Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
Хто ведае, можа, прыйдзецца калі-небудзь сьмерць паклікаць, як душу сваю ў песьнях раздам.
Але, напэўна, не агорне мяне такі жаль вялікі,
92	Adamovich A. Opposition to Sovietization... P. 82.
як у Нясьвіжы
Станіслава Дразда^.
Разважаньне Антона Адамовіча заканчваецца наступнай высновай: „Зразумела, Дубоўка мае на ўвазе, што ён гатовы быў добраахвотна падзяліць лёсы герояў мінулага й сучаснага супраціўленьня; зь відавочных прычынаў, тым ня менш, ён не разьвівае гэтую тэму ў далейшым, але проста раптоўна абрывае паэму на гэтай кропцы'4'. Развагі крытыка, у мінулым узвышэнца, падаюцца нам пераканаўчымі, бо яны адпавядаюць сыстэме паэтыкі Дубоўкі, вызначальныя рысы якой на той час былі ўжо досыць акрэсьленыя, асабліва прынцып сучаснай алегарычнай інтэрпрэтацыі фальклёрных і гістарычных сюжэтаў.
Хоць паэт у заўвагах да зборніка „Трысьцё“ адзначыў, што не разьвіў „фрагмэнты зь мінулага“, як зьбіраўся, усё ж ён дапоўніў паэму новымі строфамі пры падрыхтоўцы ў 1928 г. да выданьня свайго збору твораў .Дэпэшы бяз адрасу". Аднак знамянальна, што пашырыў ён не гістарычныя сюжэты, што склалі трыадзіную кампазыцыю твору, a лірычныя адступленьні з выразным выяўленьнем пазыцыі аўтара. Зрабіўразгорнуты пачатак, дзе ўзмацніў гучаньне патрыятычнага матыву: змаганьне за новую Беларусьбачыццаяму ахвярным шляхам, на якім трэба будзе пакласьці сваё жыцьцё, як паклалі яго змагары за лёс Беларусі ў мінулым:
А упартасьць жа наша ўзрастае, А расьцём і мацнеем, мацнеем! Беларусь ты мая залатая, — Табе ў ногі жыцьцё сваё сьцелем.
Хіба можа быць як іначай? —
Нас дзяньніцы завуць-заклікаюць: Чым бадзяцца з торбай жабрачай, Лепш на грудзі пясок і камень.
А дзяньніцы гэтыя сьвецяць — Нашы сьцежкі ў праменьні агнёвым. Іх ня зьвее ў даліны вецер, Hi варожыя хіжыя словы
93	Дубоўка У. Трысьцё... С. 99.
94	Adamovich A. Opposition to Sovietization... P. 82.
Ушануем сваіхмы герояў, — Хоць у песьнях збудуем ім помнік. Іхная сьмеласьць агорне
Нас з табою, паўстанцаў патомак95.
Такім чынам, бачыцца зусім правамернай канцэпцыя мастацкіх паралеляў у гэтым творы, высунутая Антонам Адамовічам: сапраўды, калі мы будзем шукаць ідэйна-мастацкі адпаведнік вобразу Станіслава Дразда, то ня ўбачым нікога, апроч самога аўтара-пэрсанажа, што здольны заўважыць сябе ў люстры падзеяў, паралельных апісаным ім у паэме. Хоць гэтае люстра не паказвае нічога аптымістычнага, ён з радасьцю вітае дух змаганьня й верыць у вялікасьць новага шляху Беларусі: „Песьня — песьняў, на новыя дзеі/ заклікае краіну заўсёды“. Так паэма „Грахі чубатыя" арганічна завяршала зборнік „Трысьцё", дапаўняючы яго развагамі пра гістарычны й сучасны лёс Беларусі, — завяршала, стасуючыся з галоўным матывам першага праграмнага верша „Не дзівіся": „Не дзівіся — жыцьцё ў змаганьні, / дык змаганьне вітай істотай!“.
Упершыню ў гэтым зборніку Дубоўкі мы сустракаем слова „акавіта“ як вобраз-сымбаль „жывой вады“. Пры канцы кнігі, у камэнтарах і тлумачэньнях словаў, аўтар даводзіць паходжаньне гэтага слова — „з лацінскай мовы скарачэньне двух словаў: аква вітэ — вада жыцьця". Сустракаецца ж яно як вобраз у паэме „Дзяўчына":
Толькі сонца з высь блакіту разьлівае ў сьвет, як у казцы, акавіту, — прамяністы сьлед...46.
Такім чынам, мастацкі вобраз „акавіты", зьвязаны з сэмантыкай прамяністасьці, — гэта беларуская вэрсія ўнівэрсальнай жыцьцядайнай энэргіі (як ,дух“ у хрысьціянстве, альбо „цы“ ў даасізьме, альбо „прана“ ў індуізьме). Дубоўка быў стваральнікам ня толькі новай паэтыкі, але й новай эстэтычна-філязофскай канцэпцыі мастацтва, якая зьвязвала яго з трансцэндэнтным, што было сьмелым выклікам афіцыйна прапагандаванаму ў тыя часы тэзісу ўтылітарнасьці мастацтва як складовай часткі сацыялістычнага будаўніцтва.
95 БДАМЛіМ. Ф. 66. В. 1. Адз. зах. 1280. Арк. 52.
96 Дубоўка У. Трысьцё... С. 38.
V. Крэда шыпшынавых дзідаў
Наступная кніга паэзіі Ўладзімера Дубоўкі „Credo" пабачыла сьвет у 1926 г. у сэрыі выданьняў Цэнтральнага бюро „Маладняку" й стала таксама этапнай для паэта, дзе абагуленыя вершы 1924—1925 гг. Ужо сама назва кнігі абавязвала да выкладаньня сваёй творчай праграмы ня проста ў адным з канцэптуальных вершаў, якім магла б пачынацца кніга, а наогул ва ўсёй яе ідэйна-мастацкай цэласнасьці. Слова „Credo" паходзіць ад лацінскага дзеяслова „верыць". Паводле якіх ключавых вобразаў мы можам рэканструяваць тыя канцэпты, што вызначаюць паэтаву веру, і цалкам — у што верыць паэт? Які ягоны сымбаль веры?
Адкрываецца кніга вершам „Сьцежка", які першапачаткова настройвае на досыць празрыстую й звыклую сымболіку: сьцежка як пуцявіна жыцьця. I насамрэч гэта так. Аднак верш закранае сэнсавызначальную сутнасьць паэтавага жыцьця, ён поўны ня толькі вобразнасымбалічным, але й прарочым сэнсам. „Віесься ты істужкай каляровай, — так пачынае паэт размову пра свой лёс. — Сьціскаейі па/іьцамі лістоў кляновых, / а часам — навальніцай скалатнеш...“. Ніякія выпрабаваньні ня страшныя лірычнаму герою верша, які „бяз хлеба — жыў, і хлеб з крапівы — еў“. Напрыканцы верша думка аўтара арганічна пераходзіць да Беларусі — яе лёс і лёс паэта непарыўныя:
I не прашу я ад жыцьця замнога: хай Беларусь, мой занядбаны край, напорным крокам йдзе сваёй дарогай: на Ўсходзе ясныя агні гараць...97.
Узьнікае зразумелае пытаньне: ці Дубоўка прызнае ўжо слушнасьць „усходняй" канцэпцыі геапалітычнага разьвіцьця Беларусі, ці адмовіўся ад свайго ранейшага „ўсходне-заходняга" нэўтралітэту, або тут нешта іншае? На нашую думку, акцэнт зроблены паэтам на трэцім радку гэтай страфы: „Напорным крокам йдзе сваёй дарогай“ (вылучана намі. — I. Б.) Відавочна, што „свая дарога" Беларусі пралягае так ці інакш праз выпрабаваньне й спакусы „яснымі агнямі Ўсходу“ — такая была гістарычная рэальнасьць, якую немагчыма ня ўлічваць. Што ж абірае грамадзянская й паэтычная думка Дубоўкі, якая ягоная лірычная вэрсія? Прыслухаемся да канцоўкі верша:
А там — вядзі хоць на зламаньне шыі, ане — цябе самое павяду.
У песьнях пабудую свой трыкліні на лозах ніцых кіну сум-жуду^.
Такім чынам, „сум-жуда“ паэта будзе пакінутая тады, калі ён пабудуе ў песьнях „свой трыкліні". Як разумець гэты вобраз? Лексыка Дубоўкі цягам усёй творчасьці вылучалася, як мы ўжо падкрэсьлівалі, адметнасьцю. Слова „трыкліні" — яшчэ адзін скразны, вызначальны вобраз-сымбаль паэта й сустракаецца ў многіх вершах. Чаму гэты лексычны гістарызм прыдатны для Дубоўкі? Слова паходзіць ад лацінскага triclinium і значыла ў старажытных рымлянаў „стол з трыма ложкамі для трапэзаў“. Чаму важна было скарыстаць такое слова для стварэньня мастацкага вобразу, бо ня проста ж дзеля арыгінальнічаньня й бляску эрудыцыі рабіў тое Дубоўка? Думаецца, ключ да разгадкі ў тым, што ў старадаўнія рымскія часы такая бяседа-баляваньне за сталом-„трыклініюмам" адбывалася з удзелам трох раўнапраўных патрыцыяў высакароднага паходжаньня. У Дубоўкавай ідэйна-мастацкай канцэпцыі геапалітычнага становішча Беларусі такі вобраз мог азначаць толькі тое, што паэт бачыў сваю родную краіну Беларусь раўнапраўнай удзельніцай гістарычнага „балю“ паміж Полыпчай і Расеяй. У выніку, нягледзячы на тое, што „на Ўсходзе ясныя агні гараць“, усё ж Беларусь павінна крочыць сваёй гістарычнай пуцявінай, якая прывядзе яе за бяседны стол-трыкліні народаў роўнаю сярод роўных. Гэтая мастацкая ідэя была блізкая, тоесная Купалавай, і разьвіваецца Дубоўкам пасьлядоўна й мэтанакіравана.
Трэба сказаць, што вызначальную ролю, што надаваў Уладзімер Дубоўка вобразу трыклінія, падкрэсьлівае й ягоны намер назваць гэтак цэлы зборнік уласных вершаў. Так, двойчы: пры канцы кнігі „Там, дзе кіпарысы" ў 1925 г. і пры канцы кнігі „Credo" ў 1926 г. згадваецца чарговы зборнік вершаў Дубоўкі „Трыкліні", які „рыхтуецца да друку". Як ведама, такі зборнік ня быў выдрукаваны. Магчыма, гэткая была першапачатковая назва зборніка „Наля“, што выйшаў у Маскве ў 1927 г. Пасьля ж зь нейкіх прычынаў яна была зьмененая. На нашую думку, калі гэта сапраўды так і зьмена адбылася, то зрабіў яе, хутчэй за ўсё, ня сам аўтар, а выдаўцы, што далі кнізе больш зразумелую назву паводле аднаго з цэнтральных вершаваных цыкляў (паэт назваў іх „мэлёдыі").
Назва „Наля“ сапраўды гучала больш проста, па-хатняму й без такога сымбалічнага падтэксту, як „Трыкліні“.
У зборніку „Credo" набірае моцы матыў трагічнай наканаванасьці, скону ў распачатым няроўным змаганьні (вершы „Часіна ды з сокам рабіны", „Паляжам мы“). У вершы „Часіна ды з сокам рабіны" паэт выразна падкрэсьлівае, што ня нейкі абстрактны суб’ект ёсьць лірычным героем ягонага верша, а менавіта ён сам — Уладзімер Дубоўка. Ён закранае матывы літаратурнай і ідэалягічнай палемікі, якая непасрэдна адбівалася на ягоным лёсе, вымушала дакладна вызначаць сваю пазыцыю:
Часіна, ды з сокамрабіны, качаеш мяне ў чарнабыльлі. На дзіды, на востры шыпшыньнік ці сэрца, ці духмой узьбілі.
Калышуцца скаргі і моўкнуць, разносяцца разам пялёсткі. Няхоча Ўладзімер Дубоўка сьпяваць пад зазубраны лёскат.
Пачаў — хай канчаюць другія, шляхі — адшукаю сабе я.
Загіну — няхай і загіну, мне гімнамі будуць завеі".
Апазыцыйнасьць паэта была выразна акрэсьленая, збочыць, здрадзіць самому сабе паэт ня мог, а таму ўжо загадзя прадчуваў, што ягоны шлях — гэта ягоная галгофа („загіну — няхай і загіну"). 3 гэтай самай прычыны зьяўляецца ў вершы вобраз „шыпшыньніка", ягоных вострых дзідаў, на якія „ці сэрца, ці духмой узьбілі“. Архетыпам гэтага вобразу, бясспрэчна, ёсьць цярновы вянец Хрыста — сымбаль пакуты й цярпеньня. Для беларускага паэта важна было адшукаць у беларускіх традыцыйных рэаліях адэкватны вобраз: ён абраў менавіта шыпшыну — традыцыйную кветку-кустарнік, характэрную для нацыянальнага краявіду, распаўсюджаную на ўзьлесках і каля сядзібных гаспадарак. Гэты беларускі „цярновы вянец“ Дубоўка будзе несьці да наканаванай яму мяжы.
Сэмантыка вобразу шыпшыны, тым ня менш, не замыкаецца толькі гэткім прачытаньнем. Адразу можна адчуць, што вобразы й настрой верша перагукаюцца з добраведамым Дубоўкавым вершам, які стаў ягонай своеасаблівай візытнай карткай, — „О, Беларусь, мая шыпшына“. Гэта натуральна, бо вершы былі напісаныя адначасова, з розьніцаю ў два дні: з траўня 1925 г. верш „О, Беларусь, мая шыпшына" й 5 траўня — „Часіна ды з сокам рабіны“, дзе разьвіваецца й узмацняецца вобразна-выяўленчае значэньне сымбалю шыпшыны як церняў, на якія наколатае сэрца паэта. Такім чынам, сымбаль радзімы зьліты з сымбалем церняў у адным вобразе шыпшыны. Два сымбалі злучаюцца й праз асобу самога паэта — суб’екта лірызацыі. Таму ня дзіўна, што вобраз шыпшыны набыў такое іучаньне: стаў вызначальным для Дубоўкі, асацыюецца нязьменна зь ім і зь Беларусьсю 1920-х гг., а таксама ператварыўся ў любімы верш шматлікай публікі, заваяваў папулярнасьць на ўсе часы. Своеасаблівая гісторыя стварэньня, перастварэньня й друку гэтага знакамітага верша. Першы варыянт яго, які потым дапаўняў і перапісваў сам аўтар, гучыць наступным чынам: