Запісы 28
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
Тагачасную атмасфэру й чалавека ў ёй надзвычай красамоўна характарызуюць аўтабіяграфіі Антона Адамовіча, упершыню зьмешчаныя ў гэтым выданьні. Паводле заўвагі рэдактара, аўтабіяграфія 1935 г. была напісана „ў высылцы для органаў ГПУ з мэтай атрымаць дазвол на пэдагагічную працу"4. Яе стыль і зьмест нагадваюць доўгія пратаколы ахвяраў справы „СВБ“ і самога крытыка, калі трэба было крок за крокам аналізаваць сваё жыцьцё з гледзішча „нацыянал-дэмакратычных памылак" і адмаўленьня ад іх. Вось характэрны прыклад такога тэксту, ягонае рэзюмэ: „Прнзнавая контрреволюцйонный буржуазный характер бывшей своей нацйонал-демократйческой йдеологйй н
457 .
псйхологйй, направленной в обратную сторону йсторйческого процесса, (...) ярешйтельно осуждаю её, навсегда от неё отказываюсь й об'ьявляю жесточайшую борьбу co всемй мельчайшймй её остаткамй, которые только еіцёмогут где-нйбудь вомне заваляться"5. Аднак сёньня нам цікавы гэты дакумэнт ня гэтулькі прызнаньнямі, да якіх вымушалі абставіны, колькі жывымі, канкрэтнымі эпізодамі тагачаснага жыцьця высланай беларускай творчай эліты, людзкімі стасункамі. Менавіта яны даюць магчымасьць рэальна адчуць эпоху, убачыць цэльную й праўдзівую панараму вялікай народнай драмы. Зусім іншую афарбоўку мае аўтабіяграфія 1941 г., дзе асабліва падрабязна асьветлены арышт, турма, паводзіны й побыт зьняволеных ў камэрах, допыты, усьведамленьне абсурднасьці той „віны“, за якую іх там трымалі й катавалі, а затым — перасылка-этап, жыцьцёў высылцы. Адным словам, няволя ва ўсіх яе праявах пад барабанны бой рэвалюцыйных перамог... Лёс Антона Адамовіча ў гэтых варунках можна было б назваць амаль шчасьлівым, бо, нягледзячы на працяг тэрміну высылкі, ён усё ж вярнуўся дадому, у Менск, у 1937 г. — жудасным годзе, калі бальшыня ягоных сяброў, паплечнікаў і нават апанэнтаў былі расстраляныя або апынуліся ў лягерах.
Лёс захаваўяму жыцьцё, правёўшы пуцявінаю небясьпечнай культурніцка-адраджэнскай працы падчас нямецкай акупацыі Менску, скіраваўшы затым яго на Захад — у Злучаныя Штаты Амэрыкі, дзе апынулася шматлікая паваенная беларуская эміграцыя. Паводле бібліяграфічнага сьпісу, зьмешчанага ў выданьні, Антон Адамовіч ніколі надоўга не перапыняў літаратурнай працы. На эміграцыі — у Мюнхэне, а затым Нью-Ёрку — яна аказалася, як і ва ўзвышэнскі пэрыяд, надзвычай плённай. Ён стварыў грунтоўныя крытычна-біяграфічныя нарысы, прысьвечаныя такім найбуйнейшым паэтам, як Натальля Арсеньнева й Алесь Салавей, вярнуўся да постаці Паўлюка Труса, пісаў пра творчасьць нацыянальных клясыкаў Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы, разглядаючы тыя іхтворы й робячы такія акцэнты, якія ўтагачаснай Савецкай Беларусі былі забароненыя. Сярод напісанага Антонам Адамовічам на эміграцыі асабліва вылучаецца створаная ў 1950-х гг. кніга „Супраціў саветызацыі ў беларускай літаратуры", выдадзеная ў Мюнхэне ў 1958 г. па-ангельску. Урыўкі зь яе ў перакладзе на беларускую мову зьмяшчаліся ў гады перабудовы на старонках бе-
ларускага друку (у часопісе „Нёман“, гістарычна-літаратурным зборніку „Шляхам гадоў“, 1993).
