Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
„Узяўшы ў рукі пяро, я запісаў на паперу новы адменьнік, у якім слова „шыпшына" замяніў „лясной ружай“. Новы адменьнік гучаўтак:
О, Беларусь, лясная ружа!
Зялёны ліст, чырвоны цьвет!
Хадой упэўненай і дужай Ідзеш ты у шырокі сьвет. Had шляхам ясна сьвецяць зоры 3муроў спрадвечнага Крамля.
104 Аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ. Ф. 14. В. 1. Ацз. зах. 322. Арк. 2—3.
...па-мойму, мінуламу, нашым гісторыкам трэба сказаць няўмольнае, зусім неспадобнае антынацыяналістам. Уключыце іхупроціварэчлівасьць навуковую, а не атрымваць іхныя, воддальныя меркаваньні, насыкаваныя прапагандыстамі із чужацкіх дзяржаваў. Агранічым блажэнства, астудзім іх, яны пакутваюць нашы цярпеньні: яны твораць жаглівасьці — вынаходлівая жахлівасьць на іхным вогнішчы.
...Ф. Скарына, не здаецца, разумеў гістарычную „кротавую" бытнасьць нацыі. Нацыя апынулася між двух нахабных паходаў: праваслаўя з Усходу, каталіцызма із Захаду. Рэлігійны, можа, дыпляматычны падход, даць люду паспалітаму „слова“ біблійнае як індуктыўны мэтад, у тым мінулым жыцьці між агнямі. Зьвярнуў уваіу народу на цікавасьць сьвятых пісьмаў, якія ў сярэднявеку ўсяк інтэрпрэтаваліся... Ф. Скарына прапаноўвае эмпірычныя назіраньні над прыродай, бо яны будуць экспэрымэнтам для будучай арганізаванасьці думаньня... Ён, блізу, клясыфікуе веданьне пра рэлігію із асновамі рэчаіснасьці звычайнага чалавека пакуль жыве... Супэрпрыроднае ў яго ёсьць. Зборка ўвагі на распадзел паміж рэлігіяй і сыстэматычнасьцяй прыроды... Памойму, Ф. Скарына ці не тварыў Скарынінскую рэлігію. У ягоных уступах шмат філязофскага пазытывізму дзеля гэтага.
...Скарынінская рэлігія між поступамі праваслаўя й каталіцызму. Бадай, як ад Лютэра, запырсканая рэлігійная воля мусіць быць перагледжаная й па-іншаму асуджаная... Прабачце мае тлумачэньні-меркаваньні.
...рашаюся сказаць усё, што я сказаў пра Скарыну, пра рэлігію ў нас. Усё не прэтэнзія на штосьці вызыўлівае. Нязьменнасьці глубокага смутку ў беларусаў існавалі пасьля паганства. У паганстве, у блізасьці ахвярніка палымністага існавала ўяўленьне чалавечай пакуты, пасланай Богам. У сьвятой сьвятыні, сучаснай, усё адвеславіцца толькі словамі ад сьвятара. Пачытайце „Таямніцы полацкае гісторыі“ ад У. Арлова... He спадабаюцца сучасным беларусам мае наўмёкі. Беларусы акалелі ў рэлігійным, а не палітычным, нацыянальным жыцьці. Лепш ачысьціцца праз нацыянальнае. Так было й паводле Плятона: „Не ачысьціўся сваім, душа твая загінула навекі".
(Ф. Скарыну ўводлесьці запісак або зацемкаў)
...можа, ў гэтым сьвеце адзінокі я.
..можа, між народу паспалітага — адзінокі я. Казаць пачаў сьвятых пісьмёнаў ісьціну у мове іхнай. Зайздрасьць у мяне была — дадумнасьць
несканчоная, разам
■
із народам нашым, да Тварца Узвышнага пайсьці.
...я праўду павядоміў зь вякоў мінулых. Цяпер спрачайцеся ізь ёй сьвядомасьцяй зямной, надзённай.
.. .права й лёгіку нацыянальнага, культурнага разьвіцьця ў Беларусі можна знайсьці ў Айчыннай старажытнай літаратуры, і ў ранейшым народным фальклёры. Звычайная партыкулярнасьць: было й будучая патрэбнасьць.
...нават паміраючы, змагайся за жыцьцё.
...калісьці (мне падабаецца казаць калісьці, бо час людзкі паважае штодзённую сапраўднасьць у некаторых канкрэтных словах, — і яно — калісьці). Нядаўна — калісьці — Б. Сачанка склаў анталёгію беларускай паэзіі за мяжой. Паэзія на эміграцыі. Ягоная праца прадэманстравала (заглянуў у сутнасьць вартасьці беларускай творчасьці за мяжой, асабліва ў Амэрыцы). Я не пагаджуся з назовам анталёгіі: „Туга па Радзіме“. „Тута“ не ахутвае ілюзіямі, уражлівымі падзеламі эмігрантаў-паэтаў ад айчынных. Мы ўсе аднолькавыя. Мы ўсе адкінутыя. Адкінутыя гістарычным часам: няма незалежнасьці Беларусі. Да некаторае меры, апоўнай ступені: прыродны рахунак нашай мове — эстэтычнасьць нацыі адпавядае гісторыі й культуры нашага народу. Пасрэдніцтва „агідныя“ цяпер із адзінай рэальнасьцяй прылучаны да тых, што жылі й жывуць надалей у яшчэ болыпай кашурнасьці жыцьця на Айчыне. Як добра зрабіў Сачанка. У кругу ўласнага назіраньня й веданьня (а можа надзвычайных палітыкаў „перакаці беларускае поля“) падцягнуў хор эмігранцкіх паэтаў на сцэну культуры нацыі. Абкружаны дзейным і жывучым навакол ягонага жыцьця на Айчыне, ён угледзеў сваявобразнасьць у пасьледках патрэбнай працы. Б. Сачанка сабраў энцыкляпэдыю „Туга...“ як дадатак некаторым кансэрватыўным разуменьням паэты супраціў між іншых відзеньняў і разуменьняў надзеленых пярвічнай формай індывідуальнасьці. „Туга па Радзіме" — цікавы зборнік паэзіі.
Свабода сьпіць. Разбудзеце яе, — нейкі дылетант, напэўна, палітычны прапагандыст, сказаў гэта, а можа — вялікі, нецярплівы лібэрал, бо працягваў апавядаць: — Мусім быць адвольнымі блізкаму значэньню рэчаў кажнадзённага жыцьця. Пачынаць шукаць дасіупнае да
жыцьця (быццам упершыню шукаецца), каб кіраваць ягонымі доймнасьцямі пакрыху... нялёгка заснаваць надзвычайнае ад пачатку-мінулага да лепшага будучага.
...як адысьціся ад страхлівасьці мінулых рэчаў-дзеяў? Да лепшага будучага. Успамінаць іх ці падганяць пад патрэбу? Мабыць, ад пакорніцтва суровага да іншага лібэрал ьнага? He дылетанты свабоды, ні лібэралы (хай будзе зноў, як калісьці) нічога ня кажуць.
...страх абыякавасьці людзей, для іх — прывязаная сабака — гаўканьне.
...свабода — уторныя крокі заблукваюцца ў дзіўным прасьцінкукірунку.
...не ўсумлівую падрыхтоўваецца ўжо знаёмае — воля будучыні: заморанае дзіцяня ў падступках галоснае гісторыі... Вось тады навучаем сябе: у захаваньні прабукіуюцца асаблівасьці свабоды. Зьяўляюцца арыгінальнасьці ў сваім сэнсе.
...свабода любіць перашкоды, тамуяна, бы жывы жандар, спатыкаецца, правапарадна ўва ўсялякіх прыстанішчах, дзе подзь судапраўдзівасьць накіроўвае без сумніву, нават із сумнівам, да ўнятага зразуменьня некаторых важных агранічэньняў свабодаў. Тут не прызыў зразумець праўду, тут аб’яўляецца найбольшая дэманстрацыя інтэлігентнасьці волі чалавека.
...а нааіул, Свабода — прызанатыўны аб’ект, не заўсёды ў пастулятах сьцігаваньня існаваньня (супрым бійнг). Яна можа быць вельмі чуткай дэмагогіяй, абсалютна зьведзенай уладнымі правадырамі ў веданьне магчымах веданьняў свабодаўузьвялічыць аб’ектныя прычыны мяшчанскіх свабодаў, якія на задавальненьне памагаюць абвесьціць ім неабходнае ўражаньне безь ніякай упамінальнасьці багаслаўленьня рэлігійнага. Калі ўявіць Свабоду жывой істотай, яна фундамэнтальная, пачутая ў канстытуцыях, можа кампрагэсна пераканаць маленькія свабоды не існаваць у ніякай форме вонкасьці, таму што яны зьяўляюцца ў пастаянных рухах і дзеяньнях прычынаў і здарэньняў штодзённасьці, яны неспадзеўныя. Таму страх ад абыякавасьці або да абыякавасьці, да маленькіх будзённых свабодаў, не ў сумліву падрыхтоўваюць ужо знаёмую волю Свабоды-будучыні ў падступках „гаслоснае" гісторыі. Вось тады, навучаем сябе — у захаваньнях усялякіх, прадуктаваць своеасаблівасьць: разуменьне Свабоды, быты яна зьявіцца ў сэнсе арыгінальнасьці падобна-дазволенай „пабачым назаўтра“ вынікам ходаньня паміж лібэральнымі й кансэрватыўнымі сіламі, якія адзін на другога палітычна палююць.
...усялякія ўспаміны вярэдзяць кагосьці й ад кагосьці ня вельмі задаволена чытаць, асабліва калі зьвязаныя з прыватнымі ўспамінамі, a неяк зьвязаныя з агульнасьцяй жыцьця грамадзтва.
...прачытаў кароткую гісторыю ЗША й зьявілася думка.
...англасакская родавасьць абвесьціла незалежнасьць англасакскай. „Байструкі" ангельскія ізь сям’і-мовы стварылі сябе іншымі... Пераходны пункт эўрапейскай гісторыі на амэрыканскі кантынэнт. А потым кантынэнт апынуўся падпраўлены па-іншаму маральна-культурнай хлыняй эўрапейскіх эмігрантаў.
...Эўропа й 31LIA падправіліся іншым пунктам эўрапейскай культуры. Амэрыканскія англасаксы кінуліся ў прыродныя ўладаньні. Заўсёды поўніцца й поўніцца ад іх у неразьмерных прыходах абудзённага існаваньня. Абрадзіцца плённасьцяй кажнадзённай дабрачыннасьцяй.
...можа, упамянутае ня мае вартасьці лягічнай пярэчнасьці, аднак яно задавальняе маёдуманьне.
...канцэпт думаньня заўсёды азначаны ці ў наратывах асабістасьці, ці ў разьвіцьці залежнасьці ад іншых думак. Там знаходзіцца маральны код чалавечых адносінаў. Код роўнасьці паміж здарэньнямі грамадзкага жыцьця ў некалентных паняцьцях розна думаючых людзей. Асьцярожнасьць уласнага думаньня пачалася ад асьцярожнага думаньня іншых ужо даўно-даўно, таму нейкая чалавечая раўнаважнасьць нарэшце ўстанаўліваецца й г. д.
...кожны год пачынаецца Новым годам. А ў беларускім „Голасе Радзімы" адно й тое самае: калябаранты, здрайцы жывуць за мяжой. Калі скончыцца іхная дранцівасьць? Чаму не судзіць савецка-беларускіх здрайцаў у Менску?
...шчасьлівага, таварышы, Новага году. Яснасьць вашага розуму ў хаценьнях, няхай па-вашаму задавальняецца, а... здрайцаў усялякіх колераў не люблю.
...тады, калі чалавек уцеміў справядлівасьць, яму дайшло аж да цяперашняга — ён зьвер. Ен мусіць кагосьці зьесьці.
...на зямлі ўсе адзін-другога ядуць. Толькі пчаліна ў сваёй долі нясе скарб... Скарбы чалавечыя, падагнаныя чалавечай дзейнасьцяй у спрадвечнасьці, толькі спрадвечная праўда, якая ня можа задаволіць працяг і сканчэньне ў формах азначаных прынцыпаў існаваньня.
...заганы й недахопы ўва ўсіх. Калі яно не прадугледжана неспадзёўнай сьвядомасьцяй, тады шукай сабе апраўданьня. Працягвай ходаньне за шчасьцем у жыцьці-быцьці, ува ўсялякіх напатканых аксіёмах і гіпотэзах, якія мэтадычна не адрываюцца ў недахопах ад заганаў. Ад заганаў весьціцца існасьць.
...пагарда нашага чалавечага роду вельмі здольная пакідаць усялякія ўпэўнасьці й меркаваньні, каб выгнаць чалавека із сваёй права, знайсьці ў патрэбах правакацыі ці ад дзяржаўнай ёмкасьці, ці мясцовых уладаў-бюракратаў, ці чэсьць у разьліку, бы чэсьць напісаная канстытуцыяй.
...у нашай старажытнай літаратуры шмат павучэньняў. Там найбольш прынцыповасьці быць народам, нацыяй.
...магчыма, ейны недахоп у тым, што яна дае шмат прыкладаў памылак у жыцьці (асуджэньні), а не дае выхаду да мясцовай праўды.
...сьвецкая й рэлігійная (старажытная) літаратура вельмі разыходзіцца паміж сабой. Але Ларчанка ў сваёй працы падганяе яе да клясавага змаганьня (расейскае павучэньне), сілком падганяе яе да статкавага расейскага. Нарошчаны, падможны падыход наскіх веданьнікаў пра літаратуру.