Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
Таму прапаную ў новых „Запісах" перадрукаваць два тэксты, атрыманыя мною ў рукапісах у Л ёндане ў часе Міжнароднай навуковай канфэрэнцыі „Беларуская дыяспара" (2001). Спадар Вітаўт Кіпель уручыў мне іх (жылі мы ў суседніх пакоях) пасьля свайго дакладу й дакладу спадарыні Зоры, які ён таксама зачытаў. Перадаў для нашага штомесячнага бюлетэня „Кантакты й дыялёгі“. Там тыя тэксты й былі надрукаваныя (2002. №3—4). Але бюлетэнь з-за фінансавых цяжкасьцяўужо амал ь не даходзіў да чытача, і цікавыя, як мне здаецца, тэксты засталіся незаўважаныя й патрабуюць новай публікацыі.
Вітаўту Кіпелю ж — традыцыйных беларускіх „Сто год!“.
Зора Кіпель
БЕЛАРУСКІ ДРУК НА ЗАХАДЗЕ
Неяк ужо, мусіць, наканавана беларускай кнізе, што яна й пачалася, і, у пэўнай ступені, працягвала выдавацца за межамі Беларусі. На пачатку XVI ст. зь лёгкай рукі Францішка Скарыны ў Празе пачаўся беларускі кнігадрук.
Сьледам за Скарынам і іншыя ліцьвіны-беларусы друкавалі кнігі ў Заходняй Эўропе. Гэтак, ведамая кніга Марка Антонія ў перакладзе на беларускую мову была выдрукаваная ў Франкфурце ў 1616 г. Казімір Семяновіч выдаў сваю npaiiyArlis Мадпае Artillerae („Вялікае мастацтва артылерыі", у лацінскай мове) у 1650 г. у Амстэрдаме. Тая ж праца, ужо па-ангельску, зьявілася ў Л ёндане ў 1729 г. У Заходняй Эўропе друкаваў свае кнігі й Ільля Капіевіч-Капіеўскі.
Новы беларускі друк гэтаксама пачаўся не ў Беларусі, а навонках яе. Да прыкладу, Аляксандар Рыпінскі пачаў выдаваць свае творы ў Парыжы (1840), а працягваў у Лёндане. Верш Паўлюка Багрыма „Заграй, заграй, хлопча малы...“ быўупершыню зьмешчаны ў лёнданскім польскамоўным выданьні 1854 г. „Гутарка старога дзеда'* зьявілася ў Парыжы ў 1862 г. Па-за Беларусьсю пачаў друкаваць свае творы й Францішак Багушэвіч. Раньнія беларускія друкі выходзілі таксама ў Цюрыху, Жэнэве, Львове й Кракаве.
Ад пачатку XX ст., калі пачалася эміграцыя зь Беларусі (спачатку эканамічная, а затым палітычная), беларускі друк за межамі Беларусі стаўся зьявай ужо больш сыстэматычнай, больш масавай і ўплывовай.
У1902—1903 гт. у Лёндане выйшла некалькі памфлетаў (па 13—16 бачынаў): „Гутарка аб тым, куды мужыцкія грошы йдуць“, „Хто праўдзівы прыяцель беларускага народу?“, „Як зрабіць, каб людзям стала добра жыць на сьвеце?“. Ад 1919 г. у Бэрліне, Празе, Парыжы пачалі друкавацца бэнээраўскія выданьні: .Абвесткі Беларускага дзяржаўнага бюро“, „3 роднага краю, памятка беларусам-палонным“, зборнік „Беларусь“, мапа БНР. Выйшла некалькі палітычных нарысаўу розных мовах аўтарства Антона Луцкевіча, Васіля Захаркі, Аляксандра Цьвікевіча, Мітрафана Доўнар-Запольскага ды інш.
На пачатку 1920-х гт. адным з цэнтраў беларускай нацыяналыіай думкі й друку стала Прага. Там пачалі выдавацца студэнцкія часопісы
„Беларускі Студэнт" (1923), „Перавясла" (1923), „Бюлетэнь Аб’еднаньня Беларускіх Студэнцкіх Арганізацый" (1924), „Іскры Скарыны" (1931).
У 1930-х — пачатку 1940-х гг. беларускі друк працягваў сваё існаваньне ў Бэрліне. Ад 1932 г. тут пачаў выходзіць месячнік „Барацьба. Газэта, прысьвечаная беларускаму нацыянальна-вызвольнаму руху“, ад 1939 г. — газэта „Раніца“. У Бэрліне былі надрукаваныя „Падручнік нямецкага языка для беларусаў“ Пётры Бакача (1941), „Беларусь у песьнях“ (1942), выдаваліся творы Юркі Віцьбіча, Уладзімера Глыбіннага, Алеся Дудара, Міколы Шчаглова ды інш. У 1937 г. у Парыжы пачаў выходзіць „Бюлетэнь „Хаўрусу" Беларускіх Работнікаў у Францыі“, а ў 1938 г. — часопіс „Рэха“.
Аднак найбольшай актыўнасьці й эфэктыўнасьці беларускі друк дасягнуў пасьля заканчэньня Друтой Сусьветнай вайны, калі зь Беларусі эмігравалі тысячы нацыянальна думаючых, асьвечаных людзей. Выдавецкія цэнтры паўсталі ў Парыжы, Заходняй Нямеччыне, Аўстрыі, Ангельшчыне, Бэльгіі, Гішпаніі, а затым перакінуліся за акіян — у Злучаныя Штаты Амэрыкі, Канаду ды Аўстралію.
Друк амаль адразу зьяўляўся там, дзе была хоць невялікая грамада беларусаў.
Пасля 1945 г. такімі цэнтрамі сталі:
Мюнхэн. Тут у лістападзе 1945 г. пачалі выходзіць „Студэнцкія Весткі“.
Парыж. У сьнежні 1945 г. тут зьявіліся „Беларускія Навіны“, у 1947 г. — „Божым Шляхам“, у 1948 г. — часопіс „Моладзь“.
Рэгенсбург — Міхельсдорф. У гэтых нямецкіх гарадках заснаваліся беларускія школы й цэрквы, беларускі скаўтынг; ад 1946 г. пачалі выдавацца часопісы „Зважай", „Зьвіняць Званы Сьвятой Сафіі“, „Шыпшына“; утым самым 1946 г. быўнадрукаваны першы на эміграцыі „Беларускі лемантар" Апалёніі Раткевіч.
Ватэнштэт. Гэты невялікі нямецкі горад вядомы сярод беларусаў тым, што тут у 1946 г. пабачыў сьвет першы нумар часопіса „Юнак“, выдаваліся падручнікі па гісторыі й геаграфіі Беларусі, чытанкі, лемантар; да іх дадаўся часопіс „Шляхам Жыцьця“.
Лінц-над-Дунаем. Тут, у Аўстрыі, у 1946 г. выйшаў першы „Ангельска-беларускі слоўнік" Яна Пятроўскага.
Лёндан. У тым жа 1946 г. у сталіцы Вялікабрытаніі пачалі выдавацца „Камунікаты Зіуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі", часопіс „Na Slachu“.
Остэргофэн. У1947 г. у гэтым нямецкім гарадку пачала выходзіць беларуская газэта „Бацькаўшчына".
А крыху пазьней да названых асяродкаў дадаліся Нью-Ёрк і ягоныя ваколіцы, Кліўлэнд, Чыкага, Дэтройт і інш. — у ЗША, Таронта — у Канадзе, Адэляйда й Сыднэй — у Аўстраліі. Некаторыя з гэтых цэнтраў друкарскай дзейнасьці паступова заняпалі, зьменшылі сваю актыўнасьць. Аднак некаторыя — Нью-Ёрк, Лёндан, Таронта — дзейнічаюць і да цяперашняга часу.
Калі прааналізаваць, што друкавалася эміграцыяй, зрабіць свайго роду якасны аналіз, дык адразу стане відавочным, што пісалася, вывучалася, публікавалася найперш тое, што было на Бацькаўшчыне ці то забароненае, ці то занядбанае, забытае: да прыкладу, Скарыніяна ды наогул беларускае кнігадрукаваньне й рукапісная спадчына XV—XVII стст., гісторыя Беларусі (Вялікае Княства Літоўскае, БНР, Слуцкае паўстаньне), выкрыцьцё бальшавіцкай палітыкі ў Беларусі (успаміны пра канцлягеры), паказ эканамічнага стану. Выдаваліся творы забароненых, фізычна зьнішчаных беларускіх пісьменьнікаў і, зразумела, аўтараў, што апынуліся ў эміграцыі. Адной з асноўных была літаратура рэлігійная.
Вось ужо гадоў з дваццаць разам зь Вітаўтам Кіпелем я вяду сыстэматычны ўлік друку беларускай дыяспары. Складзеная „Бібліяірафія беларускагадрукунаЗахадзе“ўдзвюх кнігах: „Пэрыёдыка" (422 назвы) і „Асобныя выданьні“ (звыш 5000 назваў). Неўзабаве яны павінны выйсьці з друку'. Адначасна зьбіраліся эмігранцкія выданьні. Сабраная калекцыя, якая налічвае прыблізна 8о працэнтаўусяго таго, што ўлічанаўбібліяграфіі. Яна перададзеная СлавянскамуАддзелу Нью-Ёрскай Публічнай Бібліятэкі.
Такім чынам, цяпер на Захадзе існуюць дзьве вялікія калекцыі літаратуры беларускай дыяспары — у Лёндане, у Беларускай Бібліятэцы імя Францішка Скарыны, якая цяпер адзначае 30-я ўгодкі заснаваньня, і ў Ныо-Ёрку, у Публічнай Бібліятэцы.
На заканчэньне варта падкрэсьліць, што друк эміграцыі — гэта ў значнай ступені выяўленьне нацыянальнай думкі, гэта мікракосмас беларускага дзяржаўніка, незалежніка, прадпрымальніка ў вялікім рэчышчы шгодзённага жыцьця вольнага чалавецтва. Беларускі друк на эміграцыі — гэта адначасна й частка Беларусі, якую дыяспара прадстаўляла й прадстаўляе.
1 Згаданыя кнігі ўбачылі сьвету 2003—2004 гг. — Рэд.
Вітаўт Кіпель
Нью-Ёрк
ДА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЭМІГРАЦЫІ Ў ЗША
У працяг таго, што было мной сказана ў кніжцы „Беларусы ў ЗША , якая выйшла на белйрускай і ангельскай мовах, я хацеў бы выказаць некалькі прынцыповых меркаваньняў.
Мне здаецца, што, гаворачы пра беларускую эміграцыю ў Амэрыцы, мы недаацэньваем тую яе хвалю, што пачалася пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай і мела, у значнай ступені, палітычны характар. Важна падкрэсьліць, што перасяленцы пачатку XIX ст., пераважна каталіцкага веравызнаньня, акцэнтавалі ўвагу на тым, што яны ліцьвіны, ліцьвінскага роду, што яны паходзяць з тэрыторыі Літвы, а ня Полыпчы. У архіве мною знойдзеныя зьвесткі пра тое, што ў ЗША існаваў гурток „літоўскае шляхты“ з Магілёва й зь Віцебшчыны. Да гэтае хвалі належыць, да прыкладу, ведамы асьветнік, арганізатар вышэйшай адукацыі ў Амэрыцы ксёндз Францішак Дзеружынскі (род Дзеружынскіх ведамы й у сёньняшняй Беларусі) і шмат іншых духоўных асобаў з Полацкай езуіцкай акадэміі, зачыненай царскімі ўладамі. Гэтая частка дыяспары была ў нас апошняй, што яшчэ трымалася назвы ліцьвіны. Яе прадстаўнікі, як пра гэта сьведчыць англамоўны друк і шмат якія архіўныя дакумэнты, ліставаньне з роднымі, папярэджвалі Захад аб небясьпецы для Эўропы ад Расейскай імпэрыі, а таксама аб вынішчэньні традыцыйных звычаяў мясцовага жыхарства, іх тоеснасьці.
Пазьнейшыя хвалі эміграцыі зь Беларусі — пасьля паўстаньняў 1831,1863 гт., аж да канца XIX ст., — выступалі ў англамоўным друку як прыхільнікі славянскай еднасьці. Аднак шмат хто з прадстаўнікоўтой хвалі ўважаў, што землі ліцьвінаў (тэрмін „Беларусь" стаў ужывацца ў апошняй чвэрці XIX ст.) павінны прайсьці праз стадыю сваёй новай дзяржаўнасьці. Тыповым прадстаўніком тагачаснай гэтак званай „палітычнай эміграцыі" быў ураджэнец Магілёва Мікалай Судзілоўскі. Дзейнасьць ягоная добра вывучаная ў Беларусі (дастаткова прыгадаць манаграфію М. Іоські), аднак, здаецца, нідзе не адзначалася, што ён не прымаў ня толькі царскай, але й савецкай улады. Ё» не захацеў вярнуцца, хаця яго й запрашаў урад БССР.
Пераходзячы да XX ст., трэба сказаць, што пачаткам палітычнай дзейнасьці тагачаснай дыяспары належыць уважаць артыкул Гэб. Палісандара „Нацыя, загнаная ў сярэдневякоўе пад маскоўскім панаваньнем“, апублікаваны ў 1904 г. у Лёндане. Аўтарамі яго праўдападобна зьяўляліся браты Іван і Антон Луцкевічы. У артыкуле прааналізаваная гісторыя Беларусі, зьвернутая ўвага на дэградацыю эканомікі, звычаяў, на тое, што царскія ўлады на пачатку XX ст. дазволілі беларусам „менш школаў, чьш іх было пару стагодзьдзяў назад“.
Паколькі дзейнасьць беларускай дыяспары ў ЗША пазьнейшага часу падрабязна разгледжаная ў маёй манаграфіі, дазвольце перайсьці да характарыстыкі Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва (скарочана — БІНІМ), які я цяпер маю гонар узначальваць. Ён быў заснаваны пры канцы 1951 г. Ягонымі заснавальнікамі выступілі доктар Вітаўт Тумаш, япіскап Уладзімер Тамашчык, паэтка Натальля Арсеньнева, доктар Аляксандар Орса, навуковец Леў Акіншэвіч ды каля сотні іншых беларускіх эмігрантаў. На арганізацыйнай зборцы быў і забыты сёньня прафэсар Мікалай Дарашэвіч, які тады зазначыў, што раней ён быў ля пачатку й Інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі ў Менску, і Беларускай Акадэміі Навук.