Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
ЗАПІСЫ
БЕЛАРУСКІІНСТЫТУТ НАВУКІ Й МАСТАЦТВА
BELARUSAN INSTITUTE OF ARTS AND SCIENCES
ZAPISY 28
NEW YORK MIENSK
2005
ЗАПІСЫ
БЕЛАРУСКІІНСТЫТУТ НАВУКІ Й МАСТАЦТВА
BELARUSAN INSTITUTE OF ARTS AND SCIENCES
ZAPISY 28
NEW YORK MIENSK
2005
РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕПЯ
Томас Э. Бэрд (галоўны рэдактар), Натальля Гардзіенка, Янка Запруднік, Вітаўт Кіпель, Генадзь Сагановіч, Зьміцер Саўка, Юрка Станкевіч, Антон Шукелойць, Сяргей Шупа, Лявон Юрэвіч.
РЭДАКЦЫЯ
Натальля Гардзіенка (рэдактар нумару), Алег Гардзіенка, Лявон Юрэвіч.
УВАГА: Гэты том працягвае сэрыйнае выданьне ЗАПІСЫ, запачаткаванаеў 1952 г. Першыя 6 тамоў ЗАПІСАЎу 1952—1954 гг. выйшлі ў НьюЁрку; 5 наступных у 1962—1970 гг. друкаваліся ў Мюнхэне. 312-га (1974) па 24-ты (1999) том ЗАПІСЫ друкаваліся ў Нью-Ёрку. 3 2002 г. выдаюцца ў Менску.
ADDRESS
Belarusan Institute of Arts and Sciences
166-34 Gothic Drive, Jamaica, NY. 11432, U.S.A
lyurevich@nypl.org
© 2005 by the Belarusan Institute of Arts and Sciences in the U.S.A
ЗЬМЕСТ
У гонар дырэктара
Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва доктара Вітаўта Кіпеля
СЛОВА ПРА ВІТАЎТА КІПЕЛЯ
Алег ГАРДЗІЕНКА	ВітаўтКіпель	8
УладзімерАРЛОЎ	Арарат Вітаўта Кіпеля	11
Thomas Е. BIRD	Dr. Vutaut Kipel	15
Янка ЗАПРУДНІК	Вітаўт Кіпель: гісторыя сяброўства	17
Arnold McMILLIN	Vitaut Kipel: A Transatlantic View	21
Генадзь САГАНОВІЧ	Мой Кіпель	23
Юры ТУРОНАК	Яднала адна мэта	24
Захар ШЫБЕКА	Выкажам захапленьне
доктарам Вітаўтам Кіпелем ад імя Беларусі!	26
Адам МАЛЬДЗІС	Няхай сродкам ушанаваньня
будуць артыкулы	28
Зора КІПЕЛЬ	Беларускі друк на Захадзе	29
Вітаўт КІПЕЛЬ	Да гісторыі
беларускай эміграцыі ў ЗША	32
Вітаўт КІПЕЛЬ	Праца на радыё „Вызваленьне"	34
Бібліяграфія Вітаўта Кіпеля. Падрыхтоўка да друку
Натальлі Гардзіенкі йАлены Макрыцкай.
Прадмова Натальлі Гардзіенкі	39
тэксгы
Ірына БАГДАНОВІЧ
Уладзімер Дубоўка й паэтыка „Ўзвышша".
Частка 1	93
Алег ГАРДЗІЕНКА
Беларуская Цэнтральная Рада:
ад эвакуацыі зь Беларусі да капітуляцыі Нямеччыны	169
ЮрыГАРБІНСКІ
Гісторыя БАПЦ на эміграцыі: крыніцы дасьледаваньня	179
Лявон ВАШКО
Бытаадлюстэрак жывога нябыту	189
АРХІВАЛП
Моваведная канфэрэнцыя 1942 году: Пратакол канфэрэнцыі ў справе абгаварэньня навуковай тэрміналёгіі і правапісу ў праграмах і падручніках беларускіх школ, скліканай Інспэктарыятам беларускіх школ пры Генэральным Камісару Беларусі. Публікацыя Ілоны Ўрбановіч-Саўкі й Зьмітра Саўкі.
