Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
...расейскай экспансіўнасьцяй Пушкін узводзіцца ў велікомасьць сусьветнае літаратуры, аднак ён ня Гётэ, ня Байран — звычайны прышэліць у расейскай літаратуры ад іхнае геніяльнасьці.
...учора глянуў на збор бібліятэкі. Сустрэліся кніжкі Г. Мапасана й М. Горкага. Я апынуўся ў параўнаньні пра зьвязнасьць двух пісьменьнікаў. Яно ўжо здарылася для Г. Мапасана, для М. Горкага, яно дабавілася казаньнямі несэксуальнымі праблемамі Мапасана ў сацыяльным жыцьці, а драматычнымі выхадамі алькагалізму рускай нацыі.
...я зноў пра Мапасана й Горкага. Для мяне Горкі дыкатыўна-фізычны. Я разумею ўразасьці казаньнямі ад яго: злачынства — проба сацыяльная. У Г. Мапасана тое самае, дакладнае, пагарднае, але патрабуе мэты ня гневацца, што здараецца... Структура пісьменства — санданства ў стаці вядучай існасьці. I мая крытычнасьць пра двух пісьмень-
нікаў — лёгкасьць прытуліцца тлумачэньнем зросная із маімі меркаваньнямі. Я звальваю, што мне не падабаецца, на М. Горкага, у яго шмат прыхільнага да злачынства. А наагул, Горкі — звычайны пісьменьнік, але патрэбны камуністам. Яны любяць пэцкацца ў наздворках сацыяльных здарэньняў, каб потым незаўважана давесьці імі бы „апраўданымі“ да катаргі, да турмы. He зьдзіўляецца, сучасны камунізм шукае блізасьці із капіталізмам. Шукаецца паняцьце, што было аднятае ад дзьвюх палітычных сыстэмаў. У абедзьвюх сыстэмах палітычных настрылівае перакананьне. Грамадзтва ёсьць ахвяра, каго любіць, a каго прынесьці, не ахвярай, кожны дзень вяртацца да структуры быцьця. Дазваляецца магчымасьць даволіцца магчымым, якое ты мусіш любіць. I яно бы ў чалавечым сэнсе мусіць сустракаць выключнае. Самаахвярнасьць.
...бясьсільле нашай нацыі можа перакідвацца ў нянавісьць да іншых, што не паважаюць нас. Дай, Божа, каб яно было пэрманэнтнае. Есьць выхаваньне дастойных вартасьцяў, якія не падменьваюцца чыйсьцю самалюбнасьцяй існаваньня. Як жахліва — самаўратаваньне, чалавек беларускі не разгадвае ў нязгубленым сабе разуменьні доказаўтысячагоднага разьвіцьця свае культуры й цывілізацыі... А гэта нянавісьць плыве за намі, а не схаваць у нязьменнай уласьціва-палітычнай пучыне глубіні, падчыненае яўнымі законамі прыроды, а не чалавека.
...калі ёсьць у некаторых людзей казаньне-каяньне, дык яно можа быць выцерпленае, створанае ў нахлыні свае мэнтальнасьці, нават і слабой. Сапраўднае каяньне чалавека мусіць разьдзельвацца выцерпленай, віноўнай пакутай сярод іншых людзей, ніколі не апраўданае спачуваньнямі. I тады, можа, у роспачы, інкбэтная ці сакумбная, будзе споведзь знаходзіць у жыцьці калі ня посьпех, дык прыкаемнасьць ад каяньня прыгледжанае да свае подласьці ў жыцьці нават у адным дні.
...вельмі часта, адно знайднасьці, задаволіць жарсьці парожняй думкі ад кагосьці, зацэньваецца арэолам, што табе насустрач можа не цьвісьці, а можа не пакінуцца заядласьцяй шэрагам жыцьця.
...асвойваецца двойнасьцяй із сваёй двойнасьцяй захаваньняўу днях. Прыходзіцца няпэўнасьць на заўтрашні дзень. Час тады ў неспадзяваным становішчы быцьця можа стацца не адчуваньнем: працягам часінаў ад сонца ўзыходу аж да сонца заходу грэхам сабе зразумелым, у камусьці існаваньнем, без ізаляцыі нейкага штодзённага астамачань-
ня памілаваньня ад моцы абставінаў. Раней, чым Ніцшэ сказаў, болесьць чалавечая карыстаецца перакананьнямі ад вялікай болесьці ісьціны, гэтыя веды вельмі рэзьліва ўрэзваліся ў нашым фальклёры, якія толькі дэманструюцца ў сьпевах, а не ў канцэптах нашых нацыянальных філёзафаў... У нас адно прымусныя філёзафы, інтэрпрэтаваць і прымушаць беларусаў паверыць расейскай хлыні пра камунізм, сувязаны з русіфікацыяй. I калі беларусы не прыміраюцца з гэтым, тады ёсьць у іх вайсковая моц. Як пазьбегнуць існасьці пакорнасьці ад іншых? Мабыць, нацыі беларускай прыходзіцца тады адказваць прымуснымі супрацівамі, і яна, напэўна, ня будзе шкодзіць нам у нацыянальным бясьсільлі.
...часта адно занадтнасьці. Задаволіць жарснасьці парожняй думкі парожнасьцяй думкі ад кагосьці. Зацэньваецца арэолам, што табе насустрач не задаволіцца. Ёсьць выбранасьць прыйсьці ў жыцьці шуканьнем неабходнасьці ўсялякай: ці называная свабодай, ці жыцьцёвай удачай. I гэтая насьледнасьць зьвязаная із бытнасьцяй чалавечай, а не ад страху боскага.
...аніякага адкрыцьця, а толькі напомнілася самаперакананьне ў агуле перакананьняў сярод іншых людзей. Кожная краіна-нацыя мае вялікага паэту, мастака, пісьменьніка — свайго й для свайго народу. Ат жа, у міжнароднай пашане, значэньні, яны ўсё-такі астаюцца сурова выбраныя ў велікомасьці — поўнасьцяй усяго сусьветнага чалавецтва.
...у барацьбе за права, я маю на ўвазе ўсялякае права, можа зьявіцца мірнасьць, найлепш сказаць: зморанасьць, якая ўзнаўляецца свабодамі адчуваньня. Аздобленае падабенства: адчуваньне асабістасьці да еднасьці агулу грамадзтва. Неспрабаваная жыцьцёвая практыка, безумоўна, не спрабаванай жыцьцёвай практыкай адбудзецца прымешаньнем старога ладу ізь нявыстраданым сучасным. Упрошчанасьць усялякага схоранага сацыяльнага ладу ня вельмі схвойтваюцца іншымі правіламі й законамі. He вынаходлівасьць. Жыцьцё ёсьць неабходнасьць, і яно не ратуе нас, быць гардыняй розуму, а абвесьціцца (якое старое трактаваньне): куды імкнесься, чалавек.
...прабачце, у зводнасьці ці то асабістых меркаваньняў, ці то ад свабоды, што маіу ўспрыняць пад уплывамі іншых думнікаў, выбіраць для свайго перакананьня, хачу сказаць. Я й іншыя на зямлі нашай — сусь-
вет, атрымалі ад Шэксьпіра апісаньне лёсу нейкага жыцьця. Драматычнае апісаньне прымусілі найперш эўрапейскія нацыі назваць яго геніем у поўным драматычным разьвязку чалавечае душы... А вось у Дастаеўскага, у пісьмах, ёсьць сказана: „Бальзак вялікі. Ягоныя творы для розуму ўсясьветныя. Ён больш разьвязвае чалавечыя душы“. Гэта мінулая спрэчка. Для нас сучасьнікаў? Гэта можа быць знаходжаньне думкі, якая вызваляе або пераканацца, або адмовіцца ад трыманьня ісьціны, якая нічога не разгадвае.
...Бальзак мерыць, асуджвае дасяжнасьці сучаснай культуры й цывілізацыі. У Шэксьпіра хоць гістарычнае, але гісторыя бытавая — звычайная, і як добра, у неспадзеўным мамэнце, большасьць яго драмаў ва ўладзе нянавісьцяў, ягоныя драмы вырашаліся неспадзеўна для ўсяго чалавецтва сапраўдным напатканым Гамлетам. I Гамлетам ён, Шэксьпір, кончыў існаваньне ягонага гістарычнага пакаленьня.
...Бальзак для мяне — літаратурны тытан. Можа, для мяне прызвычайная патрэба слова: сказаць сапраўднае ў імя разьвіцьця нашай эўрапейскай цывілізацыі. He параўнальнае хаджэньне ў сацыяльныя праблемы ўсякіх грамадзтваў, і тое, што ён сказаў, ня можна адмаўляць. Праўда на зямлі. А ў Шэксьпіра: Кароль Лір? Гэта права жыць, адагнаць час, які некалі ня вернецца этычнай ахвярай. Такое прыроднае можа здарыцца й у маёй нацыянальнай гісторыі захаваньняў людзей. Наагул, я размаўляю тут, ня вельмі мэнтальна арганізаваны, бо ніколі не стварыў у жыцьці такое, якое магло застацца вечнасьцяй. Але я прымушаюся быць незалежным у сваёй сьвядомасьці думнымі людзьмі, адданасьцяй із сваімі насьцярожанасьцямі. Яны залежаць у мамэнтах сучасных гістарычных абставінаў. Яно распаўсюджваецца: можна ўбачыць і адчуць.
—У мамэнце майго жыцьця сучаснага, калі шмат якія краіны палітычна падтрымоўваюць (на ўвеце магучыя) іншыя краіны, асабліва на ўсходзе нашае плянэты, я нарсьціва пакідаюся волі спрачацца за сваё нацыянальнае. Гістарычнае з 1893 аж да канца нашага стагодзьдзя ня можа згарнуцца ў міжнароднае, нашае нацыянальнае мусіць стацца агрэсіўным і аўтаномнай этыкай. Праз нацыянальнае да міжнароднага, пакуль забудземся, таму што нацыянальнае пакуль дае ўласныя законы шанаваць, яно неабходнасьці духоўнай не шукае, а прастор геаграфічны для нацыі, ад каторага, як у Архімэда: не пазбаўцьца пункту
апоры, і я, нацыя, уздоліцца падарыць чалавецтву сапраўднае цывілізаванае да ўмоваў існаваньне. Усякая нацыя не патрабуе падтрыманьня ўбогасьцяй, асабліва Заходняя Эўропа. А калі гэтакія ёсьць, дык яны больш стануцца няшчаснымі.
...важлівае перакананьне маё: Ісус Хрыстос шмат чаго не сказаў. Заўсёды апраўдваецца: ягоныя насьледнікі сказалі шмат. Вытургнулі із жыцьця, якое яно ёсьць, і гэты сэнс із габрэйскай сэкты, заснаванай празь Яшвэ вэн Езаф, якога грэкі назвалі Ісусам, абвесьціўся.
...а потым Павал, здольны арганізатар, устаноўліваўхрысьціянскія сьвятыні, і ён жа здолеў адасобіць хрысьціянскія сэкты ад юдаізму.
...цывілізаванае, культурнае разьвіцьцё іншых, па-за Ізраілем, народаў патрабаваў вызваленьня ад паганства. Хрысьціянства запанавала. Вось гэтым учора павучаў не беларус, а ірляндзец.
...хрысьціянства — рэлігія адукаваных. У навуковых ведах атрыманае ў побач культуры й цывілізацыі стрыманае, гэтымі пастулятамі чалавечага прагрэсу й яно мусіць быць пакінуцца не выпадковасьцяй часу (асабліва цяпер пра гэта не казаць), ня вельмі далёкай духоўнасьцяй. Этычна, ат жа, хрысьціянства некаторым агностыкам — абсурд, усё-ткі ёсьць вобраз успомніць: наша думаньне рэлігійнае, этычна апіраецца на прыроду. Яно адпаведнае й магчымае — дазволенае. Хрысьціянства рэфармуецца прагрэсіўнай харатаўнасьцяй, а мусульманства надалей атаварвае Алаха архаічнымі лахамі дзеяньня. Юдаізм мусіць быць пэўнай часткай сусьветных рэлігіяў, а не асобнай імпэратыўнай — здарэньнем нашай агульнай гісторыі. Гэта рэлігія, але не насьледзтва гістарычнае, якое зрабіла біблійнае апавяданьне, якое зрабіла нізкім не лічыцца ў гістарычных прохацях. Калі так думаць, дык яно будзе жахлівым — нацызм... А калі думаць пра нацыяналізм, дык ён думае пра сваё, у формах ня створаных чужынцамі, а сваімі нормамі ісьціны й маралі. Нацыяналізм прысвае сваё. I калі ён у грэху, дык перажывае ўвесь жах свайго існаваньня, толькі адносінамі сваіх людзей нявыяўленай пэўнасьцяй у падмогу прызнаць этычнае бясьсільле... Ат жа, немагчымае ўсё-ткі зьвязанае з гістарычнымі абавязкамі. Беларускі нацыяналізм, хоць нясе ўтраты ад несамавітых правадыроў, нясе ў самім сабе, прадвечнае, — утрымацца ад праверчаў, толькі ня верыць чужынцам.
...сны — як усякаму, або дзяліцца імі із самім сабой, або аўтарытэт сымбалізаваць сны духоўнай асэнітарзнасьцяй сілы ачышчанае дуіпы
няіставым спосабам, і яно, этычнае, уласнае, нікім вартасьцяй ня цэніцца.