Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
18 верасьня — у Менску ў Доме літаратара адбылася прэзэнтацыя кнігі Зоры й Вітаўта Кіпеляў „Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе".
25—28 верасьня — угорадзеГётэборг(Швэцыя) адбыўся Сусьветны кніжны кірмаш — найбуйнейшая ў Скандынавіі кніжная падзея, пачатак якой датуецца 1985 г. Беларусь рэпрэзэнтавала швэдзкая суполка „Беларусь" на чале з Марыяй Шёдэрбар’е. Адбылася праграма

беларусаведных сэмінараў, на якіх выступілі ведамы швэдзкі журналіст Альбін Абрагамсон, польскі пісьменьнік Рышард Капусьцінскі, гісторык Андрэй Катлярчук, драматург Дзьмітры Плакс ды дасьледнікі зь Менску Ігар Палевікоў, Надзея Аўсяевіч, Вольга Панасюк.
25 кастрычніка — пры Ратгерскім унівэрсытэце (Нью-Брансўік, ЗША) адбыўся першы сэмінар прыхільнікаў і дабрадзеяўунівэрсытэцкае бібліятэкі. На сэмінары прысутнічала беларуская дэлегацыя. Бібліятэка атрымала важныя дары: кнігазбор доктара Янкі Запрудніка, архіў пісьменьніка Янкі Золака, да якіх далучылася ахвярная грамадзкая праца спадарыні Лёлі Касоўскай (Лапіцкай), якая парадкуе беларускую калекцыю.
Кастрычнік — цягам месяца пры Вартэбурскім каледжы (штат Аёва, ЗША) праходзіла выстава прафэсара гэтае ўстановы доктара Паўліны Сурвіллы.
5 лістапада — у Амстэрдаме (Галяндыя) на Міжнародным сэмінары пры Інстытуце Сацыяльнае Гісторыі спадарыня Патрыцыя Грымстэд-Кэнэдзі зачытала даклад „Шлях у Менск праз Ратыбор заходніх „трафэйных" кнігазбораў".
20—23 лістапада — у Таронта (Канада) адбылася 35-я гадавая канфэрэнцыя Таварыства Амэрыканскіх Славістаў. Тры сэсіі былі беларусаведныя. Даклады чыталі прафэсар Курт Вулгаўзэр, прафэсар Зіна Гімпелевіч, прафэсар Арнольд Макмілін, прафэсар Аліцыя Барута-Садкоўская, прафэсар Паўліна Сурвілла, прафэсар Юлія Верхалянцава, Вінцук Вячорка ды ад БІНІМу доктар Вітаўт Кіпель, доктар Янка Запруднік, Івонка Сурвілла, Віялета Кавалёва, Ірына Лысенка. У сэкцыі палітычных навук ад Беларусі дакладнікам быў Станіслаў Шушкевіч.
30 лістапада — у Фундацыі Пётры Крэчэўскага ў Нью-Ёрку (ЗША) адбылася сустрэча з дырэктарам Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю ў Менску Ўладзімерам Коласам, які знаёміў беларускае грамадзтва Нью-Ёрку з сучасным станам установы й дачыненьнямі з уладай.
2004
16 сакавіка — у офісе Міжнароднай Лігі Правоў Чалавека ў НьюЁрку адбылася сустрэча з прадстаўнікамі незалежнага друку Беларусі: старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаўЖанай Літвіной, галоў-
Хроніка беларускага навукова-культурнага жыцьця ў замежжы... ным рэдактарам „Белорусской деловой газеты" Сьвятланай Калінкінай, галоўным рэдактарам „Белорусского рынка“ Вячаславам Хадасоўскім. У сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі місіяў пры ААН Нідэрляндаў, Польшчы, Азэрбайджану, Вугоршчыны, Беларусі.
Сакавік — заснаваная Літаратурная прэмія імя Янкі Юхнаўца з мэтаю ўшанаваньня памяці выбітнага пісьменьніка-эмігранта ды спрыяньня разьвіцьцю літаратуры. Mae прысуджацца ў дзень нараджэньня пісьменьніка: штогод з лістапада.
У Прэміяльны камітэт увайшлі: Андранік Антанян (незалежны крытык, Вільня), Андрусь Жвір (стваральнік „Беларускай палічкі“ — http://www.knihi.com), Марат Клакоцкі (рэдактар газэты „Беларус"), Сяржук Сокалаў-Воюш (пісьменьнік, бард, старшыня камітэту), Лявон Юрэвіч (літаратуразнаўца, БІНІМ).
6 траўня — сустрэча прадстаўнікоў этнічных арганізацыяўЗШАз Рэндам Бірсам — галоўным зьнешнепалітычным дарадцам сэнатара й кандыдата ў прэзыдэнты ЗША Джона Кэры. Ад беларускіх арганізацыяў бралі ўдзел Вячка Станкевіч, Ала Орса-Рамана, Віталь Зайка, Алекс Сільвановіч. Абмяркоўваліся пытаньні пра месца Беларусі як стратэгічнага партнэра на Ўсходзе Эўропы, слушнасьці правядзеньня дэмакратызацыі Беларусі праз пасярэдніцтва Расеі й неабходнасьці прыняцьця Акту аб Дэмакратыі ў Беларусі.
30 траўня — старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка выступіў з дакладам пра перадвыбарчую сытуацыю ў Беларусі на вясновай сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі NATO (Браціслава, Славаччына).
30 траўня — 1 чэрвеня — ва ўнівэрсытэце Манітобы й Вініпэгу ў рамках Кангрэсу Навуковых Суполак Канады прайшла канфэрэнцыя Асацыяцыі Славістаў Канады. і чэрвеня адбылася Беларуская сэсія, арганізаваная старшынёй БІНІМу ў Канадзе Зінай Гімпялевіч. На беларускія тэмы зачытаныя тры даклады — пра беларускасьць Марка Шагала (Івонкі Сурвіллы), пра Васіля Быкава (Зіны Гімпялевіч) і беларускую рок-музыку (Паўліны Сурвіллы). Зіна Гімпялевіч абраная ў склад Асацыяцыі Славістаў Канады на пасаду скарбніка.
28 чэрвеня — у Ганаровай залі Нью-Ёрскай Публічнай Бібліятэкі адбылася прэзэнтацыя кніг Вітаўта і Зоры Кіпеляў „Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе: Асобныя выданьні" й „Бібліяграфія беларус-
кага друку на Захадзе: Часапісы. Газэты“. Бралі ўдзел доктар Вітаўт Кіпель, выдавец Норман Рос, Віталь Зайка, доктар Янка Запруднік, прафэсар Томас Бэрд, дырэктар бібліятэкі Эдвард Касінец, Лявон Юрэвіч.
22—26 жніўня — у Гётэборзе (Швэцыя) прайшоў XX Сусьветны Кніжны Кірмаш, які наведалі болей за 200 тысяч гасьцей. Быў прадстаўлены й беларускі стэнд (яго прэзэнтавала грамадзкая арганізацыя „Вітрыслянд" на чале з Марыяй Сёдэрбэрг).
26 верасьня — пры Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбыўся Беларускі Фэстываль, прымеркаваны да вялікай фэстывальнай імпрэзы акругі Борум Гіл.
7 лістапада — на швэдзкім радыё пачала трансьляцыі паўгадзінная штотыднёвая перадача на беларускай мове (вядучы Дзьмітры Плакс). Перадача мае расказваць пра падзеі ў Швэцыі й не асьвятляць падзеяў у Беларусі.
3—7 сьнежня — у Бостане (ЗША) прайшла 36-я Нацыянальная Канфэрэнцыя Амэрыканскай Асацыяцыі Славістычных Студыяў (Ame­rican Association for the Advancements of Slavic Studies, AAASS). Дзьве сэкцыі былі зьвязаныя зь беларускай праблематыкай: „Мова й грамадзтва ў Беларусі й Украіне" (кіраўнік сэкцыі Курт Вулгайзэр, Гарвардзкі ўнівэрсытэт) і „Беларуска-габрэйскія адносіны ўХХ ст.“ (кіраўнік Івонка Сурвілла). 3 дакладамі па беларускай праблематыцы выступілі Барбара Торнквіст-Плева, Зінаіда Гімпялевіч, Марыя-Паўліна Сурвілла, Віталь Зайка ды інш.
Сьнежань — Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне Згуртаваньне Беларусаў Сьвету „Бацькаўшчына" выдала кнігу Натальлі Гардзіенкі „Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары".
Вітаўт Кіпель, Алег Гардзіенка
Норбэрт Рандаў
Бэрлін
ЛІСТ
Бэрлін, 01.06.2004 г.
Дарагі й шматпаважаны спадар Кіпель.
Вярнуўшыся на днях з Баўгарыі, я тут жа атрымаў ад Вас пакет зь дзьвюма кнігамі — „Бібліяграфія беларускага й беларусаведнага друку на Захадзе" й 27-мы том „Запісаў" — што было для мяне вялікай, нечаканай і прыемнай радасьцю. Вельмі, вельміўдзячны Вам. 3 Баўгарыі я прывёз для Вас і дашлю Вам асобнаю поштаю нумар часопіса „Любословіе", выдадзены філялягічным факультэтам Шумэнскага ўнівэрсытэту імя Канстанціна Прэслаўскага. У ім зьмешчаны артыкул Весяліна Панаётава пра Францыска Скарыну. „Любословіе“ — такую назву меў першы баўгарскі часопіс, які пачаў выходзіць у Ізьміры ад 1844 г.
Вашая і Вашай жонкі „Бібліяграфія беларускага й беларусаведнага друку на Захадзе" ўразіла мяне багацьцем і разнастайнасьцю зьмешчаных у ёй зьвестак. Але асаблівае ўражаньне на мяне пакінуў 27-мы том „Запісаў БІНІМ“ — сваімі старонкамі, прысьвечанымі сьветлай памяці Вашай жонкі Зоры.
Артыкул Лявона Юрэвіча „Нашыя могілкі“ з цудоўнымі фатаграфіямі падштурхнуў маю сястру (Гундулу Чапега — яна дырэктарка мясцовага архіву) зьдзейсьніць нарэшце даўнюю яе мару — дасьледаваць могілкі ў нашым родным горадзе й зьмясьціць потым вынікі гэтага
дасьледаваньня асобным выданьнем. Ці нельга паспрабаваць сабраць зьвесткі пра загінуўшых ці памёрлых — у Беларусі або за яе межамі, напрыклад, у Сібіры — вядомых беларускіх асобаў, дапоўніць іх, наколькі гэта магчыма, фатаграфіямі, каб потым апублікаваць гэта ў адным з нумароў „Запісаў"? Адносіны народа да сваіх нябожчыкаў сьведчаць і аб становііпчы культурнай памяці самога народу, і артыкул Лявона Юрэвіча й фатаграфіі да яго зьяўляюцца пераканаўчым прыкладам адносінаў беларускай эміграцыі да вялікіх нябожчыкаў свайго народу.
Вельмі зацікавіў мяне ў „Запісах“ і рэпрынт машынапіснага часо-
піса „Крыніца", перш за ўсё з-за зьмешчанага ў ім апавяданьня Лукаша
Калюгі, аўтара, якога я вельмі паважаю.
Норбэрт Рандаў
Артыкул Вацлава Пануцэвіча пра Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву падштурхнуў мяне паслаць Вам маю рэцэнзію на доктарскую дысэртацыю аднаго нямецкага сьвятара, якую ён зьбіраецца абараняць ва ўнівэрсытэце гораду Грайфсвальд. Тэма гэтай працы: „Рэфармацыя на Беларусі". На маю думку, аўтар, крыху перапрацаваўшы гэтую дысэртацыю, надрукуе яе асобнай кніжкай. Яго імя: Dr. HansChristian Diedrich. Можа, Вы захочаце напісаць яму — ён аўтар цэлага шэрагу працаў пра пашырэньне пратэстантызму на Беларусі.
Дазвольце ў заключэньне зьвярнуцца да Вас зь яіпчэ адной вялікай просьбай: на жаль, у мяне няма 26 нумару „Запісаў". Можа, калі-небудзь, Вы знойдзеце магчымасьць прыслаць мне яго? Я быў бы Вам вельмі ўдзячны.
А цяпер хочацца яшчэ раз падзякаваць Вам за дзьве цудоўныя кніжкі й пажадаць Вам здароўя ды ўсяго найлепшага.
Шчыра
Ваш Norbert Randow
У Беларускім Інстытуце Навукі й Мастацтва выйшлі наступныя кнігі:
у „Бібліяграфічнай сэрыі“:
№1. Янка Купала й Якуб Колас на Захадзе. Нью Ёрк, 1985. — 350 с.
№2. Byelorussian Statehood. New York. 1988. — 398 p.
№3. Пяць стагодзьдзяў Скарыніяны. Нью Ёрк, 1989. — XXVIII +283 с.
№4. Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Том I. Кн. 1—2. Вільня—Нью Ёрк—Менск—Прага, 1998. — 1721 с.
№5. Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Нью Ёрк—Менск, 2002. — ХХХІІІ+57О с.
№6. Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе: Асобныя выданьні. Бібліяграфія. Нью Ёрк—Менск, 2003. — ХХІІ+582 с.
№7. Belarusian Publishing in the West: A Bibliography—Periodi­cals = Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе: Бібліяграфія — Часапісы, газэты. New York, 2004. — ХХ+152 с.
у сэрыі „Гісторыя эміграцыі":
№1. Ян Максімюк. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945—1950). Нью Ёрк—Беласток, 1994. —196 с.
№2. ЯнкаЗапруднік. Дванаццатка: Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946—1954 гг.). Нью Ёрк, 2002. — 5іо с.
рыхтуецца да друку: