Бабуля так лячыла Замовы ад хвароб Галіна Барташэвіч

Бабуля так лячыла

Замовы ад хвароб
Галіна Барташэвіч
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 54с.
Мінск 1992
10.73 МБ
Ішоў дзед балючы, гаручы. Згубіў лапці ў горы, сам астаўся голы.
АД АСТУДЫ
Госпаду Богу пакланюся, Прачыстай Божай маці пакланюся. Прачыста Божа маці, дапамажы да прыступі (імя) астуду шаптаці.
Астуда-чуда, я цябе знаю, умаўляю, уклінаю з чырвонае крыві, з белай касці, з жоўтага мозгу, з салодкага мяса. Адсылаю за крутыя горы, за густыя боры. Быстрыя рэкі мыюць каменне, карэнне, рабе божай (імя) астуду змываюць. Каб не было астуды і гуды ні ў дзень, ні ў ноч, ні ў маладзіку, ні пад поўна, ні ва ўсходзе, ні ў перакроі ды і ніколі.
АД ЖАРУ
Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Божай маці пакланюся. Прачыстая Божая маці на прастоле стаяла, (імя) шаптала.
Ішла раба Божая маці з цясовымі вёдрамі, з залатымі мётламі ад рабы божай (імя) агонь убіраць з ручак, з ножак, з ачыц, з плячыц, з пальчыкаў, з сустаўчыкаў, з белае касці, з чырвонае крыві, з салодкага жываточка. Каб агонь не пачынаўся ні ў маладзік, ні з усхода, ні ў падкове, ні перакроя, зроду ніколі. Каб раба божая (імя) спала, прыбывала, вялікая расла.
АД ПРАСТУДЫ
На Сіянскім моры едзе Марыя залатым мастом; залаты мост разбівала, залатыя карэнні разрывала, на мора брасала, явара зварачала. 3 явара выйшла сем дзевак. Ох, мора, мора валнавалася! Там сем дзевак чыталі, пісалі, прастуду ўгаваралі, вадзяную, ветраную, прастудзёную. Угаваралі з ножак, з ручак, з пальчыкаў, з сустаўчыкаў, з сярэдзінкі, із галавы, із вушэй і ачэй.
Вы, угоднікі гасподнія, прыступайце, мне, рабе божай Настассі, прастуду ўгавараць памагайце, на Сіянскае мора ссылайце, дзе вецер не вее, сонца не грэе, там прастудзе прабываць, каб яна там піла, ела, спала, у целе прыбывала.
АД ЛІШАЯ
Пры замаўлянні лішая ўзяць мезенцам «поту» з акна і вадзіць па лішаю проціў сонца, а на апошніх словах замовы зрабіць на лішаю пальцам крыж. Гэта ж зрабіць і на суку ў сцяне. Паўтараюць тройчы пры ўсходзе і заходзе сонца.
*
• *
Іду я ў гумно і бяру палову і свінням мяшаю, а ты, лішай, рабу божаму не мяшай і выхадзі з яго із касцей, із мажджэй, із ясных вачэй, із гарачай крыві і з усяго целясі, із чыстага цела, і карэння непускай. I здымала цябе маці Божая духам сваім і ссылала цябе на мхі і на балаты і на дзікія людзі. Там яны гуляюць і сталы засцілаюць, і ўсіх лішаёў дажыдаюць: і красных і белых, і лупленых і коленых, і падзіўных і прастудных, і пасмешных, і ветраных і вадзяных, і знаюшчых і не знаюшчых. I цур цябе, хрышчонага, нараджонага!
Узяць на маленькі палец з акна «поту» і на заходзе сонца пацерці ім месца, дзе выступіў лішай, сказаць:
Лішай, свінням мяшай, Лішай, дабранач, Ідзі да свіней нанач.
* * *
Лішаю, лішаю, я цябе рашаю — Я цябе рашаю, як свінням мяшаю.
АД ВАЛАСНЯ (ВАЛАСНІКА)
Валасснь (або волас) звычайна «выганяюць» з дапамогаю каласоў. Самы просты спосаб: дзевяць жытніх каласкоў абвязваюць вакол хворага пальца і льюць на іх гарачую ваду, прамаўляючы замову.
Або: тры ці пяць жытніх каласкоў (як на руках пяць пальцаў) мачаюць у цёплую ваду, водзяць па хвораму пальцу, а вадзічку тую зліваюць.
Можна таксама дзевяць разоў паўтарыць зваротны пералік (ад 9 да 1), узяўшы 9 каласкоў і лыочы ваду.
