Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
— Мы ведаем, што значыць жыць сяньня, цяпер, а не праз сотні гадоў.
...дзіўна, што ў небе
(перапеянае яно ўва ўсіх паэтаў) шукаюць разгадку жыцьця.
...адчыні весьніцу да мае сялібы, там у глебе-зямлі
слупы закапаныя
трымаюць віханьня варотцаў-весьніцаў.
Там спаткаеш візыты майго лёсу адчыненымі, лічбамі расчыненымі на адміж.
Я ўвесьніцах пералічваю сябе.
Ячаста адчыняю іх сябе ўбачыць між сябрамі неспадзеўнымі.
Я кранаюся вітаньням іх. —Дабраслаў. — Старажытнае вітаньне, пабарзьдзіць, паслухаць. Бо кроў мая даверціся, здаецца, цячэ між начы курганоў маіх прашчураў, калі вас сустракаю.
I вы яшчэ не апрахнутыя сваім прахам, стаецца роўнымі ў адзіноце Айчыны-Беларусі.
...у Баршчэўскага ёсьць цывілізаваныя думкі ў прохадзях прыхамецяў, і яны займаюць вялікі прастор нацыянальным, што здаецца нашым барбарам вельмі не адпаведным.
...учора быў мой дзень нараджэньня. Добра нарадзіўся... Толькі жонка, а сын ня думаю, не забываецца падзякаваць дню майго нараджэньня. Аднак дзякую ім і кажу: гады лічу свае, але ня старасьць. Я пакуль што мабілізаваны імі не бясьсільлем маладосьці калісьці, а бачыць іх нагляднымі закрайнасьцямі кагосьці чужога, цікавасьцяй у маёй нацыянальнай гісторыі. Як бачыце, я нетароплівы ў жазьдзі майго нараджэньня, таму што ўсякае нараджэньне ня што іншае, як аддзяленьне часу.
...шчасьлівыя знаходзяць няшчасьце сярод нешчасьлівых. Ды вось, здараецца, нешчасьліўцы рэдка губляюць шчасьце. Усё кароткае, зацягнутае абасобленасьцяй, таму яно настаеваеццаўдушы: не забудуся.
...памятаецца дзень майго народжаньня ў 1941 годзе — падчас вайны. Усюды толькі чуткі пра зьнішчэньні й расстрэлы ад фашыстаў, і бы
ад нейкіх змагароў ува ўсялякай вопратцы, але дрэнна ўзброеных. Усюды людзкая кроў, найбольш сярод мірных вяскоўцаў... Бацька люба, аднойчы ўраніцы, бярэ мяне за вуха:
— Ратуйся, асьцерагайся... Партызанаў, што былі падчас Першае вайны, пакуль няма. У мястэчку банда пакрыўджаных саветамі пад камандай немцаў, а банды, што хаваюцца паміж кустоў беларускага лазоўніку, — усялякая зборышча несымпатычных людзей пад ватаствам рускіх людзей... Найменшы брат, падгнуўшы калены пад падбародак, глядзіць на мяне. Усе ведаюць у сям’і, я агрэсіўны да захопнікаў ці з Усходу, ці з Захаду... Я дарослы, магу тварыць, як падкажа розум і наўмер. Усе пэўныя: ад змаганьня не адракуся. Цяпер момант Часу, калі магу абвесьціцца ў палітычным супраціве ажно на два бакі ворагам мае Айчыны. Няможна аставацца непрычасным. Мой бацька, некаторых, уцеклых із палону нямецкага, адводзіць у пушчу, і аднойчы, яму знаёмыя, уратаваныя, прыходзяць да нашай сялібы, і рабуюць. У іх быў адказ:
— Нам Сталін загадаў.
у вас радыё не было, калі заводзіў вас у пушчу, — напамінае Бацька. Яму даюць добры штуршок і нават маме. Партызанаў сапраўдных не чуваць. Паліцыйныя ахвярысты (здарылася няшмат у маім раёне) помсьцяцца за высланых родзічаў. Жахліва ўсё было — жахліва.
...пачынаецца самурадзтва ратаваньня, і гэтыя не калябаранты, ахвярных самаўрадцаў расстрэльваюць без спагады немцы або бы партызаны. I тады пачалося неарганізаванае, але добрае й благое скрэпленае ратаваньне сьмерцяй. Хто мы, а хто вы. Некаторыя сяляне маюць зброю — расстрэльваюць у падцішку рабаўнікоў... Люты прарочыць перамоіу.
...усюды зборашчы асноў жыцьця, на якія мусім даваць сабе адказы. Чалавеку кожнаму сваё, Марудна здольваем — пэўна, пэўным Часам, упабачы прайсьціся ка/ія быцьця.
Там чуецца уселякія наказы:
хто выдаў слова: — Зьмірусю, але ня буду рабам? Заўсёды ў прыпас з прастораў працы — сьмерцяў, ужо выдано яно. Паселімся навечна ў сяле з магілапаў.
...люблю вецер. Стрыбны, парывісты, ці ён ад сухавею, ці ён вохкі. Я нароўлю выйсьці насустрач яму ад ціхай роскашы ў гасподзе. Асобен-
на любіў яго, калі знаходзіўся між беларускіх паўночных узвышшаў, усе зарослыя хвойным маладняком або высокімі соснамі... За мяжой жывучы, люблю вецер у горах. Узьвістыя скалы там не адмовіліся трымаць усялякую расьцінь дрэваў. На небе раскіданыя ў паднябёсах. Уночы маладзік выдзьмухоўваецца із кожнай. Мне падабаецца шумлівасьць ветру. Уяўляецца зямля кудысьці гоніцца, імкнецца ў прасторы нябёсаў.
...і зьнешне мая постаць назіральная за яе трымаецца. ...няўжо гэта іншая казка?
...сьпявай, сьпявай, нехта шукальны назаве сябе, хто ты.
Із хору, што шукае ў сьпеве слоў, зразумець із крові засьпяванай, заўсёды, як трава пасьцеленая спрадвеку, бы вакно адчыненае і зачыненая ў зямлю, зь песьняй смутнай чалавек схавае чалавека ў пешчаную каляву. ...навошта пра гэта пісаць?
...чуюся, нехта забірае гады мае.
Чую, бы песьняй у паветры.
Хто песьню пяе ў няцесным узьветры між дрэваў стромкіх, а травы?
Я не паверу гэтай песьні — хлуськя.
...здараецца, неіпчасьлівыя рэдка губляюць шчасьце. Усё кароткае, упамянутае, абасоблена. Трэба напісаць пра гэта верш, калі толькі адчуваньні пераменяцца не асуджаньні-тлумачэньні, а пакарыстаюцца сэнсам чыстаелірыкі. Няхай настойваеццаўдушы, калітолькі незабудуся напісаць.
...расходзіста ад паветра, а можа, ад свае волі, усё стрыманая зямлёй і на зямлі.
Ручаі расходзяцца, як паветра, дзесьці затоніць месцы ўсьмехам вадзяністым небу ў шчырасьці ад зямлі.
Плыні рэкцякуць расходзіста, лучаць варажнячай і сяброўствам — нязблуканыя разгоны іхныя
ашчупана ўселяцца ў мора — празьмерная губляецца ў марской спадзеве.
...да некаторай меры: стомленасьць фізычная аздаровіцца зноў паэтычным настроем. Настрой умее паланіць, зачароўваць. Фізычная стомленасьць і духоўная ўсчоленасьць — салідарнасьць.
...калісьці Бруна Ясеньскі (польскі пісьменьнік) у „Чалавек мяняе шкуру“ ўпамянуў барацьбу павукоў-тартулаў. Адзін зь іх абедае частку другога, але другі таксама надзіць ад’есьці бок першага.
Вось такое заўсёды ў нацыянальнай палітыцы палякаў. Немцы ядуць іх, а яны ў поўнай спадзеве бяздумнасьці твораць несправядлівае да суседзяў. У палякаў, праз усю іхнуто гісторыю існаваньня, поўна недастаткаў. Таму нікол і ня мелі палітычнага ўплыву ў беспакойнай Эўропе.
...калісьці ў маладосьці я напісаў празаічны твор „Пан з ВаршавьГ. У гледжаньні творчасьці вельмі ненатавы. Усё, пра што пісаў, сапраўдная праўдзівасьць. Пакуты й нахабства шанаваць толькі сваё ў барацьбе польскае. Я не знаходзіў пагарды да паляка. Ён ухіліўся свае пагібелі, але шукаў пагібелі для іншых. Яму няроднае па крыві. На гэтае апавяданьне забыўся ды выпадкова напаткаўся ў сваім архіве. Яно пачатнае, перачытаў, нямоцна літаратурнае. Але падумалася, колькі жыло, трацілася жыць чалавеку, верыць агіднай волі паляка падчас вайны. Неспадзеўнае рынулася на яго жыцьцё й на іншых у Беларусі. Польская дурная дывэрсія, а побач жахлівая нямецкая.
...уторваюся, пішу запіскі-зацемкі ў беспарадку. Наганяе рыньва сьвядомасьці: можа, запісы-зацемкі закрануць карыснасьцяй для гісторыі майго народу? Расстаўленьне слоў для грамадзтва, так думаць спрэчна, так думаць і адмаўляць.
...некаторыя філязофскія творы Ніцшэ мне здарылася прачытаць, калі быў вучнем. Я ўжо добра ведаў, што ня ўсё дазваляецца чытаць ня толькі вучням, а й дарослым. I ў тым прачытаным ня вельмі ўсё разумеў, але тлумачэньняў у траюрадных братоў пра незразумелае ўхіляўся пытацца. Ня выдаць тайны пра іхную бібліятэку на падстрэшшы. Яны занесьлі туды ўсялякія кніжкі не ў пашане для НКВД... Я падвартоваваў, калі браты пакідалі дом, ішлі на працу. Бацька стары 93 гады, удзельнік паўстаньня Каліноўскага, быў паўглухі й з дрэнным зрокам —
мне не перашкода... Дом новазбудаваны. Вільчак на падстрэшшы, толькі ад вуліцы засланёны шчыльна доскамі, а ад знадворку, часу няма дакончыць, нароспах прастору. Па выступах зрубу хаты хутка ўзлажу пад пастрэшша. Чытаю, што ў школьнай бібліятэцы няма. Па сутнасьці, кароткі ўспамін нічога не мяняе. Але факты дадумнасьці із прачытаных, забароненых кніжак, жыцьцё для юнака, мяне, становяцца больш рэальныя — сапраўдныя ўрокі, не спазьніцца ў будучыні.
...,,Супэрмэн“ — пра ўсё і нічога; „На тым баку злачынства й праўды“ — трактуецца несправядліва. Справа сучасных філёзафаў.
...я захапляюся творамі Ніцшэ. Ягоная думнасьць падобная беларускім казкам.
...усё, што казаў каротка — маё ўласнае перакананьне. Выбранае ў спадобу — неабходнасьць любіць... Люблю тое, што люблю, не зварачаючы ўвагі на звароты пагарды іншых... Пагарда, ат жа, ёсьць збліжэньнем да зразуменьня між хваленым і няхваленым... Ці будзем, некаторыя, у межах свайго тлумачэньня пра Ніцшэ — справа ў даказаньнях.
...а сяньня зноў мяшчанскае. Успомнілася: я ў Баварыі, як добра, што немцы паслалі працаваць да баўэра (сельская гаспадарка, а ня шахты). Гаспадыня суровая — настаўніца, пасяліла мяне разам із вайсковым палонным кіргізам у сьцюдзёным будане над кароўнікам. Кіргіз пасьля даўгой, цяжкай працы заўсёды спраўляўся ціха й маркотна папяяць на сваёй мове песьню. Аднойчы я спытаўся:
— Пра што сьпяваеш?
Ён адказаў:
— Калі б ты разумеў маю мову, дык ты б плакаў. Гаспадар гнаў асьліцу ў арбе з гарбузамі, як найхутчэй давезьці на рынак, і асьлёнак быў згублены...
...скончылася вайна. Неспадзеўна вяртаецца сам гаспадар уласнасьці. Да калена нага абрэзаная. Наступнай раніцай вітаецца са мной сумленна й шчыра. Я спачуваю яму:
— Вайна скончылася. Як добра вы асталіся жывым.
— Добра, што й ты застаўся жывым.
...потым, пазьней, мне ўспомнілася зваротка із Эсхілавага „Агамэмнана“.
...што зьдзейсьнілася, таму суджана.
Hi салёнай сьлязы, ні ахвярны дым, ні віном аблітае — нічога а ніколі
не пагасяць сьвятога гневу.
Маё сумленьне — гнеў у толку шчырасьці да сваіх.
Маё сумленьне — абрыдлае да гаспадара, да яго сяброў сям’і.
...я назіраю, што будзе наступным. Я хачу свабоды.
...але кіргіз адпомсьціўся. Пажару вялікага не было. Падпаліў свой сяньнік і зьнік уночы свабодзіць. Вайны няма.
...помста й сумленьне (яно можа быць праявіцца ў чалавека ад якой-небудзь прывучанай маральнасьці)... Аднак — пэсымістычны спадзеў, — сумленьне, не пакідаецца перадыху сумленьня ў нашай сучаснасьці. Яно радзьва-часта дае хвіліну беспасярэдняй жывёльнай радасьці помсьціцца. Але помста ў нейкай лёгіцы, юрыдычна-сусьветнай, часам пярэчыць сабе: апраўдвае нацыянальнай, патрыятычнай абаронай, аднак ня ўсе нацыі й краіны. Гэтая хітрасьць палітычная вельмі добра разьвіваецца ў англасаксаў, — яшчэ трымаюць калёніі. У расейцаў: ходаньне за вялікую Расею, заўсёды ўзьнікала падозраньне чаму: англы й тэўтонцы не палохаюцца мець сваё, праз сваё, празь меру, таму й (вялікая дзяржава) у дагаворах вельмі (Расея) гуляецца сваім выбраным надалей. I яна была пакута (Расея) для Беларусі раней, а ў будучыні сувязі з Расеяй, маё пакаленьне няхай паверыць: паверым вашым суровасьцям да нас, і вось нарэшце, у ціхасьці беларускай — прабачваем, што цягнецца абразна ад вас, расейцаў, і гаўняных палякоў.