• Часопісы
  • Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку  XVIII ст  Мікола Волкаў

    Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст

    Мікола Волкаў

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 215с.
    Мінск 2021
    76.11 МБ
    Пасля ардынацый Радзівілаў сойм Рэчы Паспалітай зацвердзіў стварэнне ардынацый Замойскіх (1589), Мышкоўскіх (1601) і Астрожскіх (1609), але
    140 Melen A. Ordynacje w dawnej Polsce. Lwow, 1929. S. 7, 20-22; Zielinska T. Ordynacje w dawnej Polsce // Przegl^d Historyczny. 1977. T. 68. Z. I. S. 17.
    141 Zielinska T Ordynacje w dawnej Polsce. S. 18-19.
    142 Ibidem. S. 20.
    ў ВКЛ больш не было створана ніводнай ардынацыі. Між тым многія магнаты праяўлялі выразнае імкненне да стварэння трывалых родавых зямельных даменаў. Напрыклад, падканцлер Павел Стэфан Сапега імкнуўся заснаваць маярат на аснове сваіх гальшанскіх маёнткаў. Выразным сімвалам гэтага імкнення стала ўзвядзенне магнатам шыкоўнай мураванай рэзідэнцыі ў Гальшанах. Пры гэтым П. С. Сапега не меў магчымасці зацвердзіць сваю ардынацыю на сойме і абмежаваўся ўнясеннем спецыяльнага пункта ў свой тастамент, якім забараняў перадачу гальшанскіх зямель дачцы, каб яны заўжды заставаліся сапежынскімі143. Аднак у сярэдзіне XVII ст. з-за вялікіх пазык гальшанскія землі былі падзелены паміж нашчадкамі роду і крэдыторамі. Гэтаксама на аснове быхаўскіх уладанняў стварыць ардынацыю імкнуўся вялікі гетман Ян Караль Хадкевіч. Паколькі ў магната не было сыноў, ён у 1616 г. запісаў Быхаў з воласцю брату Аляксандру, а ў выпадку смерці апошняга іншаму мужчынскаму прадстаўніку роду Хадкевічаў144. Аднак пасля смерці гетмана ў 1625 г. гэты запіс быў скасаваны, паколькі ён быў зроблены з парушэннем правілаў утварэння ардынацыі і не быў зацверджаны соймам145.
    Паводле Т. Зяліньскай, галоўнымі прычынамі закладання ардынацый былі меркаванні прэстыжу. Іншымі словамі, ардынацыі былі своеасаблівай маніфестацыяй актуальнага становішча роду і клопатам аб утрыманні яго пазіцый у будучыні146. Такім чынам, у дэманстрацыі сваіх амбіцый Радзівілы апынуліся наперадзе не толькі магнатэрыі ВКЛ, але і ўсёй Рэчы Паспалітай. Збіранне вялікіх зямельных латыфундый і наданне ім права ардынацый сталі моцным стымулам для далейшай разбудовы рэзідэнцый, якія знаходзіліся ў іх цэнтрах.
    Пачынаючы з другой паловы XVI ст. асноўным шляхам пераразмеркавання зямель сярод магнатаў у ВКЛ сталі шлюбы і падараванні. Такім чынам пашыралі свае ўладанні і Радзівілы біржанскай і нясвіжскай ліній. Сын Мікалая Радзівіла Рудога Крыштаф I Мікалай (1547-1603) па мянушцы Пярун з біржанскай галіны роду павялічыў свае ўладанні праз шматлікія шлюбы, куплю ці замены. У прыватнасці праз шлюб з Кацярынай Астрожскай ва ўладанне біржанскіх Радзівілаў перайшла Копысь з замкам. Большасць маёнткаў Крыштафа I, якія знаходзіліся пераважна ў Завілейскай Літве (Біржы, Дубінкі, Кейданы і інш.) і Падляшшы, у далейшым адышлі яго сыну Крыштафу II Радзівілу (1585-1640). У дадатак да гэтых маёнткаў у 1606 г. праз шлюб з Ганнай з Кішкаў Крыштаф II Радзівіл атрымаў Любчу з мураваным замкам. Уладанні магната перайшлі да яго адзінага сына Януша XI (1612-1655). Прымаючы пад увагу бліскучую перамогу Януша XI Радзівіла над казакамі пад Лоевам у 1649 г., а таксама значныя выдаткі на войска, якія ён асабіста нёс на пасадзе
    143 Скеп’ян А. Інвентар Гальшан 1649 г. // Ашмяншчына: праблемы рэгіянальнай гісторыі Беларусі. Мінск, 2011. С. 206-207.
    144AGAD. AR. Dz. XXIII. Т. 28. PI. 4. S. 13-15.
    145 VUB. F. 4. B. 39 747.
    146Zielinska T. Ordynacje w dawnej Polsce. S. 27.
    польнага гетмана ВКЛ, кароль надаў яму Барысаўскае староства ў пажыццёвае трыманне, а сойм Невель і Себеж з замкамі ў спадчыннае валоданне.
    У 1600 г. біржанскія Радзівілы ўступілі ў востры канфлікт з родам Хадкевічаў за руку і пасаг апошняй прадстаўніцы княжацкага роду Алелькавічаў Соф’і, якая з’яўлялася адзінай спадчынніцай вялізных Слуцкага і Капыльскага княстваў. У выніку дамовы на Соф’і ажаніўся сын Крыштафа I Радзівіла Пяруна ад шлюбу з Кацярынай з Астрожскіх Януш VI (1579-1620), да якога і адышлі згаданыя княствы147. Адзіным спадчыннікам усёй фартуны Януша VI стаў яго адзіны сын Багуслаў I Радзівіл (1620-1669). Пасля смерці свайго стрыечнага брата Януша XI Радзівіла Багуслаў стаў апекуном яго няпоўнагадовай дачкі Ганны Марыі, з якой ажаніўся ў 1665 г., пасля чаго сканцэнтраваў у сваіх руках усе землі біржанскіх Радзівілаў абодвух адгалінаванняў. У руках магната, такім чынам, апынулася найвялікшая ў Рэчы Паспалітай зямельная латыфундыя.
    Землі Багуслава Радзівіла, паводле польскага даследчыка М. Мілуньскага, можна ўмоўна падзяліць на чатыры вялікія комплексы. Найбольшы асяродак складалі Слуцкае і Капыльскае княствы з найвялікшым у ВКЛ прыватнаўласніцкім горадам Слуцкам. Другі зямельны комплекс месціўся непадалёк ад Менска. Яго цэнтрам было Койданава. У ваколіцах Наваградка і Ліды быў сфарміраваны трэці комплекс, які не меў выразнага лакальнага цэнтра. У яго ўваходзілі Беліца, Любча і інш. Вакол Біржаў канцэнтраваліся ўсе жамойцкія маёнткі Багуслава Радзівіла, што ўтваралі апошні вялізны зямельны комплекс. Удалечыні ад галоўных маёнткаў знаходзіліся Копысь, Невель і Себеж. Акрамя таго, Багуслаў Радзівіл меў маёнткі ў Польшчы і на Падляшшы148.
    Велізарныя землі Багуслава Радзівіла з-за адсутнасці ў магната нашчадкаў мужчынскага полу адышлі ў пасаг яго адзінай дачцы Людвіцы Караліне (1667-1695 гг.). Усяго на 1690 г. у яе ўласнасці знаходзілася 14 287 дымоў у вёсках і пляцаў у гарадах і мястэчках, якія ў суме прыносілі прыбытку ў 300 тыс. злотых. Палова з іх, ці 7 205 дымоў і пляцаў, знаходзіліся ў Слуцкім і Капыльскім княствах, астатнія былі размеркаваны наступным чынам: 2 718 у так званых беларускіх маёнтках (Себеж, Невель, Копысь і інш.), 2 654 у Біржанскім княстве і Жамойці, і яшчэ 1 710 былі раскіданы па Наваградскім, Лідскім, Гарадзенскім паветах і Віленскім ваяводстве149. Такім чынам, амаль % зямель біржанскай галіны Радзівілаў знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
    Людвіка Караліна двойчы выходзіла замуж за нямецкіх князёў Людвіка Леапольда Гогенцолерна і Карла Філіпа Вітэльсбаха і сама кіравала землямі на працягу свайго жыцця. Адразу пасля яе смерці прадстаўнікі нясвіжскай лініі Радзівілаў спрабавалі ўзяць землі пад свой кантроль, аднак гэтыя спробы скончыліся няўдала. Канчаткова пытанне з так званымі нойбургскімі ўладан-
    147Lulewicz Н. Walka Radziwillow z Chodkiewiczami o dziedzictwo sluckie. S. 215.
    148Milunski M. Zarzad dobr Boguslawa Radziwilla w latach 1636-1669. S. 202-203.
    149VUB. F.4. B. 39 747.
