Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
Літаратурная прэмія імя Янкі Юхнаўца ёсьць прызнаньнем творчасьці Беларускага майстра слова з боку Беларусаў на чужыне.
Ляўрэатам прэміі можа стаць кожны творца ў мэтраполіі ці дыяспары, чые працы, арыгінальны твор або пераклад, у якой-кольвечы форме (рукапіс, электронная публікацыя, кніжка, публікацыя ў прэсе, відэа-інсцэнізацыя, аўдыёзапіс) даступныя для азнаямленьня сябрам Прэміяльнага камітэту.
Прэміяльны камітэт самастойна абірае творы для азнаямленьня, a таксама бярэ да разгляду прысланыя па пошце на адрас:
KRECEUSKI FOUNDATION
166-34 GOTHIC DRIVE
JAMAICA, N.Y. 11432
ці на электронны адрас: premija@winterbrood.com.
Прэміяльны камітэт ацэньвае працу прэтэндэнта паводле наступных крытэраў:
•	твор — нацыянальная літаратурная зьява;
•	твор — моўная зьява;
•	твор — вольная зьява1.
У Прэміяльны камітэт уваходзяць прадстаўнікі ад Беларускіх нацыянальных арганізацыяў замежжа, якія зьяўляюцца фінансавымі гарантамі прэміі. Кожная арганізацыя мае права ўзяць удзел у фінансаваньні
1 Творы, напісаныя наркамаўкаю, да разгляду не прымаюцца. У выпадку цікавасьці Прэміяльнага камітэту да таго ці іншага твору, даступнага толькі ў наркамаўцы, сябры камітэту могуць зьвярнуцца да аўтара з просьбаю даслаць ім гэты самы твор у клясычным правапісе, што, аднак, не гарантуе атрыманьня прэміі.
	Прэмія імя Янкі Юхнаўца й прызначыць аднаго свайго паўнамоцнага прадстаўніка ў склад Прэміяльнага камітэту. Апрача гэтага, права голасу могуць мець і прыватныя асобы, чые складкі ў фінансаваньні прэміі ўдвая большьія за складкі арганізацыяў2.
Ляўрэат прэміі таксама мае права на рэдакцыйную й тэхнічную дапамогу з боку Камітэту ў справе выданьня твору.
Ход і прысуджэньне прэміі абвяшчаюцца ў газэце „Беларус" і на „Беларускай палічцы".
Сталымі сябрамі Прэміяльнага камітэту зьяўляюцца сябры-заснавальнікі Прэміі, якія пры неабходнасьці могуць мяняць умовы прэміяваньня:
•	Андранік Антанян, незалежны крытык, Вільня;
•	Андрусь Жвір, „Беларуская палічка" — http://www.knihi.com;
•	Марат Клакоцкі, газэта „Беларус'* — http://www.bielarus.org;
•	Сяржук Сокалаў-Воюш, старшыня Прэміяльнага камітэту;
•	Лявон Юрэвіч, Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва.
На атрыманьне прэміі ў 2004 годзе падалі свае творы 14 аўтараў зь Беларусі, Канады, Чэхіі, Эстоніі. Сярод іх як пачаткоўцы, гэтак і знаныя майстры слова, навукоўцы. На разгляд былі пададзеныя празаічныя й паэтычныя працы, а таксама навуковыя дасьледаваньні.
У выніку галасаваньня Літаратурнай прэміяй імя Янкі Юхнаўца ўшанаваны за раман „Там, дзе нас няма“ пісьменьнік Макс Шчур. Яму аддалі першынство трое сяброў Прэміяльнага камітэту. Яшчэ адзін голас быў пададзены за іншага аўтара. Адзін сябра Камітэту вызначыцца ня змог.
Журы вырашыла таксама адзначыць верш „Крэда“ самага юнага ўдзельніка конкурсу — 12-гадовага гімназіста зь Берасьця Ігнація Сокала. Яму будуць дасланыя кніжкі па гісторыі Беларусі.
Сяржук Сокалаў-Воюш, старшыня Прэміяльнага камітэту
2 Складкі арганізацыяў на 2004 год роўныя іоо далярам ЗША альбо іхнаму эквіваленту. Стартавы фонд прэміі 500 даляраў ЗША.
ХРОНІКА
БЕЛАРУСКАГА НАВУКОВА-КУЛЬТУРНАГА ЖЫЦЬЦЯ Ў ЗАМЕЖЖЫ (2000—2004)
2ООО
11—12 лютага — ва ўнівэрсытэце гораду Бат (Ангельшчына) адбылася канфэрэнцыя, прысьвечаная Беларусі. Удзел у ёй бралі каля 40 навукоўцаў з Ангелыпчыны, ЗША, Беларусі, Чэхіі, Нямеччыны. Дыяпазон канфэрэнцыі быў шырокі, большасьць дакладаў прысьвечаныя гістарычна-сацыяльным дысцыплінам. Ад БІНІМу чытаў даклад доктар Янка Запруднік.
