабавалі ўмацаваць і забяспэчыць гарнізонам, у адрозненне ад таго ж Мірскага замка, які ў гэты час выкарыстоваўся ў якасці абарончага аб’екта.
У сярэдзіне XVI ст. ва ўласнасць Радзівілаў біржанскай галіны перайшло Койданава, у якім меўся мураваны замак (мал. 17). Ініцыятарам будаўніцтва апошняга, як лічыць Н. А. Скеп’ян, быў Альбрэхт Гаштольд. Паводле меркавання даследчыцы, будаўніцтва мураванага замка было выклікана найперш ваеннымі патрэбамі260. Магчыма, таму ў дадзеным выпадку мы бачым іншы, чым усе папярэднія, варыянт рэзідэнцыі. Мураваны замак заняў месца ранейшага драўлянага ўмацавання на авальным узгорку памерам 80 х 60 м. Па перыметры дзядзінец акружала мураваная сцяна з 9 вежамі дыяметрам каля 10 м, таўшчынёй сцен да 1,5 м і двума ярусамі бою. Да брамы, якая мела двое варот, вёў доўгі драўляны мост, перакінуты цераз роў261. Пры Радзівілах
260 Скеп’ян Н. Пачаткі будаўніцтва прыватнаўласніцкіх мураваных замкаў у Вялікім княстве Літоўскім. С. 61.
261 Ткачоў М. А. Замкі і людзі. С. 48-49; Augustyniak U. Drewniane dwory Radziwillow birzanskich... S. 106.
на тэрыторыі замка быў узведзены мураваны кальвінісцкі збор з высокай вежай, што змяніла ідэйную нагрузку комплексу. Тым не менш ён захоўваў свой абарончы патэнцыял да сярэдзіны XVII ст. У канцы 1650 пачатку 1660-х гг. мяшчане Койданава прасілі Багуслава Радзівіла, каб «даў для аховы мястэчка ад жаўнераў залогу ў некалькі жаўнераў». Тады ж валашчане прасілі пра «ахову якую ў Койданаўскім замку з убоствам сваім ад жаўнераў»-61.
3.3. Мадэрнізаваныя дрэва-земляныя ўмацаванні
XVI стагоддзе стала пераломным у гісторыі фартыфікацыі ў Еўропе. Імклівае развіццё абарончай архітэктуры ў гэты час было звязана са значным прагрэсам ваеннай тэхнікі і найперш з развіццём артылерыі і тэхнікі аблогі. Гэта вымушала шукаць спосабы абароны ўмацаванняў ад новых больш магутных гармат, а таксама выпрацоўваць спосабы прыстасавання саміх умацаванняў да выкарыстання навейшай агняпальнай зброі. У выніку пошукаў і распрацовак шматлікіх эксперыментальных варыянтаў умацаванняў да канца XVI ст. былі вынайдзены прынцыпы бастыённай фартыфікацыі, якая ажно да XIX ст. дамінавала ў абарончым будаўніцтве. Прамежкавы, ці пераходны, перыяд ад познесярэднявечнай да бастыённай фартыфікацыі Новага часу з’яўляецца вельмі цікавым, і ў розных рэгіёнах Еўропы, у тым ліку на нашых землях, ён меў свае асаблівасці. Нягледзячы на гэта, да сённяшняга дня ён вывучаны недастаткова. Часта даследчыкі ўвогуле не адасабляюць яго ад сярэднявечнай ці бастыённай фартыфікацыі. На прыкладзе абарончых рэзідэнцый Радзівілаў добра бачныя ўнікальнасць і своеасаблівасць умацаванняў гэтага перыяду.
Прынцыпы фартыфікацыі, прыстасаванай для ўжывання агняпальнай зброі і артылерыі, пачынаюць выпрацоўвацца ў розных рэгіёнах Еўропы ўжо ў другой палове XV ст.263 У Польшчы на прагрэс абарончай архітэктуры паўплывалі кантакты з чэшскімі гусітамі, а таксама войны з Тэўтонскім ордэнам і Вугоршчынай. На зломе XV-XVI стст. польскія майстры валодалі развітай тэхнікай насыпання земляных валоў, што пацвярджаецца тым фактам, што іх запрашалі для будаўніцтва такога кшталту ўмацаванняў у Германію (мал. 18). Створаная шмат у чым намаганнямі польскіх спецыялістаў традыцыя будаўніцтва земляных абарончых умацаванняў панавала на нямецкіх землях да канца XVI ст.264 Таму на будаўніцтва дрэва-земляных умацаван-