• Часопісы
  • Запісы 28

    Запісы 28

    „Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

    Памер: 473с.
    Мінск, Нью Йорк 2005
    91.61 МБ
    Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
    Распрасторанае цела нацыі перад пераможцамі.
    — Чаму зьнік нацыяналізму ў Беларусі пануе?
    Ларчанка тлумачыць:
    — Русь сплаціла.
    ...а вечнае блуканьне беларускае літаратуры падшыта да расейскай літаратуры.
    ...расейская літаратура ня можа жыць бяз нас.
    ...я думаю, у нашай Беларусі ніколі не было фэадалаў — гэта расейская тэорыя, заселеная патрэбай расейскай імпэрыі. У нас фармаваліся спаборныя княствы — асоблівасьць будучае дзяржавы. I Полацак запанаваў: Кіеўская „Русь“ — пачатак. Навучаньне ўжо было.
    ...у „Голасе Радзімы" адно й тое, Беларусь працуе. Усім вядома беларуская дароднасьць да працы. Чаму не напісаць (не абраза пра расейцаў)? У іх адносіны да працы — самацёк:
    — Грышка, не беспакойся — наўтра іной день.
    ...успомніўся ўрывак нейкага расейкага паэты. Ён апаведаў пра працу расейскай даяркі. Чаму не працытаваць? Калі ласка:
    Дана, Дана, — перадана, што ты ходзіш па вядру. Калі захочуць успарочыць — цябе ўзводзяць увысату й г. д.
    ...у „Голасе РадзімьГ паведамляецца гіра праезд з Расеі парткома навучаць беларусаў працаваць... У той жа час ён напэўна навучаецца зусім па-ініпаму:
    — Как прыятна в Беларусі іскушать картошкі вдоваль-то...
    ...цяжка пагадзіцца, што беларусы памагаюць мінулым і сучасным прыгнятальнікам.
    ...любіць сваё ня грэх, але не любіць тое-сёе ад чужых — таксама грэх.
    Надарылася ў Амэрыцы, дзе я жыву, сцэна-здарэньне... Красотная заботлівасьць пра сваё-роднае, — ураўнялася пачатна-пачатным пачаткам нянавісьці, а не пагарды, у якой ёсьць помсьнік і судзьдзя. Мабыць, усё было падчынена выпадку.
    ...ён, ірляндзец (патомак, можа, што ўцёк у ЗША ад бульбянай галадоўкі калісьці ў Ірляндыі), уцеміў нежартоўна грэку-эмігранту:
    — Брудным грэкам ня месца ў Амэрыцы, — размова па-ангельску.
    ...грэк зьбіў ірляндца ня ў бульбіну звараную, а ў таўчоную. Кроў усюды.
    ...грэк-геркулес пайшоў ад месца бойні ўстрыхнуты ад нянавісьці паволі. Зьдзейсьніў.
    ...паліцыя, амбуланс, але ніхто не сказаў, куды грэк пайшоў ад месца-сцэны.
    ...Амэрыка — мешаніна нацыянальнасьцяў з цэлага сьвету. Цярплівасьць? Аднак адносіны, ластна, бываюць агрэсіўныя. Шмат ня вельмі прыстасоўваюцца да амэрыканскай — эўрапейскай культуры й цывілізацыі.
    ...гэтакае можа быць і ў нас.
    ...што будзе із грахамі, якія ўцягваюцца аж дароўні:
    — Сьвяточна-сьвятыя?
    ...зьбіраюцца грахі „пазбаўленьня" й дабаўляюцца да іх грахі дараўняныя: сьвяточна-сьвятыя, ад якіх нічога ня здарылася ў гнёце спадзеў, закаваны ў бязьмернасьці — схілены вокаміг моўкнасьці можа не аднаго адзінотнага, што так незразумела замірае ў юдолі сьвяточна-сьвятых, ад якіх толькі і пачуеш: хініся ў будучыя снавіднасьці пакінутых
    наўмераў і спадзяваньняў... Бясконцая паддзелка — ня ў кожным „пазбаўленыя" грахі, ёсьць лішнія не перажыць, або адчуць.
    ...грахі ўеялякія зьбіраюцца ў агул назоўнасьці, бы ў грамаду-арцель.
    ...грахі зьнікаюць з памяці. Чакаем іншых грахоў. Грахам — грэху няма.
    ...цікавая казка.
    ...празь зьняважлівасьць і пакуты ад чужынцаў нацыянальная гордасьць не вяртаецца як яна была й ёсьць, а найбольш астальбоўваецца трагічным смуткам у межах свае нацыі... Вельмі часта-радныя памылкі індывідуўмам у правадырстве, якія толькі абвешчваюць слабасьць нашай натуры.