6	—8 сакавіка — у Стакгольме (Швэцыя) адбылася канфэрэнцыя, прысьвечаная аналізу навуковых дасьледаваньняў у Беларусі. Узялі ўдзел дзеячы зь Беларусі — Вінцук Вячорка, Жана Літвіна, каля дзясятка швэдзкіх навукоўцаў, улучна з Чэлам Альбінам Абрахамсанам ды беларускім дасьледнікам Андрэем Катлярчуком.
9—10 сакавіка — у Камісіі Кангрэсу ЗША па Бясьпецы й Супрацоўніцтве ў Эўропе ў Вашынгтоне (ЗША) праходзілі слуханьні аб Беларусі. Разглядаліся аспэкты палітычныя, сацыялягічныя ды стан навуковага жыцьця краіны. Ад БІНІМу браўудзел з дакладам доктар Янка Запруднік. Выступалі таксама Крыстафэр Сьміт, памочнік дзяржсакратара Гэральд Коў, спсп. Сямён Шарэцкі, Станіслаў Шушкевіч, румынскі дыплямат Адрыян Сэвэрын, Анатоль Лябедзька ды ініпыя.
2	5 сакавіка — у Хэльсынкі (Фінляндыя) у ПЭН-Клюбе адбыўся вечар, прысьвечаны беларускай літаратуры, дзе выступіў паэт Уладзімер Някляеў.
Ад 1 чэрвеня да жніўня — у Нью-Брансўіку (штат Нью-Джэрзі, ЗША) у бібліятэцы мастацкае літаратуры Ратгерскага ўнівэрсытэту адбывалася выстава абразоў, прысьвечаная памяці Галіны Русак, былое
Хроніка беларускага навукова-культурнага жыцьця ў замежжы... загадчыцы гэтае бібліятэкі. 1 чэрвеня ў памяшканьні бібліятэкі было прачытана два ўспаміны-даклады пра Галіну Русак як мастачку й грамадзкую дзяячку.
12—14 чэрвеня — у Вільні адбыўся міжнародны кангрэс на тэму „Ацэнка злачынстваў камунізму". Ад Беларусі былі зачытаныя даклады Сямёнам Шарэцкім, Анатолем Грыцкевічам, Радзімам Гарэцкім, Ігарам Кузьняцовым, Якавам Басіным, Маяю Кляшторнаю, Рыгорам Пракаповічам.
18 верасьня — пры Ратгерскім унівэрсытэце (Нью-Брансўік, ЗША) адбылася канфэрэнцыя бібліятэкараў-славістаў штату Нью-Джэрзі. Абмяркоўваліся справы славянскіх кнігазбораў штату. У пасяджэньнях ад БІНІМу бралі ўдзел Зора Кіпель і Вітаўт Кіпель.
9~12 лістапада — у Дэнвэры (штат Каларада, ЗША) адбывалася гадавая канфэрэнцыя амэрыканскіх славістаў. Было зачытана н дакладаў зь беларусаведы, у тым ліку сябрамі БІНІМу: Вітаўтам Кіпелем, Томасам Бэрдам, Куртам Вульгаўзэрам, Паўлінай Сурвіллай, Зінай Гімпялевіч, Аліцыяй Барута-Садкоўскай.
2001
25—27 траўня — ва ўнівэрсытэце Ляваль (Канада) праходзіла гадавая канфэрэнцыя Асацыяцыі канадыйскіх славістаў. На канфэрэнцыі адбывалася беларуская сэкцыя, якой кіравала Івонка Сурвілла (БІНІМ, Канада). Даклады чыталі прафэсар Зіна Гімпелевіч, прафэсар Паўліна Сурвілла.
29—3° верасьня — уЛёндане (Ангелыпчына) адбывалася канфэрэнцыя па тэме „Роля беларускае дыяспары ў захаваньні й разьвіцьці беларускае культуры", якую арганізавала Беларуская Бібліятэка-Музэй імя Ф. Скарыны (айцец Аляксандар Надсан, Юрась Лаўрык). Ад БІНІМу бралі ўдзел доктар Вітаўт Кіпель, доктар Янка Запруднік, Лявон Юрэвіч. Матэрыялы канфэрэнцыі былі выдрукаваныя асобнаю кнігаю ў 2003 г.
2002
9 лютага — у Фундацыі Пётры Крэчэўскага ў Нью-Ёрку (ЗША) агляд сёньняшняе Беларусі ў навукова-эканамічнай сфэры зрабілі Іосіф Сярэдзіч і Мікола Маркевіч.
Сакавік — цягам месяца ў Чыкага (ЗША) у мастацкім цэнтры гораду адбывалася выстава твораў беларускага этнаграфічнага й паліграфічнага мастацтва, падрыхтаваная Беларускім Каардынацыйным Камітэтам Чыкага. Адказныя за арганізацыю былі Вера Рамук, Раіса Шпакоўская-Братків ды Нікодым Жызьнеўскі.