* * *
Першым разам, добрым часам, ранішняя зарапіца, божая памашніца, памажы нам, Госпадзі. Першым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, мацеры Прачыстай святой пакланюся, усім угоднічкам божым, кіеўскім, пячэрскім. Памажыце, Госпадзі, мне, рабе божай Ганне, волас выгаварваць, дзянны, палудзянны, начны, палуначны, валасень прыстрэшны, прыгаворны, падымны, падзіўпы, пасмешпы, жаноцкі, парабоцкі, хлапоцкі, дзявоцкі, мяшчанскі, цыганскі, маскоўскі, папоўскі, мужчынскі, бабскі, удавіны, вадзяны, земляны, гусіны, курыны, свіны, авечы, чалавечы, конскі, кароўскі, сабачы, жарабячы, цялячы, ваўчыны, зайчыны, каціны, дзяціны, вераб’іны. Волас ты, волас, патуля ты быў у рабы божай Ганны, пакуль я цябе не знала. Стала цябе знаць, стала цябе выгавараць, умаляць, упрашаць, на цёмны лес пасылаць. Тут табе не бываць, тут табс не гуляць, у рабы божай Ганны касці не ламаць, гарачай крыві не разліваць, сэрца не знабіць, касцей не ламаць, па целу не хадзіць і белага цела не пушыць, не таргаць, не калоць, не балець і навек занямець. Волас, волас, выдзь на колас, волас, волас, выдзь на колас.
(Тры каласкі або пяць, як на руках пяць пальцаў, жыта каласкі ў цёпленькую вадзіцу мачай і гавары, і вадзі так, і тую вадзічку спускай.)
Волас, волас, выдзь на колас, волас, волас, выдзь на колас, волас, волас, выдзь на колас. Тут табе, волас, не гуляць, касці не ламаць, гарачай крыві не разліваць, сэрца пе знабіць, белага цсла не пушыць, не таргаць, не балець, не калоць, а навек занямець. Пасылаю я цябе, волас, на крутую гару. Там дзеўкі гуляюць, сталы засцілаюць, віном чары наліваюць, цябе ў госці дажыдаюць. Ідзі ты, волас, к ім туда, там табе будзе піцяннё, едзяннё, спаннё, гулянне, лёгкае прапітанне, Я не знаю, сам Гасподзь Бог знае і нам памагае. Я з словам, Гасподзь Бог з помаччу і Святым Духам.
* *
I памолімся, і паклонімся Госпаду Богу і Духу Святому, Тройцы святой ядынай і Прачыстай мацеры Божай
і святому Васкрасэнійку Хрыстову, чэснаму, міласэрнаму, і ўсім святочкам, гадавым празнічкам, кіеўскім, і рымскІм, і русалімскім, Ісзкаву і Якаву, і Антоняму, і Хвядосяму, і святому Юру і Ягору, і святому вотчу Міколу. I святы вотча Міколачка, ты божы ўгоднічак, ты скоры памошнічак-, ты вялікі малітвеннічак, ты скоранька памагаеш, валасень выліваеш і на мхі яго, на балоты ссылаеш.
Валасень, валасень, чаго ты сядзіш у грэшнага чалавека? Плыві ты на мора, плыві ты на сіняе. На сінім моры стаіць дуб, пад тым дубам стаіць стол, ён жа і засланы, ен жа і прыбраны. За тым за сталом сядзяць пан з паняй, яны седзячы мёд-віно п’юць і к сабе валасня ждуць, і непраменна ждуць — і калючага, і балючага, і прыгаворнага, і падзіўнага, і прырошнага. Ну й не атрыгайся ты, і не адзывайся ты ні ветахом, ні маладзіком, ні месяцам марцам.
*
* *
ёсць на моры белы камень, на тым камні святая Багародзіца сядзела, русую касу часала, ніцы волас выбірала, на ваду брасала і з раба божага валасень злы, валасень люты вынімала і на вецер пускала. Валасень, валасень, калі ўрошны, ці падумны, ці прыгаворны, хто ўрок ці прыгаварыў — калі жанчына, то нясі сабе пад намёткай, калі мужчына — нясі пад шапкай, калі дзеўка — нясі пад хустай, калі хлопец—нясі пад шапачкай. Бог яго, раба свайго, іспасІ ад злога нечасцівага, ад валасня ліхога. Скорбі-балезні амін.
Выхадзі, злы, нечасцівы волас, на трыдзевяць колас.
*
*' *
Чорны валасень, красны валасень, белы валасень, русы валасень, прашу я цябе, выхадзі з касці, з жывата, з раба божага Івана, із яго нутра. Ці прыдзіўны, ці прыгаворны, ці прысмешны, ці прыдумны, ці вадзяны, ці ветраны, пакарысь майму прыказу.
*
* *
Воўчы валасы, ідзіце на каласы, Мядзведжы валасы, ідзіце на каласы, Цігравы валасы, ідзіце на каласы, Слановы валасы, ідзіце на каласы, Валовы валасы, ідзіце на каласы, Кароўі валасы, ідзіце на каласы, Конскія валасы, ідзіце на каласы, Свіныя валасы, ідзіце на каласы, 3 ветру валасы, ідзіце на каласы, 3 вады валасы, ідзіце на каласы — Усе валасы, ідзіце на каласы.
АД ХВАРОБЫ ВАЧЭЙ
Каб не хварэць вачыма, трэба прасіць маладзіка:
Маладзік малады, У цябе рог залаты. Табе на сіянне, А мне на здароўе; Табе цёмныя ночы, А мне светлыя вочы.
Ад бяльма неабходна шаптаць дзевяць разоў: увечары, уранні і зноў увечары па тры разы. Тройчы дзьмухнуць на вочы і кіўнуць пальцам.
Вячэрняя зарніца, гасподняя памачніца, стань на гіомач.
Ішла Прачыстая маці дарогаю, ішла Прачыстая маці шырокаю. Тудою ідзе раба божая Маня, плача, убіваецца, аб шыроку дарогу валяецца.
— Чаго ж ты, раба божая Манечка, плачаш, убіваешся, аб шыроку дарогу валяешся?
— Як жа мне не плакаць, не ўбівацца, аб шыроку дарожку не валяцца, што мне бяльмо вочка занімае, на ■белы свет глядзець не пазваляе.
— Ідзі ж ты, раба божая Манечка, да хаты свае, я
прышлю к табе трох хартоў: бслы — бельмы змыляс, красны — кроў замаўляе, чорны — яснасць у вочы ўстаўляе. Махна махнў топча, яснасць у вочы! Я ж гэту боль угавараю, пабойную, прыгаворную, калючую, балючую.
Госпаду Богу памалюся, святой мапі Прачыстай пакланюся. Прачыстая маці, хадзі вока шаптаці і бяльмо згапяці.
Ішоў Сус Хрыстос па калінавым масточку, за ім беглі тры харточкі: першы рабы, другі красны, трэці серы. Рабы навалоку сцягае, красны кроў залізае, а серы вочы ўстаўляе.
*
* *
Госпадзі Божа, памажы да прыступі ў раба божага (імя) бяльмо шаптаці.
У нядзельку раненька сонейка не ўсходзіць. Сам Гасподзь Бог па небу ходзіць, за сабою тры кролікі водзіць: на сінім паязджае, белым паганяе, красным, харошым да з вачэй бяльмо зганяе. Амін!
Другім разочкам, лепшым часочкам, скарэйшым, памачнейшым...
*
* *
Месяц — князь малады! У цябе рог залаты. Ты ў моры купаўся, Ты нам спадабаўся. Табе ясныя ночы, А людзям ясныя вочы. Табе на прыбытак, А вачам на здароўе.
Па саду хаджу, Купіны саджу, Купіны зрываю, Боль выганяю. Птху, бяльмо, птху, бяльмо, Каб цябе ніколі не было.
АД ПЛРУШЫНКІ У ВОКУ
Першым часочкам Госпада Бога папрашу, святога чэснага дзянёчка — нядзелі. Бегла ваўчышча цераз масцішча, хвастом паматала, з гэтага Івана порах вынімала.
* * *
Ішоў Ісус Хрыстос цераз каліпавы масток, нёс сухое трасцё. Трасцінка зламілася— і парушынка з вока выкацілася.
* * *
Порах у вока, козы ў восець, ваўкі за казамі, порах за слязамі. Мой душок лёгенькі, згінь, балезнь, скоранька.
❖
& *
Госпадзі, прыступі, памажы запаруху Мані шаптаць, з вока вынімаць. Мядзведзь у проса, карова з проса, a запаруха з вока.
* * *
Вока, вока, пабач у моры, ці глыбока. У моры вадзе не стаяці, у крыніцы парушыне не бываці. 3 мора парушына выплывае за вадою, а мне з вока са слязою.
АД ЯЧМЕНЮ
Каб ячмень сышоў з вока, то калі хто запытае: «Што гэта, ячмень?» або «У цябе ячмень?» — трэба сур’ёзна (бсз жартаў) адказаць:
— Лжэш, прароку, пшаніца ла воку.
* * *
Ячмень, ячмень,
На табе кукіш,
Што хочаш,
To і купіш.
Купі сабе тапарок,
Сячы ячмень папярок.
АД ПУЖАННЯ, ЛЯКУ, ПЯРЭПАЛАХУ
Ад пярэпалаху пры замаўлянні праводзяцца розныя дзеянні, у розных месцах і ў розных зпахароў свас. Пералічым найбольш распаўсюджаныя.