Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
Паведамленьне пра даклад доктара Вітаўта Кіпеля пра стан БССР у складзе СССР, зроблены ў часе канфэрэнцыі „Нерасейскія Народы Супраць Маскоўскага Імпэрыялізму", што адбывалася ў Кліўлэндзе (Агаё).
193 Зубкоўскі В. Радовішчы солі і нафты на Беларусі ды іхны ўплыў на эканоміку рэспублікі // Беларус. 1979. №271—272. Кароткія зьвескі з гісторыі адкрыцьця й распрацоўкі радовішчаў солі й нафты ў Беларусі, узятыя з даклада доктара Вітаўта Кіпеля на сэкцыі рэгіянальнага эканамічнага плянаваньня й рэсурсаў адзінаццатае канфэрэнцыі Амэрыканскае Асацыяцыі Славянаведы.
194 Зубкоўскі В. Угодкі Незалежнасьці ў Кліўлендзе // Беларус. 1979. №264.
Падрабязны агляд падзеяў сьвяткаваньня незалежнасьці ў Кліўлэндзе, з набажэнствам, акадэміяй, запрашэньнем ганаровых гасьцей з Кангрэсу ЗША, а таксама паведамленьне пра ўзьняцьце беларускага сьцягу над Капітоліем.
195 [Кіпель В.] Высновы // Беларус. 1979. №266.
Высновы па сканчэньні Трэцяга Беларускага Фэстывалю, які аб’яднаў намаганьні розных грамадзкіх арганізацыяў беларусаў ЗША й Канады.
196 [Кіпель В.] Канфэрэнцыя Амэрыканскае Асацыяцыі Славянаведы // Беларус. 1979. №271—272.
Агляд падзеяў адзінаццатае канфэрэнцыі Амэрыканскае Асацыяцыі Славянаведы ў Ныо-Гавэн, дзе гучалі беларускія даклады й намаганьнямі БІНІМу й аддзелу БАЗА ў Канэктыкуце была наладжаная выстава беларускіх друкаў.
197 Кіпель В. Канфэрэнцыя ў Балтыморы // Беларус. 1979. №262. Паведамленьне праўдзел беларусаў у другой канфэрэнцьгі славянскіх этнічных групаў штату Мэрылэнд у Балтымары, прысьвечанай тэме „Сацыялягічныя дасьледаваньні й славянскія этнічныя групы Задзіночаных Штатаў".
198 Кіпель В. Канфэрэнцыя ў Белым Доме // Беларус. 1979. №261.
Інфармацыя пра ўдзел прадстаўніка беларусаў Вітаўта Кіпеля ў канфэрэнцыі, прысьвечанай 30-годзьдзю падпісаньня Дэклярацыі правоў чалавека, што адбылася ў Белым Доме, і дзе былі агучаныя прынцыпы амэрыканскае замежнае палітыкі.
199 [Кіпель В.] Памяці Пётры Крэчэўскага // Беларус. 1979. №262.
Кароткі нарыс дзейнасьці Старшыні Рады БНР Пётры Крэчэўскага з нагоды ўшанаваньня ягонае памяці ў БІНІМе й Фундацыі на 50-я ўгодкі сьмерці дзеяча.
200 [Кіпель В.] Пра Беларусь у бібліятэках // Беларус. 1979. №265.
Паведамленьне пра канфэрэнцыю ў справе разбудовы бібліятэчных збораў Нью-Джэрзі й агучаную на ёй праблему недахопу беларускае мастацкае літаратуры й даведнікаў пра Беларусь у бібліятэках штату.
201 [Кіпель В.] Сэнатар Б. Доўл у вабарону М. Кукабакі // Беларус. 1979. №264.
Згадка пра выступ сэнатара Робэрта Доўла на ўгодкі незалежнасьці БНР у Сэнаце ЗША й ягоныя захады ў абарону беларускага іншадумца Міхала Кукабакі.
202 [Кіпель В.] Тыдзень этнічнае спадчыны ў Нью Джэрзі // Беларус. 1979№265.
Інфармацыя пра абвяшчэньпе губэрнатарам Нью-Джэрзі Брэнданам Бэрнам з ініцыятывы Этнічнае Рады штату ў днях 15—21 красавіка 1979 г. Тыдая Этнічнае Спадчыны.
203 Кіпель В. Фэстываль: вызначэньне й укараненьне спадчыны // Беларус. 1979. №265.	'
Развагі пра магчымасьці Беларускага Фэстывалю (Дня Беларускае Культуры) стацца знакавым для беларусаў ЗША.
204 Кіпель В. Цяглая праца // Беларус. 1979. №265.
Развагі пра ініцыяваньне й рэалізацыю супольных праектаў розных нацыянальных групаў штату Нью-Джэрзі з адзначэньнем ролі беларусаў у ажыцьцяўленьні гэтых праектаў.
205 [Кіпель В.] Чатырохсотыя ўгодкі Віленскага Ўнівэрсытэту // Беларус. 1979. №271—272.
