Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
...,,Ніва“ зь Вільні цікавая з артыкуламі. Шкада, „Ніва“ далёкая ад цэнтру Беларусі. Укрыжаванае працягваецца, і ўкрыжаванае пазьбягаем.
...мне самому із сабой не расстацца. Учора думаў лёпесна, па-маладзецку напісаць верш пра вясну. Хацеў сказаць:
— Ах як прасілася зіма перад вясной...
А тады, далей, дзяціннае ўвабражэньне:
— Першы ручай праз хмызьнякі зарасьнеў паўзьці вужакай вадзяністай, зьліцца із рэчкай. Рэчка давядзе яго аж да ракі — не заблудзіцца.
...адно ведаю, лірычнасьць пануе нада мной, але грамадзкага не ўхіляюся ні ў лірычнасьці захаваньня, ні ў суровасьці асалоды грамадзянскага бытаваньня, а ў асалодзе часу, у якім, можа, нарачлівае абсалютнае, я не скажу разумна: ёсьць магчымасьць, уторваю — неабходны мо момант дыялектычнага разьвіцьця ад Гэгеля.
...калі пачуў пра гэта Антон Адамовіч, дык ён, поўнісю, нічога разумна літаратурнага не сказаў. Бо ягоная крытыка ўся ў абломках палітычнага значаньня. Хвавольства беларускай літаратуры з расейскай. Там дзесьці было ў параўнаньнях, а не нараджонае ў беларускай літаратуры. Ен разбэшчаны хранікальнасьці нашае літаратуры з расейскай, якая нам, беларусам, нічога не памагае, і ня творыць адзіна цэлае мэтай нашай блізасьці ізь іншымі народамі. Адамовіч не разумее будучыню беларускай літаратуры, якая абавязаная сваімі ўласнымі моцамі вызваліцца ад уплываў расейскіх. Можа, я суровы да Адамовіча, але аглянуцца на ягоную нацыянальную вытрыманасьць, я ніколі не скажу, Адамовіч належыць да надзвычайных літаратураведаў, ён толькі атрымаў перамогу ў прапагандзе супроць камунізму. Але ці пачулі ад яго карыснае пра сучаснае нашу літаратуру? Ніколі... Але па-чалавечаму думаць, мусіць быць нейкая эканамічная сьвядомасьць, практычна зразумець некаторую няяснасьць сумленьня чалавека абагуліць сваё думаньне, не вышэй, а значнасьцяй неабходных прынцыпаўкажнадзённага існаваньня. I вось тады яно практычна становіцца анталёгіяй чалавека, паказаць здлонь, калі хто разьбярэцца, як яна ачышчаецца ад сэнсу адзінае асобы.
...асобы: жанчыны й мужчыны, апушчаныя ў нахабства нячэснасьці й хлусьні, заўсёды імкнуцца дэманстраваць, яшчэ й як, сваё, надзвычайнае над іншымі... Таму й даходзіць у час каханьня й здрада. I чалавек разумее, ягонае наканаваньне азначае сьвядомасьць, якая азначаецца нястрымнай жарсьцяй, усё прыходзіць дабром ад нахабнасьці, і яно прысвойваецца да людзей уласнай неабходнасьцяй: вядома — перадаеш сябе ў вартасьць сваяўласнай праўдзівасьці. I гэта да некаторае меры сьвядомасьць із сваім жыцьцёвым бясьсільлем.
...і сьцені не палохаліся перасягнуць у гмызеўніках, заблуканыя сонцам-сьвятлом. Я абавязковы сказаць гэтым там, што побач мяне пабачанае іншае не выклікае жаданьня паспрабаваць яго паважаць.
...плуг паэтычны мной успахвае, што мне напаткалася ўспахваць у жыцьці. А прозы пішу няшмат, бо празаічнае ўсё сказана там на Беларусі, хоць яно, апрача В. Быкава, на гліністых нагах здарэньняў на Айчыне.
...самы ненасытны ў нашай сучаснай літаратуры, здаецца мне, Уладзімер Арлоў, найвялікшы досяг сучаснай беларускай кулыуры й жарснае імкненьне захапляецца параўнаньнямі нашае цывілізацыі беларускай із „лужанамі“ заходнеэўрапейскімі або „рухомцамі“ сусьветных прынцыпаў, ад нашых ня вельмі самавітых суседзяў.
...выпадкова напаткаўся верш з 1949 году, ці вясна была, ці, можа, наадварот: восень і зіма, але быў напісаны, перапісаў з крохкае паперы нямецкай. I вось ён, я не жадаю яго выкінуць з архіву.
...заходу сонца не хіснуць, дапусканыя меры — дзень кончаўся, і назначаны спакой цямністай ночы — даліны зноў прад горамі ў Баварыі уразяцца адпачнуць у красатосьці сконаў, абнятыя заўсёды вышыняй дрэў, ня гор.
Сьцені дрэў найпершыя, пакінутыя адразу ад сонца-ўсходу, найгоршымі ня былі ад дня мінулага: былі цямністыя часта;
— Ці прыду да свайго адходу я адчуць спадзевы наАйчыне — шчасьням мо мізэрным жыць? Нават паміж злыднямі правадырскімі мае нацыі... Якое адступленьне.
Мэтафізычнае задавальненьне мае дурнасьці, якое мусіць мець канчальнасьць адмовіцца ад гэтакага думаньня... Будзь рабом у чалавечай адносьці да кагосьці, але зьнішчай сваю бытнасьць змаганьнем, якое ад цябе не забярэцца нават уладай ісьціннага самапраўства... Паклоньнік-раб, дакажы сваю праваду доўгага жыцьця! Яно этычна трымаецца выключнай абавязкавасьцяй дзеяньня. Аўтарытэтнасьці не шукай і не спадзявайся.
...у спачувальнасьці й прабачэньнях — мая дурнасьць, але калі апыноўваўся ў такой дані, тады імкнуўся быць прахадзімцам — быць разумным. Прызначаная відомасьць. I гэтая відомасьць шмат іншымі дэманструецца.
...у музыцы заўсёды цьмянае, бясслоўнае, што называем сумленьнем. Сумленьне суровае — ярасьць або недарэчнасьць псыхалягічная.
...прыемна: шмат людзей ведаюць цябе, але ці ведаеш іх? Гэта астраханьне ад сьмерці: на кагосьці шмат ня крыўдзіцца.
...вельмі часта хлусіш самому сабе, таму што не імкнуся абмануць сябе знавіднасьцяй перакладнасьцяй віноўнасьці на кагосьці іншага.
...я не назаву сябе адменным словам.
Mae сьляды азначаныя хадзіць між цяроўніку галінамі абшарпаныя, калючыя,
і чымсьць нейкі сьведка ёсьць, зноў вернецца быць сьведкам, дзе радасьці не вяртпаліся да нас, можа, хаценьнем — іх мець і адчуваць.
...была карэнная існасьць, і гэта я адчуваю. Дзеля чаго я ўспамінаю? Я ня ведаю. Да некаторае ступені я дабрадзецель у непакалебнасьці да самапарушнасьцяў усякіх талкаваньняў, прыгатаваных абыдзённымі вядомасьцямі.
...існасьць — інтэлект. Інтэлект — інтуіцыйнасьцьузладзе з прыродай. Я ня думаю: знайшоў невядомы абток паміж паховішчаў сацыяльных праблемаў.
...лірыка любові (каханьня) у беларускай літаратуры вельмі адносная. He належыць адказнасьці асобнасьці паказаць прычыны высокага значэньня нацыянальнага адчуваньня. Чамусьці падслухоўвае самім сабе няшчырыя прагрэсы чужацкай лірыкі. Паспрабуем узарваць гэтую раздвойнасьць праз паэтаў. Будзе абноўнасьць нацыянальнага ўяўленьня на ўзроўні проціадложнасьці сродкам чужацкай характэрнасьці. Лірыка любові (каханьня) ува ўсім часе ёсьць змаганьне за свой нацыянальны характар.
...пакаленьня ня мае іншага выхаду, яно чамусьці, наша, ня ведае, чым захапляцца, і ня ведае правілы знаходжаньня да праўды, таму што ёсьць пагалоўныя ляготнасьці старой праўды, што гэтак украпілася. Моладзь знаходзіць павольнасьць і, напэўна, шукае выканаць даступнасьці старых наўмераў, папярэдзіць стварыць западню новым (іншым) матывам самаправеркі.
...вельмі часта хлушу сабе самому, таму што імкнуся абмануць знатна-вядомае, перакласьці, нават мізэрнае, віноўнасьцяй на кагосьці іншага.
...я, як іншая асоба, сказаць пра ўсё й нічога заўсёды імкнуся, таму што яшчэ жыву. Нешта сказаць: выдаць страх свайму існаваньню, можа, праз словы добрыя, або можа, праз словы нікчэмныя.
...XX век — вельмі рухомая эстрадная плятформа: вайскова-агрэсіўная, тупая палітычная ў нацыянальным вырашэньні, агрэсіўна-эканамічная, толькі ў пашане англасаксаў; філязафічна-мастацкая й сацыяльна-грамадзкая, у адменах, або зьменах камусьці на карысьць у грамадзтве, або як у паэты Арнульфа Эвэрляна (нарвэскі паэта):
Гадзіны напаўняюць суткі, а дні запоўняць назву — год. Упакорніцца мусіць быцьразвага. Хто плача заўсёды — жыцьцё пражыве даўжэй.
...пытаньні й суровыя дадумы могуць узьнікнуць. Разьвітваючыся з XX стагодзьдзем: структура нашага сацыяльнага жыцьця станецца выяўленьнем болып скраднай структурнасьці самасьвядомасьці будучага эканамічнага жыцьця ўсіх народаў сьвету, ці толькі мусіць аб’яўленьне перагляду дзясяткаў гадоў мінуласьці XX веку, суджэньням абавязку талкаваньняў палітычна-эканамічных поглядаў англасаксаў.
...хто можа думаць, у нас, у цэлым сьвеце можа здарыцца, як у Шэксьпіра („Кароль Лір“): апраўданьне ўсяго дрэннага ў нас захоўваецца зьверхпрыродным тлумачэньнем. Усякую віну людзкое распуснасьці звальваем на зоркі. Сучаснаму чалавецтву гэта тое самае, яно любіць абмануцца ўва ўсялякіх складнасьцях жыцьця ад прагрэсу да рэгрэсу, і яно дэтальна падмацоўваецца выпадкамі й здарэньнямі, навуковымі
вынаходамі й прашчуглымі апраўданьнямі вайсковых дзеяньняў, „прымірыць" соцспаборніцтва паміж грамадзянскімі клясамі людзей іншых нацыяў.
...пасьля распаду СССР, які прад гэтым стрымоўваў пачаткі Трэцяе вайны сусьвету, у англасаксаў зьявілася пэўнасьць нахабства дыктаваць волю цэламу сьвету.
...самае хлусьлівае ў XX веку — усе ілгуць. Самае неінтэлігентнае здарылася ў Беларусі ў XX стагодзьдзі, сувэрэнітэт краіны праз эканамічную сувязь з Расеяй — у модзе СССР.
...сярод іншых нацыяў ёсьць нацыянальна-выдатныя паэты. Чаму рускія перавялічваюць Пушкіна? Пушкін ня Гётэ й ня Байран. Нацыянальна вытрыманы ў струкціце нацыянальнай мовы й нацыянальнай гісторыі. Беларусы таксама стварылі, аддаўня, беларускую мову, ува неадзельных сродках думаньня нацыі сьвядомасьцяй апраўдаць сваё існаваньне.
...ёсьць бежлівасьць у самалюбстве. Аднак самалюбства — нацыянальнае Сумленьне, якое можа супраціўляцца чужому. Сумленьне эстэтычнымі словамі ёсьць сродак думаньня нацыі ў самасьвядомасьці апраўдаць сваё існаваньне.
...самалюбства нацыянальнае — сумленьне. Супраціўляцца чужому сумленьню агідлівымі, эстэтычнымі словамі, апраўданымі агрэсіўнымі, фізычнымі дзеяньнямі, і гэта можа быць аднакратным вырашэньнем азначаць палітычную праверку шчырасьцяй. Існаваньне нацыі, якая ня мае віны сказаць пра сябе ў пакравенствах злачынства. Грахі грахамі пакрытыя.
...распуства чалавечае „любові" й злабы-пагарды будуе гэты сьвет у карэнныя зьмены агульнага нацыянальнага спакою. I яно ў перамогах і не ў перамогах розных палітычных сыстэмаў. Стварае пераходны пункт абсалютнай пэўнасьці існаваньня праз шэрагі стагодзьдзяў „інквізыцыі“, якая маскіруецца то рэлігійным, то палітычна-сацыяльным місіянэрствам.
...чалавек заўсёды быў у сумлівах да штодзённа-бытавых прызвычаяў, так і ў агульных, — грамадзка-палітычных дачыненьнях мяркуецца тым, што захапляе, можа быць азмрочаная спасылка на ягоныя доб-
рыя мроі. Гэгель быў правы: „Сьвядомасьць уласьцівай натурасьцяй і сваявольствам — адзіночная". Чалавек жадае перакласьці віну на кагосьці іншага. Імкнецца, жадае адпаведна ўбачыць вынікі жыцьцёвай віны ў агуле сацыяльна-грамадзкай павіннасьці ў сабеабмене. Ат жа, сіла асабістых жаданьняўува дзяржаўным жыцьці радзьва-часта пераменьваецца не ў клапоты вяліцтва дзяржавы, а ў энэргію: калі ты раб, дык я зраблю цябе яшчэ большым рабом. Увесь імпэт жыцьцёвы некаторых інтэлігентных індывідуўмаў пераключаюцца ў волю камунальнай улады сярод тых, што ня здолелі, хоць яны й падтрымоўвалі агульнаграмадзкія рэформы ў жыцьці. Адказнасьць асабістасьці перад грамадзтвам у нас, і на захадзе, і на ўсходзе сярод культурна-цывілізавана разьвітых краінаў прызнаецца ягоным значэньнем паміж некаторай грамадзкага асяродзьдзя, але неканкрэтнасьцяй ягонай асабістасьці. Асабліва ў нас: асяродзьдзе задае яго. Маем непісаны дагавор у грамадзтве, які можа прымушаць пакутваць, і адначасна прыкідвацца спачувальным віхам міласэрнасьці, быццам усім: ненавіснаму каралю, у першую чаргу, а іншым гэта імя — усе клясы чалавечага асяродзьдзя падводзяцца ў праблематыку магчымасьцяў штодзённай сьвядомасьці, не заўседы самім грамадзтвам, а дыктатарамі. Калі толькі пераглянуць усю гісторыю дыктатараў: яны разьяраныя быкі сярод створанага грамадзтвам. Свабода чалавека для іх не прад’яўляецца чалавеку, толькі выпадковая сходнасьць пакінуцца жывым. Жыцьцёвая ўдача. Мы маем прыклады-дасьвядчэньні ў нашай сучаснай гісторыі беларускага народу.