Прадмова йкамэнтарыЗьмітра Саўкі... 195
Янка ЗОЛАК
Вершы 1945 году.
Уступнае слова й публікацыя Лявона Юрэвіча	239
Да гісторыі беларускай нацыянальнай партызанкі. Прадмова й публікацыя Алега Гардзіенкі	261
Аўген КАХАНОЎСКІ
Фактычныя дадзеныя аб стане беларускае эміграцыі	273
ЭПІСТАЛЯРЫІ
Лісты Васіля Захаркі. Падрыхтоўка да друку, камэнтары й прадмова
Алега Гардзіенкі	285
Натальля
АРСЕНЬНЕВА
Ліст. Падрыхтоўка да друку й камэнтарыНатальліГардзіенкі	292

Ліст Зінаіды Кадняк да Аляксандра Калодкі. Прадмова й падрыхтоўка да друку Натальлі Гардзіенкі	298
Лявон ЮРЭВІЧ
Дзеці БССР	307
Лявон ЮРЭВІЧ
Людзкая памяць, архівы свае й чужыя ды Купалаў сьцізорык	318
МаркШАЛІРА
„Лясная кветка“	327
ЛГГАРАТУРА
Янка ЮХНАВЕЦ
Запіскі й зацемкі ў працягу некаторых гадоў прад траўнем 1996 году. Частка II.
Падрыхтоўка да друку й публікацыя Алега Гардзіенкі	351
Зьніч
Паэзія пра пакаяньне. Прадмова й публікацыя Янкі Запрудніка	448
ГГУБЛІКАЦЫІ
Lavinia GREENLAW
Minsk	452
КНІЖНЫАГЛЯД
Ірына БАГДАНОВІЧ
Крытык крыўскага ўзвышэньня.
Антон Адамовіч. Творы. Нью-Ёрк: Беларускі Інстытут Навукі й
Мастацтва, 2003. — XXXIV + 764 с	454
ХРОНІКА
Прэмія імя Янкі Юхнаўца (Сяржук Сокалаў-Воюш)	462
Хроніка беларускага навукова-культурнага жыцьця ў замежжы (2000—2004)
(Вітаўт Кіпель, Алег Гардзіенка)	464
ЛІСТ У РЭДАКЦЫЮ
Норбэрт РАНДАЎ
Ліст	471
Вітаўт Кіпель
Жыцьцё віруе — горкі кіпень.
Блукае думка ў грамадзе.
I на скрыжалі Вітаўтп Кіпель
Заносіць: што...
калі...
і дзе...
С. Панізьнік
Алег Гардзіенка
Менск
ВІТАЎТ КІПЕЛЬ
Кожная нацыя мае па-за межамі сваёй краіны выбітных прадстаўнікоў, уласных духоўных лідэраў. Для палякаў у другой палове XX ст. такім стаў філёзаф і культуроляг Ежы Гедройц, для расейцаў — Аляксандар Салжаніцын, для ўкраінцаў — Яраслаў Сгэцько. Для беларусаў, бясспрэчна, самай маштабнай постацьцю на эміграцыі ёсьць Вітаўт Кіпель.