Паведамленьне пра сьвяткаваньне 400-годзьдзя Віленскага ўнівэрсытэту на адмысловай сэсіі Амэрыканскае Асацыяцыі Славянаведы ў НыоГавэне (Канэктыкут) пры Ельскім унівэрсытэце, а таксама перадрук даклада доктара Вітаўта Тумаша „Віленскі ўнівэрсытэт у гісторыі беларускага народу".
206 Кіпель В. Byelorussia Heritage Festival. Добры дзень, дарагія сябры // Беларус. 1979. №263.
Адозва й афіцыйная інфармацыя пра падрыхтоўку Трэцяга Беларускага Фэстывалю ў Нью-Джэрзі.
1980
207 В. 3. Памёр украінскі паэта Барыс Александраў // Беларус. 1980. №275.
Паведамленьне пра трагічную сьмерць у Таронта ўкраінскага паэты Барыса Аляксандрава, перакладчыка вершаў Максіма Багдановіча, Алеся Салаўя, Масея Сяднёва, Уладзімера Дудзіцкага ды інш.
208 В. К. Пра Беларусь у радыё WABC // Беларус. 1980. №282.
Паведамленьне пра ўдзел доктара Вітаўта Кіпеля ў першай радыёканфэрэнцыі на нью-ёрскай радыёстанцыі W-ABC, што была прысьвечаная праблемам сучаснае іміграцыі ў ЗША.
209 Зубкоўскі В. „Віхор“ рэпрэзэнтуе беларускую музыку //
Беларус. 1980. №280—281.
Зацемка пра дзейнасьць ансамблю „Віхор" па папулярызацыі беларускага музычнага мастацтва ў розных штатах ЗША.
210 Зубкоўскі В. Дзясятая канфэрэнцыя рэспубліканскіх нацыянальных арганізацыяў // Беларус. 1980. №278.
Інфармацыя пра дЗясятую гадавую канфэрэнцыю нацыянальнЫХ рэспубліканскіх арганізацыяў у Кліўлэндзе (Агаё), з удзелам прадстаўнікоў беларускіх рэспубліканскіх клюбаў у штатах Нью-Ёрк, Нью-Джэрзі, Агаё, Каліфорнія, Мэрылэнд, Мічыган, Ілінойс і Масачусэтс.
211 Зубкоўскі В. Старшыня аддзелу БАЗАў Дзяржаўным Дэпартамэньце // Беларус. 1980. №280—281.
Інфармацыя пра ўдзел старшыні аддзелу БАЗА ў Вашынгтоне Алесі Кіпель і прадстаўніка БІНІМу Вітаўта Кіпеля ў нарадзе з прэзыдэнтам Джымі Картэрам і дзяржаўным сакратаром Эдвардам Маскі з нагоды пятых
угодкаў Хэльсынскае дамовы й падрыхтоўкі ўдзелу амэрыканскае дэлегацыі ў Мадрыдзкай канфэрэнцыі.
212 Кіпель В. Агульнаславянская канфэрэнцыя ў Балтыморы // Беларус. 1980. №280—281.
Зацемка пра разнастайны й актыўны ўдзел беларусаўу першай Агульнаславянскай Канфэрэнцыі ў ЗША, ыіто адбывалася ў Балтымары 22—24 жніўня 1980 г. і мела на мэце стварэпьне сталае арганізацыі, якая б рэпрэзэнтавала ўсе славянскія групы ў краіне.
213 [Кіпель В.] Пра Беларусь на Мадрыдзкую канфэрэнцыю // Беларус. 1980. №283—284.
Зьвесткі пра мэмарандум аб парушэньні правоў чалавека ў БССР, складзены БАЗА й Камітэтам Абароны Вязьняў Сумленьня Беларусі ды дасланы старшыні амэрыканскае ўрадавае Камісіі па Справах Бясьпекі й Супрацоўніцтва ў Эўропе Данто Фасэла, а таксама сябрам амэрыканскае ўрадавае дэлегацыі ў Мадрыдзе.
214 [Кіпель В.] Пра Беларусь у Кангрэсе ЗША// Беларус. 1980. №277.
Развагі пра 17 выступаў кангрэсмэнаўі сэнатараў, што адбыліся ў Кангрэсе ЗША з нагоды 62-х угодкаў незалежнасьці БНР.
215 [Кіпель В.] Сустрэча з Э. Цяўлоўскім // Беларус. 1980. №278. Паведамленьне пра наведваньне Нью-Ерку выкладчыкам славянскае іуманістыкі Каталіцкага ўнівэрсытэту Буэнас-Айрэсу доктарам Эмілем Цяўлоўскім, карэспандэнтам газэты „Беларус" у Аргентыне.
216 [Кіпель В.] У Прэзыдэнта ЗПІАДжымі Картэра // Беларус.
1980. №278.
Здымак і кароткі камэнтар да сустрэчы доктара Вітаўта Кіпеля з прэзыдэнтам Джымі Картэрам.
217 [Кіпель В.] У сэнацкім выданьні пра Беларусь // Беларус.
1980. №283—284.
Паведамленьне пра публікацыю ў рапарце Сэнату ЗША №96—1016 аб абыходжаньнях з хрысьціянамі ў СССР ліста ад Галоўнае Ўправы БАЗА, прысьвечанага праблеме перасьледу рэлігіі ў Беларусі.
218 [Кіпель В.] Урачыстасьць у Пасэйку // Беларус. 1980. №282. Кароткая інфармацыя пра сьвяткаваньне ў горадзе Пасэйк (штат НьюДжэрзі) Дня Ўшанаваньня Сьвятых Кірылы й Мятода ды ўдзел ва ўрачыстасьці беларусаў.
219 Kipel V. Ethnicity: Need for Research and Resources // Ethnic Heritage and Horizons: an Expanding Awareness. Baltimore, 1980. P. 109—114-
Параўнаньне беларусаў зь іншымі этнічнымі групамі.
1981	•
220 A. В. [Кіпель В.] Вечар памяці праф. Л. Акіншэвіча // Беларус. 1981. №290—291.
Зацемка пра вечар памяці прафэсара Лява Акіншэвіча, што адбыўся ва Ўкраінскім Інстытуце Амэрыкі ў Ныо-Ёрку з ініцыятывы БІНІМу ды Навуковага Таварыства імя Тараса Шаўчэнкі.
221 В. 3. Сп-ня Э. Доўл замяшчае палк. Дж. Немчына // Беларус. 1981. №286.
Паведамленьне пра зьмену кіраўніцтва Выканаўчага Камітэту Фэдэрацыі Нацыянальных Рэспубліканскіх Клюбаў Амэрыкі, у склад якое ўваходзіць доктар Вітаўт Юпель як старшыня Адукацыйнага Камітэту.
222 Зубкоўскі В. Лекцыі праф. П. Баршчэўскага // Беларус.
1981. №292.
223 Зубкоўскі В. На інаўгурацыі прэзыдэнта Рэйгана // Беларус. 1981. №286.
Інфармацыя пра ўдзел беларусаў у сьвяткаваньнях, зьвязаных зь пераняцьцем улады саракавым прэзыдэнтам ЗША Роналдам Рэйганам.
224 Кіпель В. Залічэньне беларускае мовы ў школах // Беларус. 1981. №290—291.
Абвестка пра магчымасьць залічэньня беларускае мовы, вывучанае ў дадатковай школе, для атрыманьня дыплёму, што было афіцыйна прынята ў Нью-Джэрзі ад 1981 г. у выніку трохгадовых захадаў адукацыйнага камітэту Этнічнае Рады штату на чале з доктарам Вітаўтам Кіпелем.
225 [Кіпель В.] Мадрыдзкая канфэрэнцыя і Беларусь // Беларус. 1981. №286.
Паведамленьне пра другую фазу Мадрыдзкае канфэрэнцыі й гучаньне на ёй беларускае тэматыкі.
226 [Кіпель В.] Падзяка „Васільку11 // Беларус. 1981. №294—295. Падзяка танцавальнаму гурту „Васілёк” ад Аддзелу Турызму Нью-Джэрзі за ўдзел у рэклямнай кампаніі Этнічнага Фэстывалю ў Парку Свабоды.
227 [Кіпель В.] Пра беларусаў у концлягерах // Беларус. 1981. №286.
Зацемка пра сустрэчы ў Эстонскім Нацыянальным Доме ў Нью-Ёрку з былым савецкім вязьнем Ёганам Урвічам, які чытаў даклад „Варкута ў 1953 годзе й пазьней" і асобна згадваў беларусаў у варкуцінскіх лягерах.
228 Кіпель В. Праф. Леў Акіншэвіч (1898—1980) // Беларус.
1981. №286.
Нарыс жыцьця й дзейнасьці памерлага ў Вашынгтоне супрацоўніка Бібліятэкі Кангрэсу ЗША, сябры БІНІМу, прафэсара Лява Акіншэвіча.
229 Кіпель В. Рэспубліканская канфэрэнцыя ў Вашынггоне
// Беларус. 1981. №290—291.
Інфармацыя пра ўдзел беларусаў у XI гадавой канфэрэнцыі Фэдэрацыі Нацыянальных Рэспубліканскіх Клюбаў Амэрыкі ў Вашынгтоне й зробленую на ёй справаздачу зь дзейнасьці беларускіх рэспубліканскіх клюбаў.
230 [Кіпель В.] Рэспубліканская перамога // Беларус. 1981. №285.
Развагі пра перамогу рэспубліканскае партыі ў выбарах 1980 г. і ролю ў ёй нацыянальных арганізацыяў ЗША ды асабліва беларускіх выбарцаў.
1982
231 Вучні й сябры. [Кіпель В.] У памяць настаўніка й сябры
// Беларус. 1982. №298.
Успаміны пра памерлага ў Нью-Ерку былога настаўніка Беларускае гімназіі імя Янкі Купалы Івана Муху.
232 Зубкоўскі В. Ньюёркаўская бібліятэка ўіпаноўвае Купалу—Коласа // Беларус. 1982. №305.