Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
Маё знаёмства са спадаром Вітаўтам пачалося яшчэ ў 1970-х гг. Завочна я пазнаўся зь ім праз старую бацькаву радыёлу „Беларусь“. Тады ён быў для мяне Вітаўтам Зубкоўскім, і рэальная сустрэча зь ім ды ягонымі калегамі, чые галасы прабіваліся праз глушылкі на хвалях беларускай службы радыё „Свабода", уяўлялася мне гэткай самай верагоднай, як сустрэча з пэрсанажамі маіх улюбёных „Марсіянскіх хронік" Рэя Брэдбэры. Аднак, як выглядае, мы ўсе — па абодва бакі акіяну — недаацэньвалі дынамізму й зыменьлівасьці сьвету, у якім жылі.
Упершыню я спаткаўся зь Вітаўтам на самым пачатку 1990-х. Потым мы бачыліся безьліч разоў і ў Беларусі, і ў Амэрыцы, і, рызыкну сказаць, што знаёмства перарасло ў сяброўства, калі яно наогул можа існаваць паміж людзьмі з такой розьніцаю ў гадах і жыцьцёвым досьведзе.
Кіпелі былі сярод тых эмігрантаў, хто прыехаў у Беларусь, калі толькі зьявілася першая магчымасьць. Блізкія ведаюць, якое шчасьце перажывалі яны — Вітаўт і Зора — у кожныя са сваіх штогадовых адведзінаў Бацькаўшчыны. Яны нібыта амаль не пакідалі часу на сон, каб пасьпець паўсюль: выступіць на навуковай канфэрэнцыі й кніжнай прэзэнтацыі, наведаць Нацыянальную бібліятэку, паглядзець новы спэктакль купалаўцаў або „Вольнай сцэны“, выправіцца ў падарожжа па краіне.
У шматлікіх вандроўках па блізкіх і далёкіх менскіх ваколіцах, у Слуцак, Рэчыцу, Мсьціслаў, Магілёў, Крычаў, Віцебск, Полацак мы былі разам, і я не стамляўся радасна захапляцца эрудыцыяй, дапытлівасьцю, дасьціпнасьцю й далікатнасьцю сваіх спадарожнікаў.
Нягледзячы на паўстагодзьдзя расстаньня зь Беларусьсю, Вітаўт заўсёды (чаго так не стае шмат каму з нашых суграмадзянаў) пачуваўся тут гаспадаром, а не разгубленым госыдем. Наадварот, недасьведчанымі гасьцямі на роднай зямлі часам выглядалі людзі тутэйшыя. Хтосьці нарадзіўся й жыў у Слуцку, а пра гераічны Збройны чын землякоў пачуў з вуснаў беларуса, што прыехаў з Амэрыкі. Хтосьці гадамі бачыў з вакна свайго дому Мсьціслаўскі касьцёл кармэлітаў, але й не здагадваўся, што на насьценных размалёўках там аддюстраванае ня што-небудзь „безотноснтельное”, а падзея, датычная ягоных продкаў — вусьцішная разьня, учыненая ў 1654 г. у горадзе стральцамі ваяводы Трубяцкога, які ня мог дараваць мсьціслаўцам мужнай абароны ад маскоўскіх „вызваліцеляў“.
Вітаўт выдатна ўмее парушыць сонную пранафталіненую атмасфэру правінцыйных музэяў, дзе экспазыцыі нярэдка не мяняліся ад часоў „дарагога й любімага Леаніда Ільліча". Наведнікі такога музэю ў Рэчыцы ў дзень нашага прыезду маглі, да прыкладу, даведацца, як за тысячу вёрстаў ад іхнага гораду бараніў ад супастатаў рускую зямлю князь Аляксандар Неўскі, а вось пра тое, іпто дзеялася тут, за вокнамі, на берагах Дняпра, экспазыцыя сьціпла маўчала. Цешуся спадзяваньнем, што наш візыт у той музэй, як і ў добры дзясятак падобных, быў недарэмным. Тамсама, у Рэчыцы, Кіпель пацікавіўся ў музэйных супрацоўнікаў, чаму яны не гавораць па-беларуску. Дырэктарка не змаргнуўшы вокам патлумачыла, што „в нашай распубліке два гасударсьцьвенных языка“, на што госьць імгненна адказаўпрапановаю: ён згодны паслугоўвацца „гасударсьцьвенным", калі гаспадары дзеля практыкі загавораць на мове дзяржаўнай. I — ніякага абурэньня й павучаньняў, адно ўласьцівыя Вітаўту мяккая іронія й цёплы гумар, якія ніколі не дазваляюць падобным сытуацыям ператварыцца ў канфлікт.
Крыніца ягонага гумару, ягонай нязьменнай душэўнай раўнавагі, як і іншых сьветлых якасьцяў натуры, — у любові Вітаўта да Беларусі. Гэтае рэдкае глыбінёю й ахвярнасьцю пачуцьцё можна параўнаць адно з сапраўдным, прыгожым і па-юначамуўзьнёслым Вітаўтавым каханьнем да жонкі Зоры. Менавіта яна, бязьмежная любоў да Бацькаўшчыны, дапамагла Вітаўту перажыць адлёт Зорынай душы ў Вечны вырай.
Асобнае месца ў нашых стасунках і супольных падарожжах належыць майму роднаму Полацку, пра які Вітаўт так грунтоўна й натхнёна напісаў нядаўна ўтэматычным „полацкім" нумары часопіса „Arche".
У Полацку Кіпель ніколі ня быў проста турыстам, або, паводле ягонага азначэньня, „агледачом-разявакам". Неразлучныя з Зораю, яны спасьцігалі Полацак дзяржаўніцкі, гістарычны, культурны, грамадзкі
ня толькі на ягоных старасьвецкіх вуліцах і ў музэях, але й у бібліятэках, на сустрэчах з інтэлігенцыяй, у Полацкім унівэрсытэце. Свае ўражаньні ад наведваньняў гораду Усяслава Чарадзея, Эўфрасіньні й Скарыны Вітаўт падсумаваў наступнымі словамі: „ Полацак — пачатак беларускай дзяржавы, дзяржаўнасьці. Мы, Вітаўт і Зора Кіпелі, — дзяржаўнікі, а значыць, мы й Палачане".
Сказанае — ня проста даніна ветлівасьці. За гэтымі словамі шмат канкрэтных справаў.
Полацкі музэй беларускага кнігадрукаваньня ўдзячны Кіпелю за падараваны для экспазыцыі срэбны абразок з барэльефам Сьвятой Эўфрасіньні, зроблены на замову эміграцыі вугорскім скульптарам Полам Вінчэ да 8оо-годзьдзя завяршэньня зямнога шляху асьветніцы. Спадарыня Зора перадала музэю рэпрадукцыі выяваў нашай нябеснай заступніцы, створаныя мастакамі беларускага замежжа. Цяпер супрацоўнікі Полацкага нацыянальнага гістарычна-культурнага запаведніку спадзяюцца на дапамогу Вітаўта Кіпеля ў пошуках мастацкай спадчыны славутага полацкага прафэсара, вучонага-энцыкляпэдыста й мастака Габрыэля Грубэра, частка твораў якога трапіла на пачатку XIX ст. у амэрыканскі Джорджтаўн.
Полацкія бібліятэкі, і найперш унівэрсытэцкая, атрымалі дзякуючы Кіпелю й Беларускаму Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку дзясяткі, а можа, ужо й сотні асобнікаў рэдкіх эміграцыйных выданьняў. Дарэчы, пасылкі з кнігамі, адпраўленыя Вітаўтам, рэгулярна прыходзяць у Нацыянальную ды іншыя буйныя бібліятэкі краіны.
Безь ягоных парадаў і навуковьіхросшукаўу апошніх перавыданьнях маіх „Таямніцаў полацкай гісторыі" не зьявілася б новых старонак, прысьвечаных дзейнасьці полацкіх езуітаў у ЗША, або — ролі славутых палачанаўу жыцьці дыяспары, або — ведамай амэрыканскай пісьменьніцы Мэры Энтын (Mary Antin), якая прыйшла на сьвет і пражыла дзіцячыя гады ў Полацку. (Ува ўжо згаданым „полацкім" нумары ,Arche" ўпершыню па-беларуску надрукаваныя фрагмэнты аўтабіяграфічнай кнігі Мэры Энтын „Зямля абяцаная" (The Promised Land).
Напісаўшы гэтыя радкі, я зірнуў на свой стол і ўбачыў на ім адразу тры важкія кнігі самога Вітаўта Кіпеля, патрэбныя мне ў працы над новай сваёй — „Беларусы ў ЗША“, „Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі“ (складальнікі Вітаўт Кіпель і Зьміцер Саўка) ды „Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе". Апошнюю, складзеную Вітаўтам і Зораю, можна назваць працаю іхнага жыцьця. А гэта — толькі частка вялізнага Кіпелевага даробку ў нацыянальнай кулыуры.
Нельга без хваляваньня чытаць Вітаўтавы ўспаміны пра спасьціжэньне ім Полацку духоўнага: „Мы перажывалі ўзьнёслыя, малітоўныя пачуцьці ў неаднойчы наведанай катэдры Сьвятой Сафіі, захапляліся яе ведамасьцю, дамінуючай магутнасьцю, ганаровым выглядам. У Сьвята-Эўфрасіньнеўскім храмемы кленчылі перад нацыянальным алтаром, аддаваліся малітвам, умысловаму перагляду свайго нацыянальнага шляху, адзінага, толькі табе ўласнага; была гэта свайго роду нацыянальная споведзь ды просьба мець энэргіі на прышласьць. У Полацку, на наш пагляд, гэтае месца й ёсьць нашым нацыянальньш Араратам. Я ніколі не забуду моманту, калі першы раз мы выходзілі са Сьвята-Эўфрасіньнеўскае царквы. Зора, асоба загартаваная ў грамадзкім жыцьці, змахвала пачуцьцёвую сьлязу й цьвёрда мне сказала: „Ведаеш, Віт, працаваць нам трэба й далей, пакуль над Эўфрасіньнеўскім Храмам ня будзе ўзносіцца ў вышыню Эўфрасіньнеўскі, наш беларускі крыж“. Я з Зорай цалкам згадзіўся“.
Беларусь, мой і Ваш Полацак, наш нацыянальны Арарат, чакаюць Вас, спадар Вітаўт!
Thomas E. Bird
New York
DR. VITAUT KIPEL
My adventures with the dynamic Kipel family have extended over ap­proximately twenty-five years.
In pursuing my Belarusan research, I have incurred obligations to Zora and Vitaut — as my friends, mentors, sounding boards, and faithful listen­ers — who have guided me and provided me with critical insights, encourage­ment, and inspiration.
The Belarusan-American emigre community is a relatively small group of well-acquainted, high-minded patriots. Together with his late, lamented wife, Zora, and his close friend, Dr. Jan Zaprudnik, Dr. Vitaut Kipel is one of the central figures in this community’s scholarly world.
Among other goals, this collective has collaborated in vindicating, jus­tifying, and celebrating the Belarusan Democratic Republic. They have con­sistently defended historical objectivity, subjecting assertions and deforma­tions of historical interpretation (particularly on the part of Soviet writers) to scientific analysis, qualification, revision, or refutation.
Dr. Kipel’s editorial and publishing accomplishments, as well as his notable contributions to the development of the New York Public Library’s unique collection of Belarusica, have been delineated elsewhere.
Let me note that by the time he was elected President of the Belarusan Institute of Arts and Sciences in America in 1982, succeeding the remarkable Skaryna scholar, Vitaut Tumash, M. D., Dr. Kipel had established himself as a major figure — researcher, historian, chronicler, and bibliographer — with­in the Belarusan emigre community. In that role, he was able to set the agen­da for a significant publishing undertaking.
In the wake of his election, the Belarusan Institute launched a major publication enterprise that has resulted in several discrete series of Institutesponsored works: History of the Emigration, The Bibliographical Series and Belarusan Poets and Writer.
His concern has been to ensure that these volumes be accurate, compre­hensive in scope, and of solid literary quality. Each is a noteworthy contribu­tion in its own right, but in addition, as limned by a kaleidoscopic clutch of
Thomas E. Bird
authors, each adds to the stunning mosaic of diasporan achievement in the twentieth and twenty-first centuries.
Dr. Kipel has himself published on a variety of subjects, but his major achievement is arguably his pioneering monograph Belarusy u ZShA (1993) / Belarusans in the United States (1999), which demonstrates his gift for precise and pungent phrases and his keen historian’s insight into the people, politics, and problems of the Belarusan-American emigration.