7 сакавіка — у Чыкага ўлады штату Ілінойз (ЗШ А) адзначылі спэцыяльнаю праграмаю значэньне дапаўняльных (нацыянальных) школаўу выхаваньні амэрыканскае моладзі. Была адзначаная й беларуская школа пры праваслаўнай царкве Сьвятога Юр’я, настаяцелем якой ёсьць айцец Дзьмітры Бажко.
30 сакавіка — у аўдыторыі ORT-Інстытуту ў Чыкага (ЗША) адбыўся вечар беларускае літаратуры, на якім дакладнікам быў Ванкарэм Нікіфаровіч. Адначасна адбылася прэзэнтацыя кнігі кампазытара й паэта зь Беларусі Міхала Клейнэра „Мэлёдыі любові“.
11—13 красавіка — пры Калюмбійскім унівэрсытэце ў Нью-Ёрку (ЗША) праходзіла чародная канфэрэнцыя Асацыяцыі Вывучэньня Нацыянальнасьцяў, у праграме якое было некалькі дакладаў на беларускія тэмы. Дакладнікамі былі Вольга Бялова (Ельскі унівэрсытэт, 3IUA), Дэвід Марплз (унівэрсытэт Альбэрты, Канада), Уладзімер Падгол (Менскі народны ўнівэрсытэт, Беларусь), Надзея Лісоўская (Манчэстэрскі ўнівэрсытэт, Ангельшчына), Алекс Даніловіч (Інстытут мэнэджмэнту, Казахстан); Аляксандра Гужон (Гарвардзкі ўнівэрсытэт, ЗША), Каця Салавей (Калюмбійскі ўнівэрсытэт, ЗША), Юлія Шукан і Альвар Артыга (Парыскі Інстытут Палітычных Дасьледаваньняў), Тоні Браўн (Каледж Брын Маўр, ЗША); Тэадор Ўікс (Ілінойскі ўнівэрсытэт, ЗША), доктар Янка Запруднік (БІНІМ, ЗША).
Красавік — цягам месяца ў Францыі праходзілі Дні беларускае культуры, а ў Беларусі — Дні культуры Францыі. У складзе францускае дэлегацыі ў Беларусі была доктар Вірджынія Шыманец.
21—23 чэрвеня — уГайнаўцы й Белавежы (Польшча) праходзіла іо-я юбілейная канфэрэнцыя „Шляхдаўзаемнасьці", якую арганізоўвалі й спансаравалі Катэдра Беларускай Філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту, Польскае БеларусазнаўчаеТаварыства, Міжнародная Асацыяцыя Беларусістаў, Польскі Інстытут у Менску, Беларуская БібліятэкаМузэй імя Ф. Скарыны ў Лёндане, БІНІМ (Нью-Ёрк). Ад БІНІМу бралі
Хроніка беларускага навукова-культурнага жыцьця ў замежжы.., ўдзел доктар Вітаўт Кіпель, доктар Янка Запруднік, Лявон Юрэвіч. 22 чэрвеня ў Гайнаўцы адбылася прэзэнтацыя кнігі Янкі Запрудніка ,Дванаццатка“, чароднага выданьня БІНІМу.
8 лістапада — ва ўнівэрсытэце Паўднёвага Стакгольму (Швэцыя) адбылася беларусаведная канфэрэнцыя на тэму „Сучасныя зьмены ў Беларусі", дзе з дакладамі выступілі прафэсар Дэвід Марплз (Канада), Алесь Анціпенка (Беларусь), Барбара Торнквіст-Плева (Швэцыя), Анна Бражоўска (Вугоршчына), Андрэй Катлярчук (Беларусь-Швэцыя).
2003
зо студзеня — дэлегацыя ў складзе доктара Алы Орса-Романа, Віталя Зайкі, Вячкі Станкевіча, Богуша Станкевіча, Аркадзя Чарапанскага й Алесі Кіпель брала ўдзел у працах сэмінару Нацыянальнае Фундацыі Падтрымкі Дэмакратыі ў Вашынгтоне (ЗША). Дакладнікамі на беларусаведнай сэсіі былі Аркадзь Чарапанскі й Дэвід Сўорц — першы амбасадар ЗША ў Беларусі.
Ад 22 красавіка да 20 траўня — у горадзе Клермон-Фэран (Францыя) праходзілі Дні беларускае культуры. Адказныя арганізатары — Вірджынія Шыманец і Бруна Бусатоля. У праграме чыталі даклады Сьвятлана Алексіевіч, Васіль Быкаў, Алесь Разанаў, Алесь Анціпенка.
4 траўня — у Кліўлэндзе (ЗША) адбылася канфэрэнцыя ў тэме „Аднаўленьне Беларускае Дэмакратыі“. Вёў канфэрэнцыю Павал Васілеўскі. Даклады чыталі Івонка Сурвілла, Зянон Пазьняк, Вячка Станкевіч, Васіль Мельяновіч.
ю траўня — у Фундацыі Пётры Крэчэўскага ў Нью-Ёрку (ЗША) доктар Алена Гапава з Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту выступіла з дакладам „Нацыянальная праблематыка й гендэрныя досьледы ў Беларусі".