Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
...я выводжу, што не вялікае, хоць яно настайваецца бы прыняць сапраўднасьцяй, нейкай аўтарытарнай супалкай нацыяў — сумленьне, якое найболып, яно жыве ў казаньнях із амвонаў у сьвятынях.
...мая сустрэча ізь вершамі клясычнымі — вызваленьне ад тэхнічнага прымусу: таму што я люблю сказаць: я выступаю нацыянальна, дапоўніць сказанае, пазнаёміцца: із сваёй сваясьвядомасьцяй у творчасьці апорыстай асновай думак — слоўнай архітэктурай, а не жанглёрствам.
...лішні час, калі што-небудзь творыш, знаходзіцца. Дапускаецца дакормлівасьць: думныя разважаньні й асудлівасьці — заглушыць працай, што не падабаецца ў навакольным жыцьці. Паказацца грамадзтву — вось глядзеце: я дасягнуў у навакольным жыцьці. Навошта? I я ня ведаю чаму: краду памілаваньне часупышнасьцяй.
...мне кажуць: усёдна мы памром.
Я адмаўляю: сказанае фізычным целам, не заўсёды казанае фізычным целам, душа адкіненая, зловіцца філязофіяй... Мне дарацца ў бу-
дучыні напатакаць новую філязофію, і яна будзе называцца „Адводзіны“ ад усялякіх філязофіяў. Гэта будзе іншая філязофская школа, дзе якая і раней пралежыць чалавечай душы, але яна дакладніць лёс новай канцэпцыяй закону душы й цела, але не рэлігійнага самапрадзва данесьці жывую, дзейную душу чалавека, блізуўратаваць сьмерць нейкага Хрыста, — калі ён ня быў у нас, дык Яно можа абвесьціцца для нас двайніком нашым паганскім сьвятам. I яно здарылася. Сам Хрыстос паверхнасьць, а сьвятасьць дня зразумелая, уцепленая перакананьнямі, можа ўва ўрачыстасьці знойдзецца самахлусьня злачынная ня ў помачы Бібліі, а сваёй паслухмянасьцяй, якая й ня думала прыняць сьвятыя парады ад яе.
...аксіёмы праўды — сапраўднасьці абсталяваньня мерай сэнсу. У шматякіх выпадках праўда — партыкулярнасьць сэнсу, таму яна творыць своеасаблівасьць няпэўнасьці ў ураўнавагах праўды... Праўда ў прыродзе — абстрактныя захаваньні чалавека, выведзеныя захаваньнямі чалавека ў аксіёме дарасьледаванасьці, папраўленай сумленьнем чалавека.
...праўда — кароткія моманты ў жыцьці чалавека. У некаторых выпадках гэта або гульня, або не шуканьне, а паказацца ў агуле грамадзтва чымсьці ўважаным, прызнаным і адпаведным, дзеля жыцьцёвай незалежнасьці ў бытаваньні, дзе само створанае чалавекам бытаваньне застаецца неабходнасьцяй і тым часам бязмоцнасьцяй абмануць яго, уладзіць яго поўным сябрам іх хрысьціянскай пусьцінёй словаў, якія ўлады ня маюць.
...больш сурова — праўда, гледзячы якая ў жыцьці, ці мяшчанская, ці палітычна-эканамічная, ёсьць прымуснае намаганьне штосьці даказаць неабходнай патрэбай вартасьці бытаваньня; прынамсі, падправіць благія памылкі ў дзённасьці жыцьця. Моўкны й нямоўкны выпрацаваны загад ужо раней спрабаваны прыроднай эвалюцыяй і пачаткамі гістарычнай стабілізацыі, усьвядомленымі культурай і цывілізацыяй розных народаў. Праўда апяяная — адноснае разуменьне права й этыкі.
...нарэшце праз колькі дзясяткаўгадоўунадзілася прачытаць Максіма Гарэцкага: „На імпэрыялістычнай вайне“. Дае ведаць пасьледзтва, нават праз даўгія гады, наступства Другой Сусьветнай вайны. У М. Гарэцкага чалавек разумее, што ён ёсьць чалавек, але блага чалавеку: не разумее, піто інстыктыўна пакідаецца яму захоўвацца дысцыплінарным зьверам, быдлам ува ўсялякай вайне.
