Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст
Мікола Волкаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
Новаўвядзенні, зробленыя пры Густаве II Адольфе ва ўзбраенні і арганізацыі арміі, прывялі да змены тактыкі вядзення бою. У час Трыццацігадовай вайны шведы пачалі практыкаваць лінейную пабудову арміі падчас бітваў. Пры гэтым пяхота з артылерыяй займалі цэнтр, а кавалерыя ставілася па флангах і павінна была прыкрываць дзеянні пяхоты. Перавагай лінейнай пабудовы была высокая шчыльнасць агню, а таксама магчымасць эфектыўнага кіравання і хуткага манеўравання асобнымі падраздзяленнямі і арміяй у цэлым. Так была закладзена аснова лінейнай тактыкі, якая панавала ў еўрапейскім ваенным мастацтве да XIX ст.
Дзякуючы рэформам шведская армія набыла вялікую магутнасць праломвання непрыяцельскіх шэрагаў і паступова перайшла ад абарончай тактыкі вядзення бітваў да наступальнай117. Гэта спрыяла падтрыманню высокага бая-
116 Ternsmeden L. Organizacja bojowych і administracyjnych jednostek szwedzkich i rozwoj taktyki walki w XVII wieku (do okolo 1680 roku) H SMHW. 1978. T. 21. S. 315-327.
117Ibidem. S. 322-327.
вога духу арміі. У выніку шведская армія стала адной з найбольш баяздольных і магутных у Еўропе. Найлепш гэта бачна на прыкладзе ваеннага супрацьстаяння з Рэччу Паспалітай. Калі ў 1605 г. войска Рэчы Паспалітай змагло разбіць у тры разы большую шведскую армію, дык праз паўстагоддзі у час вайны 1655-1660 гг. польска-літоўскія сілы, нават пры ўмове колькаснай перавагі, не маглі перамагчы шведаў ні ў адной значнай бітве ў адкрытым полі.
Стварэнне магутнай і баяздольнай арміі зрабіла Швецыю ў першай палове XVII пачатку XVIII ст. наймацнейшай дзяржавай Паўночна-Усходняй Еўропы, якая ставіла перад сабой амбітную задачу пераўтварэння Балтыйскага мора ва ўнутраную акваторыю. Ваенная перавага прывяла да таго, што гэтая скандынаўская краіна з адносна невялікім насельніцтвам і рэсурсамі змагла адсунуць на другі план Рэч Паспалітую і Расію, дэмаграфічны і эканамічны патэнцыял якіх быў у некалькі разоў большы. Разам з тым утрыманне шматлікай баяздольнай арміі Швецыяй было немагчыма без шэрагу рэформ унутры дзяржавы. Дакладней разбудова і ўдасканаленне арміі суправаджаліся зменамі ў палітычнай і эканамічнай сферах: умацоўвалася цэнтральная улада, пабудоваўся бюракратычны апарат, абмяжоўваліся прывілеі дваранства і інш. У гэтым і ёсць сутнасць канцэпцыі ваеннай рэвалюцыі, узорным прыкладам ажыццяўлення якой лічыцца Швецыя.
Да канца XVII ст. узбраенне пяхоты зазнала шэраг змен: жаўнеры перайшлі да выкарыстання стрэльбаў з крамянёвымі замкамі і багінетамі, якія насаджваліся на ствалы стрэльбаў. Гэтыя, як можа падацца, сціплыя тэхнічныя вынаходніцтвы аказалі сур’ёзны ўплыў на ваенную справу.
Крамянёвы замок быў вынайдзены яшчэ ў пачатку XVII ст. Запальванне зарада ў ім адбывалася праз удар крэменю, замацаванага ў курку, аб жалезную плоскасць, ці батарэю. Гэты замок быў болып зручны, чым кнотавы замок, аднак разам з тым даражэйшы ў вытворчасці, таму першапачаткова яго выкарыстоўвалі даволі абмежавана, напрыклад, у паляўнічых стрэльбах. Аднак наладжванне буйнымі еўрапейскімі дзяржавамі масавай вытворчасці зброі дазволіла прымяніць яго для патрэб армій. Напрыклад, у Швецыі пры Густаве II Адольфе было адчынена 7 мануфактур, якія забяспечвалі армію мушкетамі. У час Вялікай Паўночнай вайны яны выпускалі ад 2 да 10 тыс. стрэльбаў штогод. У апошняй чвэрці XVII ст. самыя перадавыя еўрапейскія дзяржавы здолелі ўзброіць свае арміі крамянёвымі мушкетамі, якія сталі асноўнай зброяй Вялікай Паўночнай вайны. Ужыванне мушкетаў з крамянёвымі замкамі дазволіла павялічыць хуткасць стральбы пяхоты, паколькі для перазарадкі патрабавалася менш аперацый, а значыць, і менш часу. Пры гэтым адсутнасць палаючага кноту дазволіла зрабіць шэрагі больш цеснымі. У выніку колькасць шэрагаў у баявым пастраенні мушкецёраў была зменшана да 4, а пазней да 3 чалавек118.
Багінет уяўляў сабой жалезны штык, які замацоўваўся на дуле стрэльбы, што дазваляла выкарыстоўваць апошнюю ў якасці кап’я. Першапачаткова вы-
118Showalter D. Gunpowder and Regional Military Systems. P. 72-73.
карыстоўваўся шпунтавы багінет, які ўстаўляўся ў дула. Але пазней перайшлі да насадачнага багінета, які быў больш зручны, бо яго не трэба было здымаць для вядзення стральбы. Узбройваць багінетамі пяхоту пачалі ў канцы XVII ст., што прывяло да паступовай адмовы ад выкарыстання пікі. Узброены крамянёвым мушкетам з багінетам жаўнер сімвалізаваў завяршэнне ваеннай рэвалюцыі ў Еўропе.
Адным з мацнейшых рухавікоў ваеннай рэвалюцыі было развіццё фартыфікацыі. Значны прагрэс артылерыі і ручной агняпальнай зброі ў канцы XV пачатку XVI ст. прывёў да таго, што познесярэднявечная абарончая архітэктура страціла сваю актуальнасць. У сувязі з гэтым у еўрапейскіх краінах пачаліся інтэнсіўныя пошукі новых тыпаў умацаванняў, якія б, з аднаго боку, давалі магчымасць забяспечыць абарону ад агняпальнай зброі, а з іншага, былі прыдатныя для яе выкарыстання. У выніку ў Італіі ў XVI ст. былі вынайдзены прынцыпы бастыённай фартыфікацыі (так званы trace italienne), якая ў далейшым распаўсюдзілася па ўсёй Еўропе і захоўвала сваю актуальнасць да XIX ст. На беларускіх землях развіты комплекс бастыённых умацаванняў набылі важнейшыя рэзідэнцыя Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку.
Умацаванні, узведзеныя паводле trace italienne, дазвалялі весці эфектыўную абарону з дапамогай артылерыі і ручной агняпальнай зброі, і іх было няпроста здабыць. У такіх умовах абаронцы атрымалі перавагу, а здабыванне фартэцый ускладнілася. Гэта стымулявала пераход да армій новага тыпу, якія былі добра арганізаваны і маглі весці аблогу дастаткова доўгі час. Акрамя таго, такая вайна вымагала ўдзелу спецыялістаў і вайсковых інжынераў высокага класу, а значыць, спрыяла прафесіяналізацыі і павышэнню тэхнічнага ўзроўню армій. Адначасова колькасць адукаваных афіцэраў і інжынераў значна павялічыла і кошты ўтрымання войска119.
У выніку станаўлення новых армій, забяспечаных кваліфікаванымі ваеннымі спецыялістамі і кіроўнымі кадрамі, у XVII ст. былі распрацаваны прынцыпы вядзення рэгулярнай аблогі фартэцый. ЕІайбольшы ўнёсак у гэта зрабіў знакаміты французскі інжынер другой паловы XVII пачатку XVIII ст. Себасцьен Ле Прэтр дэ Вабан. Паказальным з’яўляецца той факт, што Вабан, які дасягнуў дасканаласці ў распрацоўцы прынцыпаў вядзення аблогі, сам спраектаваў і пабудаваў значную колькасць фартэцый. Але і яны не маглі вытрымаць аблогі, калі тую вялі добра падрыхтаваныя і забяспечаныя вайсковыя злучэнні. Фактычна фартэцыі маглі толькі нейкі час стрымліваць непрыяцеля, пакуль палявая армія не здолее зняць аблогу ці рэалізаваць некую іншую стратэгічную аперацыю. У выпадку адсутнасці надзеі на дапамогу абарона страчвала свой сэнс. Менавіта таму ва ўмовах адсутнасці значных ваенных сіл у Рэчы Паспалітай падчас Вялікай Паўночнай вайны не было магчымасці выкарыстаць патэнцыял магутных бастыённых умацаванняў. Наколькі істотна змяніліся ўмовы функцыянавання фартэцый, ілюструе прыклад мацнейшай
119Landers J. The Destructiveness of Pre-Industrial Warfare: Political and Technological Determinants // Journal of Peace Research. Vol. 42. No. 4. 2005. P. 459-460.
радзівілаўскай рэзідэнцыі Слуцка. У 1655 гг. да горада двойчы падыходзіла шматтысячнае расійска-казацкае войска, якое, аднак, не наважылася на адкрыты штурм. А напачатку XVIII ст. слуцкі гарнізон ужо не спрабаваў даць адпор сучасным арміям Расіі і Швецыі.
Артылерыя з’яўлялася адным з ключавых фактараў, які ўплываў на змены ў фартыфікацыі. Таму яе развіццю надавалася значная ўвага. У прыватнасці, распрацоўваліся розныя тыпы снарадаў для гармат. Найбольш распаўсюджанымі былі ядры і бомбы. Радзей ужываліся запальныя снарады. У сярэдзіне XVII ст. пашырыліся ручныя гранаты, якія маглі вырабляцца з жалеза, гліны ці шкла. Пры гэтым шкляныя гранаты лічыліся антыгуманнай зброяй, бо пасля жахлівых раненняў шклянымі аскепкамі жаўнераў было вельмі цяжка выратаваць. Гэта прывяло да паступовай адмовы ад гэтага віду гранат. Іх выкарыстоўвалі пераважна пры абароне і штурме ўмацаванняў. Развіццё артылерыі і фартыфікацыі патрабавала дасведчаных спецыялістаў. Гэта стымулявала пашырэнне адукацыі, а таксама павелічэнне інтарэсу да прыродазнаўчых навук (матэматыкі, фізікі). Характэрным для эпохі ранняга Новага часу сталі кнігі, прысвечаныя артылерыі і фартыфікацыі. Адной з найбольш папулярных у Еўропе была праца нашага земляка Казіміра Семяновіча, выдадзеная на лацінскай мове ў 1650 г. у Амстэрдаме.
Вельмі выразнай тэндэнцыяй ранняга Новага часу стала павелічэнне памераў армій. Гэта было звязана з узрастаннем ролі пяхоты, а ўтрыманне пешых жаўнераў каштавала менш за ўтрыманне кавалерыі. Магчымасць для ўзбуйнення армій стварала таксама практыка рэкруцкага набору, якая была ўведзена ў многіх еўрапейскіх краінах. Найбольшых памераў сярод еўрапейскіх пастаянных армій дасягнула французская. На апошнім этапе Трыццацігадовай вайны, у 1635-1648 гг., у ёй служыла 125 тыс. чалавек, а пасля рэформ Людовіка XIV у час Вайны Аўгсбургскай лігі (1688-1697) 340 тыс.120 Падчас Трыццацігадовай вайны армія Швецыі, якая дзейнічала на тэрыторыі Свяшчэннай Рымскай імперыі, дасягнула 125 тыс. жаўнераў (каля паловы складалі найміты з самых розных еўрапейскіх краін). Гэтага ўдалося дасягнуць дзякуючы ўтрыманню жаўнераў за кошт нямецкіх зямель, у якіх яны стаялі. Пазней шведская армія па прычыне абмежаваных рэсурсаў самой Швецыі была зменшана. Толькі на пачатковым этапе Вялікай Паўночнай вайны яна зноў дасягнула 110 тыс. чалавек121. Дзякуючы вялікім рэсурсам значную армію магла ўтрымліваць Расія. У 1675-1678 гг. у расійскай арміі служыла 130 тыс. жаўнераў, а на пачатковым этапе Вялікай Паўночнай вайны 200 тыс.122
Зусім своеасаблівым быў выпадак Рэчы Паспалітай. У 1659 г. Польшча і ВКЛ разам мабілізавалі 54 тыс. жаўнераў123. Гэтыя сілы з цяжкасцю маглі
™LynnJ A. The French Army, 1610-1715. Cambridge, 1997. P. 55.
121 Frost R. Potop a teoria rewolucji militarnej. S. 161.
mLuhJ. Kriegskunst in Europa 1650-1800. Koln, 2004. S. 17.
123 Nagielski M. Koncepcje prowadzenia dzialah przeciwko Szwedom w dobie potopu w latach 1655-1660 // Z dziejow stosunkow Rzeczypospolitej Obojga Narodow ze Szwecja w XVII wieku I red. M. Nagielski. Warszawa, 2007. S. 174.