Бабуля так лячыла Замовы ад хвароб Галіна Барташэвіч

Бабуля так лячыла

Замовы ад хвароб
Галіна Барташэвіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 54с.
Мінск 1992
10.73 МБ
*
* *
Ішоў Гасподзь па шырокай дарозе, па вялікіх лясах, па зялёных лугах, костачкі-сустаўчыкі сабіраў, рабу божаму Грышку ад звіху помачы даваў.
*
* *
Прашу Госпада Бога, Духа Святога, мацеры Прачыстай — прыступіцеся, памажыце, станьце Мані на помач.
У чыстым полі стаіць краватка трасявана, малявана, на ёй сядзіць красная пані. Яна не ўмее льну ні шыць, ні мыць, ні ткаць, ні браць, ні бяліць, толькі ўмее Мані звіх гаварыць, сустаўку з сустаўкай састаўляць і шкуркай зацягаць. Ху! He мой дух, Гасподні.
Першым разам, добрым часам.
У полі стаіць святліца. У той святліцы тры сястрыцы. Адна тонка прала, другая громка ткала, трэцяя бела бяліла і ўдар гаварыла.
Удар Купрыян, удар ударыўся, хвалі Бога, што не задаўніўся, стралі — не ўстраляй, сужылак не пацягай. Госпадзі, пасабі, памажы, у жоўтым пяску не сушы ні паўгадзінкі, ні паўчасінкі, ні паўмінуткі. Мой душок лёгенькі, згінь, удар, скоранька. Амін.
*
* *
Першым разам, лепшым часам малюся я, Богу пакланюся. Матка Божа, будзь у помачы рабе божай Галі ўдар угавараць.
Удар угавараю, на сіне мора ссылаю. На сінім моры на белым камені там сядзела чатыры сястрыцы. Яны нічога не парабляюць, толькі ўдары ўгавараюць — з касцей, з машчэй, з гарачай крыві, з жоўтай касці. Тут табе не стаяць, касцей не ламаць, гэтаму падзіўку не стаяць, яго нада атагнаць. А я з словам, а Божа маць у помачы. Дую, здуваю, з рабы божай Галі падзіў зганяю.
Тфу.
*
* *
Першым разам, божым часам Марына Кандратаўна ў хату нагой, назад пятой. Марына ўдарыла, із рабы божае Галі ўдар ізваліла.
Кандрат, мой брат, серад мосту ляжаў, трастом папіраўся, із Галі боль вынімаў, паганую кроў разганяў, косць Галіну ўкрапляў на костачках, на сустаўчыках.
*
♦ *
У чыстым полечку ехаў Божачка на сівенькім конічку. Конь спатыкнуўся — звіх звіхнуўся. Конічак устаў — звіх на стан устаў: костачка ў костачку, сустаўка ў сустаўку, жылачка к жылачцы, цела к целу, мяса к мясу. Як сухому дубу ў лесе не раскідацца, так звіху не атрыгацца. Амін.
*
* *
Першым разам, божым часам, Божай маткі ўпрашаючы: прыступі і памажы звіх угавараці.
Звіхі звіхнуліся, кроў улякнулася, звіх, не звіхніся, кроў, не ўлякніся. Сівы конь з гары спускаецца, віхор із віхорам страчаецца, сустаў із суставам злучаецца, кроў із кроўю зліваецца. Ты, царыца-памочніца, заступіся, звіх, мініся.
*
* *
Падвярот, падвярот, ідзІ пад лёд, там табе дабрэнька і міленька, і чысценька, бяленька. Ідзі сабе гуляй, балезні не давай, з сініх жыл балезні вынімай, з сініх жыл, з румянае крыві, з залатых касцей. Ішоў падвярот дарогамі крамяністымі, камяністымі, дзе неба з зямлёй стыкаецца, там Аўдоцейкай падвярот знімаецца.
*
* *
Ішоў Гасподзь гарамі з Юрам, з Міколам, святым Пятром-Паўлам. Яны горы лічылі, горы счыталі, каб горы з гарамі схадзіліся, і рэкі з рэкамі, і жылы з жыламі, кроў із кроўю, косць з косцю, звіх са звіхам. Святы Пётра і Паўла гэты звіх і ўшыб састаўляе, гэты звіх і ўшыб ніколі больш не бывае.
*
* *
Першым разам, гасподнім часам, ранняя зарніца (калі ўранні), гасподняя памашніца, стань жа на помач рабу божаму Міколу.
