• Газеты, часопісы і г.д.
  • Бабуля так лячыла Замовы ад хвароб Галіна Барташэвіч

    Бабуля так лячыла

    Замовы ад хвароб
    Галіна Барташэвіч

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 54с.
    Мінск 1992
    10.73 МБ
    Купаюць дзяцей у «калядным попеле».
    Робяць галачкі з попелу на гарэлцы і качаюць па жываце.
    Галачкі робяць таксама з цеста. Выкупаўшы дзіця, качаюць па жываце трыма галачкамі па чарзе. Месца качання цалуюць, на галачкі дзьмухаюць, а потым іх аддаюць сабаку.
    Замаўляюць ваду ў пляшцы, на яе дзьмухнуць, пляшку паставіць уверх дном і змыць дзіця.
    Качаюць па жывоціку, галоўцы, грудках сырым яйкам, а потым выліваюць яго ў шклянку. Калі дзіця спужанае, на яйку паднімаецца нібы «туман», стаўбы.
    Вымяраюць адлегласць паміж суставамі і вакол суставаў, завязваюць на гэтых месцах вузельчыкі, пасля ніткі «падкурваюць» і даюць дымам дыхаць спужанаму чалавеку: «Вымяраю, выбіраю з пуду, з калень да галень, ад шчырага сэрца, ад гарачай крыві». Замову ў такім выпадку прамовіць столькі разоў, колькі будзе вузельчыкаў.
    * * *
    Першым разам, гасподнім часам я з словамі, а Гасподзь з помаччу. Прыступі ка мне, царыца нябесная Багародзіца, і памажы мне ляк выгаварваць.
    Добры дзень табе, ляк, ты, сцень, не хадзі, ты, лякг ні ўначы, ні ўдзень. Завяжы ты свае вочы, не хадзі ты ні ўдзень, ні ўночы, ляк ты каціны, гусіны, сабачы, авечы, чалавечы, цыганскі. Адчаго ты, ляк, узняўся: ці ты з вады, ці ты з зямлі, ці ты з уроку, ці з прыгавору? ВыйдзІ ты, ляк, з касцей, з масцей, з ярых ачэй, з буйнае галавы, з жоўтае крыві, з румянага ліца, з радзімага жывата, і
    з рук, і з ног, з усіх жылачак раба божага (імя). Тады ж ты, ляк, пужаў, і паліў, і смаліў, і спакою не даваў, як мяне не знаў. А як стаў жа ты мяне знаць, рабу божую (сваё імя гавары), перастань жа ты хрысціянскіх дзяцей пужаць і рабу божаму спакою не даваць і прыстрэкі наганяць. Пастаў жа ты, Госпадзі, балезнь лёгкую, як мой ДУХ.
    * * *
    У чыстым полі касцёл стаіць, а ў тым касцёле прастол стаіць, а кругом прастола ходзяць анёлы. Анёлы ходзяць, Найсвенчу матку водзяць, у Госпада Бога найвышэйшага просяць, упрашаюць, умаляюць і Госпаду Богу пакланяюцца, і Найсвенчай матцы падчыняюцца: асвабадзі душу спужанага чалавека ад вялікага перапалоху, ад благога чалавека.
    *
    * *
    Першым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, святой мацеры Прачыстай кланяюся.
    • У нядзелечку рана-параненьку сонечка ўсходзіць, расіца ападае, на лякі асядае. Тут вам, лякі, не хадзіць, крамнога мяса не знабіць. Божую маці на помач жалаю. Божая маці малітву чытала, там рабе божай (імя) лякі выгаварала: і балючыя, і калючыя, і нудлівыя, і труслівыя, і бяссонныя. Выгаварую з касцей, з машчэй, з яркіх вачэй, з румянага ліца, з шчырага сэрца, з жоўтай касці, з гарачай крыві. I выгаварую дванаццаць лякаў, дванаццаць пералякаў, дванаццаць дзяцінцаў, дванаццаць радзімцаў, і выгаварую з касцей, з машчэй, з яркіх вачэй, з румянага ліца, шчырага сэрца, з жоўтай касці, з гарачай крыві, з семдзесят сем жылак і сорак суставаў. Тут вам, лякі, не хадзіць, крамнога мяса не знабіць і касцей не сушыць, жывата не пушыць і сэрца не знабіць, і крыві не піць. I зганяю вас на мора, на каламора. На тым моры стаяў дуб на дванаццаць какатоў, там стаяла дванаццаць сталоў. За тымі сталамі сядзела дванаццаць пісароў. Нічога нс параблялі, рабе божай Матроне лякі выгаваралі, вычытвалі, выпісвалі. Пташкі прыляталі, дзюб-
    камі выдзёўбвалі, когцікамі выдрапвалі з заногцікаў і закогцікаў, з краснага мяса.	_
    Сам Гасподзь з помаччу, а я з духам. Госпадзі, прымі моіі дух, амін.
    *
    * *
    У чыстым полі стаіць хвойка, пад таею хвойкаю ляжыць сошка. Хто будзе араці? Пракрасная пані будзе пахаджаці ў чырвоных ботах, таею сошкаю будзе араці, жалезнаю пугаю Тані пуд уганяці. Ен не будзе ўхадзіці — будзем сморадам сабачым частаваці.
    *
    * *
    Прашу Госпада Бога і Духа Святога, і святога аўторка. Найсвенча матачка, памагала ўсім людзям, памажы (імя) з пужання, з перапугу. Перапуг каціны, дзяціны, сабаччы, уляканы, пужаны, мужчынскі, жаноцкі, хлапоцкі, тут табе не быць, касцей не ламіць, сэрца не таміць, душы не скаміць.
    Ідзі на сіне мора. На сінім моры хатка стаяла, а ў той хатцы бабка жыла, у кулак хапала, на сіне мора пужанне пускала.
    * *
    Першым разам, добрым часам я з словам, Бог з помаччу. Госпадзі Божа, памажы.
    Ехаў Божачка па лясочку на сівым канёчку ў залатым вазочку. Канёчак спатыкнуўся, вазочак перавярнуў<я — каб з нашае Наталкі спуг адвярнуўся.
    Святы Юрай, святы Мікола, матка Хрыстова, паня выцмяна, хадзі да мяне, дам табе сівога каня. Едзь на сіне мора. На сінім моры паны ў карты гуляюць, сталы засцілаюць, кубкі віна наліваюць, п’юць, гуляюць, пярэпалах у госці зазываюць. Ты ж, пярэпаласе, па жы-
    ватку не хадзі, у бачкі не ўпірайсь, у сярэдзінку не ўлягай, пад грудзі не падварачай і костачак не крышы і сэрца не тамі. Ідзі сабе выкупайся, выгуляйся. Есць табе што напіціся і наесціся. Годзс гуляці, пара вопуху аблягаці.
    $
    Госпаду Богу памалюся, усім святцам пакланюся. Гавару, выгаварую рабу божаму купкі-пярэкупкі, пярэпалахі, і жаночыя, мужчынскія, кашачыя, свінячыя, цялячыя, курачыя, гусячыя, парасячыя, каціныя, мышыныя, вуціныя і конскія, кароўскія, авечыя, чалавечыя — з буйнае галавы, з белага цела, з ліца румянага, з сустаў, з палусустаў, і выдзімаю, і высылаю на сіне мора. На сінім моры прастол стаіць, на тым прастоле сядзяць тры дзявіцы, і чытаюць і выпісваюнь, і па сіпім моры рассылаюць. Мора скалыхнецца — пужанне мінецца; няхай мора буяе, няхай раб божы гуляе.
    * *
    Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай маці пакланюся. Прачыста Божа маці на прастоле стаяла, Мані ліхацішча шаптала.
    Л іхацішча-плюхацішча, нічаго-нічаговішча, з чаго ты стала, з таго перастала. Асіну ламі, крушыну трашчы, Мані сэрца не бяры; ні ў маладзік, ні схода, ні ў падковег пі перакроя, ні ў век ніколі ліхацішчу не бываць і гора не знаць.
    « » ♦
    Спуг-спугнічку, перапалох-перапалахнічку. Ляцеў салавейка, сеў на стаўбе, гняздзечка ўе, яечкі нясе, дзетачак вядзе. Як табе, салавейка, на стаўбе не сядзеці і гняздзечка не віці, яечак не несці, дзетачак не весці, так табе, спуг-спугнічку, перапалох-перапалахнічку, у рабе божай дай жа не жахаць, не пужаць, жоўтай касці не ламаць, гарачай крыві не разганяць.
    Я з славамі, Гасподзь з помаччу.
    *
    * *
    Першым разам, гасподнім часам памажыце святой Прачыстай мацеры Божай, станьце на помач.
    Угаварую зляк. Зляк-пераляк ускочыў радком, выскачыў задком з кашчэй, з машчэй, з быстрых ачэй, з румянага ліца, з жоўтай касці, з чорнай крыві, з рыжага мяса на мхі, на балаты, на ніцыя лозы. Бог з помаччу рабе божай (імя). Угаварую зляк, дзяцінец, нервы, расстройства, нежыць, чорную балесць.
    * *
    У цёмным лесе пад дубам сядзіць баба без зуба, не ўмее ні шыць, ні бяліць, толькі па свету хадзіць да людзям ляк гаварыць — мужчынскі, жаночы, і хлапочы, і дзявочы, і цялячы, і сабачы, і кацячы. I заносіць гэты ляк за цёмныя лясы, за шырокія палі, за сінія морьг. Там табе піценне і ядзенне, і гулянне, а дзіцяці (імя) сон і прыбыванне.
    *
    * *
    Ехаў Юда на чатырох конях да па трох колах цераз дзіравы мост, вёз чатыры пуды пудаў. Мост праваліўся — ваўчок утапіўся.
    *
    * *
    Госпаду Богу памалюсь, святой Прачыстай пакланюсь. Святая Прачыстая маці, прыступі ляку шаптаці.
    Ішоў ляк цераз мост. У ляка васковая галава, трухлявае цела, канапляныя ногі. Васковая галава растопіцца, трухлявае цела рассыплецца, канапляныя ногі паломяцца. Раджоная, хрышчоная (імя) , штоб так ляк макавым зерняткам рассыпаўся, як мой дух ціхенькі, лёгенькі, добранькі, Дай Бог помач.
    *
    * *
    Госпаду Богу памалюся, святой субоце (ці пятніцы) пакланюся. Святая Гасподня Божа маці, прыйдзі к (імя) ляку шаптаці.
    Лячэ, лячэ, псрапалошэ, у цябе воўча галава, канапляна барада, чарацяныя ногі. Воўчу галаву разаб’ю, канапляну бараду вырву, чарацяныя ногі пераламлю, цябе, лячэ-перапалошэ, з (імя) галоўкі выжану. Выйдзі ты з яе буйнай галовачкі, выйдзі з яе карых ачыц, выйдзі ты з яе насочка, выйдзі ты з яе раточка, выйдзі ты з яе бародкі, выйдзі ты з яе шыйкі, выйдзі ты з яе ручыц, выйдзі ты з яе плячыц, выйдзі ты з яе грудзіц, выйдзі ты з яе кішачак, выйдзі ты з яе ножачак, выйдзі ты з яе салодкага мяса, выйдзі ты з яе сорак сустаў, а ты, Госпадзі, (імя) усё на месцы пастаў. Панскае ў ярмолку бярыся, цыганскае пад плашч бярыся, папова ў рызы чапіся, мужчынскае ў шапку бярыся, жаночае пад чапец бярыся, парабоцкае ў кудры віся, дзявоцкае ў косы ўпляціся, кацячае ў лапкі ўбярыся, сабачае пад хвост бярыся.
    Узяць шэсць розгачак з веніка, вадзіць кругом і прыгаворваць:
    «Як гэтым розгачкам на пяньку не бываці, веццем не шатаці, так гэтаму ляку не бываць ні ў маладзіку, ні ў трэцяку, ні пад поўнай, ні на сходзе ад тваёй маладосці да старосці. Ад чаго стала шаптаць, прапала, ад чаго стала шаптаць, прапала. Ад чаго яно случылася — правалілася. Ад чаго яно случылася — правалілася. Гэтае гора счэзла да прапала, як гэтыя розгачкі счэзнуць да прападуць».
    * * *
    Лякі, лякі, ідзіце на сабакі, на сарокі, на вароны, на журавы, на вераб’і, на ўсё птаства, дзе божы дар не родзіць, курачы голас не заходзіць.
    * * *
    Першым разком, добрым часком прашу Госпада Bo­ra і Гасподняе маткі: прыступай і памагай Мар’і спуд шаптаці і з нажок, і з ручок, і з плячэй, і з грудзей, і з шчырага сэрца. Тут табе не бываці ні ў маладзіку, ні пад поўна, ні на сходзе.
    Стаіць капліца, а ў той капліцы сталы пазасціланы, кубачкі паналіваны. Там табе пацяшацца, на вадзе ку-
    пацца, па лазе калыхацца. Стаіць дзсўка русата, касата, галавата. Галава жалезная, чэрава парахова, ногі чаратовы. Галава адарвецца, чэрава рассыплецца, нага адарвецца, Мар’і зляк мінецца.
    * * *
    Першым разам, божым часам. Божую матку Прасвятую Багародзіцу просячы да помачы страха-пярэпалаха ўгавараці. Страх-пярэпалах, дзе радзіўся — з месца нс каціўся, дзе хрысціўся — з месца не каціўся. Страх-пярэпалах, ідзі пагуляць, пакрасавацца, на вадзе купацца, на лазе калыхацца. Сядзіць дзеўка на лукамор’і, рылатая, цыцатая; яна не ўмее ні ўшываць, ні ўтыкаць, толькі зляка ўгавараць. Hori дзераўляныя, чэрава смаляное, галава жалезная. Ногі паламаліся, чэрава растапілася, галава разбілася, на век вяком, на суд судом.
    *
    * *
    На сінім моры белы камень ляжыць, а па камені бела лата ляжыць, а на той лаце Божа маці сядзіць, ад агня, ад мяча захараняе, херувемскія песні спявае. Тады маці ад агня, ад мяча захараняе, як херувемскія песні спявае, гарачы агонь суцяшае. Святая Прачыста Божа маці, хадзі на помач.