Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
сяброўскія дачыненьні, а гэта Ўладзімер Цьвірка, Юры Сянькоўскі, Павал Урбан, Пётра Сыч, Вячка Станкевіч. Выдатнымі памагатымі, a часта й дарадцамі ў шматлікіх пытаньнях адміністрацыйных ды ўспамінных былі спадарыня Натальля Арсеньнева (якая, дарэчы, часта бывала са мною ў студыі) і спадарыня Яніна Каханоўская.
Падсумоўваючы сваё супрацоўніцтва з радыё „Вызваленьне" („Свабода“), магу з гонарам адзначыць, што яно выяўляецца ў тым, што за панадтрыццаціпяцігадовы пэрыяд у этэр пайшло каля тысячаў беларускіх скрыптаў аўтарства Вітаўта Зубкоўскага.
БІБЛІЯГРАФІЯ ВІТАЎТА КІПЕЛЯ
Друкаваная спадчына Вітаўта Кіпеля ўражвае разнастайнасьцю зьместу й формаў. Яна пачыналася ад скаўцкіх нататкаў у часопісахлягераў ДП у Нямеччыне, працягнулася навуковымі працамі Ў геалёгіі часоў навучаньня ў Лювэнскім унівэрсытэце (Бэльгія), далей поўнілася безьліччу зацемак-публікатак пра значныя падзеі беларускага жыцьця ў ЗША ды ўзбагачалася грунтоўнымі бібліяграфічнымі й гістарычнымі выданьнямі ў ангельскай і беларускай мовах. Газэтныя й часопісныя артыкулы аўтарства Вітаўта Кіпеля ёсьць выдатнай крыніцай для вывучэньня грамадзка-палітычнага й культурнага жыцьця паваеннае хвалі беларускае эміграцыі ў ЗША, бо яны, пераважна, — сьведчаньні чалавека, які сам браў актыўны ўдзел як прадстаўнік беларускае грамады й у розных міжнародных канфэрэнцыях, і ў палітычных нарадахрэспубліканскае партыі, і ў шматкультурных фэстывалях ды імпрэзах. 3 зацятасьцю сярэднявечнага летапісца доктар Вітаўт Кіпель складае на старонках беларускіх эміграцыйных пэрыёдыкаў хроніку беларускае культурнае і навуковае прысутнасьці ў сьвеце.Да таго ж, публікацыі гэтага апантанага беларуса выдатна адлюстроўваюць дух нашых суайчыньнікаў з паваеннае эміграцыі, прасякнуты ідэяй рэпрэзэнтацыі Беларусі ды несаветызаванае, сапраўднае беларускае культуры іншым народам сьвету. I артыкулы Вітаўта Кіпеля ў амэрыканскіх энцыкляпэдыях, амэрыканскіх, канадыйскіх, францускіх ды іншых зборніках ды часопісах ня толькі ёсьць добрым прыкладам рэалізацыі адзначанае ідэі, але й надоўга застануцца самай кваліфікаванай крыніцай інфармацыі пра нашую краіную, культуру, гісторыю для замежнікаў.
Кнігі Вітаўта Кіпеля, аднаасобныя ці складзеныя разам зь вернай сяброўкай жыцьця сьв. памяці Зорай Кіпель, ёсьць выдатным унёскам у беларускую культуру, гісторыю, бібліятэчную справу.Яны — імкненьне захаваць для нашчадкаў вялікі пласт беларускае эміграцыйнае культуры, што некалі будзе адпаведна ацэненая й на бацькаўшчыне. А яшчэ тыя кнігі й публікацыі — ці не квінтэсэнцыя жыцьця ня
толькі самога доктара Кіпеля, але й усяго пакаленьня беларусаў паваеннае эміграцыі.
Напісанае застанецца... I гэтая бібліяграфія няхай сгпане ня толькі сьведчаньнем навуковае, грамадзкае, культурніцкае дзейнасьці адданага Беларусі чалавека, але й падставай для далейшага навуковага вывуяэньня беларускае прысутнасьці ў сьвеце ды прыкладам працы на беларускай ніве для іншых пакаленьняў суайчыньнікаў.
Кнігі
1.	Kipel V. Byelorussian-Americans and Their Community in Cleveland. Cleveland: Cleveland State University, 1982. — 184 p.
Манаграфія, прысьвечаная беларусам Кліўлэнду, іх арганізацыям, рэлігійнаму, грамадзкаму й культурнаму жыцьцю, з прадмовай Томаса Бэрда, выйшла ў сэрыі „Вывучэньне этнічнае спадчыны Кліўлэнду".
2.	Кіпель В., Кіпель 3. Янка Купала й Якуб Колас на Захадзе: Бібліяграфія. Нью Ёрк: БІНІМ, 1985. — 350 с.
Рэгістрацыя ўсяго, што друкавалася пра Купалу й Коласа на Захадзе ды ня ўлічанае савецкімі й бээсэсэраўскімі бібліяграфіямі. Даецца таксама сьпіс падручнікаў і чытанак ды каляндар адзначэньняў Купала-Коласаўскіх юбілеяў-падзеяў на Захадзе.
Рэцэнзіі ў: Canadian Slavonic Papers. XXVIII (2). June 1986; Новое Русское Слово. Нью-Йорк, 1986.11 января; Беларус. 1986. №328; 1987. №333.
3.	Кіпель 3. Кіпель В. Беларуская Дзяржаўнасьць. Хрэстаматыя й бібліяграфія. — Byelorussian Statehood. Reader and Bibliography. Нью Ёрк: БІНІМ, 1988. — 398 с.
Англамоўная хрэстаматыя па гісторыі стварэньня Беларускае Народнае Рэспублікі. Вельмі багатая бібліяграфія. Бібліяграфічная сэрыя БІНІМу №2. Пячатку-герб на вокладку апрацавала беларуская мастачка Тамара Стагановіч-Кольба.
4.	Кіпель В. Беларусы ў ЗІПА. Менск: Беларусь, 1993. — 348 с.
Гісторыя беларускае эміграцыі ў ЗІПА, скарочаны беларускі пераклад з ангельскага рукапісу Сяргея Шупы.
Грунтоўная рэцэнзія Леаніда Лыча ў: Літаратура і мастацтва. 1995. 28 красавіка.
5.	Kipel V. Belarusans in the United States. Lanham—New YorkOxford: University Press of America, 1999. — ХІП+569 p.
Гісторыя пасяленьня беларусаў y ЗПІА.
6.	Кіпель В., Саўка 3. Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі:
Бібліяграфія. Нью Ёрк—Менск: БІНІМ, 2002. — ХХХІІІ+570 с. Кніга выдадзеная ў бібліяграфічнай сэрыі БІНІМу.
17.	Кіпель В., Кіпель 3. Веларускі й беларусаведны друк на Захадзе: Асобныя выдапыіі. Бібліяграфія. Ныо Ёрк—Менск: БІНІМ, 2003. — 582 с.
Болей за 4 тысячы назваў беларускіх і беларусаведных выданьняў XIX— XX стст., што пабачылі сьвет на Захадзе, улічаныя ў бібліяграфіі.
8.	Kipel Z. Kipel V. Belarusian Publishing In The West: A Bibliog­raphy. Periodicals. New York: Ross Publishing Inc., 2003. —150 p. Улік беларускі.х пэрыядычных выданыіяў, што выходзілі за межамі Беларусі.
Брашуры, паасобныя друкі
1.	Запруднік Я., Кіпель В., Станкевіч Ю. Why Does Voice of America Discriminate against Byelorussian language? New York: [Byelorussian Youth Association of America], 1961. — 2p. Улётка з аргумэнтамі на карысьць у вядзеньня беларускае мовы ў праграмы радыёстанцыі „Голас Амэрыкі".
2.	Кіпель В. Агляд беларускай палітычнай дзейнасьці ўЗаходняй Эўропе ў міжваенныя гады. Нью Ёрк: БІНІМ, 1963. — 16 с. Матэрыял пазьней часткова перадрукоўваўся ў: Кантакты і дыялогі. 1996. №9. С. 20—25; BwiapyciKa=Albaruthenica. Т. 6. Ч. 1.1997. С. 280—286.
3.	Kipel V. Possible Application of Electronic Data Processing in ST Division (NYPL). New York: NYPL, 1966. — 5 p.
Унутраны мэмарандум, фрагмэнты зь якога выкарыстоўваліся для атрыманьня фінансавае й тэхнічнае дапамогі ў справе кампутарызацыі навуковага аддзелу Нью-Ёрскае Публічнае Бібліятэкі.
4.	Кіпель В., Кіпель 3. На паліцах кнігалюбаў. Нью Ёрк: БІНІМ, 1968. — з с.; 1969. — 8 с.; 1972. — 12 с.
Каталёгі выданьняў БІНІМу й кніжак, якія можна набываць празь БІНІМ.
5.	Кіпель В. Беларусы за Ніксана — Агню. Выбары 1972 году. Нью Ёрк, 1972. — 2 с.
Улётка з інфармацыяй пра беларускіх рэспубліканцаў і заклікам падтрымаць кандыдатуру Рычарда Ніксана на прэзыдэнцкіх выбарах.
6.	Kipel V. Byelorussian Heritage in the United States. New Brunswick: Heritage Review, 1973. — 9 p.
Брашура пра беларусаў y ЗША, якая раздавалася ўдзельнікам розных урачыстасьцяў.
4«

7.	Kipel V. Byelorussia in French and English: Annotated Bib­liography. [New York], 1976. — 6 p.
Асобнікі бібліяграфіі раздаваліся наведнікам Першага Беларускага Фэстывалю.
8.	Kipel V. Short English Bibliography on Byelorussia. New York: BINIM, 1977. — 6 p.
Кароткая анатаваная бібліяграфія англамоўнага друку пра Беларусь для слухачоў лекцыяў пра Беларусь у Саўт-Рывэры.
9.	Kipel V. Bibliography on Byelorussia. New York: BINIM, 1979. — 49 P-
Бібліяграфія, што выкарыстоўвалася для патрэбаў курсаў беларусаведы. Часткова публікавалася ў: Guide to the Study of the Soviet Nationalities, Non­Russian Peoples of the USSR / Ed. by S. M. Horak. Littletone (Colorado): Libraries Unlimited, 1982. P. 49—64.
10.	Kipel V., Kipel Z. Byelorussians in Bergen County, New Jer­sey. A Short Description. Paramus (NJ): The Bergen Community Museum, 1983. — 2 p.
Інфармацыя пра пасяленьне беларусаў y акрузе Бэрген, падрыхтаваная ў зьвязку з 2оо-годзьдзем гэтае акругі.
11.	[Кіпель В.] Беларусы ў Злучаных Штатах Амэрыкі. [Нью Ёрк—Гранд Рапідс], 1990. — 4 с.
Кароткая гісторыя беларускае эміграцыі ў ЗША, падрыхтаваная да гастроляў танцавальнага гурту „Васілёк" у Беларусі ў 1990 г.
12.	Кіпель В. Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква (на эміграцыі). Нью Ёрк: БІНІМ, 1993. — 7 с.
Інфармацыйная брашура, скарочаны варыянт тэксту друкаваўся ў: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. Мн., 1993. С. 366—367.
13.	Кіпель В. Беларусь: мінулае й сучаснасьць. Парыж, 1996. — 8 с.
Даклад на канфэрэнцыі ў Парыжы. Францускі пераклад тэксту друкаваўся ў: Actes des journees franco-bielorussiennes de Paris, 26 octobre 1996. Numero special de Perspectives bielorussiennes decembre-janvier. Paris, 1996. P. 3-8.
14.	Kipel V. The Republic of Belarus: Political Situation, Leader­ship and Transition to Democracy. Denver (Colorado), 2000. — 3P-
Даклад, прысьвечаны праблемам дэмакратызацыі Беларусі, прачытаны на канфэрэнцыі амэрыканскіх славісгаў у Дэнвэры.
Артыкулы ў зборніках і пэрыядычным друку
1947
1	[Кіпель В.] Што трэба ведаць кожнаму скаўту // Напагатове. Часапіс беларускіх скаўтаў. Міхельсдорф, 1947. №2—3. С. 25— 26.
Зьвесткі пра галоўныя скаўцкія адзнакі.
2	Рысь В. Рыхтуймася да лета // Напагатове. Часапіс беларускіх скаўтаў. Міхельсдорф, 1947. №4—5. С. 6—7.
3	Рысь В. Сакалы лётаюць добра // Напагатове. Часапіс беларускіх скаўтаў. Міхельсдорф, 1947. №1. С. 26—27.
4	Рысь В. Сьлядамі Франьцішка Скарыны // У Выраі. Рэгенсбург—Міхельсдорф. 1947. №1. С. 3—5.
Перадавіца часопіса літаратурнага гуртка Беларускае гімназіі імя Янкі Купалы ў Нямеччыне (Баварыя).
Перадрук у: Запруднік Я. Дванаццатка. Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946—1954 гг.). Нью Ёрк: БІНІМ, 2002. С. 42—45.
1948
5	В. К. Успаміны з Гарэзэрсу // Напагатове. Часапіс беларускіх скаўтаў. Міхельсдорф, 1948. №1. С. 4—6.
Нататка пра курсы вышэйіпых скаўцкіх кіраўнікоў, што да 1940 г. праходзілі ў мясцовасьці Гарэзэрс у Латвіі, а па вайне на эміграцыі былі перанесеныя ў Нямеччыну, у лягер Вэльлеродэ, і дзе бралі ўжо ўдзел і прадстаўнікі беларускіх скаўтаў.
6	Віт. Кам-Бэрхтэсгадэн скаўцкім маршам // Бацькаўшчына. 1948. №23 (26).
Зацемка пра паход беларускіх скаўтаў зь лягераў ДП па маршруце Кам— Дэгевдорф—Остэргофэн—Ляндаў—Розэнгайм—Гімзэе—Бэрхтэсгадэн.
7	I. А. [Кіпель В.] Успаміны з канфэрэнцыі ІМКА // Напагатове. Часапіс беларускіх скаўтаў. Міхельсдорф, 1948. №1. С. 6—7. Нарыс з паездкі беларускіх юнакоў і дзяўчат на канфэрэнцыю YMCA— YWCA ў Гібэльштаце.