Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
Думка ў сьне самаацэненая. Сны можа быць апраўданае, што было са мной.
...а потым Павал, здольны арганізатар, устаноўліваўхрысьціянскія сьвятыні, і ён жа здолеў адасобіць хрысьціянскія сэкты ад юдаізму. Цывілізаванае, культурнае разьвіцьцё іншых, па-за Ізраілем, народаў патрабаваў вызваленьня ад паганства. Хрысьціянства запанавала суровасьцяй хрысьціянства. Вось гэтым мець учора павучаў не беларус, a ірляндзец. I мне паветна, што я ёсьць хрысьціянін. Наводля для мяне: рэлігія, людзкая эстэтычнасьць з Богам. Беларусы — самыя рэлігійныя асобіны — прынялі хрысьціянства, так яно было і ёсьць пра нацыі іншыя, у самім Рыме лепш не шукаць вышэйшага дабразнаўства... Хрысьціянства — міталёгія, а мусульманства рэлігія паліцэйская. Калі я гавару пра гэта, дык таму, што ня вельмі забясчваю сабе любіць: стварыць шчасьлівае... I шчасьлівае ствараежорсткасьць. Паводле Дастаеўскага, пакутная нянавісьць і г. д.
...XX век — вельмі рухомая эстрадная плятформа: вайсковая, палітычна-эканамічная, філязафічна-мастацкая, і яно ўсё ў сацыяльна-грамадзкіх адменах або зьменах. Усённае ўкладваецца ў маральныя катэгорыі дзяржаўна магучых. I магучыя безь ніякае прапаганды: ці яно капіталістычнае, ці яно грамадзянскае ўступае ў расстройства спакуснае: чалавек находзіць нейкі няўцьверджаны спакой: заўсёды пачынаць сваё прыладнае становішча пачатае й ніколі скончанае. Ен сам у неабходна-жыцьцёвым сам-сабой аддзяляецца.
...чалавек, хто ты, у нашым канцаваньні XX веку, ня можа ставіцца пытаньнем і нават этычным адказам, шукаць перакананьне нейкае ўгоднасьці прад Богам. Чалавек чуе ўсё, і апраўдвае сваё жыцьцё дзеяньнямі й пакутамі. Чалавек пакідаецца нязьменным. I калі так, дык ён пакінецца ў жахлівасьцях сваіх інтарэсаў: дабра й зла. Калісьці Гэгель сказаў, і можна зь ім пагадзіцца: „Пачатак усіх грахоў людзкіх ёсьць выказваньне чалавечае гардлівасьці".
...пытаньне можа ўзьнікнуць, а можа не: разьвітваючыся з XX стагодзьдзем: структура нашага сацыяльнага жыцьця станецца выяўленьнем больш складнай струкцыяй самасьвядомасьці будучага палітычна-
эканамічнага жыцьця ўсіх народаў, прычасных клясычнай цывілізацыі й культуры, ці толькі мундурныя аб’яўленьні пераглядаў мінуласьці XX веку. А можа быць, як у Шэксьпіра („Кароль Л ір“)? — апраўданьне ўсяго дрэннага захоўваецца зьверхпрыроднымі тлумачэньнямі. Усякую віну людзкое распуснасьці звальваем на зоры-зьвёзды. Сучаснаму чалавецтву гэта пускаецца, выходзіць. Яно любіць сябе абмануць ува ўсялякіх складанасьцях жыцьця ад прагрэсу да рэгрэсу. I яно дэтальна падмацоўваецца: выпадкамі й здарэньнямі, навуковымі вынаходамі й прашчуглымі апраўданьнямі вайсковых дзеяньняў, „прымірыць" соцспаборніцтва паміж грамадзянскімі клясамі людзей.
...самае хлусьлівае ў XX стагодзьдзі — усе ілгуць. Самае неінтэлігентнае, нецывілізаванае здарылася ў Беларусі. Атрымалася, яку Дастаеўскага пра Раскольнікава: „Я мушу стварыць. Забіць..." Гэта значыць, захаваць, што нехта жадае ў вонкава нацыянальным, не з прыдуманымі агаворкамі, успакоіць прысутнасьць да свабоды захаваньня да жыцьця. У ворагаў, што супроць нас, заўсёды даказваецца адносінамі іхнае праваты. А наша — бы памылка, бы нейкая ілюзія супроць нашае сьвядомасьці...
...сьвядомасьць у праўдзе. Адступіцца ад яе — сапраўднае злачынства ці чужых, ці сваіх перавертняў у нацыянальным жыцьці.
...у чалавека ёсьць воля ўкорацца сваёй ісьцінай ці паважаць яе, ці закаранецца ўпорыстасьцяй адмаўляць яе не ратункам, не выстаўленьнем напаказ, а толькі прыняць яе, параўняцца зь іншымі ісьцінамі дабра й зла. Сучасныя ўлады ў Беларусі, з помачай расейцаў, ведаюць, у партнэрствы агранічыць сьведчаньні нацыянальнае ісьціны мусяць валадарыць лёсам самога народу.
...я, можа, ня скончу, прыпыню, у працягу гадоў „Запіскі й зацемкі“ прад канцом XX стагодзьдзя. Сяньня яны калішнія, звычайныя ў маёй асабістай справядлівасьцяй, і не значаць, што я мушу дачакацца заданай мо, заданай, неспадзеўнай, нейкай задайнасьці ў насіупным закончаным стагодзьдзі.
...аднойчы знаёмы пераконваў: як чалавек, я ня ведаю, хто я ёсьць. Таму й выбіраю адведаць, што ёсьць вартаснае ў жыцьці ад зла й дабра. Гэта не рэлігійнае ці маральна абавязковае. Яно поўнасьцю залежыць ад бліжэйшай яўнасьці жыцьця-быцьця, бо жыцьцё само па сабе рэальны „прадмет-спакменьнік", а нічога болып.
...вельмі непрыемна расстававацца з тым, ужо ўкарэнілася служыць сваім думкам, а можа, асьцярожліва аступіцца і ўвайсьці, як прад гэтым успомніў пра ісьціну? Я пэўны, уторваюся вядомым, але адважваюся выбраць, пра што думаю. Абсалютная й фундамэнтальная існасьць, не даючы азначаных прыкладаў, адвечна была й ёсьць. У сьвядомасьці чалавецтва ад пачатку ягонага мэнтальнага разьвіцьця. Аднак, або ат жа, у прагрэсе інтэлектуальнага разьвіцьця чалавека залежыць ад прычынаў пераменаў. Яна ў разнавіднасьцях, нават да Боскага Супэрыя й да штодзённага „я ёсьць“. Існасьць — абсалют. У адвечных прычынах пераменаў, ці то прыродна-вонкавых, ці то жыцьцёва-сацыяльных. I калі яна (умоўнае слова) нешта хоча схаваць, дык бязздольнасьць чалавека. У яго толькі грэх зьвязаны з бытнасьцяй. I грэх спраўляецца параўновацца із Багатлівым, ці то насьледзтвам павучанае ад Хрыста, ці то сваім прывучанае, агранічанае — існасьць раўняецца супраціву аўтарытэту боскаму. Асабістае, чалавека-існасьць, створанае, не заўсёды прыходзіць у асновы створанае Богам, а ў зямныя разуменьні, наказаныя самім чалавекам, забывацца на некаторуіо ўладнасьць ісьцінаў. Чалавек у сваёй павіннасьці Богу-прыродзе заўсёды спрачаецца із самім сабой і абсурду боскаму спэкулюе: ці грэхам, ці дабром, ці злом. Чалавек спрачаецца ізь існасьцяй. Таму ён бывае выпадковасьць у сусьветнай гісторыі.
...нарэшце, пакорлівасьць пісаць „Запіскі й зацемкі" аж да сшэрхласьці, у першую радоўку сабе, а потым камусьці, мушу перастаць. Для мяне яны былі асабістая судлівасьць некаторых мамэнтаў жыцьця, для іншых — можа, перашкода прыемлівай сувязі вачавіднай яснасьці розуму й перакананьня. I я спадзяюся, што надарылася ў маіх „Запісках і зацемках" нейкім пачаткам думаньня, камусьці станецца багаслаўлёным заканчэньнем — жадлівым заключэньнем зьвесьці маё пісаньне да нуля. Паводле Сакрата, чалавецтва заўсёды акружана памылковымі паглядамі. I я, здаецца, служыў, сваімі памылкамі бліжэй падысьці да пайсткоў нацыянальнага экзыстэнцыялізму.
...адзін із крытыкаў, А. Бяляцкі, упамянуў: Я. Юхнавец пачаў пісаць пасьля вайны Другой. Ён успомніў В. Быкава, быў тым самым. Так, я пачаў пісаць пасьля вайны. Найперш паэзію, а затым, у блізасьці, пачаў пісаць такія-сякія празаічныя творы. Яны адоленыя паэтычнай творчасьцяй. Я сустрэў: мая проза мае сцэнічнасьць, але яна сухая. Там толькі разважаньні, школьная кампазыцыя. Таму яна нямошчная.
...аднак я жадаю прадэманстраваць маю першую прозу, дадаць да маіх запісак. Самая першае, што я напісаўу прозе, было Ян Юхн. „На тэрэні Беларусі", пачутае ад беларуса, які прад Другой вайной апынуўся ў Беларусі й ня мог выехаць у Амэрыку, друті аповед з із майго досьведу пра вайну. Так, я чалавек, можа пераканацца пасьледзтвам змаганьня.
...у першым творы бы дэтэктыўнае. Прыглядная нянавісьць да акупантаў.
...вось я й прыкладаю да „Запісак і зацемкаў". Можа, ня збавяць вартасьць іх.
1996 г. Нью-Ёрк.
Падрыхтоўка да друку й публікацыя Алега Гардзіенкі
Зьніч
ПАЭЗІЯ ПРА ПАКАЯНЬНЕ
Прызнаньне чалавекам свае недасканаласьці (грэшнасьці) разам з патрэбаю ўдасканаленьня вымагае пакаяньня. Грэцкі філёзаф-стоік Эпіктэт (55—135) яшчэ ў першыя часы хрысьціянства вызначыў важнасьць усьведамленьня слабасьці людзкое натуры ды разам з тым спосабу ейнага паляпшэньня. Калі хочаш быць добрым, казаў Эпіктэт, спачатку ведай, што ты — нядобры.
Хрысьціянская рэлігія вучыць нас каяцца. Пакаяньне — гэта псыхалягічны мэханізм нашага духовага й маральнага паляпшэньня. Ангельскі пісьменьнік і філёзаф Томас Карлайл (1795—1881) празорліва казаў: „3 усіх учынкаў чалавека пакаяньне — найбольш боскі ўчынак“. Суайчыньнік Карлайла паэт Джон Мілтан (1608—1673) назваўпакаяньне „залатпым ключом, якім адчыняецца палац вечнасьці“. Важнасьць яго прызнаюць таксама людзі няверуючыя, якія называюць пакаяньне „сумленнасьцю“. Сумленныя людзі — добрыя людзі.
Тэма пакаяньня ў беларускай літаратуры, як і некаторыя іншыя тэмы (прыкладам, тэма сьмерці або саматубства), калі й закраналася кім-небудзь, дык крытыкай не дасьледаваная. 3 гэтага гледзішча вершы Зьніча заслугоўваюць на ўвагу й чытача, і крытыка. Аўтар іх праз прызму свайго пэрсанальнага пакаяньня ўздымае незвычайна пільную праблему, перад якой апынулася беларускае грамадзтва: як паставіць на цьвёрдую глебу хрысьціянскіх каштоўнасьцяў чалавека, асабліва маладога, узгадаванага ў атэістычнай атмасфэры? Як прышчапіць моладзі разуменьне пакаяньня, якое ёсьць неабходным псыхалягічным інструмэнтам маральнага й этычнага ўдасканаленьня?
КАСАВІНКАI МЫ
...побач з Хрыстом — і так далёка! —
памёр разбойнік на крыжы... у болю й злосьці — як і жыў. без пакаяньня й без выроку...
...другі — ў апошнюю хвіліну цаною здрады сябрукам ды згубным дэманскім шляхам — знайшоў да Бога пуцявіну...
...а трэці, пучшаны на волю замест расьпятага Хрыста, ён нам і незаўважнастаў — гісторыяй і нашай доляй.
МАЎЧАНЬНЕ ПАВАДЫРА
...народзе, даруй, я павёў цябе ў сьмерць... у сечы крывавыя... ў жах папялішчаў...
паселішч і сэрцаў згасаюць абліччы ў віру, што ўзарала вякоў
кругаверць...
...вяртаюццаАнгелы з выраю ў вырай...
сьпявае сярпа імяча вастрыё...
вяртаецца Каін... вяртаецца Ірад... і ўсё ў акаяннае сэрца маё...
Зьніч
...о, Госпадзе, колькі іржавых цьвікоў загнаў я ў Твае незагойныя раны!.. чужы мне, як послух, матыў пакаянны...
да шчырай малітвы — халодная кроў...
ПРЭЛЮДЫЯ ПАКАЯНЬНЯ
...калі агорне цела і душу бясколернае змрочнае бясьсільле — я зорку уяўлю на небасхіле
і на малітпву ў сэрца запрашу...
...адна сярод калматых шэрыххмар мігціць дрыготка схімніца нябёсаў — нібы гаворыць, ціха і узьнёсла, пра незгасальны замагільны дар...
...чакаеўсё, што Збаўца абяцаў... мінаюць неадольныя іспыты — калі ты доляй кінуты й забыты... „...ўратуецца, хто сьцерпіць да канца..."
***
„...ўратуецца —хто сьцерпіць