Ён прыйшоў на сьвет 30 траўня 1927 г. у Менску, у сям’і Яўхіма Кіпеля й Марыі з роду Зубкоўскіх. У чэрвені 1930 г. бацька, выкладчык Менскіх пэдагагічных курсаў пры пэдтэхнікуме, быў арыпітаваны паводле справы „Саюзу вызваленьня Беларусі" й высланы ў Вяцкую вобласьць. У1933 г. у Налінск перабралася й Марыя Кіпель з шасьцігадовым сынам. Затым былі Вятка, Арол, і толькі ў 1942 г., праз год пасьля пачатку нямецка-савецкай вайны, сям’я ў поўным складзе здолела вярнуцца на радзіму. Вітаўт вучыўся ў сталічнай школе, дырэктарам якой быў аўтар „Беларускага лемантара", сапраўдны патрыёт Пётра Кісель. Пазьней Вітаўт Кіпель згадваў пра гэтыя часы: Д перад вайной беларускасьць была краевугольным каменем у маім тады дзіцячым сьветапоглядзе: я цікавіўся, хто з выдатных футбалістаў быў беларусам, зьбіраў маркі з тэмаю БССР, сачыў, калі ў Маскве адбываліся розныя беларускія „дэкады“ ды ведаў, што й кола блізкіх сяброў сям’і было беларускім — беларусаў нейкіх іншых, ня толькі „пайтартных“. I тым ня менш, я нічога ня ведаў пра беларускую гісторыю, дзяржаву. Гэтыя веды, а зь імі й беларускі дзяржаўніцкі пагляд я скрышталізаваў у беларускай школе ў часе вайны ў 1942—1944 гадах“‘.
Улетку 1944 г. сям’я Кіпеляў выехала на эміграцыю. Бацька быў шчыльна зьвязаны зь беларускім жыцьцём падчас нямецкае акупацыі — праца ў газэце „Голас вёскі“, выдавецкім аддзеле Беларускае Цэнтральнае Рады, быў сьпікерам Другога Ўсебеларускага Кангрэсу.
1 Кіпель В. Ад мэтрыкі да некралёгу. Успаміны // Беларус. 2003. №491.
Таму з набліжэньнем савецкае акупацыі пытаньня пра далейшае месцазнаходжаньне не ўзьнікала. Для юнага Вітаўта, паводле ягоных словаў, гэта быў „беспаваротны разрыў зь дзяцінствам — усёй той сыстэмай, фактычна, пачатак новага йіляху"2.
Напачатку былі лягеры для перамешчаных асобаў у Заходняй Нямеччыне, потым — працяг навучаньня — у Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы, вышэйшыя штудыі ў Цюбінгенскім унівэрсытэце. Менавіта ў Нямеччыне распачалася актыўная грамадзкая праца: „Нялёгкая справа: гуртуй беларусаў, шмат каму зь іх трэба было ўсьведамляць, і вядзі прапагандысцкую працу навонкі. Але якое было задавальненьне, калі мы здабывалі на розных міжнародных конкурсах-спаборніцтвах першыя месцы ды паднімалі бел-чырвона-белы сьцяг"3.
Потым быў пераезд у Бэльгію й навучаньне ў Лювэнскім унівэрсытэце, дзе была абароненая дысэртацыя з годнасьцю доктара геалягічных навук. У1956 г. — пераезд у ЗША, дзе празь некаторы час Вітаўт Кіпель узяў шлюб з Зорай Савёнак. Гэтую сямейную пару можна з упэўненасьцю назваць самым пасыіяховым творчым беларускім тандэмам. Абодва працавалі у Нью-Ёрскай Публічнай Бібліятэцы, займаліся складаньнем і апрацоўкай беларускай бібліяграфіі, а ўвесь вольны час аддавалі грамадзкай працы. Сам спадар Вітаўт выдзяляе з „амэрыканскага этапу“ тры храналягічныя пэрыяды: праца перад 1991 г., якая вызначалася вельм шырокім дыяпазонам дзейнасьці ў беларускіх арганізацыях, пісаньне, пісаньне ды пісаньне ў часопісы ды газэты, зьбіраньне матэрыялаў пра беларускую эміграцыю ў ЗШ А ды навязваньне палітычных кантактаў з мэтай інфармаваньня пра Беларусь. Са здабыцьцём дзяржаўнай незалежнасьці ў 1991 г. у працы зьявілася пэўная палёгка. Тут ужо дзейнасьць была скіраваная на супрацоўніцтва зь Беларусьсю. Аднак ад 1994 г. усё вярнулася: „Праца навонкі бярэ ранейшы абарот: інфармаваць Захад пра ненармальнае становішча на Беларусі"'1.