    нямі (ад тытула апошняга мужа Людвікі Караліны Карла Філіпа пфальцграфа на Нойбургу) было вырашана толькі ў другой чвэрці XVIII ст.150
    У адрозненне ад біржанскай галіны Радзівілаў лінія князёў на Алыцы і Нясвіжы не перасяклася і захавала высокі статус на палітычнай арэне Рэчы Паспалітай ажно да канца XVIII ст. Шмат у чым гэтаму спрыяла прадуманая і ўдалая зямельная палітыка прадстаўнікоў роду, адным з элементаў якой было заснаванне ў канцы XVI ст. на сваіх землях ардынацый, пра што згадвалася вышэй. Пасля стварэння трох ардынацый у 1586 г. нясвіжская лінія Радзівілаў атрымала тры адгалінаванні: уласна нясвіжскае, алыцкае і клецкае. Пачынальнік нясвіжскай лініі Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка яшчэ да заснавання ардынацыі здолеў павялічыць свае ўладанні за кошт зямель бяздзетнага Юрыя Іллініча, які паводле ліста, складзенага ў 1568 г., перапісаў Сіротку ўсю сваю маёмасць, у тым ліку Мір з мураваным замкам151. У 1569 г. Сіротка ўступіў у валоданне гэтымі маёнткамі і ўключыў іх у склад сваёй нясвіжскай ардынацыі. У далейшым М. К. Радзівіл засяродзіўся на скупцы зямель вакол Нясвіжа, Міра, Свержаня і Магільна, каб стварыць значны і замкнуты ў лагічных граніцах комплекс зямель152. У далейшым нясвіжская ардынацыя па чарзе пераходзіла сынам Сіроткі: Яну Юрыю (1588-1625), Альбрэхту Уладзіславу (1689-1636), Жыгімонту Каралю (1591-1642) і Аляксандру Людвіку (1594-1654). Толькі апошні з іх пакінуў сыноў, старэйшы з якіх, Міхал Казімір (1625-1680), стаў наступным нясвіжскім ардынатам.
    Алыцкая і клецкая лініі перарваліся яшчэ ў XVII ст. Сыны Станіслава Радзівіла Мікалай Крыштаф (1589-1614) і Альбрэхт Станіслаў (1595-1656), якія па чарзе станавіліся алыцкімі ардынатамі, не пакінулі пасля сябе нашчадкаў, і пасля смерці апошняга з іх алыцкая ардынацыя перайшла Міхалу Казіміру як прадстаўніку старэйшай нясвіжскай лініі. Пазней абедзве ардынацыі адышлі сынам Міхала Казіміра Юрыю Юзафу (1668-1689) і Каралю Станіславу (1669-1719), якія былі адначасова нясвіжскімі і алыцкімі ардынатамі. Такім чынам з сярэдзіны XVII ст. землі алыцкай і нясвіжскай ардынацый былі злучаны ў адных руках, што павялічыла эканамічны патэнцыял нясвіжскай лініі Радзівілаў. Клецкая лінія трывала да 1690 г., калі памёр чацвёрты клецкі ардынат Станіслаў Казімір Радзівіл (1648-1690). У далейшым гэтая ардынацыя адышла сыну Аляксандра Людвіка Радзівіла з нясвіжскай лініі Дамініку Мікалаю (1643-1697), які заснаваў другую лінію клецкіх ардынатаў. Праз першую жонку Ганну Палубінскую Дамінік Мікалай у 1679 г. атрымаў Глуск з бастыённым замкам, узведзеным Аляксандрам Гілярыем Палубінскім. Наступным клецкім ардынатам стаў яго сын Ян Мікалай (1681-1729), у той час
    '50 Мацук А. «Нойбургскія маёнткі» // Вялікае княства Літоўскае: энцыкл. : у 2 т. Мінск, 2006. Т. 2. С. 363-366.
    151 Аляхновіч Р. А., Рыбчонак С. А., Шаланда A. I. Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV-XVI стст.: радавод, гербы, уладанні / склад. A. I. Шаланда, навук. рэд. М. Н. Гальпяровіч. Мір, 2015. С. 323-331.
    152Кетра Т. Mikolaj Krzysztof Radziwill Sierotka (1549-1616) wojewoda wileiiski. S. 227.
    як Глуск адышоў Мікалаю Фаўстыну (1688—1746)153. Як і нясвіжскія Радзівілы, прадстаўнікі клецкай лініі з канца XVII ст. уключыліся ў змаганне за «нойбурскія» маёнткі, аднак няўдала.
    На працягу XV першай паловы XVI ст. першыя пакаленні Радзівілаў дзякуючы ўмелай палітыцы прадстаўнікоў роду, а таксама прыхільнасці вялікага князя здолелі сканцэнтраваць у сваіх руках вялікія зямельныя ўладанні. У другой палове XVI XVII ст. памеры ўладанняў роду, яшчэ больш узраслі дзякуючы ўдалым шлюбам. Гэта стварыла падмурак для захавання высокіх пазіцый роду на палітычнай арэне ВКЛ. Разам з тым збіранне вялікіх зямельных латыфундый стала моцным стымулам для разбудовы рэзідэнцый, што знаходзіліся ў іх цэнтрах. Як і іншыя магнацкія роды, Радзівілы мэтанакіравана набывалі землі ў асноўным у цэнтральных абласцях краіны. Большасць іх маёнткаў знаходзілася ў межах Віленскага, Троцкага, Наваградскага, Менскага ваяводстваў і на Падляшшы. Гэта тлумачылася шэрагам прычын. Па-першае, тут знаходзіліся найбольш развітыя ў гаспадарчым плане землі. Па-другое, аддаленасць ад межаў дзяржавы гарантавала маёнткам бяспеку ад нападаў ворагаў. Па-трэцяе, гэтыя землі знаходзіліся бліжэй да цэнтраў улады (Вільні, Варшавы), што спрашчала кантроль над маёнткамі.