Бабуля так лячыла Замовы ад хвароб Галіна Барташэвіч

Бабуля так лячыла

Замовы ад хвароб
Галіна Барташэвіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 54с.
Мінск 1992
10.73 МБ
*
* *
Госпаду Богу памолімся, Прачыстай маці паклопімся. I маць Прачыстая, стань жа ты на помач выгаварыць гэтыя суроцы, і мужчынскія і жаночыя.
За гарамі і за палямі ляжыць белы камень; на тым камені сядзіць белы лебедзь без крылля і без пер’я. Як
гэтаму лебедзю дзяцей не вадзіць, так гэтым суроцам тут не быць. Загаварую і замаўляю пяць вок: адно карае, другое ярае, трэцяе шэрае, чацвёртае бслае, пятае дзявочае — сына Максіма.
Прыляцеў орлік у сініх чаботах, сеў на жалезных варотах. Як орліку варот не ламаць, так у раба Івана прыгавору не бываць.
Ішло трое браццяў у чыстыя бары пяскі капаць, так у раба божага прыгавору не бываць. Як чорнаму бычкутрацячку карову не сысаць, так у раба божага Івана прыгавору не бываць.
* * *
Госпаду Богу памолімся, Прачыстай мамцы паклонімся, я з словам, Бог з помаччу. Зоры-заранічкі, Богу памачпічкі, памагалі Богу, памажыце і нам прыстрэкі ўгавараці, умаўляці з белай касці, з румянага цела (імя), прыстрэкі мужчынскія, жаночыя, хлапечыя, дзявочыя. Мужчынскія пад шапкаю, жаночыя пад чапцом, хлапечыя пад шапкаю, дзявочыя пад скіндачкаю. Ідзіце вы на сіне мора. На сініц моры камень, на тым камені дзевяць какатоў і дзевяць братоў, і хто іх іме, таго душку выме. Я звёздамі ўшпулюся, за горку дакачуся, нікога не баюся, ні схода, ні пад поўна, ні маладзіком, ні вавек вяком, Любі мяне, любі мой дух.
* * *
Зоры-зарапіцы, гасподнія памачніцы, памагалі Богу, памажыце і мне. Раннія зоркі, вячэрнія і божы дзянёчак, святая нядзелька, прыступіце, памажыце рабу божаму (імя) ад плахога глаза.
Ляцеў птах па Сіянскіх гарах, сеў на (імя) варатах. Стаў шчабятаці, урокі сабіраці: жаночыя, хлапечыя, мужчынскія, дзявочыя, падумляныя, насыланыя і прыгавараныя. Ён пашчабятаў, урокі пасабіраў, паляцеў на
сіне мора. На сінім' моры ляжыць белы камень. Як таго камня не пасекці, не парубаць, так у раба божага (імя) уроку не бываць.
Хадзілі-гулялі ўрокі-прарокі па чыстаму полю, па сіняму мору. На сінім моры белы камень, з-пад белага камня выйшлі тры дзявіцы, тры сястрыцы, яны разнасілі ўрокі-прарокі, шэры глаз, зялёны глаз, чорны глаз. Я, раба божая, тыя ўрокІ-прарокі адгаварую і ссылаю на мхі, на балоты. Калі святая Багародзіца паможа, і я памагу.
* * *
На сінім морушку, На белым камушку Сядзелі тры бабушкі. Шылі, вышывалі
I ад суроцы помачы давалі.
*
* *
Зара-зараніца, божая памачніца, памагала Госпаду Богу — памажы і (імя) урок гаварыць. Соллю засыпала, галаўнёю націрала, на ваду спускала.
Ідзіце, урокі, прыстрэкі, па лугах, па балатах, па ніцых лозах, дзе траву не з’ядаюць, ваду не співаюць. Прыдуманыя, прыгаворныя, прыстрэчныя, прысмешныя, і хлапечыя, і дзявочыя, і мужчынскія, і жаночыя. Хлапечыя пад клетку, дзявочыя пад вянок, мужчынскія пад' шапку, жаночыя пад чапец.
На сінім моры стаялі жорны, усе ўрокі, прыстрэкі пажорлі, а табе (імя) Бог на помач.
*
* *
Першым разам, добрым часам. За сінім морам, за шчырым борам стаіць жалезны тын, пад тым тынам рассыпан чорны мак. Як таго маку ніхто не сабярэ, так раба божага ніхто пе ўрачэ, амін.
*
* *
Госпаду Богу памалюся, мацеры Прачыстай гасподняй пакланюся. Першым разам, гасподнім часам. Ішло тры хмаркі. Адна дажджавая, другая грамавая, а трэцяя ветраная. Дажджавую дождж размывае, ветравую вецер раздувае, грамавую гром разбівае. Хто на рабу божую Ганну злобу мае, хай таму на лоб вочы павыпірае.
Я з духам, словам, Гасподзь на помач.
* * *
Ішла маць Божая Прачыстая па калінавым масту, вяла Ісуса Хрыста за правую руку, маснічка праламілась, ад рабы божай ад Маруты ўсё ліха адвалілась. Хто ўрок, таму скула ў бок. Перад рабой божай, перад Марутай сам Ісус Хрыстос, сама маць Багародзіца Прачыстая.
* * *
Першым разочкам, гасподнім часочкам, Госпада Bo­ra ўпрашаю, а Прачыстую мамку на помач прызываю. Святая Гасподня, вялікая зара-зараніца, рабы божай Да'р’і памачніца. Стань, Госпадзі, на помач, Прачыстая матка, на ратунак, ангелы, на радасць. Я, бабка, славамі, Гасподзь сваімі думамі.
Стаяла ў бару сосна, усяму бору прыкросна. Пад тою <асной залаты тын, пад тым тынам залатое крэсла. А ў тым крэсле сам Гасподзь Сус Хрыстос сядзіць, залаты крэст дзяржыць. I з таго краста выступае раса. Маць Прачыстая прыступіла і капельку падхапіла, рабу божаму (імя) урокі змыла — урочныя, прыгаворныя, падзіўныя, паглядныя, пасмешныя, намоўныя, з агню, з ветру, з вады; у раба божага (імя) не быць, па касці не хадзіць, касці пе ламіць, сэрца не таміць, галовачкі агнём не паліць, у вобмарак не вадзіць. Патуль ты хадзіла, буяла, гуляла, пакуль раба божая Дар’я прыступіла, ухадзіла, угаварыла, высылала з жыл, з паджыл, з белага цела, з румянага ліца, з яркіх воч, з чорных броў,
з русага валаска, шчырага сэрца, з белага целпа. Дай Бог час добры, любі мой дух лёгкі.
*
* *
Дзевяць скопаў, дзевяць урокаў, дзевяць накіданых, дзевяць прымоўленых і дзевяць прыгаворных.
На сінім моры кажухі знімаю, злога духа пабіваю і выганяю з касцей, з машчэй, з жывата, з сэрца, з рук, з печаней.
* * *
Выходзіць раб божы Хвёдар у чыстае поле, на крутыя горы, пад ясныя зоры, агараджваецца чыстым ясным сонцам, светлым месяцам, частымі зорамі, божымі словамі — ад першага-першаглазага, ад шэрага-шэраглазага, ад чорнага-чорнаглазага, ад белага-белаглазага, ад каўтуна-каўтунаватага, ад ведзьмака, ад чараўніка, ад стрэшнага, ад смешнага, ад падумнага, ад пагляднага. Ісцалі мяне, Госпадзі, ад усіх злых прыгавораў.
*
* *
Жарка сонца, ясны месяц, тры зарыцы — родны сястрыцы: вутранняя зара, паўдзённая зара і вячэрняя; вада Ярданіца, твая матка валпяніца, ішла ты цёмнымі лясамі, зялёнымі лугамі, крутымі берагамі, каменнем, карэннем, памажы рабу божаму ад урочышч.
* * *
Першым разам, божым часам, ранівшяю (або вячэрняю) зарой, гасподняю парой.
Цякла рэчка з вастока з-пад жаркага сонца. Яна цякла ракамі-берагамі, белае карэнне вымывала, у (імя) урокі-ўлёкі вымывала, і кашачыя і мышачыя, хлапечыя, рабячыя, дзявочыя, парабочыя, мужчынскія і бабскія, бацькавы і матчыны. Угаварую я цябе ў (імя) з буйнай галавы, з гарачай крыві, з рацівага сэрца, з белага ліца.
з чорных броў, з жыл і з пажыл, з касцей да з машчэйг да з сухіх печаней, да з ясныхвачэй. Угаварую я цябе з сухіх печаней да з ясных вачэй, і з буйнае галавы і румянае крыві, з рацівага сэрца, з белага ліца, з чорных броў, у рабы божай (імя) не быць, па касцях не хадзіць, касцей не ламіць, сэрца на знабінь, гаручай кр^ыві не паліць. Тут табе не быць і не стаяць, рабе божай (імя) на помач даць.
He маімі думамі, гасподнімі славамі. Прылюбі, Госпадзі, мой дух — ху-у!
* ♦ *
Урокі-прарокі, Мужчынскія, жаночыя, Дзявочыя, дзіцячыя, Пайшлі ўрокі па бабскіх языках, Па мужчынскіх галавах. Дзіцячыя — пад чапец, Дзявочыя — пад вянец, Жаночыя — пад касу, А мужчынскія — пад шапку. Пайшлі ўрокі па раках, Па крутых берагах, Па лёну, па балоту, Па ніцах-крыніцах.
Вадзіца-крыніца, Ты ўсім людзям памачніца, Памагала ты лугам-берагам, Памажы... (каму трэба дапамагчы — імя чалавека або скаціны).
*
* *
Сыдзі, глазы шэрыя, Бурыя, карыя, Над усімі чорны глаз; Сыдзі, ўсе перацёпы, Перасуды, перагаворы, Ад старых, ад малых, Ад нежанатага, ад перважонца, Ад другажонца,
Атыдзі на гэты час, На гэту мінуту;
Усе хваробы, усе балезні,
I з пальчыкаў, і з сустаўчыкаў,
I з буйнай галавы, і з хрыбетнай касці, Ад рацівага сэрца!
*
* *
Урок-урачышча, Ідзі на цяплішча. Ад каго стала — Штоб на ім цела патрашчала. Соль яму ў вочы, Галаўня ў плечы.
*
* *
Урокі, урокі, Ляціце на сарокі, На зялёныя лясы, На шумлівыя гаі, За горы, за моры, У глыбокія норы. Забывайце сцежкі-дарожкі Да нашай хацінкі-старожкі. Нашу Таньку не чапайце, Лепш у полі вы гуляйце.
ЗМЕСТ
На забеспячэнне здароўя	 5
Ад зубнога болю	 5
Ад зубішча, цемянніка	11
Ад крывацёку	14
Ад звіху (падвяроту),	удару	19
Ад вогніку	25
Ад лішая	27
Ад валасня (валасніка)	28
Ад хваробы вачэй	31
Ад пужання, ляку, пярэпалаху	34
Ад урокаў, зглазу, нядобрых	вачэй	41
Популйрно'е ніданне
TAK ЛЕЧНЛА БАБУШКА...
ЗАГОВОРЫ ОТ БОЛЕЗНЕН
Мннск, нздательство «Навука і тэхніка»
На белорусском языке
Папулярнае выданне
БАБУЛЯ ТАК ЛЯЧЬІЛА...
ЗАМОВЫ АД ХВАРОБ
Загадчык рэдакцыі Л. 1. Пятрова
Рэдактар М. А. Вячорка Маетак A. Е. Анкуда Мастацкі рэдактар Л. М. Гоманаў Тэхнічны рэдактар В. I. Кручонак Карэктар Я. У. Марціновіч
3 сівой старажытнасці прыйшлі да нас замовы, якімі нашы продкі бараніліся ад хвароб, стыхій, няшчасцяў, імкнуліся дасягнуць поспеху ва ўсіх сферах жыцця. Але не толькі гэта, а яшчэ паэтычная дасканаласць прыцягваюць сёння нашу ўвагу да такіх твораў.
У выдавецтве «НАВУКА I ТЭХНІКА»
рыхтуюцца да друку наступныя выданні:
Ідзі, хвароба, у чужы край... Замовы ад розных хвароб (ад грыжы, рожы, скулы, ліхаманкі і інш.).
Першым разам, добрым часам... Замовы на поспех у гаспадарчых справах (пры лоўлі рыбы, развядзенні пчол, на поспех у земляробчых працах, ад хвароб жывёл), ахоўныя (ад змяінага ўкусу, ад пажару, грому, маланкі і г. д.).
Любіцеся, кахайцеся... Любоўныя замовы (прысушкі, адсушкі), вясельныя, на шчаслівае сямейнае жыццё, на здароўе дзецям, ад п’янства.
Замовы падаюцца з апісаннем спосабаў, якія лічыліся неабходнымі пры іх выкананні.
ІБ № 44S1
Здадзена ў пабор 24.02.92. Падпісана ў друк 30.03.92. Фармат 84Х108'/з2Папера газетпая. Гарнітура літаратурная Высокі друк.
Ум. друк арк. 2,94. Ум. фарб.-адб. 3.15.
Ул.-выд. арк. 1,91. Тыраж 26 600 экз. Зак. .V» 171.
Цана 5 р.
Выдавецтва «Навука 1 тэхніка» Акадэміі навук Беларусі і Міністэрства Інфармацыі Рэспублікі Бсларусь.
220067. Мінск, Жодзінская, 18.
Друкарня Імя Францыска Скарыпы выдавсцтва «Навука 1 тэхніка».
220067. Мінск, Жодзіпская, 18.