Разам з актыўнай грамадзкай працай поруч ішла й творчая. Зацікаўленьні й веды спадара Вітаўта вельмі шырокія — гэта й геалягічныя дасьледаваньні, і артыкулы на гістарычныя, культурніцкія, літарату-
2 Пісьмовая рэляцыя Вітаўта Кіпеля да Лявона Юрэвіча. Захоўваецца ў архіве БІНІМу.
3 Тамсама.
1 Тамсама.
Алег Гардзіенка
разнаўчыя тэмы й г. д. Ягоны творчы даробак складае больш за 400 пазыцыяў — кнігі, артыкулы, прадмовы.
Апроч таго, Вітаўт Кіпель стаў заснавальнікам вывучэньня беларускай эміграцыі й прыцягнуў да гэтай справы маладых. Так што можна з упэўненасьцю казаць пра своеасаблівую „школу Кіпеля“, зь якой выйшлі: Юрась Гарбінскі, Натальля Гардзіенка, Зьміцер Саўка, Сяргей Шупа, Лявон Юрэвіч. Прычым гэтыя асобы дасьледуюць эміграцыю з розных бакоў — гістарычнага, рэлігійнага, літаратурнага, моўнага.
А колькі сямейства Кіпеляўуклала й укладае грошай у беларускую справу на радзіме: выданьне кніжак, часопісаў, газэтаў, выхад кампактдыскаў і касэтаў! Наўрад ці мясцовыя прадпрымальнікі могуць пахваліцца чымсьці падобным.
Займаўся Вітаўт Кіпель і палітычнай дзейнасьцю. Ён прынцыпова ня браў удзелу ў беларускіх палітычных спрэчках. Сын актывіста БЦР выдатна кантактаваў і з бацькавымі прыхільнікамі, і зь сябрамі Рады БНР (ён — сябра прэзыдыюму Рады БНР). Аў амэрыканскім кантэксьце ён — прыхільнік Рэспубліканскай партыі, асабіста быў знаёмы з прэзыдэнтамі ад гэтае партыі: Рычардам Ніксанам, Джэралдам Фордам, Роналдам Рэйганам. А мэр Кліўлэнду, пазьнейшы сэнатар Джордж Вайновіч, ушанаваў спадара Вітаўта ганаровым грамадзянствам гэтага гораду. Так што Акты аб дэмакратыі ў Беларусі ды рэзалюцыі аб правах чалавека, што прымаюцца Кангрэсам ЗПІА, — не пустыя словы. I аўтары зацьвярджаюць тыя дакумэнты, добра ведаючы пра Беларусь, — у чым заслуга беларускіх дзеячаў, якія цягам доўгіх дзесяцігодзьдзяў вялі тлумачальна-прапагандысцкую працу сярод амэрыканскіх палітыкаў. Шмат у гэтай справе зрабіў і спадар Вітаўт.
Усё жыцьцё Вітаўта Кіпеля прысьвечанае Беларусі: шукаў прысутнасьці беларусаў усюды, я ўсюды заўважаў беларускасьць, мне хацелася, каб беларускасьць усюды была адзначаная. I я рабіў усё, што мог, каб яе адзначыць! Я перажываў, калі яе не заўважалі, а яна была‘\
Уладзіліер Арлоў
Менск
АРАРАТ ВІТАЎТА КІПЕЛЯ
Калі я думаю пра нашую эміграцыю, першым перад вачыма заўсёды паўстае аблічча Вітаўта Кіпеля — моцная, здаецца, непадуладная ніякім жыцьцёвым віхурам постаць, прыгожы беларускі твар, жывыя й мудрыя, прамяністыя вочы чалавека, надзеленага магутным духам і непахіснай вераю ў сваю праўду. Дзякуючы людзям такога складу жыве й будзе жыць нашая справа й у Менску, і ў Полацку, і ў Нью-Ёрку — паўсюль, дзе ёсьць беларусы.