Бабуля так лячыла Замовы ад хвароб Галіна Барташэвіч

Бабуля так лячыла

Замовы ад хвароб
Галіна Барташэвіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 54с.
Мінск 1992
10.73 МБ
БАБУЛЯ TAK АЯЧЫЛА...
ХАМОЕЫ
УКАбОБ	
МІНСК «НАВУКЛ I ТЭХНІКА» 1992
ББК 53.59
Б 12
УДК 615.89
В брошюре помешепы лечебные заговоры, которые прпшлн к нам нз давнях времен. Нм прндавалась магнческая снла. Вместе с разнымп рацнональнымн л нррацнональнымн способамн народной меднцнны онн должны былн помочь человеку в борьбе с болезпямп.
Рассчнтана на шнрокпй круг чнтателей.
Складальнік Г. А. Барташэвіч
Бабуля так лячыла...: Замовы ад хвароб / Склад. Б 12 Г. А. Барташэвіч.— Мн.: Навука і тэхніка, 1992.— 53 с.
ISBN 5-343-01328-7.
Так лечнла бабушка...: Заговоры от болезней.
У брашуры змешчаны лекавыя замовы, якія прыйшлі да нас з глыбокай даўніны. Ім надавалася магічная сіла. Разам з рознымі рацыяналыіымі і ірацыяпальнымі спосабамі народнай медыцыны яны павінны былі дапамагчы чалавеку ў барацьбе з хваробамі.
Разлічана на шырокае кола чытачоў.
4108020000-069
Б  		Б3146—92	ББК 53.59
М 316(03)—92
ISBN 5-343-01328-7
© Складанпе. Г. А. Барташэвіч,
1992
ПАВАЖАНЫ ЧЫТАЧ!
Знайдзі вольную хеілінку, пагартай гэту маленькую кніжку, засяродзь сваю ўвагу хоць на адным з гэтых Teopay — і ты адчуеш чараўнічую моц слова, слоеа незвычайнага, слова магічнага, якое прыйшло да нас з глыбокай даўніны. Такое слова заўсёды было накіравана на тое, каб дапамагчы чалавеку, яно ўжыеалася ва ўсіх выпадках жыцця. Дарэчы сказаць, і самі творы, пра якія ідзе гаворка, маюць назеу «замовы», або «шэпты», проста «словы», а яшчэ «малітеы», «чары», «замаўлянні», «загазоры». Усе гэтыя назвы нясуць у сабе звесткі пра сэнс, галоўную вызначальную адзнаку твораў, а іх сутнасць — слова, моеа, шаптанне, гаеарэнне. I не проста слова, а слова таямнічае, вешчае, прарочае, якое мае незвычайную сілу.
Вы калі-небудзь задумваліся, якую ролю адыгрыеае слова ў нашым жыцці? Сённяшняя наша рэальнасць паказеае, як мітынговае слова ўзрушвае масы, узнімае іх на рашучыя дзеянні, змятае старыя аўтарытэты і цараджае новыя. У гады цяжкіх еыпрабаеанняў, войнаў і рэвалюцый слова нароўні са зброяй еызначала ход гісторыі. Нездарма славуты філосаф М. Бярдзяеў сцвярджаў, што «словы маюць велізарную ўладу над нашым жыццём, уладу магічную. Мы зачараваныя словамі і ў значнай ступені жывём у іх царстее».
Гэтаксама і ў прыватным жыцці слоеа нам альбо дапамагае, альбо шкодзіць. Дно можа быць і добрым, ласкавым, пяшчотным і знішчальным. Словам можна ўзвысіць чалаеека і знішчыць, вылечыць і забіць. «Слова міма не ляціць»,— гаворыць народная прыказка.
Мы прапануем вам невялікую частку беларускіх лекавых замоў. Што гэта — толькі перажытак мінулага, цемрашальства ці наша надзея ў сённяшнім цяжкім часе пры недахопе і лекавых сродкаў і ўвагі да чалавечай немачы?
Тут не можа быць катэгарычнага адказу. Стагоддзямі назапашаны вопыт народнай медыцыны (а замовы н.ельга аддзяляць ад яе) грунтуецца на шматлікіх і шматгадовых назіраннях на шляху пошукаў і памылак. Дапрафесійная медыцына знайшла і рацыянальныя спосабы і сродкі дапамогі пры хваробах. Уздзеянне ж словам, асабліва калі ў магічнае слова верылі, аказвала дабратворны ўплыў на псіхічны стан чалавека, спрыяла мабілізацыі ўнутраных сіл, што з’яўляецца важным фактарам у працэсе лячэння. Дарэчы сказаць, зараз прадстаўнікі розных навук — фізікі, філасофіі, парапсіхалогіі — уважліва ставяцца да сцвярджэння наійых продкаў, што слова, як і думка,— субстанцыя матэрыяльная, не абвяргаецца магчымасць фізічнага ўздзеяння слова. Мы ўсе з’яўляемся сведкамі ўзрастання цікаўнасці да метадаў псіхатэрапіі, усім нам сёння так патрэбна слова суцяшэння, надзеі, падтрымкі. Усім нам вельмі хочацца, каб нехта адагнаў хваробу, забраў наш боль, усяліў упэўненасць і надзею на выздараўленне. Менавіта гэта лы знаходзім у замовах. А яшчэ ў іх сапраўдная паэзія, адточаныя мастацкія дэталі, трапныя азначэнні, цікавыя вобразы, якія ўздзейнічаюць на наш настрой, на светаўспрыманне. Лячэнне — у роўнай ступені мастацтва і навука. У свой час выдатны пісьменнік урач В. В. Верасаеў вельмі трапна зазначаў, што хвароба вылечваецца не толькі лекамі і назначэннямі, але і душою самога хворага; яго бадзёрая і веруючая душа — агромністая сіла ў барацьбе з хваробай. Давайце папраўляііь сваё здароўе і з дапамогаю прафесійнай медыцыны, але не будзем надта суровымі да метадаў і сродкаў традыцыйнага народнага лекавання.
Дык лячыцеся на здароўе!
НА ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ЗДАРОУЯ
Прашу я Бога і цябе, зямелька, ад цябе прытча стала. Калі не дзівіла— дык не дзіві, а падзівіла — дык адпусці. За тваю дабрату хлеб-соль кладу. Хлеб-соль прымай і здароўем надзяляй.
*
* *
Іду я к мору з вялікага гора. Ты, рыбка, страпяніся, ад гора адбіся. За тваю дабрату хлеб-соль кладу, хлеб, соль прынімай і здароўем надзяляй.
*
* *
Папрашу таго, кім могілкі занімалі: святкі святыя, старыя і малыя, блізкія і далёкія, свае і чужыя, хлебсоль прымайце і здароўем надзяляйце.
*
* *
Раз, два, тры, чатыры, пяць, шэсць, сем — наце круп вам усем. Крупы гэтыя прымайце і здароўем надзяляйце.
АД ЗУБНОГА БОЛЮ
Замова прамаўляецца ў прафілактычных мэтах, як чалавек першы раз убачыць маладзік. Перахрысціцца і, не саступаючы з месца і пазіраючы на сярпок, прамовіць тры разы адну з замоў з упамінаннем маладзіка.
2.	Зак. 171
5
Гэтыя ж замовы прамаўляюцца пры болі ў зубах. Пры гэтым прытрымліваюцна пэўнага рытуалу. Варыянты рытуалу наступныя (дастаткова аднаго з іх). Агульнае правіла — шаптаць не пад страхой, а на дварэ, тварам да месяца, а як яго няма — глядзець на неба. Можна стаяць на ганку або на ларозе. Лічыцца, што лепей, калі хворы стане нагамі на камень, можна ўзяцца за дубовы калок.
Замаўляюць на вадзе ці на хлебе. Як на вадзе, то ў яе ўсыпаць солі, даць глынуць разы тры, патрымаць на зубах; вадою таксама памыцца.
На хлебе шэпчуць па-рознаму: калі баляць верхнія зубы, адрэзаць верхнюю скарыначку, гэтай скібачкай хлеба з соллю пацерці, дзе баліць, а як ніжнія — споднюю скарынку. Загаворваць тройчы цераз парог.
Яшчэ спосаб: тры разы шаптаць — раз на хлебе, два на зару. Прыгадаць сваіх продкаў памёршых, тры разы плюнуць загаварыўшы. А потым трыма каменьчыкамі ў хаце зачыркнуць шчаку са словамі: «Каб яны (зубы) замлелі, закамянелі і ні разу не балелі».
Прымянялі пры шаптанні таксама іголку звычайную. Ею трэба абчарціць вакол хворага зуба, схаваць яе за кару пладовага дрэва і шаптаць замову.
He забудзьцеся паплявдць на левы бок.
*
* *
Маладзік малады, у цябе рог залаты, на моры купаўся, мне паказаўся. Табе цёмныя ночы — мне светлыя вочы. Табе на высату — мне на красату. Табе на ўбытак^ а мне на прыбытак. Пытаўся стары ў маладога, ці баляць зубы ў мяртвога. He баляць у смерці і ў мяне да смерці.
*
* *
— Маладзік малады, у цябе рог залаты, ты на моры купаўся, а мне ў сне паказаўся. Маладзік Апанасавіч, быў ты на тым свеце?
— Быў.
— Бачыў ты мёртвых?
— Бачыў.
— А баляць у іх зубы?
— He.
— Штоб не балелі і мне.
Рыба ў моры, заяц у полІ, а мядзведзь у лесе. Як яны сойдуцца і будуць піць і гуляць, так няхай тады зубы баляць. А яны не сойдуцца і не будуць ні піць, ні гуляць, хай ніколі і зубы не баляць.
* * *
Маладзік малады, у цябе рог залаты; чарвяк точыць мае зубы, а ты патачы чарвяку губы.
* * *
Маладзік, маладзік, на моры купаўся, нам паказаўся. Табе крутыя рогі, а рабе божай (імя) прудкія зубы (ці здаровыя ногі); табе стараваць — рабе божай (імя) панаваць; табе на прыбытак, а рабе божай (імя) на здароўе! Як тром мёртвым з гроба не ўстаць і рук не падняць, так у рабы божай (імя) зубам не балець.
• *
* *
— Маладзік маладзенькі, Твой ражок залаценькі. На могілках бываў?
— Бываў.
— Мёртвых відаў?
— Відаў.
— Мёртвыя спяць?
— Спяць.
—Іхні зубкі не баляць?
— He баляць.
— Хай і мае не баляць.
— Хай не баляць.
— Як табе, маладзіку, жаны не мець, Так маім зубам не балець.
* *
Маладзік, маладзік малады, твой рог залаты, у моры ўмываўся і нам паказаўся. А над морам дуб стаіць, a пад дубам мярцвец ляжыць. Як у таго мерцвяца нічога не баліць, каб так у Мар’і зубы не балелІ. He я памагаю, а сам Госпад Бог Ісус Хрыстос; Найсвенчая матка, стань на помач.
А ты, месяц малады, табе вянок залаты. Дай Бог табе на пастаянне, а маім зубам на добрае здароўе.
*
• *
Маладзік малады, Твой розум залаты. Як табе век на зямлі не бываць, Так век хай мае зубы не баляць.
*
* *
Госпаду Богу памалюсь, святой Прачыстай пакланюсь. Свята Прачыста маці, прыйдзі зуба шаптаці.
Ты, яснае сонца, вы, ясныя зоры, ты, ясны месяц, праведнае сонца.
— Ясныя зоры і ясны месяц, праведнае сонца, а ці бачылі вы мёртвых людзей?
— Бачылі.
— А ў іх зубы не баляць?
— He баляць.
— Штоб так хрышчонай-крышчонай (Гані, Марыі) зубы не балелі. Як проці цёмнай ночы ўвесь мір сцішыцца, зніжыцца, так штоб у хрышчонай-раджонай Марыі зубы сцішыліся, зніжыліся.
Як мой дух ціхенькі, лёгенькі, добранькі, дай, Госпадзі, помач.
— Маладзік, маладзік, дзе ты быў?
— У Вадама!
— Ці былі людзі ў Вадама?
— БыліІ
— Што яны ядзяць?
— Камень!
— Ці баляць у іх зубы?
— He баляць!
— Няхай у раба божага Грышкі не баляць.
*
* *
Ля вакна, дзе мярцвец ляжаў:
Першым разам, лепшым часам, Марыі раджовай, хрышчонай гукаць у акно.
— Мёртвыя, мёртвыя, балелі ў вас зубы ці нс?
— He.
— Дык няхай не баляць у МарыІ і мне.
Я з духам, Бог з помаччу. Амінь.
£ * *
Іду я не вуліцаю, не дарожкаю, а па пустых перавулках, па канавах, па ярах. Насустрач мне заяц. Заяц ты, заяц, дзе твае зубы? Аддай мне свае, вазьмі мае.
Іду я не пуцём-дарогаю, а шэрым борам, цёмным лесам. Насустрач мне шэры воўк. Воўк, ты шэры воўк, дзе твае зубы? Аддай мне свае, вазьмі мае.
Іду я не зямлёю, не вадою, а чыстым полем, квятастым лугам. Насустрач мне старая баба. Старая ты баба, дзе твае зубы? Вазьмі ты воўчыя зубы, аддай свае выпалыя. Замаўляю я зубы моцна ў раба божага (імя) па цяперашні дзень, па цяперашні час і на векі вякоў.
Ішоў Хрыстос цераз раку Іардапь, сказаў раке Japдань: стань, а ты, зуб, балець перастаііь.
*
$ *
Стаіць дуб, у дубе смоль, каб із зуба выйшла боль.
*
* *
О вы, зубы, зубы! Чаму ж вы не белы, да руды? Хіба вы што кепска жавалі, што хваробы дасталі. Перастаньце ж вы хварэці, будзеце, як велькі пан у карэце. А калі не перастанеце балеці, то мы будзем вас жалезам цягнуці. Ідзі ж ты, хвароба, у шырока поле, у сухія лясы да ў мокрыя балаты, а хваробы нам не трэба, бо яна прыйшла ад чорта, але не з неба.