Ішоў Ісус Хрыстос цераз калінавы мост, цераз белы камень, залатой трасцінай папіраўся. Звіся-ўдар, мініся (імя). На сінім моры, на чыстым полі стаіць дуб, на тым дубе гняздо, у тым гняздзе яйка, у тым яйку зай, рабу божаму (імя) звіх загрызай, I з сініх жыл, і з тоўстае касці, і з гаручае крыві і з румянага сэрца рассып на макавае зерне. He я ж угаварала — угавараў сам Госпадзі Ісус Хрыстос, не мой дух, да Гасподні. "
*
* *
На моры-акіяне стаіць дуб, на тым дубе дванаццаць какатоў, на тых какатах па дванаццаць гнёзд, у адным гняздзе сядзіць чорны воран, гдлава яго стальная, дзюб-
ка залатая, кіпці сярэбраныя, крылы арліныя. Ен з гэтага гнязда вылецеў, з гэтай скаціны (масць) звіх дзюбкай выклёвываў, кіпцюрамі выдзіраў, крыллямі вымятаў з касцей, з масцей, з белага цела, з шэрсці, з крутых рог, з гарачай крыві, з шырокага сэрца, з буйнай галавы і жыл, з дліннага хваста і белых капытоў, з голасу і воласу, І па гэту пару, па вячэрнюю зару, і патуль бывала, голасу ісчувала, і прымі мой дух, а гэта не мой дух, a Гасподні. Амін.
*
* *
Устану я, раб божы, раненька, умыюся бяленька, памалюсь Богу вярненька, выйду я на крутую гару, гляну я пад ясную зару: там ідзець віхова маці, віха пабуджае.
— Устань, устань, віху, памажы гэтаму рабу божаму ад звіху!
— He магу я ўстаці, ад звіху памагаці — будзе ехаць сам Гасподзь Бог са вышняга неба на буланым кані, з вострым мечам, з залатою трасцінаю. Конь спатыкаецца, меч угібаецца, трасціна ламаецца — гэтаму рабу божаму звіх унімаецца з ясных воч, з чорных броў, з белага ліца, з шчырага сэрца, з белых рук; з бодрых ног і не атрыгаецца ні маладзіком, ні сходам і ні кожнага месяца.
*
* *
Ехаў архайла Міхайла на сваім добрым кані. Мдснічка к маснічцы, сыдзіцесь, жылы з касцей, з пярсцей, з рыжага мяса, зрасціцесь.
На моры, моры, на лукамор’і стаяў дуб, на тым дубе дванаццаць какатоў, дванаццаць гняздоў, дванаццаць арлоў; дзюбкамі раздаўбаюць, нагамі разграбаюць, крыллямі размахаюць.
У полі, полі вішанька стаіць, пад той вішанькай тры панны сядзіць — ні ткаць, ні прасць, толькі звіх выцягаць,залаты хрэст настаўляць.
*
* *
Першым разам, божым часам Госпаду Богу памалюсь і маці Божую папрашу. Маці Божая, царыца нябесная, прыступіся рабу божаму звіху гаварыці, прыдуманага.
прыгаворанага, уцешнага, пасмешнага. Цераз сіня мора ехаў святы Ягоры на сівым кані, у залатым сядле. I мост праламіўся, і конь спатыкнуўся, а рабу божаму сустаў з суставам саткнуўся, залатымі замкамі замкнуўся.
*
* *
Першым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся і матцы Прачыстай пакланюся з усімі сіламі нябеснымі. Кіеўскія, пячэрскія, усе праведнічкі прападобныя, станьце ж вы, гасподухначкі, на помач рабу божаму.
Ехаў жа сам Гасподзь Сус Хрыстос цераз залаты мост на сівым кані; конь спатыкнуўся — і звіх і выбой мінуўся. Стой жа ты, конь, не спатыкайся, а ты, звіх і выбой, у сваё месца зноў зварачайся.
Па крутой гарэ хадзілі тры панны Купанны, усякія зеллі ірвалі і звіх шапталі, і сустаў к суставу прыкладалі, і цела шкурай павалакалі, і ядрасць і вопух шапталі, і жылы кроўю палівалі, і рабу божаму помачы давалі. I святая серада, стань ты, гасподухначка, на помач. Ад Бога помач, а мой дух.
*
* *
Ехаў звіх па зялёнаму лугу, а там дзеўкі краскі рвалі, звіх паймалі. Звіх ты мой харошы, звіх ты мой прыгожы! Датуль ты балеў, пакуль я цябе не стрэў, а цяпер ты і балець, і гарэць перастань! Дай Божа на помач (імя).
*
* *
Ішла Багародзіца па палях, Збірала травы па мяжах Рабу божаму (імя) На састаў касці.
Зялёныя травы, разыдзіцеся, Састаў касці, умесце сыдзіцеся.
Пры гэтым на шарсцяной нітцы рабілі 9 вузельчыкаў, прагаворваючы адваротны пералік (9, 8, 7, 6, 5, 4, 3, 2, 1). Пералічвалі два разы і нітку навязвалі на хворае месца.
У нядзельку параненьку ішоў сам Гасподзь Бог, сустракае бабку:
— Куды іідзеш, бабка? (вузел завязаць).
— Іду даваць коніку-саколіку рады (вузел), каб яго косці не ламіла (вузел), цела не пушыла (вузел),— косць выпраўляць (вузел), шкуру нарастаць і сустаў у сустаў устаўляць (таксама вузельчык на нітцы на льняноіі завязаць і нагу ля звіху абвязаць).
Выйду я з дзвярэй у дзверы, з варот у вароты. Зайду я ў чыстае поле. У чыстым полі залаты стоўб стаіць. На тым стаўбе Божая маці сядзіць, залатуюіголку дзяржыць і шаўковыя ніткі Івану раны зашываць, штоб і не шчымелі, штоб і не балелі, штоб яго душы спакой давалі. Адвярні, Госпадзі, гэтыя болі па сухія лозы, дзе сонца не сходзіць і месяц не сіяе і народ не бывае.
*
Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай пакланюся. Святая Прачыстая Божая маці, прыступі к майму дзіцяці ўдару ўгавараці.
Удару-ўдару, слаўны гаспадару, ад бою ні да бою не жыць мне з табою. Я цябе пасылаю, куды ■—сама не знаю.
* *
Божухна, бацюхна, звіх і ўдарухна-гаспадарухна!
Марыя, Іосіп
Звіх і ўдар разносіць.
*
* *
Звіх-удар, добры гаспадар. 3 кіем ішоў, на кій паваліўся — і звіх адваліўся.
Звіх па жыту ходзіць, няхай жыту не шкодзіць, не шкодзіць Нінінай назе. Вымайце звіх з сініх жыл, з румянае крыві, з залатой касці. Ішоў звіх дарогамі крамяністымі, камяністымі; дзе неба з зямлёй спаткаецца, няхай звіх мінаецца. Ідзі, вывіх, з хаты пылам, з печы дымам за сухія лясы, за быстрыя рэкі, дзе сонейка не грэе, дзе ветры не веюць. Ідзі туды, там табе будзе добра і харашо.
Было ў цара Давыда Сем валоў, сем бугаёў, Сеў цар на крэсле — Стаў сустаў на месцы.
*
* *
Звіх, звіх, не будзь ліх, жылы не цягні, косці не ламі. Ехаў цар Давыд на вараных конях. Конь спатыкнуўся — звіх звіхнуўся; конь устаў — звіх на месца стаў, на мссцы на стану, у сваім даму.
ф * *
Звіх, звіх, не будзь ліх, не ламай белу косць, а ламай бслу тросць. Жыла баба без ўма, загаварвала звіх дарма: косці і суставы, каб усе на месцы ў (імя) сталі.
АД ВОГНІКУ
Вогнік — сып на твары ў дзяцей і дарослых. Пры замаўлянні вогніку абпаленай палачкай ці вугальком дакранаюцца да балячак і са словамі «Вогніквогнішча, ідзі на агнішча» кідаюць гэтую палачку на агонь (можна на пліце ў агеньчык). Паўтарыць тройчы.
Лечаць дымком: паляць паперку, пальцамі бяруць дымок і мажуць па хворых месцах.
• *
Госпаду Богу памалюся, Прачыстай пакланюся. Ішоў гарэлы дзед гарэлым мостам да гарэлай бабы прасіць масла мазаці Івану раны, расшарпаны, разрываны. Штоб не ад’ятрывалісь, не раскідалісь ні пад поўняй, ні пад маладзіком, ні на векі вяком.
*
Ехалі паны, чорныя жупаны, красныя каўняры, чорныя карэты. Тут табе, вогніку, не прабываць, мочы не пускаць, ліца не псаваць. Патуль ты тут быў, пакуль я цябе заспеў. Я цябе заспяваю, і выбіваю, і высякаю, і ад раба божага выганяю — нс сам я сабой — Госпадам Boraw, імем сваім Гаўрылам.
*
* *
Адкідаю вогнік агняны на агонь, вадзяны на ваду, росны на расу, і калючы, і свярбучы, балюры, штоб у раба божага не бывала. Амінь.
* * *
Агонь, агонь, гаручы, балючы, табе макрата, а мне сухата — па гэты час, па гэту мінуту.
*
* *
Першым разком, гасподнім часком Госпаду Богу памалюсь, святой Прачыстай пакланюсь. Свята Прачыста маці, прыступі вогніка шаптаці.