Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст
Мікола Волкаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
супрацьстаяць арміям Швецыі і Расіі. 3-за адсутнасці змен у сістэме кіравання краіны далейшае ўзмацненне і разбудова арміі аказаліся немагчымымі. Гэта было асабліва заўважна ў пачатку Вялікай Паўночнай вайны, калі невялікая армія краіны не мела магчымасці істотным чынам паўплываць на ход вайны.
Тэндэнцыя да ўзбуйнення армій, якая ахапіла еўрапейскія краіны ў ранні Новы час, стала сур’ёзным выпрабаваннем для іх фінансавых сістэм. На працягу XVII ст. еўрапейскія дзяржавы не змаглі стварыць дзейсныя механізмы фінансавання і забеспячэння армій124. Найбольш зручным выхадам у такіх умовах быў перанос цяжару ўтрымання жаўнераў на насельніцтва тэрыторый, на якіх вяліся баявыя дзеянні. Паслядоўна гэтым спосабам здабывання сродкаў на патрэбы войска ў XVII пачатку XVIII ст. карысталіся шведы. Менавіта накладанне вялікіх кантрыбуцый на насельніцтва нямецкіх зямель у час Трыццацігадовай вайны дазволіла Швецыі ўтрымліваць армію ў больш чым 100 тыс. чалавек.
3 іншага боку, прыклад Рэчы Паспалітай вельмі добра ілюструе маштаб фінансавых праблем, з якімі сутыкаліся дзяржавы ранняга Новага часу ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі. У сярэдзіне XVII ст. войны, якія ішлі на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, прывялі да велізарных спусташэнняў і змяншэння падаткаў з насельніцтва. Становішча ўскладнялася доўгай працэдурай зацвярджэння, якая праходзіла праз сойм, і цяганінай у зборы падаткаў з-за неэфектыўнай бюракратыі. У выніку заробкі выплочваліся жаўнерам несвоечасова і не ў поўным памеры, што падрывала баяздольнасць войскаў і было адной з прычын ваенных няўдач. Фактычна дзяржаўны лад, які існаваў у краіне, не дазваляў перайсці да ўтрымання пастаяннай арміі новага тыпу.
Утрыманне пастаяннай баяздольнай арміі паглынала значныя матэрыяльныя рэсурсы, таму еўрапейскія дзяржавы паступова мяняліся. Умацаванне ўлады манарха дазваляла рэфармаваць і разбудоўваць сістэму збору падаткаў для забеспячэння жаўнераў. Дзяржаўны бюракратычны апарат значна разросся і ўмацаваўся, што забяспечыла больш эфектыўнае кіраванне краінай. Змянялася і вайсковая адміністрацыя. Такім чынам, усе інструменты кіравання былі фармальна засяроджаны ў руках манарха, які ўвасабляў у сабе дзяржаўную сістэму.
У эпоху абсалютызму, якая пачалася ў Еўропе ў другой палове XVII ст., ранейшых жаўнераў-наймітаў, што ваявалі за грошы, паступова замяніла дысцыплінаваная пастаянная армія. Яна складалася з рэкрутаў пастаянных ці часовых палкоў, якіх набіралі як на тэрыторыі ўласнай дзяржавы, так і за яе межамі. Усе яны давалі прысягу свайму палку, палкавому сцягу і манарху. Адным з характэрных атрыбутаў сталых армій стала аднастайная ўніформа, увядзенне якой акрамя практычнай карысці мела таксама сімвалічнае значэнне і спрыяла ўмацаванню субардынацыі і дысцыпліны ў войску.
Лакаматывам ваеннай рэвалюцыі ў Паўночна-Усходняй Еўропе была Швецыя, войны з якой стымулявалі рэформы ў Рэчы Паспалітай і Расіі. Аднак
124Frost R. Potop a teoria rewolucji militarnej. S. 151.
гэтыя краіны ўяўлялі сабой пэўны феномен. Іх палітычныя і ваенныя эліты выдатна разумелі перавагі еўрапейскага ваеннага мастацтва і імкнуліся пераймаць яго дасягненні. Доўгі час гэтак дзейнічала Рэч Паспалітая, што дазваляла ёй да сярэдзіны XVII ст. паспяхова супрацьстаяць Расіі. Аднак асаблівасць ваеннага тэатру Усходняй Еўропы, які характарызаваўся малой шчыльнасцю засялення і слабай урбанізаванасцю, а таксама неабходнасць вядзення войнаў з Турцыяй, наклалі значны адбітак на развіццё ваеннай справы ў абедзвюх краінах. У выпадку Рэчы Паспалітай значны ўплыў аказала таксама спецыфіка грамадска-палітычнага ладу, што перашкодзіла ўмацаванню ўлады манарха і з’яўленню ў краіне вялікай баяздольнай арміі. У той час як у Расіі, дзе ўлада цара традыцыйна была моцнай, комплекс рэформ паводле ўзору дзяржаў Заходняй Еўропы ўдалося рэалізаваць у другой палове XVII пачатку XVIII ст.
Пры Пятры I Расія выступіла ў Вялікай Паўночнай вайне супраць наймацнейшай дзяржавы рэгіёна таго часу Швецыі. Таму многія рэформы, якія праводзіў расійскі цар, фактычна былі падпарадкаваны мэтам гэтага вайсковага супрацьстаяння. Паводле ўзору еўрапейскіх краін была створана вялікая армія, заснаваная на рэкруцкай сістэме. Па баяздольнасці яна першапачаткова значна саступала шведскай арміі, што засведчыла паражэнне расійскіх войскаў пад Нарвай у 1700 г. Аднак паглыбленне рэформ, вайсковы вопыт і далейшая рэарганізацыя арміі дазволілі змяніць сітуацыю. Вынікамі недаацэнкі Карлам XII патэнцыялу рэфармаванай расійскай арміі стаў разгром шведаў пад Палтавай у 1709 г. Дзейнасць Пятра I яскрава сведчыць, што для стварэння і забеспячэння магутнай арміі патрабавалася правядзенне комплексу рэформ. Цар удасканаліў сістэму цэнтральнага і тэрытарыяльнага кіравання, правёў адукацыйную рэформу і стымуляваў развіццё прамысловасці. Дзве апошнія ініцыятывы былі напрамую звязаны з арміяй, якой патрабаваліся кваліфікаваныя ваенныя спецыялісты, шмат зброі і рыштунку. Цікава, што Пётр I асабіста вывучаў сістэму кіравання многіх еўрапейскіх краін, але найбольш абапіраўся на вопыт свайго галоўнага праціўніка Швецыі125. Тагачасная расійская армія пераняла нават шведскую тактыку вядзення бою126. Сімвалічным стаў тост расійскага цара, які на застоллі ў гонар перамогі ў Палтаўскай бітве ўзняў келіх «за здароўе настаўнікаў за шведаў». У выніку Вялікай Паўночнай вайны Швецыя саступіла першае месца ў Паўночна-Усходняй Еўропе Расіі, якая, валодаючы значна большымі рэсурсамі, здолела рэалізаваць праграму рэформ і правесці пераўтварэнні паводле дасягненняў ваеннай рэвалюцыі ў Еўропе.
Канцэпцыя ваеннай рэвалюцыі добра тлумачыць прычыны заняпаду Рэчы Паспалітай, адной з буйнейшых еўрапейскіх дзяржаў ранняга Новага
125 Баггер X. Реформа Петра Велнкого в Росснн II Царь Петр н король Карл. Два правнтеля н нх народы / науч. ред. A. С. Кан. М., 1999. С. 121-155.
126 Arteus G. Szwedzka taktyka walki podczas wielkiej wojny polnocnej // SMHW. T. XXI. 1978. S. 356-357.
часу. Вядома, што канфлікты звычайна з’яўляюцца крыніцай, інструментам і штуршком для перамен. Негатыўныя наступствы, якія прынеслі войны сярэдзіны XVII пачатку XVIII ст., былі праявай глыбокага палітычнага, эканамічнага і духоўнага крызісу гэтай дзяржавы і маглі стаць імпульсам для маштабных пераўтварэнняў. Аднак гістарычны шанец быў змарнаваны. Парадаксальным чынам эпоха еўрапейскага тэхналагічнага, эканамічнага і культурнага ўздыму, глыбокіх сацыяльных і палітычных пераўтварэнняў стала часам поўнага заняпаду Рэчы Паспалітай. У пачатку XVIII ст. краіна трапіла ў такую ступень залежнасці ад Расійскай імперыі, што была не ў стане эфектыўна правесці неабходныя рэформы, а ў канцы гэтага стагоддзя была падзеленая паміж суседзямі і цалкам знікла з палітычнай карты Еўропы. Гэта наклала істотны адбітак на ўмовы існавання ўмацаваных рэзідэнцый Радзівілаў. Калі ў канцы XVI другой палове XVII ст. яны з’яўляліся важным складнікам сістэмы абароны дзяржавы, дык напачатку Вялікай Паўночнай вайны ва ўмовах крызісу вайсковай справы ў Рэчы Паспалітай яны не маглі адыграць колькі-небудзь значнай ролі ў абароне краіны. У новых умовах нават самыя заможныя магнаты не былі здольны ўзводзіць і забяспечваць умацаванні, якія б маглі супрацьстаяць мадэрнізаваным арміям абсалютысцкіх дзяржаў.
2.3. Афармленне зямельных латыфундый Радзівілаў
У XVI-XVIII стст. вялікія зямельныя ўладанні з’яўляліся адной з асноўных перадумоў для захавання высокіх пазіцый сярод палітычнай эліты ВКЛ, а таксама ў яго дзяржаўнай структуры. Узвышэнне па дзяржаўнай лесвіцы аднаго з прадстаўнікоў роду давала яму магчымасць сканцэнтраваць у сваіх руках зямельную ўласнасць, якая ў далейшым станавілася эканамічным падмуркам для нашчадкаў. Прыбыткі з зямельных уладанняў давалі магчымасць для падтрымання высокага статусу ў грамадстве і выканання дзяржаўных абавязкаў, якія патрабавалі значных выдаткаў. У сваю чаргу, забеспячэнне абароны зямельных латыфундый, іх дэмаграфічнага і эканамічнага патэнцыялу было важнейшай прычынай, якая інспіравала будаўніцтва і ўтрыманне ўмацаванняў. Пры гэтым від умацавання і ўзровень яго абароназдольнасці ў значнай ступені залежалі ад памераў і значэння паселішча і зямельнага комплексу, цэнтрам якога яно было. Таму для вывучэння практыкі абарончага будаўніцтва Радзівілаў найперш засяродзімся на працесе фарміравання зямельных латыфундый роду.
Пачынаючы з сярэдзіны XV ст. многія княжацкія і баярскія роды сталі на шлях стварэння вялікіх зямельных латыфундый. Фармальна гэта дазваляў прывілей Ягайлы 1387 г., паводле якога феадалы каталіцкага веравызнання атрымалі права валодання зямельнай уласнасцю. Пазней гэтае права было пашырана і на феадалаў праваслаўнага веравызнання. Працэс стварэння вялікіх магнацкіх латыфундый набыў шырокі размах у першай палове XVI ст.
і ў асноўным завяршыўся ў час кіравання Жыгімонта II Аўгуста'27. Паводле падлікаў Е. Ахманьскага, калі напрыканцы XIV ст. пад уладай вялікага князя знаходзілася да 80 % насельніцтва, дык да 1528 г. гэтая лічба зменшылася да 30 %128.
Галоўным шляхам пераходу зямлі ў валоданне прыватных асоб былі вялікакняжацкія наданні за выслугі. Права набываць і прадаваць зямлю доўгі час было абмежавана неабходнасцю атрымання дазволу гаспадара ці яго прадстаўніка, а таксама лімітам на продаж зямлі: дазвалялася прадаваць і дараваць толькі трэцюю частку родавых ці набытых зямель. Статутам ВКЛ 1566 г., а таксама папраўкамі, унесенымі ў яго ў тым жа годзе на Берасцейскім сойме, гэтыя абмежаванні былі ліквідаваны129. Гэта стварыла перадумовы для маштабнага пераразмеркавання зямель сярод магнацкіх родаў і стварэння вялізных прыватных латыфундый. У выніку ў ВКЛ на працягу XV-XVIII стст. сфарміравалася адносна невялікая група заможных магнацкіх родаў, якія з апорай на агромністыя зямельныя латыфундыі дамінавалі на палітычным алімпе дзяржавы. Адным з найбольш паспяховых сталі Радзівілы, якія здолелі сканцэнтраваць у сваіх руках значную зямельную ўласнасць.
Пачынальнікам роду Радзівілаў лічыцца віленскі кашталян Крысцін Осцік (памёр у 1442). Родавым маёнткам Осціка былі Даўклебішкі над ракой Дукштай. Вотчынныя маёнткі яго бацькі даследчыкі лакалізуюць у ваколіцах Кернавы130. Сын Осціка Радзівіл (памёр у 1477 г.), які даў імя роду, напрыканцы жыцця займаў пасады віленскага кашталяна і троцкага ваяводы. Высокая пазіцыя ў грамадстве і прыхільнасць гаспадара далі яму магчымасць павялічыць свае зямельныя ўладанні. Яго асноўныя землі былі сканцэнтраваны ў так званай Завілейскай Літве (паўночна-ўсходняй частцы сучаснай Літвы). Толькі асобныя маёнткі Радзівіла Осцікавіча знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Акрамя таго, у тым жа рэгіёне магнат атрымаў ад вялікага князя у часовае трыманне тры воласці, што, на думку М. Мальчэўскай, сведчыць аб мэтанакіраванай палітыцы па збіранні зямель у Завілейскай Літве131. Сама практыка атрымання наданняў, за кошт якіх феадалы атрымлівалі новыя землі ад вялікага князя, верагодна, спрыяла збіранню маёнткаў у пэўным рэгіёне.