Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
His accomplishments have been recognized in the land of his birth: among other accolades, the University of Grodno / Harodnia conferred upon him a doctoral degree, honoris causa; he was elected to membership in the Minsk-headquartered Eurasian Academy; and was named a Vice-President of the International Association for Belarusan Studies.
In an interview with Leanid Pranchak in 1994, Dr. Vitaut Kipel com­mented, „We have been able to do in the emigration what we could not do in our Homeland". To a notable degree this remark can be taken as his lode­star and mantra, informing the passionate commitment of his rich and en­riching life’s work.
Янка Заттруднік
Самэрсэт
ВІТАЎТ КІПЕЛЬ: ПСТОРЫЯ СЯБРОЎСТВА
Кажуць, каб пазнаць чалавека, трэба зьесьці зь ім пуд солі. А колькі солі зьядаюць двое за паўстагодзьдзя й яшчэ восем гадоў? Пудоў тых і не палічыш!
Сяброўства нашае пачалося само сабой пры першым знаёмстве. Натуральна й заканамерна, як пачынаецца золак. Глеба была падрыхтаваная яшчэ задоўга да самой сустрэчы ўвесну 1946 г. у беларускім лягеры для „перамешчаных асобаў“ (уцекачоў ад бальшавізму) у Рэгенсбургу. Мне канчаўся дзевятнаццаты, а яму дзевятнаццаты толькі што споўніўся. За сьпінай у нас былі ўжо Саюз Беларускай Моладзі, дазнаньне вайны, чужыны, голаду й холаду. А над усім гэтым панаваў закладзены беларускай школай: Вітаўту — у Менску, а мне — у Баранавічах, — нацыянальны сьветагляд, ідэалізм і патрыятычны энтузіязм. Гэта й сталася той скалой, на якой замацавалася на ўсе далейшыя гады сяброўства ды супольная праца на грамадзкай, палітычнай, навуковай і выдавецкай ніве.
На самым пачатку супольных канкрэтных справаў, вакол якіх паглыблялася сяброўства, быў скаўтынг, спорт, літаратурны гурток ды выдавецкая дзейнасьць гімназіяльных часоў у Міхельсдорфе (1946— 1947 гг.). Пасьля трохгадовага пэрыяду, калі Вітаўт застаўся ў Нямеччыне, а я шахцёрыў у Ангельшчыне, літасьцівая доля зьвяла нас ізноў на ўнівэрсытэцкім грунце ў Лювэне (Бэльгія). Там цягам чатырох гадоў займаліся, паралельна з навукай, грамадзка-арганізацыйнай, канцэртнай (ансамбль Міколы Равенскага) ды выдавецкай працай.
Вітаўтавы арганізацыйныя здольнасьці й невычарпальны дынамізм, ягоныя разьезды па гарадох, дзе жыло ці мала беларускіх работнікаў, далі багаты плён у Саюзе Беларусаў Бэльгіі: арганізацыя папоўнілася новымі сябрамі, актывізавалася, а газэта „Бацькаўшчына" займела дадатковых падпішчыкаў. Дзякуючы кантактам з работніцкімі групамі, нашая студэнцкая грамада ў Лювэне сталася дынамічным асяродкам агульнабеларускага жыцьця ў Бэльгіі, месцам ня толькі адзначэньня ў сябе нацыянальных сьвятаў, але й пашырэньня інфармацыі
пра Беларусь у бэльгійскім грамадзтве ды кантактаў з журналістычным і палітычным сьветам.