Цяпер, нарэшце, беларускамоўная вэрсія гэтай кнігі цалкам увайшла ў збор выбраных твораў, аднак, як піша ўкладальнік кнігі ў сваёй прадмове, з падрыхтоўкай гэтага тэксту да друку былі свае складанасьці. Аменавіта: тэкст, зьмешчаны ў кнізе, ня ёсьць простым перакладам з ангельскай мовы, бо сам ангельскі тэкст, відавочна, быў зроблены зь першапачатковага беларускага арыгіналу. Але апошні не захаваўся. Ёсьць толькі, як піша Лявон Юрэвіч, „старонкі расейскамоўных варыянтаў паасобныхразьдзелаў і беларускамоўных накідаў", апрача таго, „немагчыма прасачыць зьмены, зробленыя перакладчыкам ірэдактарам амэрыканскага выданьня"6. Абапіраючыся на заўвагі самога Антона Адамовіча, дасьледнік зьвяртае ўвагу на тое, што, па-першае, рукапіс пры перакладзе быў скарочаны за кошт момантаў, найбольш цікавых для беларускага чытача, знаёмага з канкрэтна-гістарычнай сытуацыяй; па-другое, тэкст быў часам не перакладзены, а пераказаны з пэўнымі скажэньнямі сэнсу ў рэчышчы прарасейскай пазыцыі вядомых саветолягаў Злучаных Штатаў. Але нават нягледзячы на страчанасьць некаторых момантаў у лёсе гэтай кнігі, яна была й застаецца ўнікальным мэмуарна-літаратуразнаўчым тэкстам, паводле якога гісторыя беларускай літаратуры 1920-х гг. паўстае ў сваёй змагарна-вызваленчай сутнасьці й, можна сказаць, кампэнсуе сабою адсутнасьць рэальнай закансьпіраванай палітычнай арганізацыі, мітам пра якую стаў „Саюз вызваленьня Беларусі".
Кнігаў дэталёвым разглядзе абдымае сабой падзеі ад 1917 да 1930 г. і аналізуе тагачасную літаратурную творчасьць ва ўзаемазьвязку з гэтымі падзеямі, а таксама ў коле палемікі, што вялася паміж ангажаванымі партыйнымі крытыкамі й пільнымі абаронцамі свабоды ўласнага эстэтычнага поля — пісьменыгікамі. Фактаграфічная й аналітычнаінтэрпрэтацыйная каштоўнасьць гэтай кнігі абумоўленая тым, што яе аўтар быў беспасярэднім сьведкам і ўдзельнікам тагачаснага літаратурнага жыцьця, а пазьней ягонае пяро не было скаванае цэнзурнымі табу ды ідэалягічнай партыйна-камуністычнай догмай. У Беларусі, як ведама, да 1990-х гг. многія творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Зьмітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага, Уладзімера Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Міхася Зарэцкага, Уладзімера Жылкі, Тодара Кляшторнага ды іншых пісь-
меньнікаў лічыліся антысавецкімі, яны не перадрукоўваліся й пра іх забаранялася пісаць у навукова-крытычных працах. Прыкладам, у 1980 г. аўтарцы гэтыхрадкоў, тады асьпірантцы Інстытутулітаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук з пазнакай „не друкаваць“ быў вернуты з навуковага часопіса артыкул, прысьвечаны паэме Янкі Купалы „На куцьцю", што пазьней быўзьмешчаны ўматэрыялах Першых Купалаўскіх чытаньняў, выдадзеных Літаратурным музэем Янкі Купалы7. Палемічны вершаваны цыкль ,Дісты да сабакі" Язэпа Пушчы быўтаксама рэабілітаваны толькі ў 1988 г., калі зьявілася першая пасьля 1927 г. іх публікацыя ў часопісе „Полымя" з нашай прадмовай8. Такі ж быў лёс аповесьці „Дьве душы“ Максіма Гарэцкага, пьесы „Тутэйшыя" Янкі Купалы ды іншых, не перадрукаваных, твораў тагачаснай беларускай літаратуры (паэмаў „Цень Консула" Язэпа Пушчы, „Калі асядае муць“ Тодара Кляшторнага), якія складаюць яе несьмяротную, праўдзівую высокамастацкую старонку.
