Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
да канца...й
і ёсьць між нас ахоўніцы цярпеньня, няўгаснага анёльскага натхненьня — пакорніцы цярновага вянца...
...круг дзён гудзе няўдзячна
і няшчасна...
а потым ноч — бязьвер’я і нуды... а церпніцы — як сьвечачкі — і тады,
калі, здаецца, ўсё ў Сусьвеце згасла...
***
...калі, здаецца, ўсё ў Сусьвеце згасла — крывавы пот успомню на чале ў халоднай прадсьмяротнае імгле і здраду, што ўчынілі ў се д в анаццац ь...
...і засьціць вочы вадаспад — грахі —
і„лёгкія“, іроспачна цяжкія... плывуць няўмольна — новыя йстарыя—
свае калоды... нечыя сучкі...
...замысьлены іспраўджаны разбой —
да ўласнага... да столькіх іншых лёсаў...
пячэ нясьцерпна...
муліць невыносна...
...і чую
Слова: „...сёньня ты —
саМной...“
Прадмова й публікацыя Янкі Запрудніка
г
Lavinia Greenlaw'
London
MINSK
MINSK
Your great-aunt lost till sprung by the London Underground inspector’s question:
‘Where from?’As if bright lines had led her brothers onto opposite sides
to meet once, thirty years on, in an airport transit lounge in Miami.
A boom-time armchair prospector and First Violin of the Cuban Symphony,
reborn under the fixed signs of Castro and Kennedy,
they fought like lovers, each believing himself the one left behind in a place he could never
return to, beyond the forest wall where beekeepers grind stone to brick
' Ангельская паэтка Лавінія Грынлаў нарадзілася ў Лёндане ў 1962 г. Ад 1994 г. — вольная пісьменьніца ды крытык. Ейная творчасьць выклікала й выклікае вялікую ўвагу з боку ангельскіх аматараў паэзіі, што пацьвярджае шэраг атрыманых ёю літаратурных прэміяў за зборнікі „Начны фатограф" (Night Photograph, 1993). „Сьвет, у якім навіны вандруюць павольна** (A World Where News Travelled Slowly, 1997). a таксама навэлі. У 2003 г. Лавінія Грынлаў выдала трэці паэтычны зборнік зь цікавай для нас назвай „Менск“ (Minsk). Вершы, што ўвайшлі ў ягоны склад, ёсыіь своеасаблівымі развагамі-імпрэсіямі паэткі адносна розных месцаў і асобаў. Два зь іх, зьмешчаныя тут, маюць своеасаблівы беларускі кантэкст.
in settlement, change into exchange, where history runs to meet itself
as here, where the headwaters of two rivers are met by the confluence of two rivers.
A home upon a golden hill with city gates of straw and strawheaded children.
THE LAST POSTCARD AFTER MALEVICH
I want to give you something as complete as this house without doors or windows.
It swarms in its rectangle as busy and inward as an ant hill.
It simmers beneath three chimneys that are themselves just puffs of smoke, signals, perhaps, of frail but conclusive activity.
The red house stands on a green line that could be grass or a thickening pool. It widens a little to the left as if growing or going somewhere.
As for the yellow fence or field we could climb or walk it, or take the road that passes through in a sweep of black, oblivious.
This summer, the years are lining up like the edge of the world.
All the weight is behind us, behind the house.
Think of this as the long view: a resettlement of colour into light without doors or windows like this house, where I wish you.
Ірына Багдановіч
Менск
КРЫТЫК КРЫЎСКАГА ЎЗВЫШЭНЬНЯ
АнтонАдамовіч. Творы. Нью Ёрк: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, 2003. — XXXIV + 764 с.
Літаратурная дзейнасьць Антона Адамовіча складае цэлую эпохуў гісторыі беларускай крытыкі XX ст. Яна — адбітак свайго часу, узор выпрацоўкі ўласнага мэтаду для сучасных крытыкаў, гарант жыцьцяздольнасьці нашай літаратуры ў будучыні, бо прачытаны праз погляд Антона Адамовіча твор ажывае ў сваім часе як ягоны непаўторны й праўдзівы сьведка. У гэтым пераконваесься яшчэ раз, калі перагортваеш старонкі важыстага тому выбраных крытычных працаў, што быў выдадзены ў 2003 г. Беларускім Інстьггутам Навукі й Мастацтва ў НьюЕрку. Выданьне не абдымае сабой усю творчую спадчыну Антона Адамовіча, але паказвае яе ўсебаковасьць ды паэтапнасьць, бо тут зьмешчаны тры ключавыя працы: „Паўлюк Трус“, „Супраціў саветызацыі ў беларускай літаратуры“, „Так пяяў Салавей". Да таго ж у кнііу ўключаныя ўнікальныя біяграфічныя матэрыялы: дзьве аўгабіяграфіі — 1935 і 1941 („Мой счёт нм“) гг., якія дапаўняюць і канкрэтызуюць партрэт творцы, яшчэ раз даюць нам адчуць трагічны подых таго часу, што руйнаваў творчыя лёсы й фізычныя жыцьці людзей. Падрыхтоўкутэкстаў, рэдагаваньне іх, бібліяграфію зрабіў Лявон Юрэвіч, ён жа напісаў грунтоўны крытычна-біяграфічны нарыс, зь якога пачынаецца кніга.
Дасьледнік уважліва прааналізаваў дакумэнтальна-архіўныя матэрыялы, што захаваліся ў тым нялітасьцівым часе, калі спадарожнікамі людзкога шляху былі арышты, допыты, высылкі, лягеры, вайна ды эміграцыя. Антон Адамовіч у поўнай меры спазнаў усе гэтыя перакруты лёсу, здолеў ня толькі выжыць, захаваўшы сваё годнае чалавечае аблічча, але й пісаць так, як дыктавалі сэрца й розум, а не камісары ад літаратуры. Апісваючы жыцьцёвы шлях пісьменьніка, Лявон Юрэвіч слушна засяроджвае ўваіу на раньнім і дзейсным спазнаньні ім беларускай нацыянальнай сьведамасьці. Малы мянчук ужо ў першых клясах школы разам са сваім сябрам стаўся арганізатарам нелегальнага
гуртка КРЫЮГ (Крыўская Юнацкая Грамада), а ў дванаццацігадовым веку ўвайшоў у Беларускі Хаўрус Моладзі ды пачаў наведваць Беларускую Хатку, кіраўніком якой быў тады Яўхім Кіпель. Далейшае навучаньне ў пэдтэхнікуме імя Ўсевалада Ігнатоўскага (ад восені 1927 г.), дзе выдаваўся свой літаратурны часопіс „Крыніца", іўступленьнеўлітаратурнае аб’яднаньне „Узвышша" сфармавалі асобу й сьветапогляд Антона Адамовіча ў рэчышчы нацыянальных кулыурных каштоўнасьцяў, a прыродныя здольнасьці да пісаньня, талент, выдатная памяць спрыялі таму, каб ён стаў найвыбітнейшым крытыкам і дасьледнікам літаратуры ў сваім пакаленьні.
Лявон Юрэвіч слушна даводзіць, што менавіта гэтаму наймалодшаму тады зь сяброў „Узвышша" было наканавана стаць прадаўжальнікам справы Вацлава Ластоўскага „ва ўсіх галінах, дзе вёў рэй неадменны сакратар Адраджэньня: у палітыцы, гісторыі літаратуры, моваведзе, прыгожым пісьменстве, выдавецкай дзейнасьці"1. Асабліва блізкай была для яго ідэя адраджэньня Крывіі — паводле Ластоўскага, спрадвечнай нацыянальнай дзяржавы беларусаў, у самой назве якой была асобнасьць і нязлучанасьць ні зь якім іншым этнічным кампанэнтам, у адрозьненьне ад Беларусі, дзе заўважна гучыць расейскае адценьне, што замінала, на думку апалягетаў крыўскай ідэі, справе эфэктыўнага нацыянальнага самасьцьверджаньня, а да таго ж на пачатку эміграцыі несла небясьпеку рэпатрыяцыі. Крыўскую ідэю падзялялі Антон Адамовіч, Янка Станкевіч, Натальля Арсеньнева, Алесь Салавей ды іншыя. Ведама, што беларуская эміграцыя ў паваенныя гады нават падзялілася на прыхільнікаў Крывіі („крывічоў") і абаронцаў назвы „Беларусь", міжякімі досыць працяглы час вялася бурная й непрымірымая палеміка. Аднак уплываць на сытуацыю ў Беларусі рэальна не маглі ні адны, ні другія: Беларусь крочыла сваім савецкім шляхам у „сьветлую будучыню“, дзе наогул дэкляравалася сьціраньне межаў паміж нацыямі й мовамі. Беларусам дыяспары ў выніку таксама болып не выпадала „дзяліцца", бо ім яшчэ трэба было гаварыць сваё, не перакручанае партыйнай ідэалёгіяй, слова ў беларускай літаратуры. У дзейнасьці эміграцыі, як нам падаецца, больш важнай была не палеміка, хто ёсьць найсапраўднейшым патрыётам бацькаўшчыны — беларус ці крывіч, — а тое, што непадлеглыя цэнзуры мастацкія творы пісалі Натальля Арсеньнева, Іна Рытар, Юрка Віцьбіч, Антон Адамовіч ды іншыя.
1 Адамовіч А. Творы. Ныо Ёрк: БІНІМ, 2003. С. V.
Крыўская ідэя шліфавала ў літаратуры нацыянальны міт, удакладняла й дапаўняла беларускую ідэю, але ні гістарычна, ні тым больш геапалітычна яна не магла замяніць яе сабой цалкам.