У1954 г. настала зноў паўза ў нашым сяброўстве, але ня ў працы на ніве беларушчыны. Нават калі й праходзілі пэрыяды без кантактаў, я ведаў, што мы зь Вітаўтам разам у сваіх жаданьнях, намерах і намаганьнях: ён — у Злучаных Штатах, я — у Заходняй Нямеччыне. I калі Ў1957 г. мы апынуліся зноў побач адзін аднаго ў Нью-Ёрку, адчуваньне было, што ніколі й не расставаліся. Абставіны склаліся так, што Нью-Ёрская Публічная Бібліятэка, дзе працавалі Вітаўт з Зорай, і Беларуская рэдакцыя радыё „Свабода“, дзе працаваў я, былі амаль no634. У часе абедзенных перапынкаў (дый па-за імі) можна было, калі ўзьнікала патрэба, лёгка падскочыць адзін да аднаго. Сталыя кантакты й супрацоўніцтва па лініі радыёперадачаў дадавалі імпэту ў працы на грамадзкай ніве, нараджалі розныя праекты й пляны. А іх у Вітаўта вечна была поўная галава. Дзядзька Антось (Антон Адамовіч), які таксама працаваў на радыё „Свабода“, калі я яму казаў, што прыйдзе Кіпель, паўтараў: „Так, прыйдзе Кіпень!“У Вітаўта заўсёды кіпелі праекты. I кіпяць аж да сёньняшняга дня: перавыдаём дапоўненую бібліяграфію замежнай беларусікі, рыхтуем чарговую кнігу „Запісаў", выдаём працу пра айца Лапіцкага, хутчэй канчайма ангельска-беларускі слоўнік, трэба давесьці да канца выданьне творчай спадчыны Міколы Равенскага, пачынаем зборнік матэрыялаў да гісторыі БАПЦ, працягваем сэрыю „Архівы БНР“...
Цягам i960—1980-х гг. у Вітаўта кіпела праца над падрыхтоўкай трох вялікіх Беларускіх Фэстываляў; праводзіліся пад ягоным старшынствам у Фэдэрацыі Рэспубліканскіх Нацыянальных Клюбаў НьюДжэрзі палітычныя кампаніі, прэзыдэнцкія выбары, рэдагавалася англамоўная газэта Heritage Review, орган гэтай Фэдэрацыі; адбываліся зь ягоным удзелам візыты ў Дзяржаўны Дэпартамэнт, штатныя легісьлятуры, мэрыі Нью-Ёрку й іншых гарадоў; пісалася кніга пра беларускую грамаду гораду Кліўлэнду, культываваліся кантакты зь беларускімі дыпляматамі пры ААН, у тым ліку зь пісьменьнікамі, якія прыяжджалі на Генэральныя Асамблеі.
Адным з загонаў навуковай і выдавецкай працы, на якім узышоў багаты плён Вітаўтавай дзейнасьці, стаўся Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, дзе старшынства ад аднаго Вітаўта (Тумаша) пераняў у 1982 г. другі Вітаўт (Кіпель). I тут арганізацыйныя здольнасьці ды працавітасьць новага старшыні далі багаты плён. Рэч у тым, што ў нашай эміграцыйнай выдавецкай практыцы заўсёды было адно слабое месца:
у шмат якіх выпадках выдвецкі энтузіязм сканчаўся з момантам атрыманьня з друкарні накладу выданьня. Пашырэньне яго, а значыць і збор сродкаўна наступную публікацыю, пакідалася на далейшы час, які, бывала, расьцягваўся на цэлыя гады. У нашага ж Вітаўта такога не было й няма. У яго й збор фондаў, і выдавецкая працэдура, і рассылка новай публікацыі суправаджаюцца аднолькавай непаслабнай напорыстасьцю. Усюды, дзе адбываліся якія-небудзь грамадзкія падзеі — фэстывалі, пікнікі, юбілеі, большыя або меншыя ўрачыстасьці, рэлігійныя сьвяты, — дзе толькі зьбіралася грамада суродзічаў, можна было пабачыць Вітаўта з раскладзенымі на стале кніжкамі. Гэтая пашыральніцкая сыстэматычнасьць ідзе ад падвойнага разуменьня: 1) беларуская кніжка патрэбная беларускаму чалавеку, бо ў ёй закладзеная любасьць да свайго роднага, і 2) беларус павінен падтрымоўваць сваё выдавецтва, бо беларуская кніжка — гэта паказьнік нашай нацыянальнай жывучасьці.
Калі пасьля развалу „турмы народаў" зьявілася магчымасьць дасылаць кнігі на Бацькаўшчыну, тут ізноў выявілася мэтадычная працавітасьць Вітаўта-выдаўца і Вітаўта-пашыральніка. Сёньня дзясяткі, калі ня сотні бібліятэк Беларусі маюць у сваіх фондах эміграцыйныя выданьні выключна дзякуючы таму, што Вітаўт Кіпель сам асабіста запакаваў, завёз на пошту ці ў дасылачную кампанію й выслаў, часта за свае ўласныя грошы.
Ці мала кніжак выйшла й на Бацькаўшчыне, дзякуючы фінансавамуўдзелуз боку БІНІМу, касу якога старшыня намагаецца папаўняць, сыстэматычна рассылаючы просьбы да суродзічаў па цэлым сьвеце.
Калі аглядаесься назад на больш за паўстагодзьдзя сяброўства й супрацоўніцтва, узьнікае тлумачэньне аднаго цікавага моманту. Ніводны з нас ня быў ні стопрацэнтным „зарубежнікам", ні „крывічом“, хоць Вітаўту было бліжэй да першых, а мне — да друтіх. Ён быў добрым сынам бацькі й ня мог не салідарызавацца зь ім, а я ад часу студэнцтва быў блізка да Міколы Абрамчыка, тагачаснага старшыні Рады БНР. У нашых бясконцых гутарках на грамадзкія й нутранапалітычныя тэмы мы часамі трымаліся палярна супрацьлеглых поглядаў, але гэта ніколі не пераходзіла ў пэрсанальны канфлікт — розьніца думак аніяк не перашкаджалатой працы, якою мы супольна займаліся й якой заўсёды было так шмат. У чым сакрэт гэткай згоды? Адказ напрошваецца сам сабой: у тых нацыянальных вартасьцях, дзеля якіх мы жывём, у беларускім патрыятызьме, у адданасьці таму, што мы завём Беларускай Справай. Вера ў вышэйшыя нацыянальныя каштоўнасьці дапамагае шукаць і
знаходзіць кампрамісы, калі ўзьнікаюць асабістыя разыходжаньні, ахоўвае ад непатрэбных спрэчак сяброўства, якое так патрэбнае чалавеку дзеля маральнага здароўя й духовага камфорту, для мацаваньня аптымізму ў моманты жыцьцёвых выпрабаваньняў. У зьвязку з гэтым думаецца часамі, што калі б у нашым грамадзтве было больш апантанасьці нацыянальнай справай, больш ідэалізму, захапленьня высокімі ідэаламі Свабоды й Незалежнасьці Бацькаўшчыны, можа, тады ня трэба было б адказваць на прыкрае пытаньне: „ Чаму беларусы такія сварлівыя?“
Мушу зазначыць таксама, што ўва ўсёй сваёй шматтраннай дынамічнай дзейнасьці Вітаўт меў самую трывалую падтрымку ад нябожчыцы жонкі, Зоры Кіпель. 3 Зорай Вітаўт падзяляў глыбокі патрыятызм і дысцыпліну працы на грамадзкай і навуковай ніве. У такім духу яны выхавалі й сваіх дзяцей, Алесю й Юрку, якія сёньня адзначаюцца актыўнасьцю на беларуска-амэрыканскім грамадзкім і палітычным полі, выяўляючы й працягваючы гэтым пераемнасьць бацькоўскіх каштоўнасьцяў.
Arnold McMillin
London
VITAUT KIPEL:
A TRANSATLANTIC VIEW
If I were to try to characterize Vitaut from my not merely transatlantic but purely English viewpoint, three features of this outstanding scholar would come immediately to mind: breadth, generosity and good humour.
The present writer, doubtless through his own fault as much as anything else, has not always had a close relationship with the Belarusans and in par­ticular Belarusan scholarship in North America. For many years it was a case of (usually) polite diplomatic relations, but with the tremendous efflores­cence of Vitaut’s and Zora’s publications in the last decades of the twentieth century things changed radically for me, as I regularly received, and tremen­dously appreciated their exceedingly valuable works, always accompanied by a brief and unfailingly friendly message. Others will write of Vitaut’s breadth, of his immense contribution to Belarusan scholarship over the years, but I should like to dwell here on more personal matters.
A chance meeting with Vitaut at the 1990 World Congress for Soviet and East European Studies in Harrogate, during a panel on the Russian emigre writer Gaito Gazdanov, led to an exchange of humorous remarks between us about the relative merits of America and Britain. My recollection is that the panel was taking place in the somewhat airless attic of a large Victorian ho­tel, so the ground for defending Britain was somewhat weak, but Harrogate, England (can it be that there is no Harrogate, MA, or in another US state?) was the town where I grew up as a boy, so that defence was the only option. Vitaut, for his part, presented the case for the superiority of the States with the gently humorous air of one who knows they are right. This congress, in­cidentally, was notable for a panel devoted entirely to Belarus, at that time an innovation.