Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI - пачатку XVIII ст
Мікола Волкаў
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 215с.
Мінск 2021
Будаўніцтва замкаў і фартэцый у XVI-XVII стст., як правіла, суправаджалася закупкай ці вырабам узбраення, якое напрамую адпавядала характару фартыфікацый. Бягучыя змены ў арсеналах былі нязначныя, а колькі-небудзь істотная іх мадэрнізацыя праводзілася толькі ў выпадку пачатку ваенных кампаній, калі ўзровень падрыхтоўкі ўмацаванняў да абароны ўяўляўся нездавальняльным. Пры гэтым мела месца выдаткаванне вялікіх сродкаў на комплексную мадэрнізацыю ўмацаваных рэзідэнцый: узвядзенне новых і паляпшэнне старых умацаванняў, направа і закупка зброі і боепрыпасаў. Таму колькасць, якасць і асартымент узбраення і боепрыпасаў, сабраных у замках і фартэцыях Радзівілаў, сведчаць аб падрыхтоўцы іх да абароны на доўгатэрміновую перспектыву. Вялікія запасы гармат, ручной агняпальнай зброі і боепрыпасаў
да іх Радзівілы пачалі ствараць з другой паловы XVI ст. Пры гэтым працэс назапашвання ўзбраення і боепрыпасаў ішоў поруч з разбудовай рэзідэнцый, абарончы патэнцыял якіх пастаянна ўзрастаў. У другой палове XVI пачатку XVIII ст. вялікія артылерыйскія паркі, значныя запасы ручной агняпальнай зброі і боепрыпасаў меліся ў Нясвіжы, Слуцку, а таксама Глуску, які толькі ў канцы XVII ст. перайшоў у валоданне Радзівілаў. Таму гэтыя фартэцыі былі здольныя паспяхова вытрымаць аблогу значнага вайсковага злучэння. Нязначная колькасць узбраення ці яго адсутнасць у іншых рэзідэнцыях, пра якія ёсць звесткі ў крыніцах, сведчыць аб слабасці іх абарончага патэнцыялу (ДавыдГарадок, Клецк, Копысь, Любча, Мір, Пячкоўскі Гарадок, Свіслач). Напачатку Вялікай Паўночнай вайны арсеналы Глуска, Нясвіжа і Слуцка былі цалкам спустошаны, што прывяло да значнага падзення іх абароназдольнасці.
Параўнанне арсеналаў Нясвіжскага замка і Слуцка з арсеналамі радзівілаўскіх замкаў у Біржах і Алыцы ўказвае на важную акалічнасць. Біржанскія Радзівілы значна лепш дбалі пра забеспячэнне сваіх рэзідэнцый горада-фартэцыі Слуцка і Біржанскага замка узбраеннем і боепрыпасамі, у адрозненне ад прадстаўнікоў нясвіжскай і алыцкай галінаў. Гэта тлумачыцца тым, што многія прадстаўнікі біржанскай галіны з’яўляліся гетманамі і часта былі вымушаны прыцягваць свае ўласныя рэсурсы для арганізацыі абароны і забеспячэння палявой арміі.
Памер і структура гарнізонаў залежалі ад ваеннай сітуацыі, фінансавых магчымасцей і суб’ектыўных рашэнняў уласнікаў у канкрэтнай сітуацыі. Таму гэты крытэрый сведчыць пра ўзровень падрыхтоўкі да абароны на кароткачасовую перспектыву. У XVI першай палове XVII ст. сістэма абароны ўмацаваных рэзідэнцый Радзівілаў грунтавалася на практыцы прыцягнення розных груп ваеннабавязанага насельніцтва, якія не служылі пастаянна, а склікаліся ў выпадку ваеннай пагрозы (зямяне, мяшчане, стральцы, татары). Спробай стварэння пастаянных гарнізонаў стала фарміраванне з сялян у канцы XVIXVII стст. аддзелаў выбранецкай пяхоты, якая несла службу за валоданне зямлёй. Нягледзячы на няўхільнае зніжэнне эфектыўнасці выкарыстання ваеннабавязаных груп насельніцтва, гэтая практыка праіснавала на працягу ўсяго разгляданага перыяду. Разам з тым ужо ў XVI ст. больш эфектыўнымі пры абароне ўмацаванняў лічыліся найманыя жаўнеры, якія мелі лепшую падрыхтоўку і вопыт у ваеннай справе, а таксама адрозніваліся большай дысцыплінаванасцю і вернасцю ўласніку. Высокі кошт найманых падраздзяленняў доўгі час не дазваляў Радзівілам утрымліваць іх на пастаяннай аснове. Толькі з сярэдзіны XVII ст. у галоўных фартэцыях роду (Нясвіж, Слуцк) з’явіліся пастаянныя гарнізоны, у склад якіх уваходзілі пяхота і драгуны. Разам з тым у час войнаў сярэдзіны другой паловы XVII ст. стала зразумела, што эканамічны патэнцыял зямельных латыфундый Радзівілаў не дазваляў забяспечыць іх рэзідэнцыі залогамі, здольнымі паспяхова супрацьстаяць вялікім арміям новага кшталту. Таму у час Вялікай Паўночнай вайны патэнцыял умацаванняў і ўзбраення радзівілаўскіх фартэцый па прычыне адсутнасці сродкаў на ўтрыманне моцных гарнізонаў фактычна не быў выкарыстаны.
СГПС СКАРАЧЭННЯЎ
БАН
—
Бнблнотека Росснйской академпн наук
БГА
-
Беларускі гістарычны агляд
БГЧ
—
Беларускі гістарычны часопіс
ГАЗ
—
Гістарычна-археалагічны зборнік
МАБ
—
Матэрыялы па археалогіі Беларусі
НГАБ
—
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі
ООРК
—
Основная опнсь рукогшсных карт
AGAD
—
Archiwum Glowne Akt Dawnych w Warszawie
АНР
—
Archaeologia Historica Polona
AR
—
Archiwum Radziwillow
BCzart
—
Biblioteka KsiQzqt Czartoryskich
HSD
—
Hessisches Staatsarchiv Darmstadt
IS PAN
—
Instytut Sztuki Polskiej Akademii Nauk
MWP
—
Muzeum Wojska Polskiego w Warszawie
TOZP
—
Towarzystwo Opieki nad Zabytkami Przeszlosci
LMAVB
—
Lietuvos mokslq akademijos Vrublevskitj biblioteka
MHA
—
Miscellanea Historico-Archivistica
SMHW
—
Studia i Materialy do Historii Wojskowosci
SSB
—
Staatsbibliothek zu Berlin
VUB
—
Vilniaus universiteto biblioteka
КРЫНІЦЫ I ЛІТАРАТУРА
Архіўныя крыніцы
Бнблнотека Росснйской академнн наук
Основная опнсь рукопнсных карт. № 791.
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі
Ф. 694. Bon. 1. Спр. 55, 56, 287, 300, 301.
Воп. 2. Спр. 1913, 3135, 3136, 4466, 4468, 7527, 9367, 10729.
Воп. 7. Спр. 846, 936.
Санкт-Петербургскнй ннстнтут нсторнн РАН.
Ф. 124. On. 1. Карт. 1. Д. 107.
Archiwum Glowne Akt Dawnych w Warszawie
Archiwum Radziwillow. Dz. II. Ks. 69/14; Sygn. 1433, 2098.
Dz. II. Supl. Sygn. 716.
Dz. IV. K. 47, 48, 50.
Dz. V. Sygn. 63, 5569/1, 6865/1, 6865/11, 6865/III, 6865/IV, 10430, 12044, 14914, 16645, 16828, 17469/1, 17469/11, 17469/III, 17664.
Dz. VI. Sygn. 11-79; P. 36 i 37 / 11-82.
Dz. VII. Sygn. 641, 645, 646, 675, 678, 715.
Dz. XI. Sygn. 48.
Dz. XV.-T. 19.-PL 1.
Dz. XXIII. T. 28. Pl. 4; T. 34. Pl. 2; T. 130. Pl. 2; T. 133. Pl. 1; T. 134. Pl. 2.
Dz. XXV. Sygn. 1768, 2455/1, 3857.
Dz. XXVI. Sygn. 51-53, 72, 75, 80, 81, 87, 88, 103, 112, 113, 116, 125, 126, 131, 153, 155, 166, 169, 759, 768, 769, 773, 774.
Armemuseum Stockholm
№ 5378.
Biblioteka Muzeum im. Ks. Czartoryskich w Krakowie
Rkps. 389, 1814.
Hessisches Staatsarchiv Darmstadt
P 2. Sign. 67/101.
Instytut Sztuki Polskiej Akademii Nauk.
Towarzystwo Opieki nad Zabytkami Przeszlosci. Nr 2998.
Lietuvos mokslu akademijos Vrublevskiq biblioteka
F. 9. B. 1873.
F. 18.-B. 145.
F. 139.-B. 2148, 3818.
F. 320. B. 55.
Muzeum Wojska Polskiego w Warszawie
Nr inw. 16613A*.
Sachsische Landesbibliothek
Handschriftensammlung. Mscr. Dresd. R. 30. M. II.
Staatsbibliothek zu Berlin
Kartographische Sammlung. — XS49911/10; XS49911/12.
Vilniaus universiteto biblioteka
F. 4. B. 39747.
Апублікаваныя крыніцы
1. Акты, относягцпеся к ясторйй Южной й Западной Россйй, собранные й йзданные Археографйческой компссйей. Т. 14. СПб., 1889. 18 с., 902 стб.
2. Археографяческйй сборнпк документов, относяіцйхся к лсторнн Северо-Западной Русй. Вйльна, 1867. Т. 3. 379 с.
3. Грыцкевіч А. Інвентар Мірскага замка 1688 года як гістарычная крыніца / А. Грыцкевіч // Мірскі замак і замкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праблемы рэстаўрацыі і музеефікацыі. Мінск, 2006. С. 33-35.
4. Інвентарі Олйцького замку XVII-XVIII століть : зб. док. / зібр. і підг. В. Александровйч. Луцьк, 2007. 275 с.
5. Мйцйк Ю. А. Два білоруськвх літопнсця XVI-XVII ст. / Ю. А. Мйцйк // Загартована історіею. Ювілейняй зб. на пошану проф. Надіі Іванівнн Мйронець з нагодй 80-ліття від дня народження. Кйів, 2013. С. 251-257.
6. Собранйе государственных й частных актов, касаюіцйхся йсторйй Лйтвы н соедйненных с ней владенйй (от 1387 до 1710 г.). / ред. М. Круповйч. Вйльно, 1858. Ч. 1. 164 с.
7. Второе хожденйе Трлфона Коробейнйкова. С предйсловйем С. О. Долгова // Чтенйя в Нмператорском Обіцестве Нсторнй й Древностей Россййскйх прл Московском Унйверснтете. 1887. Кн. 1.
8. Bernatowicz T. Monumenta varii Radivillorum: wyposazenie zamku nieswieckiego w swietle zrodel archiwalnych / T. Bernatowicz. Cz. 1, XVI-XVII wieku. Poznan, 1998. 94 s.
9. Kronika polska Marcina Bielskiego. Sanok, 1856. T. 3, ks. 6. S. 12231790.
10. Maskiewicz S. Pami^tniki Samuela Maskiewicza poczatek swoj biora od roku 1594 w lata po sobie id^ce I S. Maskiewicz. Wilno, 1838. 112 s.
11. Mikulski W., Zawadzki J. Opisy zamkow bialoruskich z inwentarzy dobr przechowywanych w Archiwum Radziwillow w Archiwum Glownym Akt Dawnych / W. Mikulski, J. Zawadzki. Warszawa, 1999. 88 s.
12. Naronowicz-Naronski J. Budownictwo wojenne / J. Naronowicz-Naronski ; oprac. J. Nowakowa, red. T. Nowak. Warszawa, 1957. 271 s.
13. Niezabitowski S. Dzienniki 1695-1700 / S. Niezabitowski; oprac. A. Sajkowski. Poznan, 1998. 374 s.
14. RadziwiH B. Autobiografia / B. RadziwiH; oprac. T. Wasilewski. Warszawa, 1979. 379 s.
15. Przyczynki do historyi domowej w Polsce: (Samuel Korecki, Adam Tarlo, Boguslaw RadziwiH) / W. Syrokomla. Wilno, 1858. 60 s.
16. Volumina legum. T. 5. Petersburg, 1860. 463 s.
17. Zawadzki J. Siedziby Kiszkow i Radziwillow na Bialorusi w XVIXVIII wieku: opisy z zasobu Archiwum Glownego Akt Dawnych / J. Zawadzki. Warszawa, 2002. 130 s.
Літаратура
1. Аляхновіч P. A., Рыбчонак C. A., Шаланда A. I. Род Іллінічаў y Вялікім Княстве Літоўскім у XV-XVI стст. : радавод, гербы, уладанні / Р. А. Аляхновіч, С. А. Рыбчонак, A. I. Шаланда ; склад. A. I. Шаланда, нав. рэд. М. Н. Гальпяровіч. Мір, 2015. 374 с.
2. Археалогія Беларусі : у 4 т. Т. 4. Мінск, 2001. 596 с.
3. Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыкл. Мінск, 1993. 702 с.
4. Бабятынскі К. Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654-1655 гг.) / К. Бабятынскі. Вільня, 2011. 171 с.
5. Бабятынскі К. Ваенныя дзеянні дапаможнага кароннага корпуса на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ў 1654-1655 гг. / К. Бабятынскі II Arche. 2012. № 6. С. 223-248.
6. Бабятынскі К. Выдаткі М. К. Радзівіла на абарону Нясвіжа ў 16551660 г. / К. Бабятынскі // БГА. 2011. Т. 18, сш. 1/2. С. 43-60.
7. Баггер X. Реформа Петра Велнкого в Росснн / X. Баггер // Царь Петр u король Карл. Два правнтеля й нх народы / науч. ред. A. С. Кан. М., 1999. С. 121-155.
8. Бохан Ю. Асаблівасці фарміравання Нясвіжскага арсенала князёў Радзівілаў у XVI ст. / Ю. Бохан // Нясвіжскі палац Радзівілаў: гісторыя, новыя