У нарысе Лявона Юрэвіча прыводзяцца каштоўныя архіўныя сьведчаньні пра ролю Антона Адамовіча ў літаратурным жыцьці 1920-х гг. 3 пункту гледжаньня бальшавіцкіх ідэолягаў і палітолягаў ён быў выразны „нацдэм“, што адлюстравалася ўжо ў першым ягоным манаграфічным нарысе „Максім ГарэцкГ (1928). Лукаш Бэндэ ды іншыя разгледзелі настаўнікаў маладога дасьледніка — Вацлава Ластоўскага й Антона Луцкевіча, тым больш што й сам аўтар не хаваў сваёй арыентацыі на іх творчы мэтад, а не на праграмныя пастуляты пралеткульту. Наступныя працы Антона Адамовіча „Паўлюк Трус“ і „Хада на ўсход“ (пра творчасьць Васіля Каваля) выклікалі абурэньне афіцыйнай крытыкі. Выразьнік яе інтарэсаў Сымон Куніцкі ў спэцыяльным артыкуле, зьмешчаным у 1931 г. у часопісе „Полымя“2, абвінаваціў аўтара ў сьветапоглядным ідэалізьме, які вынікае з тлумачэньня асаблівасьцяў стылю Васіля Каваля на падставе ўражаньняў, на якія абапіраецца вобразная сыстэма пісьменьніка, а не ягонага клясавага паходжаньня. Таксама, сьцвярджаў Куніцкі, аўтар хоча пераканаць, што ўтворчасьці Максіма Гарэцкага„задожаны ідэі нейкай (мабыць, нацдэмаўскай) „Маладой Беларусі“, а ў творчасьці Паўлюка Труса ён шукае «толькі нацыянальныхматываў і выхалашчывае яе клясавую сутнасьць»"... Пасьля такіх разваг Куніцкі зрабіў „належную“ выснову, што працы Антона Адамовіча ёсьць адлюстраваньнем нацдэмаўскай буржуазнай ідэалёгіі. У гэтай „загане“ ён пры канцы артыкула абвінаваціў усё аб’яднаньне „Ўзвышша“, прааналізаваўшы ягоныя праграмныя „ТэзісьГ й не знайшоўшы там нічога „аб клясавай сутнасьці літаратуры“3. Заўважым, што гэта быў люты 1931 г., калі ўсе актывісты „Ўзвышша" ўжо сядзелі ў камэрах і чакалі прысуду. Відавочна, замоўлены артыкул выглядаў як данос.
Рэпрэсіі 1930 г., справа „Саюзу вызвалення Беларусі", як ведама, вынішчылі „Ўзвышша“, а Антон Адамовіч аказаўся ў ліку найбольш „небясыіечных“ іншадумцаў, бо пасьля адбыцьця пяцігадовай высылкі
2 Куніцкі С. Крытычныя артыкулы Ант. Адамовіча, як адлюстраваньне буржуазнай нацыянал-дэмакратычнай ідэалёгіі // Полымя. 1931. №2. С. 128— 147­
3 Тамсама.
яму, як і Ўладзімеру Дубоўку, яшчэ дадалі тэрмін. Апісваючы рэпрэсіўную частку біяграфіі Антона Адамовіча, Лявон Юрэвіч падкрэсьлівае, што з арганізацыяй „СВБ“ далёка ня ўсё яшчэ зразумела, і ставіць пытаньне: ці быў рэальны супраціў бальшавіцкаму рэжыму ў Беларусі й ці насамрэч існаваў нелегальны „Саюз вызваленьня Беларусі", або гэта штучная выдумка адпаведных органаў дзеля раскруткі справы? Каб абгрунтаваць свой слушны сумнеў, ён прыводзіць цікавы факт з успамінаў былога студэнта пэдтэхнікуму Язэпа Лешчанкі (Міхася Кавыля) пра жартоўнае перайменаваньне назвы значка „Саюз ваяўнічых бязбожнікаў", абрэвіятура якога магла прачытвацца й як „Саюз вызваленьня Беларусі". На маю думку, усё ж арганізацыі як структуры ў тых маштабах, да якіх была раскручана справа „СВБ“, такой як, прыкладам, былі ведамыя ў XIX ст. філяматы й філярэты, не існавала. У гэтым пераконвае прачытаньне дваццаці дзевяці тамоў архіўнай „Справы Ластоўскага“, як умоўна называлася справа „СВБ“. 3 тых матэрыялаў не вынікае факт рэальнага існаваньня падобнай арганізацыі — гэта была бездакорная прафэсійная інсьпірацыя палітычнага дэпартамэнту. Ніводны пратакол не зьмяшчаўхоць бы намёку на такую арганізацыю, усе яе „ўдзельнікі" даведваліся пра сваю прыналежнасьць да яе толькі ў турме. ПІто датычыць супраціву, то ён, бясспрэчна, існаваў: было крытычнае стаўленьне да рэжыму, былі алегарычныя й адкрыта апазыцыйныя творы, былі шчырыя сяброўскія гутаркі, нягледзячы на тое, што давер станавіўся дэфіцытам у атмасфэры заахвочваньня да даносаў і самавыкрыцьця. Але ў тым часе была свая героіка — героіка духоўнага супрацьстаяньня кожнага асабіста рэжыму таталітарнага падаўленьня асобы.