Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст
Мікола Волкаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
т Malczewska М. Latyfundium Radziwiliow w XV do polowy XVI wieku. S. 5; AlexandrowiczS. Studia z dziejow miasteczek Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. S. 31; Petrauskas R. Fiirsten und Grafen des Heiligen Romischen Reiches: die litauischen Hochadeligen und ihre romischen Titel im Kontext des Wiener Fiirstentags // Das Wiener Fiirstentreffen von 1515. Beitrage zur Geschichte der habsburgisch-jagiellonischen Doppelvermahlung / hrsg. B. Dybas, I. Tringli. Budapest, 2019. S. 216.
128 Ochmanski J. Historia Litwy. Wroclaw, 1967. S. 85.
129 Dobkowski P. R. Dobra rodowe i nabyte w prawie litewskim od XIV do XVI wieku. Lw6w, 1916. S. 106.
130 Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachta polsk$ w Horodle r. 1413 // Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. 1920. T. 5. S. 43-45; Wasilewski T Pochodzenie rodu Radziwillow-Oscikow // MHA. 1997. T. VII. S. 15-17; Malczewska M. Latyfundium Radziwiliow w XV do polowy XVI wieku. S. 44-45; Пятраўскас P. Літоўская знаць y канцы XIV XV ст.: склад структура улада. Смаленск, 2014. С. 214.
131 Malczewska М. Latyfundium Radziwiliow w XV do polowy XVI wieku. S. 50.
На думку П. Дабкоўскага, кандыдаты на атрыманне наданняў самі звярталіся да гаспадара з просьбай, на што атрымлівалі альбо згоду, альбо адмову132. Такім чынам, маючы прыхільнасць з боку вялікага князя феадал мог разлічваць на пашырэнне зямельнай уласнасці ў пэўнай мясцовасці.
Мікалай I Радзівіл па мянушцы Стары (памёр у 1510 г.) быў адзіным сынам Радзівіла Осцікавіча, таму атрымаў усю спадчыну бацькі. У 1491 г. ён заняў пасады канцлера і віленскага ваяводы і амаль два дзесяцігоддзі знаходзіўся на вяршыні ўладнай іерархіі ВКЛ. За гэты час, у тым ліку праз удалыя шлюбы, ён значна павялічыў свае ўладанні. Маёнткі Мікалая I Радзівіла былі сканцэнтраваны ў асноўным у Завілейскай Літве і Ашмяншчыне. У іх налічвалася 2945 дымоў133. Свае землі магнат перадаў тром сваім сынам: Мікалаю II, Яну I і Юрыю I.
Акрамя спадчынных зямель у рукі Мікалая II Радзівіла (1470-1521 гг.) па мянушцы amor Poloniae (лац. 'прыхільнік Польшчы’), які пасля смерці бацькі ў 1510 г. заняў пасады канцлера і віленскага ваяводы, перайшла надзвычай вялікая «фартуна» праз жонку Эльжбэту, дачку і адзіную спадчынніцу троцкага ваяводы Багдана Андрэевіча Саковіча. Гэтая спадчына складала прыблізна 4160 дымоў. Сярод гэтых маёнткаў быў Мядзел з замкам, заснаваным Багданам Саковічам134. У далейшым, карыстаючыся прыхільнасцю Жыгімонта I Старога, Мікалай II Радзівіл праз наданне атрымаў вялізныя землі на Падляшшы з замкамі ў Райгарадзе, Гонядзі і Ваневе, а таксама Хоўхлу разам з Пячкоўскім дваром, дзе пазней паўстаў замак. На аснове гонядзка-райгародскіх маёнткаў магнату ўдалося стварыць трывалы зямельны дамен для нашчадкаў. У 1517 г. Жыгімонт I Стары выдаў прывілей, якім гарантаваў шырокі імунітэт уладальніку гонядзка-райгарадскіх маёнткаў і яго спадчыннікам. Гэтым прывілеем «гонядзка-райгародскае гаспадарства» і яго падданыя вызваляліся ад судоў і падпарадкавання мясцовым ураднікам, а таксама ад падаткаў і вайсковай службы ў павятовай харугве135. 3 планамі ўмацавання пазіцый роду былі звязаны клопаты Мікалая II Радзівіла аб атрыманні княжацкага тытула, які быў яму нададзены ў 1518 г. імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Максіміліянам I на ўладаннях у Гонядзі і Мядзеле136. Аднак «гоняндзка-райгарадскае гаспадарства» праіснавала нядоўга, бо гэтая галіна роду ў хуткім часе абарвалася.
Другі сын Мікалая I Радзівіла Старога Ян I (1474-1522) па мянушцы Барадаты, які пры канцы жыцця займаў пасаду маршалка земскага, пасля падзелу
т Dqbkowski Р. R. Dobra rodowe і nabyte w prawie litewskim od XIV do XVI wieku. S. 36-37.
133Malczewska M. Latyfundium RadziwiHow w XV do polowy XVI wieku. S. 50.
134 Волкаў M. A., Плавінскі M. A. Мядзельскі замак y святле пісьмовых i археалагічных крыніц// Архіварыус. Мінск, 2015. Вып. 13. С. 86.
135 Malczewska М. Latyfundium Radziwillow w XV do polowy XVI wieku. S. 65; Maroszek J. Pogranicze Litwy i Korony w planach krola Zygmunta Augusta: z historii dziejow realizacji mysli monarszej mi^dzy Niemnem a Narwi$. Bialystok, 2000. S. 72; Скеп’ян H. Закладанне родавых традыцый на прыкладзе Мікалая Мікалаевіча Радзівіла Н Arche. 2015. № 6 (139). С. 21-23.
136Petrauskas R. Fiirsten und Grafen des Heiligen Romischen Reiches: die litauischen Hochadeligen und ihre romischen Titel im Kontext des Wiener Fiirstentags. S. 214-219.
маёнткаў 1520 г. атрымаў у спадчыну землі, большасць якіх ляжала ў Завілейскай Літве. Праз удалыя шлюбы ён набыў маёнткі на Наваградчыне, у Менскім, Браслаўскім і Мазырскім паветах. Сярод найбольш каштоўных набыткаў былі Нясвіж і Алыка, у якіх ужо існавалі замкі. У далейшым яны сталі галоўнымі рэзідэнцыямі нясвіжскай галіны роду.
Трэці сын Мікалая I Радзівіла Юрый I (1480-1541) па мянушцы Геркулес, які з 1531 г. займаў пасаду вялікага гетмана ВКЛ, да бацькоўскіх зямель далучыў маёнткі ў Гарадзенскім, Віленскім, Лідскім і Ашмянскім паветах. Усяго на набыццё новых маёнткаў магнат, паводле падлікаў М. Мальчэўскай, выдаткаваў 8498 !4 коп літоўскіх грошаў. Для параўнання найбагацейшы чалавек краіны канцлер ВКЛ і віленскі ваявода Альбрэхт Гаштольд выдаткаваў на тыя ж мэты 6800 коп літоўскіх грошаў137. Ад бацькі Юрый I атрымаў Біржы і Дубінкі, у якіх былі заснаваны дзве галоўныя рэзідэнцыі біржанскай галіны роду.
Сыны Юрыя I і Яна I Радзівілаў, адпаведна Мікалай IV (1512-1584) па мянушцы Руды і Мікалай V (1515-1565) па мянушцы Чорны, абапіраючыся на значныя зямельныя надзелы, сфарміраваныя іх бацькамі, а таксама на прыхільнасць гаспадара здолелі яшчэ больш узмацніць пазіцыі свайго роду. Надзвычай вялікі ўплыў Радзівілаў пятага пакалення быў звязаны з іх асабістымі сувязямі з сынам Жыгімонта I Старога маладым каралевічам Жыгімонтам. У 1550 г. сястра Мікалая Радзівіла Рудога Барбара пабралася шлюбам з Жыгімонтам II Аўгустам і пазней была каранавана. Парадненне з манаршым родам разам з вялікім уплывам на самога вялікага князя вывела братоў Радзівілаў у вышэйшы ранг ва ўладнай іерархіі ў параўнанні з іншымі літоўскімі і польскімі магнатамі. Тады ж Мікалай Радзівіл Руды атрымаў пасаду вялікага гетмана ВКЛ, а Мікалай Радзівіл Чорны пасаду канцлера ВКЛ.
3 другой чвэрці XVI ст. практыка шырокай раздачы зямель у ВКЛ была абмежавана, а павелічэнне зямельнай уласнасці для магнатаў стала магчымым шляхам атрымання зямель праз шлюб ці куплю. Тым не менш, нягледзячы на скарачэнне памераў гаспадарскіх уладанняў, вялікі князь працягваў надаваць Радзівілам землі. Так, у 1550 г. Мікалай Радзівіл Руды атрымаў ад вялікага князя Койданава з мураваным замкам, будаўніцтва якога было распачата яшчэ пры Гаштольдах138. Годам пазней, Мікалаю Радзівілу Чорнаму было нададзена Клецкае і Давыд-Гарадоцкае княствы, якія прылягалі да яго нясвіжскіх уладанняў. У Клецку і Давыд-Гарадку на той час ужо меліся драўляныя замкі. Канчаткова гэтыя ўладанні перайшлі ў валоданне сыноў Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1558 г.139 Такім чынам, на прыкладзе першых пяці пакаленняў Радзівілаў выразна бачна імкненне да збірання зямель, што было выклікана імкненнем прадстаўнікоў роду да замацавання свайго высокага статусу сярод палітычнай эліты ВКЛ.
137Malczewska М. Latyfundium Radziwittow w XV do polowy XVI wieku. S. 82-92.
138 Феранц M. Каралева i яе брат: адносіны Барбары Радзівіл з Мікалаем Радзівілам Рудым // Arche. 2015. № 6 (139). С. 41-42.
Скеп’ян A. А. Дзве ардынацыі два цэнтры: Клецк і Нясвіж // Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565 гг.): палітык, дыпламат, мецэнат. Нясвіж, 2016. С. 141.
Своеасаблівым адказам на дазвол неабмежаванага продажу зямель, які мог прывесці да страты пазіцый роду, можна лічыць з’яўленне ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай у канцы XVI ст. новай прававой практыкі маярату, ці ардынацыі. Ардынацыямі (ад лац. ordinatio закон, устава, статут) у Рэчы Паспалітай называлі своеасаблівы прававы інстытут, які звязваў пэўныя маёнткі, як непадзельную і непазбывальную цэласнасць, з пэўным родам. Юрыдычнай сутнасцю ардынацыі было забеспячэнне для акрэсленага кола нашчадкаў трывалай маёмаснай базы, якую забаранялася дзяліць. Усталяванне адзінага спадчынніка (ардыната) ішло паводле першародства, ці primogenitur (лац. 'прынцып перадачы маёнтку паводле блізкасці крыві і старшынства лініі’). Пры гэтым жанчыны выключаліся з права атрымання спадчыны, каб маёмасць не пераходзіла да іншых родаў. У выпадку адсутнасці нашчадка мужчынскага полу ардынацыя пераходзіла да іншых адгалінаванняў роду. Галоўнай мэтай заснавання ардынацыі было стварэнне асновы для захавання значэння і высокіх пазіцый роду ў доўгай перспектыве. Стварэнне ардынацыі фактычна значыла выманне пэўных маёнткаў з-пад агульнага права, на што патрэбна была згода вышэйшай заканадаўчай інстанцыі Рэчы Паспалітай сойма140.
Найбольшае пашырэнне маярат, як практыка захавання цэласнасці родавых маёнткаў, атрымаў у паўднёвай Еўропе, у той час як у нямецкіх землях ён з’явіўся ў пачатку XVII ст. і пашырыўся мала141. У Рэчы Паспалітай першымі, хто ўсталяваў ардынацыі на сваіх маёнтках, былі якраз Радзівілы. У 1577 г. сыны Мікалая Радзівіла Чорнага Мікалай Крыштаф (1549-1516), Альбрэхт (15581592) і Станіслаў (1559-1599) узгаднілі падзел бацькоўскіх маёнткаў. У 1586 г. яны склалі новае пагадненне, паводле якога на аснове нясвіжскага, алыцкага і клецкага зямельных комплексаў прадугледжвалася стварэнне ардынацый для кожнага з братоў. У тым жа годзе яе пацвердзіў кароль, а ў 1589 г. сойм Рэчы Паспалітай.
Умовы функцыянавання радзівілаўскіх ардынацый і перадачы іх у спадчыну складваліся паступова. У 1586 г. яшчэ не былі акрэслены прынцыпы перадачы галоўных маёнткаў, аднак забаранялася іх прадаваць і перадаваць «дзеўцы», каб усё маёнткі па бацьку захоўваліся ў родзе Радзівілаў. У 1595 г. М. К. Радзівіл увёў для сваіх сыноў прынцып спадкавання галоўных маёнткаў (Нясвіжа і Міра) паводле прынцыпу першародства, тлумачачы гэта прыкладамі «хрысціянскіх правіцеляў» і патрэбамі сям’і. Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што менавіта М. К. Радзівіл адыграў галоўную ролю ў інстытуцыяналізацыі ардынацый у прававой практыцы Рэчы Паспалітай. 3 практыкай усталявання маярату ён пазнаёміўся, найверагодней, у Італіі ў 1582-1584 гг.142