Адзначаныя й падобныя да іх творы стаяць у цэнтры ўвагі Антона Адамовіча, які, аналізуючы іх, гаворыць пра рэальнае ўспрыняцьце творчай элітай Беларусі бальшавіцкай улады й ейных прыёмаў дзяржаўнага, сацыяльнага ды культурнага кіраваньня. Можа падацца, што крытык дэманструе тут палітызаваны падыход да вытлумачэньня сутнасьці мастацкіх зьяваў. Аднак насамрэч менавітаўтакім падыходзе й быў эстэтычны код для разуменьня тагачаснай літараіуры, якая заставалася адзіным ідэйным полем змаганьня, адзіным спосабам сьцьвердзіць сваю грамадзянскую пазыцыю й эстэтычнае крэда. Партыйнабальшавіцкая дыктатура навязвала ня толькі свае формы грамадзкіх паводзінаў, але й свой кірунак думак, адпаведную эстэтыку для мастакоў слова. Што значыла для творцаў у такіх варунках быць сумленнымі ў дыялёгу з эпохай: быць паслухмянымі выканаўцамі партыйных дырэктываў у літаратуры ці палемізаваць зь імі, успрымаючы іх як гвалт над самой прыродай творчасьці? Адказ кожны выбіраў сам адпаведна сіле таленту й моцы духу. Эстэтычна ж пытаньне зводзілася да таго, што ёсьць крыніцай натхненьня для творцы: партыйныя дырэктывы ці ўласная душа?.. Але нават і душа чалавека ў тыя часы павінна была
7 Купалаўскія чытанні: Навуковая канферэнцыя, прысвечаная іоб-й гадавіне з дня нараджэння Янкі Купалы і 8о-годдзю яго першага зборніка „Жалейка" / Склад. С. Майхровіч. Мн., 1991. С. 34—39
8 Полымя. 1988. №7. С. 115—118.
стаць падкантрольнай. Такім чынам, эстэтыка 1920-х гг. жорстка рэглямэнтавалася ўладай, а значыць, была палітызаваная паводле сутнасьці (чаго варты толькі адзін тагачасны пастулят, што літаратура павінна быць зброяй клясавай барацьбы ў руках пралетарыяту!) і нараджала апазыцыйнае стаўленьне да сябе, на чым і акцэнтуе сваю ўвагу Антон Адамовіч.
Крытык піша пра асаблівую палітычна-апазыцыйную традыцыю ў беларускай літаратуры, што існавала цягам некалькіх вякоў і вяла сваю гісторыю ад ведамай ад XVII ст. „Прамовы Мялешкі". У якасьці асноўнага мэтаду мастацкага пісьма ў літаратуры 1920-х гг., які характарызуе яе стасункі з рэчаіснасьцю, ён вылучае „мэтад алегарызацыі", a найбольш распаўсюджанымі прыёмамі стварэньня вобразаў называе прыёмы „маскаваньня" ды „пераапрананьня". Безумоўна, такая эстэтычная своеасаблівасьць літаратуры патрабавала ўменьня яе аналізаваць і вытлумачваць, прачытваць яе сымбалі й „маскі“ ў адпаведным грамадзка-гістарычным кантэксьце. Таму Антон Адамовіч уводзіць спэцыфічную тэрміналёгію як інструмэнт для адэкватнага прачытаньня. У ягоным бачаньні тагачасная літаратура прадстаўляецца як сымбалічны тайнапіс, які патрабуе адпаведнага ключа для разуменьня. Такім чынам, узаемасувязь „літаратура — крытык, чытач" для сытуацыі 1920-х гг. выглядае як „шыфраваньне й расшыфраваньне". Такім ёсьць дасьледчы мэтад самога Антона Адамовіча, які ён прапануе й нам. I трэба сказаць, што без такога падыходу ўсе нашыя спробы разабрацца ў літаратуры таго часу будуць няпоўныя ды неадэкватныя самому прадмету гутаркі. Чым далей у часе будзе адсоўвацца ад нас згаданая эпоха, забіраючы з сабой апошніх сьведкаў, тым больш актуальная будзе кніга Антона Адамовіча, бо яна захоўвае праўдзівасьць дэталяў, веданьне сытуацыі знутры, дэманструе майстэрства крытычнага аналізу, уменьне глыбока пранікнуць у сутнасьць мастацкага тэксту й ацаніць яго ў зьвязку з гістарычным кантэкстам, у якім ён стаўся магчымым.
Кніга выбраных твораў Антона Адамовіча стала яшчэ адным каштоўным фундамэнтальным выданьнем Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку, якое праўдзіва й дакладна камэнтуе здабыткі й асаблівасьці беларускай літаратуры XX ст., асьвятляе яе трагедыйныя старонкі дый становіцца годным помнікам аўтару, талент і праца якога заслугоўваюць на неўміручасьць.
ПРЭМІЯ ІМЯ ЯНКІ ЮХНАЎЦА
Літаратурная прэмія імя Янкі Юхнаўца заснаваная ў сакавіку 2004 г. з мэтаю ўшанаваньня памяці выбітнага пісьменьніка-эмігранта ды спрыяньня разьвіцьцю літаратуры й прысуджаецца ў дзень нараджэньня пісьменьніка — штогод з лістапада.