Запісы 28
„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
The same friendly and humorous good nature greeted me in Canada recently, this time in an Edwardian hotel (albeit built in the 1950s), where at the 2003 AAASS (American Association for the Advancement of Slavic Studies) meeting there were no less than three Belarusan panels. Even saints are probably not at their best at 9 a. m., but the welcome I received from Vitaut
Arnold McMillin
at that unsocial hour reminded me vividly of our earlier ‘attic meeting nearly a quarter of a century earlier — a genuine spirit of friendliness and cooperation, this time on neutral territory. In recalling these two meetings, I subsume, of course, several other shared scholarly gatherings in between.
It is a great honour to join in celebrating the work of a major scholar like Vitaut Kipel, and a particular pleasure when he has not only contributed greatly to learning, but also to the civility and good humour that make belonging to our profession both a privilege and a pleasure.
Генадзь Сагановіч
Менск
МОЙ КІПЕЛЬ
„О, гэта нязломак!Яшчэ з тых, гартсіваных вайной і нястачай...“ Помню, нешта такое падумалася пасьля першага знаёмства зь Вітаўтам Кіпелем у Менску на пачатку 1990-х. Але хапіла яшчэ некалькіх спатканьняў, каб у гэтым нястомным каўбоі пабачыць і зусім іншага — простага, мяккага й чулага чалавека. Дастаткова было заўважыць, якімі волкімі зрабіліся ягоныя вочы каля бацькоўскага хатніску ў Байлюках — роднай вёсцы Кіпеляў на Глушчыне. Як спрацаваныя байлюкоўскія дзядзькі й цёткі, што кінулі справы, каб пачуць і пабачыць суродзіча з багатай Амэрыкі, усхваляваныя й узрадаваныя, сталі для яго й спадарыні Зоры найдаражэйшымі суразмоўцамі. Або як узрушана цёпла гаварыў ён пра тую, здавалася б, даўно забытую пару, да драбніц прыпамінаючы сваякоў і землякоў...
У Кіпеля, якога я пазнаў за час нашых сустрэчаў (на жаль, ня так частых, як жадаў, і заўсёды ў нейкай справе), так шмат чаму хацелася б павучыцца! Ну хто яшчэ можа самыя складаныя й безнадзейна заблытаныя праблемы падаваць гэтак проста й ясна, вылушчыўшы самае істотнае! Або хіба многія ўмеюць пры нагодзе так трапна й смачна сходу разануць слоўцам! I яшчэ радзей сярод настрапляюцца тыя, хто здольны ў самай шэрай мітусьні штодзённых клопатаў, у любой патрэбе так помніць пра беларушчыну.
Для маладзейшых Кіпель — гэта жывая навука! He настаўляльнік, а менавіта настаўнік, бо вучыць па жыцьці... Гэта лідэр, які не дэманструе свайго лідэрства, таму й вядзе. Такія асобы пазначаюць сабою ўсё, за што бяруцца. Іх чуваць і відаць адразу. Таму іх адсутнасьці нельга не адчуць, а іх сыходу немагчыма запоўніць.
Мой Кіпель ня гнецца й не ўхіляецца — не магу яго такім уявіць! Спатканьне зь ім дадасьць спакою й моцы кожнаму. I гэта, бадай, галоўнае.
Юры Туронак
Варшава
ЯДНАЛА АДНА МЭТА
Зь Вітаўтам Кіпелем я сустрэўся ўпершыню ўвесну 1990 г. у Рыме на канфэрэнцыі беларускіх, літоўскіх, польскіх і ўкраінскіх інтэлектуалістаў з Усходу й Захаду, а другі раз — у ліпені 1993 г. у Менску на Першым Зьезьдзе Беларусаў Сьвету. Аднак ні ў Рыме, ні ў Менску мы ня мелі часу для спакойнай размовы пра сябе й свае зацікаўленьні, таму гэтыя сустрэчы ня мелі істотнага значэньня для нашых кантактаў і супрацоўніцтва.
Гэтыя кантакты пачаліся неяк у палове 1980-х гг. і без асабістага знаёмства. А быў гэта час, калі нас падзяляла жалезная заслона, лісты з Варшавы ў ЗША ішлі амаль месяц, а дасыланыя адтуль беларускія кнігі й часопісы найчасьцей канфіскоўваліся польскімі ўладамі як варожая антысацыялістычная літаратура. I ўсё ж былі знойдзеныя надзейныя спосабы абыходзіць гэтыя цяжкасьці.
У той час Вітаўт ведаў мае творчыя зацікаўленьні й патрэбы ды стараўся мне дапамагчы. Дзякуючы яму я атрымоўваў выданьні Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва, ксэракопіі розных артыкулаў, здымкі й мікрафільмы акупацыйных і эміграцыйных газэтаў, якімі карыстаюся па сёньняшні дзень. Пад канец 1980-х гг. Вітаўт адрэдагаваў і садзейнічаў выпуску ў выдавецтве БІНІМу маіх успамінаў пра бацьку — кнігі „Памяці Браніслава Туронка", надрукаванай у ЗІПА на пачатку 1990 г. Акрамя таго, ён падтрымліваў выпуск беларускіх нелегальных выданьняў у Польшчы.
Летам 1989 г. я сустрэўу Беластоку Вітаўтавага сына Юрку Кіпеля, які мне сказаў: „Тата займаецца рознымі грамадзкімі справамі, але лічыць, што найбольш трывалым помнікам жыцьця й працы зьяўляецца кніга“. Відаць, не ўнівэрсытэцкая хімічная адукацыя, але гэтае кнігалюбства й прывяло Вітаўта з Зорай у Нью-Ёрскую Публічную Бібліятэку, стымулявала калекцыянэрства рэдкіх беларускіх і беларусазнаўчых выданьняў, садзейнічала кнігавыдавецкай дзейнасьці БІНІМу й урэшце вызначыла важны накірунак іх творчай актыўнасьці, якім стала стварэньне ўласных кніг.
Няма патрэбы прадстаўляць у гэтай кароткай зацемцы ўсе сумесныя аўтарскія зьдзяйсьненьні Вітаўта й Зоры Кіпеляў. Але ўсё ж лічу мэтазгодным падкрэсьліць дзьве ўнікальныя працы — вынік іх шматгадовых творчых намаганьняў: кнігу Вітаўта „Беларусы ў ЗША“ (Менск, 1993) і апрацавануіо разам з Зорай бібліяграфію „Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе" ў дзьвюх частках (Нью-Ёрк—Менск, 2003— 2004).
Мне прыемна тое, што на просьбу Вітаўта я змог унесьці сьціплую цаглінку ў падрыхтоўку гэтых твораў, у першым выпадку прадставіць біяграфічныя зьвесткі пра майго дзядзю, айца Язэпа Рэшаця, які ад 1938 г. жыўу ЗША, іўдругім — бібліяграфію нямецкіх беларусазнаўчых выданьняў у гады Другой Сусьветнай вайны.
Акрамя словаў прызнаньня й падзякі хачу пажадаць Вітаўту добрага здароўя й далейшых творчых зьдзяйсьненьняў на ніве беларускай культуры.
Захар Шыбека Менск
ВЫКАЖАМ ЗАХАПЛЕНЬНЕ ДОКТАРАМ ВІТАЎТАМ КІПЕЛЕМ АД ІМЯ БЕЛАРУСІ!
За добрыя вочы й ветлую ўсьмешку.
Гэта першае, што запамінаецца пры сустрэчы зь ім, знакамітым прадстаўніком беларускай дыяспары ў ЗША. Ён прываблівае да сябе, выдатна арганізоўвае людзей, надзейна прэзэнтуе Беларусь за акіянам.
За прыгожы голас і даходлівыя словы.
Яны заўсёды гучалі й гучаць у абарону Беларусі на навуковых канфэрэнцыях, сходах грамадзкасьці, сустрэчах з амэрыканскай адміністрацыяй. Ён умее дакладна сфармуляваць свае думкі; у сваіх меркаваньнях — заўсёды пасьлядоўны й пераканаўчы.
За здольнасьць зьдзіўляцца н радавацца.
Яго лёгка зьдзівіць любым новым фактам пра Беларусь. Ён належыць да тых, хто радуецца посьпехам іншых. I многія з нас тут, на Бацькаўшчыне, зразумелі, што нечага вартыя, дзякуючы яго здольнасьці шчыра радавацца нашым дасягненьням.
За ахвяраваньні на беларускую справу.
Ён не будуе ўласны дабрабыт, ён разбудоўвае беларускасьць. А яна дагэтуль усё яшчэ трымаецца на дабрачыннасьці такіх людзей, як Кіпелі. Цяжка пералічыць тых, хто меў ласку ад сям’і Кіпеляў.
За вялікую навукова-асьветную працу.
Доктар Вітаўт Кіпель — ведамы гісторык. Вынікам яго шматгадовай працы ў архівах і бібліятэках Злучаных Штатаў стала кніга „Беларусы ў ЗША“ (Менск, 1993). Працуючы ў Публічнай Бібліятэцы НьюЁрку, ён разам з жонкай Зорай сабраў унікальную калекцыю кніг і матэрыялаў з гісторыі й культуры Беларусі. Ад 1982 г. — узначальвае недзяржаўны Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку, нястомна прапагандуе ў заходнім сьвеце беларускую кнігу. Ён адзін з вы-
Выкажам захапленьне доктарам Вітаўтам Кіпелем ад імя Беларусі! даўцоў часопіса „Запісы БІНІМ" і сталы супрацоўнік газэты „Беларус". Адзьве апошнія кнігі ў беларускай бібліяграфіі: „Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе: Асобныя выданьні“ (Ныо-Ёрк—Менск, 2003) і „Бібліяграфія беларускага друку на Захадзе: Часапісы. ГазэтьГ (НыоЁрк, 2004) — гэта сапраўдны навуковы подзьвіг іх аўгараў-складальнікаў, Вітаўта й Зоры Кіпеляў.
За цяжкі шлях да Беларусі.
Народжаны ў Менску, выштурхнуты зь яго, ён змог вярнуцца на Радзіму толькі ў 1991 г. Hi пакуты расейскай высылкі, якія дзяліла сям’я ў 1930-х гг. разам з бацькам Яўхімам Кіпелем, палітычным вязьнем, ні блуканьні па паваенных эўрапейскіх краінах, ні далёкая Амэрыка (ад 1955 г.) ня вынішчылі адданасьці Айчыне. Да таго прычыніліся й Maui — беларуская настаўніца Марыя Зубкоўская, і бацька — былы працаўнік Інбелкульту. Гэта рэдкі выпадак пераемнасьці ў радаводзе беларускай інтэлігенцыі, калі дзеці працягваюць справу бацькоў, бо гэтая інтэлігенцыя была амаль цалкам вынішчаная сталіністамі.
За мужнасьць і ўменьне трымаць удары лёсу.
Мінулая вайна, раненьне — нішто ў параўнаньні з апошняй стратай, стратай самага мудрага дарадцы й надзейнага памочніка — жонкі Зоры Кіпель (1927—2003). Застаецца адно — упарта працягваць некалі сумесна распачатую працу, як самы сьвяты запавет. А памочніцай усё больш выступае дачка. I гэта надае сілы.
За любоў да Бацькаўшчыны.
Усё вышэйзгаданае тлумачыцца менавіта гэтай любоўю, любоўю рэдкай, шчырай, шчодрай, самаадданай. Яна робіць доктара Кіпеля маладым і прыгожым. Яна робіць яго нашым кумірам.
За добры прыклад.
Трымаемся за Беларусь! I яна — вытрымае!
Адам Мальдзіс
Менск
НЯХАЙ СРОДКАМ УШАНАВАНЬНЯ БУДУЦЬ ДАЛУЧАНЫЯ АРТЫКУЛЫ
Зь Вітаўтам Кіпелем, дырэктарам Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва, адным з сузаснавальнікаў нашага Грамадзкага аб’яднаньня „Міжнародная асацыяцыя беларусістаў", мне даводзілася сустракацца й у Менску (на Першым Кангрэсе), і ў Нью-Ёрку, дзе ён старшынстваваў на маім літаратурным вечары, прысьвечаным творчасьці Уладзімера Караткевіча, і ў Рыме, дзе засноўваўся так званы „Рымскі рух“, і ў Г ародні, дзе яму на „Рыме-ГУ“ быў уручаны дыплём ганаровага прафэсара тамтэйшага ўнівэрсытэту. Зь нязьменнай удзячнасьцю ўспамінаю два дні, праведзеныя ў іх (спадарыні Зоры й яго) доме ў Нью-Ёрку ў час сымпозіюму, прысьвечанага такой актуальнай для Беларусі праблеме, як вяртаньне каштоўнасьцяў на Радзіму (1996). Уласна кажучы, дзякуючы Вітаўту Кіпелю я й трапіў на той форум, надрукаваўся ў прэстыжным зборніку.
А колькі разоў Ён наведваў Нацыянальны навукова-асьветны цэнтар імя Францішка Скарыны! Колькі зрабіў для яго ахвяраваньняў — ад ксэракса да ліхтароў, ад факса да „труменнага" партрэта няведамага беларускага вяльможы XVIII стагодзьдзя, што аказаўся (партрэт) без гаспадара пасьля сьмерці ў ЗША Юркі Віцьбіча. Успамінаць можна доўга. Але жыцьцё працягваецца, пісаць успаміны яшчэ, мусіць, ранавата...