... цяпер у ЗН-сусьвету2ўкінулася не сумленьне парадку ў сьвеце, a вельмі звычайнае разуменьне: абараняем кагосьці (мусульманаў у сярэдзіне Эўропы), абараняем кагосьці дзеля наступнай вайскова-стратэгічнай свабоды дзеяньня... Я крыху хлыснуў, але, можа, адпаведна як у дастаеўскавага Раскольнікава: я мушу пагарджаць і забіваць, каго люблю. Дэфармаваная сьвядомасьць: адцягваньне ад болесьці, якая можа быць большай, чым назначэньне, але ня выкупленая добрым у будучыні. ЗН — сусьветны самаабман дзеля праўды. Ведае, як у Раскольнікава, што пераступіць і не пераступіць безь няякіх апраўданьняў іншых.
...думаньне — прыцягненьне існаваньня пражыцьцёвую вечнасьць на зямлі. I дзе ж раптоўна апыноўвае думка? Лётна ўздымаецца птушкай над постацяй. Лунае над табой сполахна, то радасна ўздымаецца ўгару над табой, і гэта ёсьць магчымасьць ня ўжылівасьці ў існаваньні.
...успомнілася: за вокнамі быў моцны вясьняны вецер. Бацька размаўляў з мамай.
...яна злосна адмахнулася рукой.
— Навошта запахаў? — і гаспадынна прыціснула рукі да постаці.
Бацька ўсьмешлівы.
— На мяжы каменьнямі ад братавай валокі калісьці аддзельваўся. У калгасе яго валока. Вось ад каменьняў і заплужыў на сваю сотку-ніву дзьве баразны.
— Баразны. Баразьніся цяпер. Акт напісалі — да суду пойдзе.
— Абаранюся,— бацька сьціжыць укорлівасьцяй прад мамай. — Зямля належыць усім — закон дзяржаўны: сялянам... Памылкова далі калгасныя соткі побач з калгаснай зямлёй... Запахаў, каб камяні зь мяжы быўшай глыбей у зямлі апынуліся. Зьнікла буржуазная мяжа падзелу ўласнасьці.
...Баўдзей (беларусы даюць адзін-другому клічкі). Баўдзей, былы гультайны батрак, а цяпер старшыня калгасу, па заканчэньні дня браў у рукі чырвоны сьцяг, прымацованы да бярозавай палкі (вясной і ўвосень), закатаўшы штаніны пад калены, ішоў праз усю вёску з клічам:
— Наўперад, таварышы. Наўперад, савецкая ўлада.
...і так, блізу, кожны дзень, калі толькі ня быўхворы. Падышоўда нашага вакна. Пастукаў дзержаком сьцягу. Ягоная воля дзеяньня. Сурова папярэдзіў бацьку й маму ды нас дзяцей.
2 ЗН-сусьвету — маецца на ўвазе Злучаныя Нацыі, або ААН. — Рэд.
— Шчасьлівы, Міхаль. У суд ня пойдзеш. Брыгадзір сказаў: ты выкнаваў ворава больш, чымсьці іоо працэнтаў да твае соткі не дамераўшы.
...каму патрэбен праз колькі гадоў гэты ўспамін? Мабыць, толькі насьмешнасьць і жаласьць над паводзінамі людзей, народжаных, пасланых расейска-сталінскай уладай на Беларусь.
...я не спадзяваўся ад яго пачуць, звычайны знаёмы чалавек, у працягу гадоў на выгнаньні, не эмігрант, сказаў мне:
— У вобразах усякіх ад жыцьця прынукваю сваю душу стацца прыкладным спактметнікам — завяршэньнем чалавека, нават толькі на адзін дзень. — А потым: — Ды яно? Што прыносіцца да мяне, да наскіх, само сабе, складнае ўражаньне.
Я перажываю, тут, на выгнаньні, сваю ўпэўненасьць сваёй назіральнасьці не адцягнутая сьмерцяй. Я не хачу гэтага сказаць, але злачынства да мае Айчыны, бязь нейкай перамены.
...я вельмі радзьва-часта, няхай будзе знаёма слова ў багацьці нашай мовы, зварачаюся да твораў Дастаеўскага-беларуса, і чым больш перачытваю ягоныя творы (гасподнасьць расейскай мовы, пасьля С. Полацкага, сталася сьвядомасьцяй расейскай імпэрыі), мне больш пераконваецца: самая сапраўдная рэлігійна-псыхалягічная тэалёгія.
...ён верыць у Бога. А тады, у рэалістычных апісаньнях, забываецца на Бога. Бо ёсьць прычына: лепш паганьбіць, не галубіць захаваньні людзей далюдзей. Богтолькі салідны аб’ект, яксонца абозямля. Героі ягоных раманаў — унівэрсальныя ідэалісты. Коцяцца ў тэалягічным калясе не ад Бога, а з прызывамі чалавека вучыцца ў самаго сябе да пашаны, да прабачэньня, да спачуваньня. Запрашае да сацыяльнага падыходу, які несправядліва пераварачваецца ў волю ўлады тым самым людзьмі ў грамадзтве... Канстатуецца чалавечае існаваньне. Знаходзяцца ня вельмі рэдкія вынаходцы паміж абражаных і ўніжаных, ды сярод іх ён робіць выбар (і яны толькі філязафічна-псыхалягічныя індывідуўмы), сучаснаму адно Дастаеўскаму.
...ён Заратуста. Дае пытаньні й адказвае на іх. Ён як беларус сярод расейцаў, змагаецца сваім сумленьнем супроць іх. He радаслоўная надзвычайнасьць.
...у тэалёгіі мастацкай нялёгка падагнаць значэньне нашага жыцьця да невядомага супрыма — Бога.
...у пакорнасьці якой-небудзь веры знаходзім бязымённыя рэчы, бо яны жывыя. Падчыняюць чалавека ў павіннасьць свае свабоды. Вось
тады дзеяньні-рэчы патрабуюць казаньня-апісаньня. У гэтым Дастаеўскі абсалютны геній.
...мне сьнілася сяньня. Іду ўсьцяж Часу. Час — калідор, запоўнены істотамі із аповедаў Баршчэўскага. Адзін зь іх пытае:
— Куды цянеш, ідзеш? Блізкае магчымасьці выйсьця ад нас ня знойдзеш. Нашыя ўтопіі — праўды, не таму, што яны супраціўныя прыродзе. Аднак яны, зачатыя ў любові й радасьці справядлівасьці. Найперш у дрэнным, а потым усё пераварачвае ў добрае — верхавенствам здарэньняў зьменаў, якія пераменяць людзей думаць разумна ў спадзеўную блізкасьць жыцьцёвага шчасьця.
—Для мяне пасьвядомае, не заўважанае ў жыцьці, ёсьць магчымае, і нават непазьбежнае, бо яно этычна пераходзіць у чалавекалюбства з рознымі эгаістычнымі формамі.
— Я старадаўні чалавек, — адказваю ў сьне.
— Ты згубіў права на свае пакуты.
— Я не пакутваю. Я люблю сваё. Яно неспадзявана. А што тады?
— А што тады? На гэтым калідоры: ідзі, ідзі; народ цябе чакае.
...на знадворку, выйшаўшы з калідораў цёмных, убачыўя той самы народ, усхвалявана махаю рукамі, раблю парывістыя рухі постаці з ускрыкам уторным:
— Дайце нам свабоду.
...па-сапраўднаму ў сьне я ня ведаю, што значыць свабода й для мяне асабіста, і для іншых людзей. Мы толькі трымаемся ідэалаў свабоды ў нечалавечьш грамадзтве. Яе можна знайсьці тайны, як у сьне, у цьмяным сьвятле турмаў, у тайні болі. Боль ад напатканага быцьця тады падкажа, як здабыць яе. Боль не дазваляе блукацца датуль, пакуль ты дасягнеш прычынаў пакутаў. Бо трэба добра ўцеміць, які гарэх свабоды зьбіраесься хрусьціць, раскусваць яго. Можаш раскусіць яго парожні. Зразумей: ці яно змаганьне за свабоду мастацтва-творчасьці, ці за стань грамадзка-палітычнага становішча. Гэта самае вялікае для чалавека. Абарона сваёй нацыянальнай кулыуры й цывілізацыі.
...у ходаньні за свабоду (за ўсялякую) шмат датклівай абумоўлесьці: памылкі, недагляды, недацэньваньні перавагаў ворагаў і г. д.
...унекаторыхдэмакратычныхдзяржавах (пасьля Другой Сусьветнай вайны) пачалі, не ад свае краіны, у прык5іад, зьяўляцца больш радавітыя імпэты паказаць болі й беды свабоды — несвабоды. У карупцыях палітычных, у крымінальнасьці, у наўмысным гультайстве пад выг-
лядам дыскрымінацыі й арганізацыі вайсковых сілаў. Свабода паволі выступае супроць свабоды. А палітычная, сацыяльна-эканамічная эвалюцыя ў паходзе. Зноў прызначаны плач пра пакрыўджаных і абражаных, поўныя новых ідэяў пра іх уратаваньне. А тым часам яно прырастае да іх, як парожняе паведамленьне, і яно ня можа прыімным, у поўным сэнсе слова, прыняцца агулам сьвядомага грамадзтва.