Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
Артыкул, прысьвечаны наладжанай у Нью-Ёрскай Публічнай Бібліятэцы адмысловай выставе да стагодзьдзя з дня нараджэньня Янкі Купалы й Якуба Коласа.
233 Кіпель В. Беларусіка ў Амэрыцы // Беларус. 1982. №298.
Нізка цікавых фактаў да гісторыі беларускіх друкаў і дакумэнтаў у ЗША.
234 [Кіпель В.] Беларуская дэлегацыя ў Белым Доме // Беларус. 1982. №303—304.
Інфармацыя пра ўдзел беларускіх прадстаўнікоў ва ўрачыстым абвяшчэньні Тыдня Паняволеных Народаў, што ўпершыню ад 1959 г. адбывалася публічна ў Белым Доме.
235 Кіпель В. Беларускія рэспубліканскія клюбы // Беларус.
1982. №303—304.
Агляд гісторыі стварэньня й дзейнасьці беларускіх рэспубліканскіх клюбаў у розных штатах ЗША.
236 Кіпель В. Выстаўка ў Чыкага // Беларус. 1982. №299.
• Інфармацыя пра ладжаную Беларускім Каардынацыйным Камітэтам Чыкага выстаўку беларускага народнага мастацтва з нагоды стагодзьдзя з дня нараджэньня Янкі Купалы й Якуба Коласа.
237 Кіпель В. Піянэр адраджэньня Беларускае Дзяржаўнасьці // Беларускі Сьвет. Грэнд Рэпідс (Мічыган), 1982. №12 (41).
С. 4-5-
Агляд палітычнае дзейнасьці Івана Луцкевіча (1881—1919) да стагодзьдзя ад дня нараджэння гэтага дзеяча. Адбітак гэтага матэрыялу выдаваўся асобна ў 1982 г.
238 Сябры. [Кіпель В.] Дасягненьні беларуса-інжынэра //
Беларус. 1982. №299.
Паведамленьне пра даклад беларускага навукоўца з ЗША інжынэра Васіля Русака „Разьвіцьцё й спраўнасьць кампрэсара малое канкрэтнае хуткасьці", зроблены на XXVII Міжнароднай Канфэрэнцыі ў пытаньнях газавых турбінаў у Лёндане.
239 Kipel V. Byelorussians // Guide to the Study of the Soviet Nation­alities, Non-Russian Peoples of the USSR / Ed. by S. M. Horak. Little­tone (Colorado): Libraries Unlimited, 1982. P. 48—64.
Даведкавы матэрыял, частка з анатаванае бібліяграфіі публікацыяў пра Беларусь з англамоўнымі анатацыямі. Адбітак з матэрыялу выдаваўся ў выглядзе асобнае брашуры ў 1982 г.
240 Kipel V. The Kupala—Kolas centennial // Беларус. 1982. №297.
Трэці з сэрыі артыкулаў у „Беларусе“, прысьвечаных стагодзьдзю з дня нараджэньня Янкі Купалы й Якуба Коласа, дзе засяроджаная ўвага на 75-годзьдзі „Нашай Нівы“ й яе ролі ў беларускай гісторыі й культуры.
241 Kipel V. Studies of Kupala and Kolas in the West // Беларус.
1982. №306—307.
Заўвагі доктара Вітаўта Кіпеля адносна дасьледаваньняў і перакладаў твораўЯнкі Купалы йЯкуба Коласа, зробленыя на Беларускай вечарыне Пятага Фэстывалю Славянскае Этнічнае Спадчыны ў Нью-Ёрку.
1983
242 Зубкоўскі В. Каб не згубілася й не забылася // Беларус.
1983. №№308—309,310.
Агляд закідаў савецкае літаратурнае крытыкі беларускім клясыкам, зроблены ў зьвязку з падрыхтоўкай у БІНІМе кнігі „Якуб Колас і Янка Купала ў беларускім нацыянальным друку, заходніх мовах і перакладах: Бібліяграфія".
243 К. [Кіпель В.) Ушанавалі вэтэранскі сьцягі пісьменьніка // Беларус. 1983. №311.
Агляд сьвяткаваньня 35-хугодкаў высьвячэньня беларускага вэтэранскага сьцягу зь Віндышбэргердорфу й ушанаваньня Кастуся Акулы з нагоды 40-х утодкаў творчай дзейнасьці, ладжаных Задзіночаньнем БеларускаАмэрыканскіх Вэтэранаў у Нью-Брансўіку з удзелам БІНІМу й БАЗА.
244 Кіпель В. 20-годзьдзе Бэлер-Менску // Беларус. 1983. №311.
Развагі пра значэньне для беларусаў Амэрыкі дваццацігадовае дзейнасьці рэсорту „Бэлэр-Менск".
245 [Кіпель В.] Беларусы ў перапісе жыхарства ЗПІА // Беларус. 1983. №311.
Зацемка пра асаблівасьці ўліку беларусаў у перапісе насельніцтва ЗША 1980 г. і вылучэньне іх у асобную нацыянальную групу.
246 Кіпель В. Зь беларускае навукова-культурнае хронікі 1979 году // Запісы БІНІМ. №17. Нью Ёрк, 1983. С. 239—243.
Пералік беларускіх выставаў, літаратурных вечароў, а таксама прыкладаў удзелу беларускіх навукоўцаў у канфэрэнцыях, што адбываліся ў ЗША, Канадзе й Ангельшчыне.
247 Кіпель В. Кампазытар Мікола Равенскі // Беларускі Сьвет.
Грэнд Рэпідс, 1983. №42. С. 4—5.
Біяграфічны нарыс беларускага кампазытара Міколы Равенскага. Адбітак з матэрыялу друкаваўся ў 1983 г. асобным выданьнем.
248 [Кіпель В.] Купала-Коласаўская выстаўка // Беларус. 1983. №308—309.
Інтэрвію з намесьніцай загадчыка Славянскага Аддзелу Нью-Ерскае Публічнае Бібліятэкі Зорай Кіпель з нагоды выставы, прысьвечанае стагодзьдзю з дня нараджэньня Янкі Купалы й Якуба Коласа.
249 Кіпель В. На сакавіковыя ўгодкі // Беларус. 1983. №310.
Урыўкі з рэфэрату доктара Вітаўта Кіпеля, прачытанага ў Нью-Ерку 4 красавіка 1983 г. на сьвяткаваньні 25 Сакавіка, з рэакцыяй на публікацыю кнігі Джона Лофтуса „Беларускі сакрэт".
250 Кіпель В. Трэйці Беларускі Фэстываль у ЗША // Запісы БІНІМ. №17. Нью Ёрк, 1983. С. 236—238.
Агляд падзеяў Трэцяга Беларускага Фэстывалю, што адбыўся 21 траўня 1979 г. у Цэнтры Мастацтваў штату Нью-Джэрзі.
251 Кіпель В. Улік спадчыны Коласа й Купалы // Беларус. 1983. №310.
Нарыс з працы над бібліяграфіяй твораў Янкі Купалы й Якуба Коласа з увагай да праблемы фальсыфікацыяў у дасьледаваньнях творчасьці абодвух пісьменьнікаўу БССР.
252 Кіпель В. Ю. Андропаў і беларусы // Беларус. 1983. №312.
Кароткі агляд кнігі амэрыканскіх саветолягаў Арнолда Байхмана й Міхала Бэрнштама „Андропаў: Новы выклік Захаду. Палітычная біяграфія“ з вылучэньнем дачыненьняў гэтага дзеяча зь беларусамі.
253 Кіпель В. Язэп Лёсік (1884—1924) // Беларускі Сьвет. Грэнд Рэпідс, 1983. №43. С. 4—6.
Нарыс жыцьця й дзейнасьці Язэпа Лёсіка й вызначэньне ягонае ролі ў беларускім руху. Адбітак тэксту друкаваўся асобна ў 1983 г.
254 Kipel V. Byelorussia // Captive Nations Commitee Inc. 25th Anni­versary Journal. 1959—1983. New York: Captive Nations Commitee, 1983. P. 14—15-
Артыкул пра Беларусь як паняволеную краіну. Былі зробленыя й распаўсюджваліся асобныя адбіткі з матэрыялу.
255 Kipel Z., Kipel V. Byelorussian-American Theatre // Ethnic Theatre in the United States / Ed. by M. S. Seller. Westport (CT): Greenwood Press, 1983. P. 67—100.
Праца пра беларускі тэатар y ЗША. Адбітак з матэрыялу распаўсюджваўся асобнаю брашураю.
256 Kipel V. Opening remarks // Запісы БІНІМ. №17. Нью Ёрк, 1983. С. 7-8.
Выступ на адкрыцьці беларусаведнае канфэрэнцыі ў Сэтангольскім унівэрсытэце Нью-Джэрзі ў лютым 1973 г., прысьвечанае 25-годзьдзю БІНІМу.
257 Kipel V. The Early Byelorussian Presence in America // 3aпісы БІНІМ. №17. Нью Ёрк, 1983. C. 113—131.
Аналіз праблемаў уліку эмігрантаў зь беларускіх земляў у ЗША й тэрміналягічнае блытаніны ў іх этнічным вызначэньні.
1984
258 В. 3. [Кіпель В.] Беластоцкі каляндар 1984 году // Беларус.
1984. №317.
259 В. К. Нямецкая анталёгія беларускай літаратуры // Беларус. 1984. №315.
Паведамленьне пра выхад у сэрыі „Славянскія дасьледаваньні" ў Мюнхэне кнігі Фэрдынанда Нойрайтэра „Беларуская анталёгія. Чытанка беларускае літаратуры (зь нямецкімі перакладамі)“, куды ўвайшлі творы такіх аўтараў, як Казімір Сваяк, Алесь Гарун, Уладзімер Дубоўка, Максім Гарэцкі, Язэп Пушча, Ларыса Геніюш, Алесь Барскі, Сакрат Яновіч.
260 Зубкоўскі В. Беларуская марка ААН // Беларус. 1984. №315.
Зацемка пра выданьне ў ААН паіптовае маркі, прысьвечанае БССР, і тую зацікаўленасьць, што выклікала гэтая падзея ў розных асобаў.
261 Зубкоўскі В. Найбольш і найменш папулярны // Беларус. 1984. №319.
Пра Васіля Быкава й Алеся Адамовіча.
262 Зубкоўскі В. Савецкія паказаньні ў амэрыканскіх судох // Беларус. 1984. №316.
Агляд справы імігранта літоўскага паходжаньня Юозаса Кунгіса, абвінавачанага савецкімі ўладамі ў „калябаранцтве“, і абставінаў зьбіраньня паказаньняў савецкіх сьведкаў, што не адпавядаюць амэрыканскім працэсуальным стандартам.
263 Зубкоўскі В. Фэстывалі ў Нью Джэрзы: працяглая праца
// Беларус. 1984. №322.
Заўвагі пра шырокі ўдзел беларусаў і асабліва беларускіх мастачак Надзеі Кудасавай і Тамары Кольбы ў этнічных фэстывалях у Санды-Гук і ДжэрзіСіці.
264 Зубкоўскі В. Эміграцыя — недасьледаваная тэма // Беларус. 1984. №315.
Развагі пра прычыны нераспрацаванасьці тэмы беларускае эміграцыі ў савецкай гістарыяграфіі.
265 [Кіпель В.] Аб дзейнасьці аддзелу спэцыяльных расьсьледаваньняў // Беларус. 1984. №316.
Інфармацыя пра зьмест канфэрэнцыі ў Джорджтаўнскім унівэрсытэце Вашынггону з удзелам разнастайных амэрыканскіх і нацыянальных арганізацыяў, што была прысьвечаная разгляду дзейнасьці Аддзелу Спэцыяльных Расьсьледаваньняў Міністэрства Юстыцыі ЗША, які займаецца разглядам абвінавачваньняў у „калябарантцве".
266 [Кіпель В.] Беларусы за Рэйгана—Буша // Беларус. 1984. №321.
Абвестка пра неабходнасьць беларусам-выбарцам, што падтрымліваюць Роналда Рэйгана й Джорджа Буша, запоўніць адмысловую анкету Аддзелу Этнічных Выбарцаў для адсочваньня ангажаванасьці суайчыньнікаў у палітычным жыцьці ЗША.
267 [Кіпель B.J Пра Др. А. Вярбіцкага ў „Кангрэсовых Запісах“ // Беларус. 1984. №316.
Паведамленьне пра згадкі дасьледаваньняў навукоўца-беларуса, спэцыяліста ў галіне ірадыяцыі ежы, доктара Аўгена Вярбіцкага ў некалькіх нумарах „Кангрэсавых Запісаў“ за 1982—1983 гг.
268 [Кіпель В.] Рэспубліканская перамога // Беларус. 1984. №323.
Нататка з нагоды перамогі прэзыдэнта Роналда Рэйгана на выбарах 1984 г. з увагамі адметнасьцяў праграмы рэспубліканцаў.
269 [Кіпель В.] Сорак гадоў таму // Беларус. 1984. №320.
Развагі над падзеямі беларускага нацыянальнага руху першае паловы 1940-х гг. і гістарычным значэньнем Другога Ўсебеларускага Кангрэсу.
270 Kipel V. Byelorussia // The Belarus News. Vol. 1. No. 1. Hereford (Md), 1984. P. 4—5.
Агульны артыкул, мапа.
1985
271 Зубкоўскі В. Замоўчваньне дасягненьняў беларускае культуры // Беларус. 1985. №327.
Заўвагі аб стане скарынаведных дасьледаваньняў у БССР і на Захадзе з нагоды адсутнасьці згадак пра беларускага першадрукара ў выдадзенай у Маскве ў 1984 г. кнізе I. Е. Барэнбаўма „Нсторня кннгн".
272 Зубкоўскі В. Пра энцыкляпэдычнае выданьне (Заўвагі да інтэрвію з Іванам Шамякіным) // Беларус. 1985. №327. Камэнтары да апублікаванага ў газэце „Звязда“ 25 лютага 1985 г. інтэрвію з Іванам Шамякіным як галоўным рэдактарам выдавецтва „Беларуская Савецкая Энцыкляпэдыя" й да ўсёй дзейнасьці згаданага выдавецтва.
273 Зубкоўскі В. Рэха Сакавіка: Нью Ёрк // Беларус. 1985. №327. Агляд падзеяў сьвяткаваньня ўгодкаў незалежнасьці БНР у Нью-Ёрку, ладжаных ГалоўнайУправай і аддзелам БАЗА ды Арганізацыяй Беларуска-Амэрыканскай Моладзі (АБАМ).