Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
мусім быць непавінныя — аўтар пра гэта ня думае. У бацькі грахі: быў раскулачаны, а ў сына — незразумела: задвольнасьць перамены жыцьця падчас вайны ці абароны за крыўды бацьку?.. I паплыў „калябарант" свабоды ад немцаў, не ад партызанаў, па балоце-багне, і загінуў, ня бацька.
...сымуляцыі хрысьціянства ў творы няма. Аўтар у хрысьціянства ня кідаецца, дань аддай: усе — абое не патрабуюць адказу хрысыдіянству. Згаджаюся з аўтарам.
б)	...спадзеўнасьць для чалавека абвешчваецца ў адменнасьцях думаньня. Калі неспадзеўнае аб’яўляецца ўтрох формах людзкое сьвядомасьці: пэўнасьць, любоў і палымяная спадзеўнасьць, бы вынікі гульні-намерамі замахаў на кагосьці адпаведнага ў палітычным жыцьці, дык тады адбываецца самаагрэсіўнае ў чымсьці неадоленае іншымі.
...там момант эпізоду, які аўтар не разумее ў ім абстрактнасьці, абсурду, зь якога пачынаецца рэальнасьць. Аўтар разумее толькі здольнасьць загінуць удзельнікаў твору бязь нейкай надзвычайнай экспасіўнасьці — пакідаецца трагічнай снабістасьці. Аўтар не разумее жыцьцёвае значэньне эпізоду.
Ён толькі творыць, піша даўжэйшы рэпартаж пра здарэньне. Вялікасьць ахвярнасьці для нацыі адсутнічае, толькі расейскі інтэрнацыяналізм. Мы нічогасьць, адно толькі пэрсанажы на сцэне й аднаасобнасьці для іх няма.
...апошнія часы на Беларусі паэты кінуліся ў абарону прыроды. Зусім справядліва. Паступкі іх не зьбіраюся асуджаць. Гэта іхная вера й мая.
...спадзеўнасьць урэзваецца пытаньнем: ці ўмешчваецца наш час існаваньне із пашкоджанай прыродай прынятымі формамі сацыяльнага жыцьця нацыі. Рэфлексіі толькі: няма крынічнае вады чыстай, і ў дадатак із Сэн-Жон Пэрс:
— Я ўмею пайсьці да зары, не прабудзіўшы ні зоркі сьвятлістай, ні цыркуна каля парогу, ні сабачага браханьня ўразгоні сялібы маёй...
...у абароне прыроды трэба сканцэнтраваць прыходы спадзяваньняў на наступны дзень жыцьця ад людзей, якія ўпорліва адзельваюць, адмаўляюць шкоды прыродзе сваімі праблемамі, адкупляюць іхразьвіваньнем, удасканаленым агранічэньнем... Яны рафінуюць сваё жыцьцё:
— Пакуль жыву — мне добра, а потым што будзе — мне ўсёдна.
...рэфлексіі ад пашкоджанай прыроды — паэтычныя агіткі, і ці не агідкі.
...пастушкі, якія сьцераіуць статак. Аціўся скаціна наелася, ці здаровая — не цікавяцца... Гаспадар чужы й свой, заўважае:
— Нам данае дазволена, а ня намі.
...наша паэзія сучасная на Айчыне не азначае незалежнай функцыі ад чужацка-акупанскай.
...словам: яна зьяўляецца прадметам, як Сартр сказаў, толькі статусам для нацыі — свабода сказаць пра тое-сёе, а найбольш пра нічога, што было прымушана адолець волю нашага чалавека, каб не разумець пасьледзтвы ўкрыжаваньня нацыянальнай свабоды.
...паэзія — трымпіральнасьць: адакутная асабістасьць творчай залежнасьці тварца ад таемнасьці разуменьня слова, мажліва, надоўга хаваная ад спадзенікаў пачуць яго, і ад прызвольнікаў даць супраціў яму ў роні іхнае сустані так нахабна думаць.
...суб’ектыўнае паэты становяцца для чытача аб’ектам. Аб’ектыўная сьцень над ім нахінаецца гутарлівай сьвядомасьцяй — рэштай суб’ектыўнай запрасьці. Струкіура: аб’ект і суб’ект ажно збор двайнога ўвабражэньня. Увабражэньне — ізаляцыя аўтара ад калекцыяўувабражэньня чытача. Дарунак думаньня ад прапанаванага.
...надзвычайнага не сказаў — усё вядомае.
...аднак наіпу паэзію, прозу пад савецкай уладнасьцяй, можа толькі дурнаваты адмаўляць. Яно было створана дня адпаведнага часу, і яно пакідаецца часткай нашай нацыянальнай гісторыі.
...апякунства? Найлепшае тлумачэньне пра апякунства можна знайсьці ў судовых кодэксах цывілізаваных краінаў. Але пра апякунства, пра якое я думаю, не адпавядае маёй спасылцы тлумачэньне. У нас шмат апекуноў, бо ня маем незалежнасьці... Чаму нашыя апекаваньні, як у Кафкі, шукаюць магчымасьць злавіць дабротна-нацыянал ьную рыбу ў напоўненай ня імі ваньне?
Шукайце адказу-адповедзі ў творах Дастаеўскага.
...шчырасьць у дыяпазоне сумленьня. Але сама шчырасьць — задаўленьне дыпляматычнае. Яна мусіць зьяўляцца й зьнікаць. Яна — Траянскі конь. Ёй не патрэбна шмат прастору.
...у „Шчырасьцях“ ад Яна Багаслова наказана: і будуць лётаць сталёвыя птушкі, і будуць дзяўбсьці людзей на зямлі... I дзяўблі ў Другой вайне ўсю Эўропу без сумленьня. Шчырасьці вяшчунства ад Бога —
шчырасьць сумленьня чалавечага, у няверцы да нахабнай шчырасьці ад Бога, заўсёды пачынаюцца: прабачаць яму Ўселаднаму, але чалавечае на зямлі дамагаецца, не адступіцца ад розуму-ісьціны. Нават у штодзённасьці ўспамінаць імя Бога — невыносныя пакуты, бо яно агранічвае свабоду дня, і яшчэ горш, магчымасьць нічога мець ад Бога, a прыблізнае разумець: бы ён у чалавечых словах думаньня абсалютна моўкны. Мы мусім лётаць над ведамі Бібліі й чакаць нейкае іншае рабства ад камунізму ці новай формы капіталізму. Гэта пагатоўнасьць уклоніцца новай напатканай гатоўнасьці сацыяльнай... Вось напаткалася думка, як у Ніцшэ: пра ўсё й нічога. Аднак яна, пэўны, патрабуе большага тлумачэньня, чымсьці я ўпомніў у маёй заметцы. Напэўна, я адступнік у сям’і хрысьціянаў, калі скажу: я люблю штодзённую сацыяльную Біблію, а ня патас рэлігійнай Бібліі — пышнасьць цэрамэральнага культу, запазачанага ад богабаязных прашчураў. Але мусім не забывацца: сацыяльная Біблія ёсьць прымус сьвядомы й ім ня можна ў шмат якіх выпадках ігнараваць і адмаўляць.
...праўна іразборліва, ніколі не абяцаная, якой парой, завіхная: паветра — вецер, улушчыўся ўкорліва павеялі ува ўсё.
Бору ўводдалі скалынуцца даў — спакоям не стаяць у сьценах разьдзеленых дрэваў. ...прызнацца, у павеі нябачным вецер збор — сухакомная мора, шле любасьцьмаю камусьці.
Калі яно не радасьцяй, у павеі
апынецца,
знайду любоў тады сапраўдную у нешчасьлівым.
...часта-радзьва кажу дурнавата, як кожны думны чалавек.
Захапляюся сваімі запісамі-зацемкамі — звычайная спрэчка із самім сабой. Або прызыўная неабходнасьць адгукнуцца словамі, што ня ўвервае задаволенасьць маю, чуць непакорлівасьць маіх уласных сілаў і здольнасьцяў у веры, якую штодня здабываю ў чалавечым думаньні пра „кваліфіцыраваную" незалежнасьць маёй Айчыны.
...часта кажу дурнавата, як кожны думны чалавек.
...ня вельмі захапляюся сваімі запісамі-зацемкамі.
Запісы не даюць адвыклае ад сапраўднасьці камусьці.
...арганізаваны ў сваім, даю агранічаную прастору — даходжу сваё. Знайсьці прычыны так пісаць на сёньня, а заўтра залялею ўсчолваць душу невядомымі фарматамі казаньня — харадзею прыняць усё, у сваёй душы: усё добра, ты толькі сам благі... А можа, перапрыгваю ў запісах не зусім нешляхотных, путнасьцяй свайго значэньня?.. Здаецца, я паржнявы чалавек, палохаюся: каб з мной звыклае перажылося ня іхнымі інтарэсамі, а маімі (я маю на ўвеце іншых людзей у маім навакольлі), аднак, а няпэўны, якія крытэрыі застануцца ад перажылося іхнымі інтарэсамі й із маім звыклым, што прабуе — сьляпым нацыянальна — вярнуць: бачыць, што рабіць. I яна мусіць быць укорвацца й задаўленяцца, любовяй суровай для цэлае нацыі. Хто любіць стварыць добрае для свае нацыі, гэта гімн настойлівасьці, у ім можа быць часта, не патрэбна, упамінаць хрысьціянская дараваньне, бо яно можа быць страшней людзям, што абараняліся ад няшчасьця. Ня горш была распаўсюджаная міталёгія пра пакуты Хрыста, дзе нешчасьлівыя, як ён сам... Паказваў людзям Богам прызначаную сьмерць:
— Блізу ўзьлюблена: памірайце, бо я не выбіраў сваю сьмерць, так і вы перанясеце напатканьня зьдзекі сьмерці ўва ўсёй суровасьці жыцьця.
...мая зацемка аніяк у насьледнасьці Ніцшэ. Навучала мяне на 12 годзе жыцьця думнасьць вялікая народных беларускіх казак. Яны прыклалі веруўрозныя магчымасьці жыцьця, а ня нейкія бытнасьці із Азіі, дзе немагчымае прапаноўваецца арміяй гультаёў-сьвятароў неабходнасьцяй веры па розных назовах...
...калісьці Бадлер сказаў: удэклярацыі правоў чалавека неўспамінаецца права супярэчыць сабе й права зьнікаць із жыцьця.
...я ўпамінаю гэта дзеля таго, каб (Бадлер толькі прыклад) нашыя беларускія палітыкі, нарэшце, навучаліся не хваліць чужога правадыра нацыі, а праўна зьнікаць, не дамовіўшыся такой-сякой думкі для свае нацыі.
...у нас пакуль што бьпуе награмаджаны хлуд ад расейска-савецкай паводкі. У нашых антынацыянальных палітыкаў ёсьць напагатове скупішчы хворасту кінуць наўсупроць цячэньня нацыянальных ручаёў праўды-свабоды.
...мусіць законна акрэдытавацца права: пацукова-палітычная група мусіла быць прымушанай із правам зьнікаць із жыцьця на тэрыторыі Беларусі.
...і вось гатая група людзей: ня хочай няхай, уключьіцца ў Чырвоную кнігу патрэбна іх пазбавіцца. Можа тады, не спакусна, аб’явіцца баланс успрыймальнасьці нацыянальнай адзінасьці.
...унутраная сувязь лірычна напатканых аб’ектаўу самым кароткім вершы зь неспадзеўным эпілёгам, што ня вельмі напаткаеш у нашай паэзіі. У паэтэсы Аксак вершы, як прадказаньні праз прасьпектывы бачнасьці ад ейнага ўвабражэньня пра выпадковую ігнаратнасьць сустрэтых асобаў. I яна дае ім творчае значэньне апынуцца сьвядомасьцяй у будучыні мімікрыйных памылак. Ейная паэзія прымусовая ў водражнасьці ўнутранага сьвету, які мае неадпаведнае веданьне. I чытач можа прыняць у жыцьці — сутаньні напоўненыя пэрсанальнасьцяй: пераходамі ад аднаго характару да іншага... I гэта вельмі часта-радзьва твораць творы розным сэнсам сказак... Гэта ня ёсьць схаваная патаёмнасьць, а раптоўны інтарэс для творчасьці. Там няма нягоды спрачацца із аўтарам.
...нічога, што ня мнеўцепілася сяньня, не падправіць, і не ператалкуе людзям чымсьці памагчы. Мне сяньня зажадалася ўпамянуць: чалавек народжаны тварыць зямлю жыцьцём ці быць пакутнікам штодня вядомым. Здаецца, ці ня элінская, даўняя думнасьць, якая нічога ня можа стварыць вартаснага для людзей.
...ніхто не патрабуе ад мяне адказнасьці ўпамянуць: усё жывое на зямлі ня можа разумець, што творыцца ў жыцьці.
...з парахавіньня вымецены дыямэнт бывае зырацца разьбітай шклянкай. Пракладзеная дарога ўшчымэнт — вуліцы адводзіць, навапі запаветам, — яны будуць іншыя, можа, некалісьці лісьцём усланыя і стаптаныя, нехта возьме зь іх сваё прароцтва: стаўпом укопаным стаяць між сваіх спадзеў-наўмераў.
...нават звычайныя людзі (росхатні абы дзень пражыць), і інтэлігенцыя — усярэдняе вымоўчаньне маўчаньня, могуць сказаць, калі ня здарылася жыць па-чалавечаму: