Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
...усё жыцьцё праймаецца мінулым досьведам. Прымаецца рэальнасьць азначанай сымуляцыяй. Г. зн. калі я правадыр ад іншых, прымушвайцеся да мінулага думаць па-сучаснаму, як думаю я. Гэта страўля — узурпатар, які прадглядным спосабам вонкавых сілаў, а не нацыянальных, апынуўся ўнутранай ураўнавешанасьцяй сярод народу ў моцы зблытаць мінулую цывілізацыю й культуру. Такімі ў нас вельмі
часта абвешваюцца. I ў нас вельмі радзьва (часта) так і не аб’яўляюцца перашкоды ў атрыбутах нацыянальнай вытрыманасьці. Наш інтэлект не падмаўляе на замахі.
...яны людзі, як мы, але выскарбляемся іх быць не нацменшасьцяй, каб яны сталіся сябрамі нашай нацыі. Няўжо гаспадарны спакой нашае нацыі ім нядобры? Калі не? Выходзьце на дарогі па суседзтву. Там вашыя магілы зарастуць чарнобылем.
...вось зьявіўся ў нас Ф. Скарына, і ў побач яму, вялікасьцяй іншыя, — а чаму ня ведаем? Іхныя тварэньні зьбліжваем да рэнэсансу. A што было ў нас раней, перад рэнэсансам?
...па-мойму, мінуламу нашым гісторыкам трэба сказаць няўмольнае, зусім непадобнымі тлумачэньнямі. Ф. Скарына, не здаецца, а добра разумеў гістарычную, „кротавую" бытнасьць нацыі. Нацыя апынулася між двух нахабных паходаў: праваслаўя з Усходу, каталіцызм з Захаду.
...па-мойму, Ф. Скарына тварыў скарынаўскую рэлігію. У ягоных уступах шмат праваслаўя й каталіцызму... Чалавек маруднымі ведамі, узьлятае ад сарамлівага пакорніцтва да ісьціны й дабра.
...бы ад Скарыны кажацца: „Адзінокі я, пачаў казаць сьвятых пісьменаў ісьціну ў мове іхнай“. Зайздрасьць у мяне была: разам із народам нашым пачаць спрачацца сьвядомасьцяй ізь зямной надзённасьцяй жыцьця.
...у Беларусі вялікія ўзвышшы над аселіцамі-сенажацямі, над ручаямі ў вазёрах ды рэкамі заўсёды называюцца: Высокая гара, Пяшчаная, Лысая. 3 асалодай назіраў навакольны лес. Калі глыбілася сінявата неба, апыноўвалася ў ціхамірнасьць — ціхамірная сувязь із цэлым сьветам без прымусаў і крыўдаў.
...у маленства ўкінуюся... я ўжо разумеў, што абрыдла маім бацькам у сучасным жыцьці... без імя бацькі не было б іншай якасьці сутнасьці, якая б задаволіла чымсьці захопным ад дзяржаўнай „праўды“.
...дакладны прыклад прыродныхпрычынаў. Праймаўся чужацкай дзяржаўнай уладай ад асабістых досьведаў — БССР: дзяржаўная самапомачнасьць прыгнечаных беларускіх людзей.
...сацыяльныя несправядлівасьці ў Беларусі (азначаны час) перад Другой вайной не пералічыш. Народ наш захоўваўся адной, каб не памерці, ісьцінай: пакорнічаць.
...але дзецям не было безабыякава: яны бачылі й адчувалі бацькоўскія пакуты. Яны ня мелі лішні кусень хлеба або бульбы. Пакуль бацькі на прымусовых працах — лавілі рукамі маленькіх рыбаўу ручаяў, пяклі ў вогнішчы, зьбіралі ягады летам і чакалі ўсходаў грыбоў, калі ўгодзяцца расьці...
...іўдабавак да юнацкага, душэўнагахваляваньня-спадзяваньня ў іх быў спадзеў, бы ратунак для бацькоў, забаўна гулялі, сыіявалі дзяржаўныя песьні, устаўляючы інвэрсіі. Прыкладам:
Па далінах і па ўзгор’ях ішла каза, задраўшы хвост. Салдатам зьесьці не ставала — зварылі рогі, а тады із поўсьцяй хвост.
...гранічыла моўкная мяжа пакутаў. He прыродная накасьць надарылася, а сацыяльная. Няможна пераступіць да людзкога ратунку быць жыцьцядайным для сябе. Марнем інстынктам існаваньня.
...і ўгэтыя эпохі нечалавечнасьці захоўвалася надзвычайная беларуская перавага над невыгоднасьцяй жыцьця-быцьця. He ўперпіыню спатыкаемся зь імі ад чужынцаў... Умеем ухіліцца самазьнішчэньня. Нацыянальны розум пануе — уваскрашае нас. Беларуская гісторыя багатая. У ёй перамалолася блізу ўся гісторыя Захаду й Усходу ня ледзьледзь пакідаючы насьледнасьць. Але бяда: мы лянуемся не разумець ейнае бясконцасьці.
...калі нам, беларусам, акупанты даюць крыху якой-небудзь нацыянальнай свабоды, мы ахвоцімся ім даць больш свабоды ў дзеяньнях супроць нас. I акупанты не марудзяць, скрытна-палітычна выдумаць нам нацыянальную няздольнасьць, залежнасьць ад іхнае ўладнасьці, моў кампэнсуецца: толькі пасьледзтвам іхнай функцыі палітычнай, a калі эканамічнай.
...ухіляемся разумець нацыянальныя сутнасьці адносінаўу нацыянальных згуртаваньнях, і не адварот, у дзяржаўных, нацыянальных установах, дзейнасьці якіх стрыміць у палітычныя абяцаньні. Дабрадзейнасьць не заўсёды карысная.
...бедалагі былі й астануцца. Грамадзтва заўсёды падпрыкноўвала сябе мець гэтых „бедалагаў“ — яны астанкі зь іхнага ўсяк умеранага жыцьця або наадварот ім патрэбныя на кожны дзень.
...калі пачынаеш старэць — успаміны сыпляцца да цябе, бы прасеяныя зярняты з рэшата. Псыхолягі заяўляюць: успаміны адобраваюць старога чалавека. Запозна. А калі так, дык „запозна" найбольш імкнецца пераканаць маладых пэўнай незалежнасьцяй іхных думак і дзеяньняў: не дапрашвацца „запозна“, а глядзі куды вочы цябе вядуць... Прасьцяжныя разважаньні — пакіну.
...калеку з розумам і здольнасьцямі вельмі цяжка пакідацца ў самім сабе, а калі толькі наадварот, тады чалавек не разумее свайго абавязку для жыцьця... I я памыляюся: ён разумее апынуцца ў руках сьмерці безь ніякага спачуваньня тым самым сьмяротным, што ніяк ня хочуць узяць сьмерць хутчэй ад іхнай сустрэнай недалужнасьці ў жыцьці.
...у Баршчэўскага (блізу нашаго Бакача) некаторыя дзеі ў ягоных творах-аповедзях бывае наўмысна наадварот. Адводзіны: прымі ўсё як здараеццаўжыцьці, але жыцьцё не навучай, а вучыся ад жыцьця быць жыцьцядайным.
...мы часам бываем перакаслоўныя, у тым ліку я. Аступяцца прыкрасьцяй? Неўзабаве супакоіцца любоў да кагосьці прыхільнага так, бы галодную птушку зімоў нагадаваць скропкамі хлеба... Ці не перамога над маладушнасьцяй?
...сталася даступна чытаць часапіс „Полымя". Там усё найбольш, не зракаемся, пра пакутнае падчас Другой вайны — патрэбна. А вось пра іншыя, сучасныя, грамадзянска-нацыянальныя пакуты літаратурных твораў, магу сказаць: недарэчнасьці Мюнхгаўзэна... Аднак, кол ня ў вока, апошнія дзесяцігодзьдзі зьявіліся публіцыстычньія артыкулы пра гісторыю сваім людзям, някрыўдна напісаныя ўтлумачэньнях інтэрнацыяналістаў. Усё беларускае сымбалічнае — пачытайце толькі.
...вельмі часта на эміграцыі ўспамінаецца вясьнянае рэха, дзе я нарадзіўся. Бывала: сяліба бацькаўская недалёка ад глубакаватай рэчкі, а за ёй лес увесь у асалодзе вясьнянай зелені, абхінёны праменьнямі сонца-раніцы.
...найперш паслухаўшы рэха ад гугаканьня зайцоў і глушцоў, ідуда сьцежкі, аброслае маладым ліпоўнікам, блізу ад хаты да аселіцы, таксама некалькі разоў гукнуць... Рэха музычна-сьпеўнае пакорліва адгуквалася мне ажно тройчы. Якое захапленьне. Рэха ня хлусіла мне. Я не
разумеўяшчэ ў гэтай музычнай прыроднасьці маё месца. Я малады — толькі захапленьне.
...аднойчы бацька ўсьмешліва ўпрарочыў мне:
— Вучыся — будзеш лесьніком.
...і я стаўся лесьніком. Вандрую па гушчобах розныхчужых краінаў. ...рэхасьпеўна-вясьнянае на Айчынеўспамінаеццакожнай вясной. ...а рэха званістае із Баварскіх касьцёлаў, прад заходам сонца, толькі вядомае паслухмянства лёсу. Часьліва тады напамінаецца: я вытрымаў досьвед пазнаваць рэха, адкуль фашысты стралялі ў мяне.
...ад страху дысцыпліны, ад нейкага закону й нават права канстытуцыйнага штосьці будзе згубленае, наўмыснае й карыснае ў жыцьці нашага народу.
...і дзівоснае падасьпела: камень і каменьні, не падасьпелае, а заўсёды, каля нас, разумнасьць, няўлоўнае ў споведзі народных казак.
...перачытаўнекаторыятворы Калюгі. Пісьменьніку небылададзена магчымасьць пасьпяліцца самому блізкаму: нацыянальнаму... Ён у чаканьні свайго часу. Усідзіўся ў непарушную цішыню беларускае мовы, каб ня быць спазьнелым уторыць, прынесьці самае далёкае з прыгаства нашай мовы. Літаратурная мова ў сэнтэнцыях, сурова прысложаная да ўласнага жыцьця нацыі.
Калюга — фэномэн. Спроба чалавека — сканцэнтраваная творчасьць падчас ягонага жыцьця. Ён быў празаічны лірык. Народнае азіраньне агледжанае зьместам у сіле мовы. Услухоўваюся ў ідэалы прыеднай чуласьці — разьбераньня адпаведнасьцяй усялякіх нашых слова. Якая вялікая шчырасьць прад літаратурнымі наступнікамі — апрычнікамі. Творнасьць Калюгі станецца чутлівым голасам ім перажытага жыцьця-эпохі.
...ня ведаю, чым раздроблены.
Ведаю прырослым камнем да зямлі кволасьцяй вядомай — цішыні цішэй, — ад надвор’я усялякага пакідаюся.
Заўсёды апіраючыся на пэўнасьці зямлі — момант мо азначаны:
сьцягні, як камені расьцярушаныя, у спакоі вечнылі — дом атрымаецца зь немані каменнай.
Раздроблена думкамі й дзеямі
унасьледаваў з расходных перакананьняў.
Раздробленага мо і крануся ў жыцьці —
маска прырыхтаванага зь дзяцінай вобразнасьцяй
сустрэцца, і будзе ўсё знаёмая.
Ад учора яно было знаёмае.
...калі б нам не засталіся казкі, наагул народны фальклёр, ад нашых прашчураў, усялякія акупанты нізілі б нас, а мы ніколькі ня думалі пра лёс свайго народу. Казкі-думкі спраўляліся думаць. Адпраўлялі нас думаць па-свойскаму. Мы не ўмаўляліся накасьці чужацкай думаць паіхнаму. Нашыя невядомыя дадумнікі казачна-вусна пераказвалі разумнасьць. Яны не ашчадзілі, а вызвалялі нявыкарыстаную энэргію грамадзкага жыцьця быць прадбачанай эвалюцыяй: дадатак да свае цывілізіцыі й культуры.
...сучасная беларуская філязофія залежыць ад паэтаў нашых... Калі б не ранейшае пісьменства, чалавецтва ня ведала б сваіх грамадзянскіх, дзяржаўных асноваў бытаваньня... Чалавек зразумеў сваю ролю ў жыцьці на зямлі: ён вусна й пісьменствам азначаў сябе. Пакідаюцца памылкі й памылкі пакідаюцца, аб’яўляюцца ў дыфініцыях разумных дыфініцыяў асабістых філёзафаў.
...прафанства? Што такое прафанства? Прафанства надзвычайны адценак: пачуць разумнасьць для разумных, і словы разумнага, можа быць, пазьней ім пачутыя, таксама стануцца дадумнай прафанацыяй...
...у чалавека ёсьць энэргія наступна талкаваць уласныя мэдыфікацыі ў помачы сучаснай навукі й мастацтва, а ў асноўным ён ахоўвае, як ювэлір свае вырабы, грамадзянскія небесстаронныя прадузятасьці кажнадзённага жыцьця пільна й уважліва.
а)	...не жадаю ўпамінаць аўтара (з Айчыны ён). У ягоным творы, дацеміце ў якім, — „калябарант" (бацька) із сваім захаваньнем у жыцьці. Другі — сын (паліцыянт) — таксама „калябарант" із сваімі абавязкамі.
...клясычная форма дзеяньня аднаго й другога ў творы. Іхная этыка дазваляе так дзейнічаць у поўных імпульсах сучаснасьці: у веліжу добрасумленнасьці. „Добрасумленнасьць" ад сябе, і кожны выбіраўяе. Адзін уратавацца, другі, як сьвятар, апусьціцца да ўзроўню абавязку: я мушу працягнуць яго да апраўданьня маёй веры: сын і бацька, мы