    ...нянавісьць? Зьяўленьне ў гадах убачаная ненавісьць. Калі нехта хоча працягваць, то забываецца на няўбачаную працягнасьць свайго жыцьця ў нянавісьці.
    ...але ёсьць апраўданая, яна ад пакутаў, і яна зайздросна выганяе іх нянавісьцяй, пагардай. Незадаволенасьць учарашнімі несамавітасьцямі пакутаў і непашанамі.
    ...мы адвечныя вучні ў жыцьці грамадзтва. Адвечныя суб’екты падчыненьня сувэрэннага ўладаньня дзяржавы, або імунная элегантнасьць факту ўкорвацца натуральным прычынам нацыянальнага вопыту. Апошняе ў нас, беларусаў, ня вельмі разумецца быць рабам між рабоў. Гэта наша лядайкасьць, наша нацыянальная недалугласьць. О Божа, дзе ўхопіны чалавечае дастойнасьці й вяліцтва? Няўжо гэта супроць нашае мінуласьці ў неабдымнасьці фізычнага сусьветнага юнівэрсалу?
    ...учора прачытаў (досыць вялікая кніжка, напісаная К. Мерляком пра ягоныя дзеі падчас Другой вайны)... Я ўжо казаў: асабістыя ўспаміны аздараўленьне асабістасьці, калі яны абнаўляюць геамэтрычную праўду або судлівасьць, можа, хвальшавую, але моцную, інтэлектную ў дыспутах праўды.
    ...Мярляк аніяк не супраціўся, каб латышы — наёмнікі немцаў — пляндравалі маю Бягомшчыну. Яны расстралялі майго бацьку, чатырох маларослых братоўукінулі ў вагонь запаленай хаты.
    ...пра дзеі палкоўніка Радзівонова (стаўленьніка Сталіна), ён дзеіў у тым самым раёне, там і не прывяло ў курс „разважаньняў" Мерляка. Мярляк заўсёды адпраўляўся на лячэньне захопнікаў — супроць парты-
    занаў — здабываць харчаваньне. Партызаны таксама ўхіляліся гэтага... Жахліва ўсё было. Жахліва.
    ...чаму залежнае пытаньне, шмат ад каго пачутае, мяне творыць або сонным, або прыглядным на зоры нябёсныя, назраецца ў вякох, сьвеціцца задачай тэматычнай.
    Ёсьць і няма адказу. Мова лепшая мая у прапазыцыях. Чаму адказваю, таму не сталася фэномэнам, выцегнутым з натуры думак нашых.
    ...калісьці Гётэ казаў, што палітычнае не належыць да творчасьціпаэзіі. Але мне чамусьці ўтольваецца думаць: „Фаўст“ ягоны — прымушна, не мінуць, гістарычна-палітычнае. Ня прыкладамі апісаньня палітычных здарэньняў, а станьвай быцьця асобаў іхнай сучаснасьці аглядаецца (у паэзіі) будучай пэрспэктывай маральнасьці чалавецтва й г. д.
    ...такія-сякія дзеяньні ўтворчасьці заўсёды знаходзяць нейкія тлумачэньні грамадзка-палітычных абставінаў мастацтвам... Яно было ў мінуласьці, а сучаснасьці яшчэ больш пакінецца, вельмі настырліва.
    ...краіны ў Эўропе, не ўспамінаю якія, прад Другой вайной і пасьля яе цьвердзяць пра сацыяльную праўду. Гэта самае цьвярдзіць і марксісцкая Расея. Геамэтрычнае земляўстройства дзе-небудзь нялішне сваёй цывілізацыі й пад’ялдыкваньнем для эканамічнай карысьці запанаваць.
    ...у беларусаў ёсьць свая праўда, пазьбегнуць: „Раскосамі глазамі на вас смотріть Скіф“, — з аднаго боку, а з другога, адшчапяніцца ад дурной несуладнай Польшчы. Яны абое — пагрозы нашай нацыянальнай Праўдзе.
    ...таму яны абое — нашы ворагі, таму наша вонкавае існаваньне парушаецца пэрфэктнай формай нацыянальнай прадуктыўнасьці ў карысьць іх, а ня ўласную.
    ...у Барыса Сачанкі пра калябарантаў (у кожнай нацыі былі й пакінуцца, бязь іх не абыдзесься) — патрэбныя, але ён не жадае знайсьці паміж імі карысных. Нашае нацыянальнае савецка-расейскія калябаранты не ўзьвялічылі канцэптамі незалежнасьці, а пра іншых ці варта
    распаўсюджвацца нейкай грамадзкай філязофіяй: яны ўладнасьць прыродная так захоўвацца й дзеіць.
    ...нянавісьць не знаходзіць чалавечага выйсьця да любові. Злачынства — выйсьце ў злучаным злачынстве.
    ...Сачанка радзьва (часта) даходзіць пашукальна. Здарылася — агульная мэнтальнасьць: аднавобразнасьць асабістасьцяў навокал здарэньняў пакідаецца жадомам, бы эспэрымэнт, клясыфікацыя якога пакідаецца толькі ўладнасьці савецкай магчымасьці.
    ...Шчыгрын — шчыгрыць, а Брыль — ці не праціўнік свайму.
    ...літаратура наша пісаная ў розных расейскіх прымусах, ня трэба ганьбіць (дакумэнты гісторыі). Яна сталася клясычнай ганьбай сталінскай эпохі, і адначасна як прыклады прымусу аўтакратнай нахабнасьці чужацкага панаваньня над Беларусяй.
    ...успомніўся Самуйлёнак — я лічу яго нашым Эрэнбургам. Выдатны, памёр маладым. Я любіў чытаць яго. Ён пісаў тады так, як не пісалі нашыя празаікі.
    ...Самуйлёнак — выдатны празаік сучаснай савецкай літаратуры. Мне ўсёдна, пра што ён пісаў. Там бытавала беларуская проза.
    ...саветамі дэманстравалася спачувальнасьць раньняй сьмерці таленавітых творчых людзей сярод беларускай нацыі. Тым лепш запоўніць месца расейскімі.
    ...мае зацемкі-запісы жадаю пісаць як надарыцца. Дні бясконцыя. Каму ўважна ў верасьні ці ў ліпені гэтага году яны напісаны? Непатрэбная ўважнасьць да арытмэтычнага лічэньня дзён і гадоў. Але можа кагосьці прымусіць зморшчыцца не базарнасьцяй датаў. Захопнае або неўрымсьлівае здарылася ў гэтым годзе жыцьця, але ня аўтара запісаў-зацемак.
    ...Дантэ прад тым, як памерці, расказаў сабе ды іншым пра жыцьцё ў пекле.
    ...часу шмат, ды часу не стае пакінуцца ў вечнасьці, а няма каму.
    ...у вочы ейныя глядзеў — ніводнай скрайнасьці не спакмеціў. Няўжо ў скрайнасьці скратнае жаданае радасьцяй адхінецца: дзе телькі я й ты? Дзяціная мудрасьць.
    ...самы праўдзівы тварэц рыфмаўу нашай сучаснай паэзіі — Р. Барадулін. У ягоных творах рыфмы твораць зачэпкі працягваць верш. Ня гэтак, яку мяне, унутраныя сугуччы ў вершах выцягваюць параўнаньні думак асацыяцый. Р. Барадулін ня можа расстацца з рыфмамі й разнавідамі тэматыкі. За гэта я люблю яго.
    ...кожны чацьверты ў апошняй Другой вайне на Беларусі зьнішчаны. Але сучасныя на Айчыне пісьменьнікі й паэты пішуць натхнёна: паміраюць на Беларусі нейкія іншыя людзі, а беларусы толькі пакутныя й нетэрытарыяльныя.
    ...расьследуюцца суровыя дні Другой вайны эмігрантамі. Адноўсё гэта парожняе, як і ў айчыннах пісакаў... можна казаць за мяжой колькі жадаецца, а на Айчыне верыцца свайму: геройства, ахвярнасьць і г. д. Маленькі палітычны ўшчалопак на Беларусі апрацаваны дбайна: сваімі й чужымі.
    ...у вялікія справы вылучаемся. Учора прачытаў у „Нью-Ёрк Таймс“ — Беларусь здабыла сувэрэнітэт. Але ці была вялікая сфэра ўплыву самой нацыі здабыць сувэрэнітэт — не ўпамінаецца? Зноўдалі чужакі, каб спыніць свае няздольнасьці ў імпэрыі... Шалёная небясьпечнасьць: так далей існаваць? — роспач.
    ...аднойчы ў нумары чацьвертым „Полымя'* — журнале беларускім — надарылася надрукаваць некалькі мізэрных маіх вершаў. I пачаўся высакамерны праклён сярод заўдзеяў эміграцыйных палітыкаў. ЧамунеАрсеньневуўспомнілі? Юхнавец — дзікасьць.Ямутрэбавучыцца пісаць на грамадзянскія тэмы ў расейцаў.
    ...мне ўздолелася падумаць пра ўсё: ёсьць адзіны магільнік для паэзіі. Выпарваемся ізь яго туманнымі, закінутымі ў нашую беларускую літаратуру, бляскамі прыстасаваньняў да суседзяў.
    ...я калянізую, што мне падабаецца ўнашай літаратуры. Духоўнае на гэтым не канчаецца... Але блага будзе: паэтычныя размовы дапоўняцца „забаўнымі разважаньнямі", што гоняць статак расейскі на пасьбішчы беларускія.