Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
Калі ў папярэднім творы фальклярызацыя сюжэту рабілася з мэтай сымбалічна-алегарычнай трактоўкі, то ў паэме „Бра... гінь...“ Дубоўка дае мастацкую апрацоўку народнай тапанімічнай легенды пра пахо-
джаньне назвы беларускага мястэчка Брагін. Эпіграф да твору паказвае на актуальнасьць вяртаньня спадчыны й замацаваньня яе ў сучаснасьці: „...Звалі дзяўчыну тую: Алеся... /Цяпер у нас ня любяць гэта імя...“. Так твор уключаўся ў актуальную тады палеміку пра гістарычную спадчыну. Сюжэт, заснаваны на легендзе, паўтарае ў асноўных момантах сюжэт раньняй купалаўскай паэмы „Нікому" пра забойства каханай дзяўчыны Алены яе нарачоным Тамашом, каб яна не дасталася дзеля забавы пану. У творы Дубоўкі такім жа чынам распараджаюцца лёсам сваёй сястры два браты, але потым, уцякаючы ад панскай пагоні ва Ўкраіну, яны гінуцьу балоце. Такім чынам, адчуваецца й водгук ініпай Купалавай паэмы — „Бандароўна", што яшчэ больш умацоўвае перакананьне, што свой твор Дубоўка пісаў менавіта з мэтай паказаць стаўленьне да культурнай спадчыны й спосабы яе выкарыстаньня ў новых літаратурных творах. Апрача таго, сумнеўная наяўнасьць менавіта такой легенды пра паходжаньне Брагіна.
Хутчэй за ўсё, Дубоўка на падставе паданьневага канону сам змайстраваў сюжэт з прынцыпова падобнымі да купалаўскіх твораў рысамі. У акадэмічным выданьні беларускай народнай творчасьці, у томе, дзе сабраныя легенды й паданьні, няма такой вэрсіі паходжаньня Брагіна8-*, хаця ў прыведзенай там таксама ёсьць браты, і адзін зь іх сапраўды гіне ў балоце. Для чаго спатрэбілася Ўладзімеру Дубоўку такая відавочная алюзія да Купалы, тым больш з выкарыстаньнем сытуацыі, дзе клясавым паходжаньнем герояў фактычна апраўдваецца крымінальнае злачынства? Маральнае пытаньне ў гэтым выпадку выглядае так: хто большы злачынца — юрлівы пан, які хацеў скарыстаць з права першай шлюбнай ночы, ці „абаронца годнасьці нявесты" жаніх, які пазбавіў яе за гэта жыцьця? Дубоўка ўзяў за „ўзор“ раньні твор Купалы, дзе ў якасьці гераічнай апісаная сытуацыя далёкая ад таго, каб быць увасабленьнем ідэі змаганьня з клясавай несправядлівасьцю. Тамаш, паводле традыцыйнай хрысьціянскай маралі, ніякі не змагар і не герой, ён — крымінальны злачынца, забойца, а клясавы канфлікт, які прысутнічае ў купалаўскім творы, не ратуе гэтага пэрсанажа ад гэткага вызначэньня. Купала ў раньніх паэмах шукаў эфэктныя мастацкія сродкі й кідкія сюжэты для ўвасабленьня ідэі асуджэньня сацыяльнай несправядлівасьці. Паэма „Нікому" была разьлічаная менавіта на такое ўзьдзеяньне: мы, бясспрэчна, уражаныя тым, што на грунце клясавага канфлік-
84	Беларуская народная творчасьць. Легенды і паданні. Мн., 1983. С. 266.
ту й клясавай непрымірымасьці ствараецца новы ахвярнік і пачынае апраўдвацца забойства.
Ці не таму абраў аналягічныя паралелі для сваёй паэмы й Дубоўка? Паўтараючы сюжэт, ён адначасна й не згаджаўся з Купалам, бо братызабойцы ў творы загінулі жудаснай сьмерцю, выканаўшы свой, як ім здавалася, праведны прысуд, прычына якога хавалася ў клясавым канфлікце. Паэма Дубоўкі — відавочнае адмаўленьне ідэі клясавага канфлікту як спосабу вырашэньня маральнай праблематыкі ў творах, адмаўленьне каштоўнасьці й неабходнасьці распрацоўкі такога канфлікту ў літаратуры. Але гэта была не палеміка з Купалам! Пры дапамозе новай паэтычнай інтэрпрэтацыі вядомага Купалавага тэксту Дубоўка спрачаўся з асноўнымі тэарэтычнымі пастулятамі пралеткультаўскай эстэтыкі. Паэт сьцьвярджаў такім чынам сваё мастацкае крэда, паказваючы праз прыём інтэрпрэтацыі, ад чаго ён адмаўляецца пры будове сыстэмы сваёй паэтыкі.
У тагачасных умовах Дубоўка ня мог адкрыта спрачацца з тэарэтычнымі ўстаноўкамі пралетарскіх ідэолягаў ад літаратуры, якія лічылі літаратуру „зброяй клясавага змаганьня", аднак аўтар знайшоў цудоўную, надзіў глыбокую форму мастацкага ўвасабленьня сваіх эстэтычных ідэяў. Ён стварыў мастацкую інтэрпрэтацыю нібыта фальклёрнай легенды й даў „ключ“ ад яе ў выглядзе відавочных купалаўскіх паралеляў. Сучасьнікі, многія зь іх, умелі карыстацца гэтым „ключом“ — ім была зразумелая сутнасьць твору з прычыны агульнасьці духоўна-эстэтычных памкненьняў (маецца на ўвазе блізкае Дубоўку ўзвышэнскае кола). Слушна ахарактарызаваў адметнасьць фальклёрных інтэрпрэтацыяў Дубоўкі Мікола Арочка: „Калі гаварыць пра самабытны наватарскі спосаб, які быў празорліва адкрыты Дубоўкам, то сэнсяго ў майстэрстве алегарычнай інтэрпрэтацыі, ва ўмельстве ня толькі „падрабіцца" пад народнае й даць стылізаваны „вытвор", аледастасоўваць сумарныя вылтрэньні народнага вопыту шматзначна да самых актуальных праблемаў сучаснасыў^. Менавіта гэта мы выразна бачылі ў прааналізаваных вышэй паэмах: Дубоўка зьвяртаецца да прыёму фальклярызацыі ня проста дзеля „народнага калярыту“, а з мэтай алегарычнай трактоўкі сучасных яму праблемаў жыцьця.
Дзеля падобнай мэты паэт выкарыстоўвае таксама зварот да мінулага. Паэма „Грахі чубатыя" мела ўступ і тры кампазыцыйныя часткі з канкрэтным гістарычным пэрсанажам у цэнтры кожнай зь іх: Іван
85	Арочка М. Беларуская савецкая паэма... С. 103.
Вашчыла, Пярвушка Шэршань і Станіслаў Дрозд. Зьнешне здаецца, што паэт распрацоўвае гістарычную тэматыку. Аднак ва ўступе ён робіць адмысловую заўвагу:
Пра паходы ня буду, ды і песьня мая не такая. He таму, што ня люба, каб гісторыя ласкатала.
А ці чуў ты, мой аднамысны, што ў архівах аб вёсках заснула? Я сьвядома, зусім сумысьля, успомніў ІванаВашчулу..8Ь. ■
Адразузаўважым тое, што паэт зьвяртаецца да свайго „аднамыснага“ — да чалавека, блізкага яму думкамі (а зусім не да гэтак званага „масавага чытача"!). Тым самым паэт, насуперак маладнякоўскім устаноўкам і будучым закідам крытыкаў, адстойвае спрадвечнае права паэта й літаратуры на элітарнасьць — на „ўзвышанасьць" над запатрабаваньнямі жыцьця. Апісваючы крычаўскага паўстанца Вашчылу, Дубоўка ў самых агульных рысах перадае пэрыпэтыі падзеяў, зьвязаных з Крычаўскім паўстаньнем 1740-х гг. Цікава, што герой паэмы мае не гістарычнае імя: сапраўднага Вашчылу звалі Васіль, і ён быў ня толькі баявы кіраўнік сялянскага паўстаньня супраць буйной магнатэрыі, але й дастаткова таленавіты ідэоляг і палітык, які спрабаваў вырашыць сялянскае пытаньне зь юрыдычнага й адміністрацыйнага боку, бо на нейкі час узяў уладу ў Крычаўскім старостве ва ўласныя рукі87.
Падзеі 1654 г., калі Маскоўская дзяржава пры цары Аляксеі Міхайлавічы зьдзейсьніла цэлы шэраг бязьлітасна спусташальных паходаў на Беларусь, адлюстраваныя Дубоўкам у іншай сюжэтна-кампазыцыйнай частцы, героем якой ёсьць адзін з тагачасных народных змагароў — Пярвушка Шэршань. Лютасьць маскоўскіх войскаў, што дакладна выконвалі загады цара, паэт перадае ў некалькіх сьціслых радках:
Зруйнаваў Панадсожжа Трубецкі князь, засталіся адны недасекі...88.
86 Дубоўка У. Трысьцё... С. 90.
87 Нарысы гісторыі Беларусі: У 2-х частках. Ч. 1. Мн., 1994. С. 254.
88 Дубоўка У. Трысьцё... С. 95.
Toe, што Дубоўка не перабольшваў, зафіксавана ў гістарычных дакумэнтах. Вось, прыкладам, фрагмэнт рэляцыі-данясеньня сумнапамятнага ў Беларусі Аляксея Трубяцкога цару з адлюстраваньнем этыкетнага для расейскага мэнталітэту царапаклонства й апісаньнем расправы над Слуцкам і ягонымі жыхарамі: .А прйшод, государь, под Слуцк... посылалймы, холопй твой, дворян гродцкймлюдем говоршпь, чтоб онй твоей государской мйлостй поііскалй, тебе велйкому государю добйлй челом й город Слуцк здалй... Н городецкйе, государь, людй... й всякйе градцкне людй... во всем отказалй, что де онй тебе велпкому государю добйть челом не хотят н города Слуцк не здадут. М мы, холопй гпвой, велелй слуцкйе посады й слободы все выжечь прй себе. Н no твоему государевому... указу пошлй мы, холопй твой, йспод Слуцка co всемй твоймн государевымй ратнымй с коннымй й пешймй людьмн к Слонйму августа в 26 день. А йдучй, государь, дорогою, села й деревнй й хлеб й сено й всякйе конскйе кормы мы, холопй твой, no обе стороны жглй й людей побйвалй й в полон ймалй, й разорялй совсем без остатку. П no сторонам потомуж жечь й разорять посылалй"^. Твор Дубоўкі ня ёсьць гераічна-эпічны, пэрсанажы й падзеі апісаныя тут хутчэй у лірычна-эмацыйным ключы. 3 гістарычных пэрыпэтыяў аўтар вылучае важны матыў змаганьня, непакоры беларусаў цягам сваёй гісторыі, супраціўленьне ўсялякаму гвалту й уціску.„Ня схіліўся перад царскай Масквой.../Шэсьцьсот пяцьдзясят чацьверты...“, — пісаў паэт, і, як рэзюмэ, дадаваў: „Беларусам галовы сьціналі, /кабарлы сілкавалі арламі...^".
Герой наступнай часткі твору Станіслаў Дрозд — удзельнік сучаснай Дубоўку гісторыі. У аўтарскіх камэнтарах да паэмы Дубоўка адзначаў, што ягоны пэрсанаж — селянін зь Нясьвіжу, нялюдзка катаваны польскімі панамі й для сьцьвярджэньня сваёй праўды вымушаны адсекчы сабе чатыры пальцы на руцэ. Так была прынесеная ахвяра за праўду. Такім чынам, тры фрагмэнты паэмы нібы вяртаюць нас да экспазыцыі — яе галоўнага матыву, які зноў жа мае сымбалічна-алегарычны сэнс: „Не было такога здарэньня, / каб на Беларусі / ня плакалі. / Абяцалі усе / збавеньне, / а цкавалі усе / сабакамі. / Кожны лічыць, / што робіць ласку. А ты — / дзякуй / і/ даланямі пляскай^'.
89	Цыт. паводле: Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1... С. 220. Правапіс цытаты захаваны.
90	ДубоўкаУ. Трысьцё... С. 96.
91	Тамсама. С. 87.
Уладзімер Дубоўка пісаў паэму як „фрагмэнты мінулага“. Відавочна, ён ня меў на мэце заглыбляцца ў гісторыю (нават імя Вашчылы назваў недакладна) і ствараць эпапэю народнага змаганьня супраць клясавага ворага. Ён выкарыстаў падборку гістарычных сюжэтаў для эксклюзіўнай мэты: праз гістарычныя вобразы даць інтэрпрэтацыю сучаснасьці й тых грамадзка-палітычных ідэяў, якія ў ёй сутыкаюцца. Гэтая гіпотэза, з аднаго боку, пацьвярджае выснову Міколы Арочкі пра сучасныя інтэрпрэтацыі фальклёрных сюжэтаў у творчасьці Дубоўкі, аднак цяпер выснову можна пашырыць і на гістарычныя сюжэты. Зь іншага боку, сама гіпотэза пацьвярджаецца й думкай Антона Адамовіча, які пісаў пра паэму „Грахі чубатыя", што гэта надзвычай важны для разуменьня ідэйна-эстэтычнай канцэпцыі Дубоўкі твор: „У цэлым „Грахі чубатыя" пабудаваныя на дзьвюх цікавых групах паралелізмаў: у часе (мінулым і будучым) і ў прасторы (усходняя й заходняя акупацыі). УмінулымДубоўка вылучае другую палову XVII cm., час барацьбы супраць акупацыяў якз Захаду, гэтак і з Усходу, вельмі падобны да сучаснасьці — да таго пэрыяду, калі паэма была напісаная. Барацьба супраць акупантаў з Захаду ў мінулым паказаная праз Івана Вашчылу (крытык паўтарае імя Іван сьледам за Дубоўкам. — I. Б.), правадыра Крычаўскага паўстаньня; барацьба супраць акупантаў з Усходу — празь Пярвушку Шэршаня, аднаго зь лідэраў партызанскагаруху супраць арміімаскоўскага цараАляксея. У сучаснасьціЗахад прадстаўлены селянінам СтаніславамДраздом, які, паводле газэтаў, адсек чатыры пальцы ў знак пратэсту супраць тэрарыстычнай акцыі польскіх акупантаў. У паралельную пазыцыю, супрацьлеглую акупантам з Усходу, Дубоўка ставіць самога сябе"42. Далей у тэксьце ідзе цытата з заключнага невялікага разьдзелу паэмы. Прывядзём яе больш поўна: