Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
Мэты БІНІМу былі такія: дасьледаваньне беларускай гісторыі, супраціву саветызацыі, інфармаваньне заходняга грамадзтва пра становішча ў БССР, яе каляніяльнай залежнасьці ў складзе СССР. Спачатку Інстытут ачольваўуладыка БАПЦ япіскап Васіль, потым — пісьменьнік Янка Ліманоўскі, цягам дваццаці гадоў — доктар Вітаўт Тумаш, а ў 1982 г. абралі мяне. За гады сваёй дзейнасьці БІНІМ правёў каля 400 навуковых зборак-пасяджэньняў. Сябры Інстытуту прынялі ўдзел у звыш 220 навуковых канфэрэнцыяху Амэрыцы й Эўропе, апублікавалі блізу іоо большых і меншых артыкулаў.
Шырокую папулярнасьць атрымалі выдавецкія сэрыі БІНІМу — „Беларускія паэты й пісьменьнікі", „Гісторыя эміграцыі", „Бібліяграфічная сэрыя“. У апошняй зьявіліся такія ведамыя працы, як ,Лнка Купала й Якуб Колас на Захадзе", „Беларуская дзяржаўнасьць", „Архівы БНР“.
Цяпер у дзейнасьць БІНІМу ўключылася ці мала новых, маладзейшых навукоўцаў. На працоўным варштаце сёньня знаходзяцца такія выданьні, як „Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе“, „Ангельскабеларускі слоўнік", „Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі", „Беларуская драматургія на эміграцыі", „Выбраныя творы“ Антона Адамовіча й інш.
Пры канцы 2001 г. Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ўрачыс-
та адзначыў свой пяцідзесяцігадовы юбілей.
Вітаўт Кіпель
Нью-Ёрк
ПРАЦА НА РАДЫЁ „ВЫЗВАЛЕНЬНЕ“ (успаміны)
Радыё „Вызваленьне" (пазьней „Свабода"), пачало вяшчаць на Беларусь у 1953 гУ беларускім старэйшым грамадзтве, асабліва ў колах БНР, якія праз прэзыдэнта Міколу Абрамчыка супрацоўнічалі з радыё ад самага пачатку, прыпушчаю, што ён супрацоўнічаў з амэрыканцамі задоўга да зьяўленьня радыё, дык паўтаруся, у грамадзтве паўстаў раскол адносна гэтага супрацоўніцтва — маўляў, ці супрацоўнічаць з коламі, дзе прапаганда ў нейкай меры абмежаваная, стрыманая? У Радзе БНР над гэтай тэмай вяліся даўгія дыскусіі, бразгалі дзьверы. У той жа час, нам тады, маладому пакаленьню — мы былі ў дваццатках, — было зусім ясна, што з радыё супрацоўніцтва патрэбнае, яно неабходнае, калі мы жадаем, каб нашыя беларускія нацыянальныя ідэі траплялі на Бацькаўшчыну. Я й мае сябры разважалі, што амэрыканскае радыё было адной з мацнейшых прыладаў у тым змаганьні сыстэмаў дэмакратыі й таталітарызму.
Маё супрацоўніцтва з радыё „Вызваленьне“ (пазьней ,,Свабода“) працягвалася па-над 35 гадоў: ад сярэдзіны 1950-х да зачыненьня станцыі ў Нью-Ёрку ў пачатку 1990-х гг. Увесь час я быў пазаштатным супрацоўнікам, па-ангельску „Free-lancer". Прозьвішча маё ў радыё было Вітаўт Зубкоўскі, ці то прозьвішча, якое я меў ад 1935 да 1942 г. (дзявочае прозьвішча маёй маці — Марыя Зубкоўская, яна карысталася ім, каб зьменшыць магчымасьць быць арыштаванай як жонка Кіпеля, „Bo­para народу").
Пачалося супрацоўніцтва з трагічнае падзеі — восеньню 1954 г. у Мюнхэне быў забіты малады супрацоўнік беларускае сэкцыі радыё „Вызваленьне" Лявон Карась. Колькі дзён перад гэтым Лявон Карась быў у Бэльгіі, у Лювэне, і я быў апошнім, хто зь ім разьвітваўся на вакзале, калі той ад’яжджаў у Мюнхэн. Мюнхэнская паліцыя хацела са мной паразмаўляць і выклікала мяне. Зь Лювэну ў Мюнхэн на паховіны Лявона Карася паехалі двое сіудэнтаў: Вітаўт Кіпель і Васіль Шчэцька. Паліцыі я сказаў, што Лявон Карась марыў рабіць кар’еру на радыё,
	Праца на радыё „Вызваленьне" быў гарачым патрыётам Беларусі. Для мяне асабіста не было ніякага сумневу, што Карася забілі камуністы, каб застрашыць маладых, каб тыя не працавалі на радыё. Халодная вайна тады была ў пачатковай стадыі й Саветы добра разумелі, што маладзейшыя кадрьі на радыё — вельмі непажаданая зьява для камуністычнае прапаганды. Ня ведаю, ці з маімі поглядамі пагадзілася паліцыя, але адзін з начальнікаў мне сказаў, што ў Мюнхэне поўна савецкіх агентаў і, бясспрэчна, яны тут дзейнічаюць. Пасьля паховінаў Лявона Карася я даваў на радыё нэкралёг-успаміны аб ім. Запісваў інтэрвію са мною найбольш спадар Янка Ліманоўскі, а таксама гутарыў я зь Пётрам Сычом, блізкім сябрам Карася. Вось гэткім быў мой пачатак супрацоўніцтва з радыё. Матэрыял, які я даваў у рэпартажы, быў часткова пададзены й у нямецкім друку.
Пазьней, у 1955 г., я даваў на радыё „Вызваленьне" яшчэ колькі інтэрвію ў зьвязку з маім удзелам у працах канфэрэнцыі Інстытуту Вывучэньня СССР у Мюнхэне ды супрацоўніцтвам у „Беларускім Зборніку“, выданьні таго ж Інстытуту. Пару інтервію на радыё „Вызваленьне“ было зроблена й аб жыцьці беларускіх эмігрантаўу Бэльгіі, дзе тады я студыяваў ды займаў пасаду заступніка старшыні Саюзу Беларусаў у Бэльгіі. Напісаў я таксама некалькі скрыптаў аб дзейнасьці беларусаў у Швэцыі й Даніі, якія я наведаў у 1954—1955 гг. цягам мае працы над доктарскай тэзай з геалёгіі пры Лювэнскім унівэрсытэце. У той час і ў Швэцыі, і ў Даніі былі шматлікія беларускія арганізацыі, і ў абедзьвюх краінах яны мелі свае офісы.
Аднак у тым пэрыядзе маё супрацоўніцтва з радыё было эпізадычным. Сталае пачалося напрыканцы 1950-х гг., калі ў Нью-Ёрку доктар Янка Запруднік запачаткаваў „Беларускі Стол“ радыё „Вызваленьне“.
Асноўнай тэматыкай маіх скрыптаў звычайна было жыцьцё беларускае дыяспары. Найбольш, відавочна, было скрыптаў аб жыцьці беларусаўу Злучаных Штатах і Канадзе. Фактычна з тых скрыптаў і пачалася сэрыя „Беларусы ў ЗША“. У матэрыялах падавалася арганізацыйная структура беларускае групы ў ЗША, праграмы дзеяньняў арганізацыяў. Найболын вызначальнымі былі скрыпты, у якіх паведамлялася пра беларускія нацыянальныя сьвяты, адзначэньні юбілеяў, прабег кангрэсаў, сходаў. Паступова пачалася і новая радыйная сэрыя „Беларусы ў амэрыканскім друку“. У гэтым выпадку даваўся агляд штодзённага друку ды „Кангрэсавых Запісаў", падаваліся прамовы сэнатараў, кангрэсмэнаў і іншых палітыкаў. Прыкладам, калі ў 1973 г. губэрнатар Біл Кегіл у штаце Нью-Джэрзі абвесьціўдзень, прысьвечаны Слуцкаму Паўстаньню, як „Дзень Беларускіх Вэтэранаў“, я ў праграму ўлучыў ня
толькі праклямацыю губэрнатара, але й інтэрвію зь іншымі палітыкамі штату.
Абсягтэматыкі скрыптаў пашыраўся. Я пачаў стала сачыць за кніжным рынкам і падаваць праз радыё інфармацыю пра Беларусь у дасьледчых публікацыях, спачатку англамоўных, а потым наогул у заходніх мовах. Агляды кніжак дасьледчага профілю сталіся адной з важных тэмаў беларускага радыё. Мушу сказаць, што ў дадзенай дзялянцы — агляды дасьледчае літаратуры — мне дапамагала праца ў Нью-Ерскай Публічнай Бібліятэцы, дзе я працаваў і дзе праз мае рукі штодня праходзілі дзясяткі кніжак важных і цікавых для беларускага навукоўца, які, дзякуючы „жалезнай заслоне", быў пазбаўлены інфармацыі.
Цягам працы у Нью-Ёрскай Публічнай Бібліятэцы, а таксама ў зьвязку зь дзейнасьцю Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва мне даводзілася вельмі часта бываць на навуковых канфэрэнцыях, зьездах, кангрэсах. Рэпартажы пра такія падзеі ды беларускае тэматыкі, асабліва на славянаведных канфэрэнцыях, былі таксама сталай зьявай беларускае праграмы радыё.
Перадавалася й пра розныя беларускія выставы. Прыкладам, НьюЁрская Публічная Бібліятэка, розныя ўнівэрсытэты, Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ладзілі выставы, прысьвечаныя беларускаму друку, Янку Купалу, Якубу Коласу, беларускім юбілеям.
Шмат увагі зьвярталі на беларускую дасьледчую дзейнасьць: рабіліся агляды друкаў Крывіцкага НавуковагаТаварыства, БІНІМу, выдавецтваў „Беларуская Думка“, „Беларускі Сьвет“ і пад.
У скрыпты таксама ўлучалася хроніка дзейнасьці ды ўзаемадзеяньня беларускіх арганізацыяў зь іншымі нацыянальнасьцямі. Гэтак на адзначэньнях армянскага галякосту беларускія прадстаўнікі праводзілі паралелі між Армэніяй і Беларусьсю, дзе адбываўся культурны этнацыд цягам блізу двух стагодзьдзяў. Пры сустрэчах з кардыналам Міндцэнты беларусы падкрэсьлівалі цяжкое становішча нашых вернікаў на Бацькаўшчыне асабліва дзеля таго, што ў Беларусі няма сваіх беларускіх ярархіяў.
Беларусы супрацоўнічалі бадай з усімі нацыянальнасьцямі, якія імкнуліся аднавіць сваю незалежнасьць, а таксама з палітычнымі групамі на Захадзе, што падтрымоўвалі незалежніцкія погляды. У тэматыку такіх праграмаў уваходзілі таксама рэпартажы пра беларускія дэлегацыі ў Вашынгтоне, на сустрэчах з амэрыканскімі палітыкамі.
Значную ролю ў маіх скрыптах адыгрывалі й менавіта амэрыканскія падзеі, прыкладам у канцы 1970-х гт. адзначаўся юбілей (стагодзь36
			Праца на радыё „Вызвалыьне" дзе) нью-ёрскага мэтро. У часе працы з гарадзкімі архівамі я ўбачыў, што ў стварэньні сыстэмы гэтае падземнае магістралі ўдзельнічалі некалькі інжынэраў беларусаў, а калі ў 1920-х гг. мэтрапалітэн дабудоўваўся, на тых будоўлях было таксама шмат беларускіх эмігрантаў. Гэта, на мой погляд, была цікавая інфармацыя для нашага суродзіча на Бацькаўшчыне.
Наогул мушу падкрэсьліць, што ў падборы тэматыкі я й іншыя супрацоўнікі беларускае сэкцыі радыё „Вызваленьне" („Свабода") кіраваліся найперш тым, каб даць інфармацыю, цікавую беларускаму слухачу, падаць беларусаведны матэрыял, які ня быўдаступны на Бацькаўшчыне. У сваю чаргу, у часе адзначэньня 200-годзьдзя ЗША, калі мне даводзілася частавата выступаць па амэрыканскім радыё й тэлебачаньні, я ўспамінаў маё супрацоўніцтва з радыё „Свабода" ды гаварыў амэрыканскаму слухачу пра патрэбы й зацікаўленьні беларускае аўдыторыі на Бацькаўшчыне.	•
Ці ўплывалі падзеі на Беларусі на тэматыку праграмаў? Вядома ж, што ўплывалі, хоць на мае скрыпты, магчыма, гэты ўплыў быў мінімальны. Прыкладам, у часе візыты прэзыдэнта Рычарда Ніксана ў Менск у 1973 г. мы далі вельмі шмат інфармацыі пра беларуска-амэрыканскія дачыненьні ды ці раз падкрэсьлівалі, што менавіта з ініцыятывы беларусаў-амэрыканцаў гэты візыт і адбыўся.
Гаворачы агульна, кожная значная палітычная й культурная падзея ў БССР аналізавалася й камэнтавалася з пункту гледжаньня беларускае справы, пад поглядам беларускасьці.
У пляне асабістым хачу зазначыць, што мне й маёй спадарожніцы жыцьця Зоры давялося спатыкацца й гутарыць з прэзыдэнтамі Рычардам Ніксанам, Джэралдам Фордам, Джымі Картэрам, сэнатарам Робэртам Доўлам, ды гэтыя асабістыя ўражаньні таксама адзначаліся ў скрыптах.
3 кім даводзілася працаваць-супрацоўнічаць за гэтыя даўгія гады? На памяць прыходзяць такія асобы: Тамара Наваградчанская, Ізыдар Плашчынскі, Аляксей Арэшка, Браніслаў Міркоўскі, Андрэй Клёнаў, Аркадзь Рутман. Пару разоў сустракаўся й меў дзелавыя дыскусіі з Эмілем Цяўлоўскім, меўчастыя гутаркі зь Юркам Віцьбічам, доктарам Стасем Станкевічам, уладыкам Васілём. Непасрэдныя рэдактары маіх скрыптаў былі доктар Янка Запруднік і прафэсар Антон Адамовіч, а ў пазьнейшыя часы Адам Акуліч ды блізкі супрацоўнік-слухач студыі Сяржук Сокалаў-Воюш. Мушу таксама падкрэсьліць, што наогул з рэдакцыяй радыё ў Мюнхэне, са шмат якімі яе працаўнікамі, у мяне былі