Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
Грамадзтва само прырослае ў свае адзінасьці дня — яно адзінае, арганізаванае, ня можа, як цьвердзіць Дастаеўскі, прынесьці нейкую вялікую помач разьвярэджанай групе людзей, якім ваша спагада, у чалавечай спагадзе, ня вельмі імкнецца паказацца, але быць даткліва надзвычайнай, перасягнутай у змаганьні ізь перасільваньнем нявартых людзей.
...у некаторых дэмакратычных дзяржавах (пасьля Другой вайны) пачалі зьяўляцца больш радавітыя імпэты болі й беды свабоды. У карупцыі, у крымінальнасьці апраўданай; наўмысным гультайстве, празьмернай арганізацыі вайсковых сілаў. Свабода паволі выступае супроць свабоды. Палітычнае, сацыяльна-эканамічнае — эвалюцыя ў паходзе. Зноў прызначаны плач пра пакрыўджаных і абражаных. I ніхто не разумее: чаму самі яны не пераходзяць, пакрыўджаныя, захапляцца сваёй мізэрнасьцяй. Па Ніцшэ: яны ствараюць гэткія ўменьні ствараць праграмы на штодзённае жыцьцё. Таму народныя казкі нашыя, зусім зразумелыя на кожны дзень, могуць перахапіць дакор прыступнасьці расейскай супроць нас і, але ня справіцца зь імі, бо яны ўжо навучыліся ў гістарычным паходзе, прыціскаць імі натвораныя трагедыі для іншых, у варыянты міжнародных сытуацыяў: матывы злачынства пачаліся не ад нас рускіх: маўляў, у рускіх дзеяньнях супроць нярускіх ёсьць прынесьці ахвяру нейкай паказнай несумленнасьці, што аніяк ня можа стацца блізкім, агульным разуменьнем адказнасьці прад усім сьветам ад рускіх. Еднасьць людзей у нацыянальным распадаецца. Аднак у барацьбе неагулу залежнасьці ўмацоўваецца ратавальная сьвядомасьць чалавечнае сувязі паміж нацыямі. Чалавек без чалавека ня ёсьць ягоны жыцьцёвы лёс-наканаваньне, а прысуд, калі толькі ён, самаўласна, адважваецца выканаць над кімсьці іншым, ягонае сумленьне можа пазьней, ніколі, не пакінецца яму памілаваньнем-спагадай.
...кранулася мяне вельмі дзікае, наагул мяне на эміграцыі называюць дзікім, параўнаньне месяца. Месяц навакол зямлі — памяць жыцьцю й сьмерці для зямлі.
...гэта не рэлігійнае адчуваньне, а недаткліквая чысьціня Прыроды ў сваёй нязьменнасьці, пра якую трэба не маўчаць. Можа й абсурд, які можна дапусьціць думаньнем-разуменьнем, становіцца абыдзённым выпадкам — праўда розуму апыноўваецца ў залежнасьці неабходнасьці, таму што неабходнасьць праўды аб’яўляецца ў залежнасьці самазаконнай неабходнасьці. Яна ўся ў капрызах. Дыялектыка ў сваіх зьявах не патрабуе сутнасьцітлумачэньняўдапусныхтлумачэньняў, дзе яна не патрабуе нашага сьведчаньня й досьведу.
...у тэатры ў Нью-Ёрку мне не даступіцца — не стае грошай аплаціць... Здараецца, калі позна не працую, убачыць па тэлевізіі, і то рэдка, п’есы Б. Шоў — якая прыемнасьць. Таму што ёсьць дэманстрацыя, зьнятая ізь „сьвятых" або вельмі занятая, пачуць ад суровых людзей. Б. Шоў характэрнасьці ў п’есах сваіх часам указвае ў сваё пакаяньне. Якоеўягоных літаратурных майстэрствах пераходзіцьугадваньнем будучага, мо безвыходнасьць жыцьця, станецца, бы прыпадкам, здароная ў жыцьці ўзнамераная захаваньнямі й заклікамі, стацца ўскладнай спадзевай, кампэнсаваць сяньняшнямі выпадкамі й перакананьнямі.
Ангельскія п’есы Б. Шоўзахопліваюць, асабліва гістарычныя, хоць ён аднойчы сказаў: „Мне ніколі не пашчасьціла стварыць п’есу, падобную да Чэхаўскай".
...гэта не пазбаўляе Бэрнарда Шоў быць вялікім у тых самых разборах, як і Чэхаў, мяшчанскія эпізоднасьці ад здарэньняў, якія бываюць у штодзённым жыцьці, раптам падыходзяць да спакушэньняўзначэньня, або маральнасьці, або калі грамадзтва хоча спыніць свае разьлікі із рознымі групоўкамі грамадзтва, паддаецца спакусе нязгоднасьці ўбачыцьутэатры. Гэта дабравольныя крыўды, якія збаўляюць існаваньня непатрэбных крыўдаў. Этычнае. Якое задавальняе ўладнасьць.
...у беларускіх п’есах канфлікт неразуменьня грамадзтва ў падыходзе да камуністычнага ладу, у амэрыканскіх таксама канфлікты маральнаму прынцыпу. Героі дабіваюцца апраўданьня, прызнаньня ад грамадзтва. Маўляў, любіць не пратушайце, хадзіць у масках прынцыповых людзей.
...аднак маё значэньне для агулу людзей болыц цягне да агулу сьвядомасьці быць вышэй над правертамі ў кажнадзённым жыцьці.
...сучасныя літаратурныя драматычныя творы ў заходнім сьвеце, і ўусходнім, ахвотна цягнуцца да жанглёрства грамадзянскага жыцьця. Прымірэньне ўласнага думаньня, высока-вартасным, апыноўваецца ў палітычным меркаваньні.
...як шкада, што не магу вартасьць беларускай драматургіі параўнаць да іншых, нацыянальных.
...да мяне нядаўна патэлефанаваў Міхась Кавыль. Паэта на эміграцыі, але ён пісаў і на радзіме — ня ведаю, пра што. Ён сказаў:
—	„Беларуская думка" — часопіс беларускі за мяжой — ня можа друкаваць мой абсурд.
Што такое ёсьць абсурд, М. Кавыль не растлумачыўся мне. Такое пачынаецца ад літаратурных няведамкаў.
—	Рыфмуй, сябра, — адказаў яму. — I вучыся ведаць, што такое таіць сусьветная літаратура.
Літаратура пакідаецца памятнікам нашых грахоў, посьпехаў і радасьцяў.
Я недарэчлівы ў сваім адказе, а ён таксама ў сваім пытаньні.
...усё чужое навакол мяне... Я ня маю на ўвазе, што жыву на чужыне. Я не раблю сябе ахвярай, якой быццам бы ўсё адмоўлена. Наадварот, я думаю тады сваё, каб не расстацца зь ім. Знаходжу апору стрымнасьці ў асабістым. Сполах ня мець стамлёнасьці ад здлону нараджэньня й сьмерці. Яно паразямельнае із мной. I я, можа, вораг сабе, расправіцца із самім-сабой ворагам. I я знаходжу гэтую залежнасьць. Капрызы гісторыі — у часе, якім жыву.
...якая прыемнасьць пачытаць пераклад В. Сёмухі „Фаўста“ Гётэ й „Так сказаў Заратустра" Ніцшэ ў беларускай мове. Пераклады — клясычныя прыклады прыгаства нашай мовы. Вучыцеся, абыглелыя косткі расейцамі, моцнасьцяй, багаствам роднай, Айчыннай мове. Яна адпаведае суровымі патрабаваньнямі нацыянальнае маралі. I яе выбіраць у карыстаньне мае права толькі наскі народ.
...учора па тэлефоне размаўляў ізь Сяднёвым...
...нашай сучаснай паэзіі, пакуль мы абое жывём, на даўгі час укараніцца пажыць дыялёгамі, нават у самым мізэрным вершы. Яны мусяць прывучыць нашую творчую „зьбянтэжанасьць“ народнай мудрасьці роднага слова. Дазволім, паклічам сваіх людзей адмовіцца чароўнасьцяў складнай чужацкай літаратуры. У гэтым прасьцінку нас выручвалі, уратавалі паэты, пісьменьнікі, перад нашаніўцы, а пасьля нацдэмаўскія, паказалі сутнасьць чалавечай моцы нашай творчасьці. Ужо час спыніцца язьвіць мінуламу. Паставім сьвятыню, дзе літаратура наша,
(а мусіць) маліцца ў ёй па-іншаму. Багацьцям нацыянальнай культуры, цывілізацыі.
...ня ўсе паважаюць паэзію, таму што яна бывае каротка-жыцьцёвая.
...нічога надзвычайнага. Як у Сакрата, патрэбнае неабходнасьць чалавека. Усялякая паэзія: сучасная й мінулая — перадумоўвае асновыкірункі паэзіі. У гэтым дань аддадзім — французам. Перашагнулі ўсіх.
...пашаны да свае творчасьці ня маю. Я толькі імкнуся запоўніць некаторыя „прыглядьГ ў нашай паэзіі. Раблю ўдала ці не? Таму нехта зроўніць мае імкненьні ахвяраласьцяй зь дзіцяці, якому нехта паможа выскарбавацца ізь нежаданьня быць дзіцяцяй... У суровасьці паэзіі мяне жахліва кідае ў прамежак, паверыць у самую нахабную веру, стрымнасьць выказваньняў маіх, у тараплівасьць жыцьця сучаснага чалавека. Абыдзённасьць, якую паэзія выносіць напаказ, бы ад магчымасьці ісьціны, бы ад прыемлай веры ў Бога, а ніяк не чакае поўнага існаваньня агранічэньня ад гэтага высакоснага ў прыродзе. Усё пачынаецца ў самім чалавеку. Ен аб’яўляе сваю нагароду ад прыроды творчасьцяй. I ён, чалавек, прыкрывае ў дзікай боскасьці захаваньня свае сілы творчасьці на зямлі. Няхай Бог запаўняе Сусьвет містыкай неабходнага, усё іншае прад’яўляецца назначанае чалавеку ўва ўсім розуме й дазволенага ў ягонай сіле дзеяньня.
...мая вера ўпэўнасьці не патрабуе доказнасьці. Яна толькі веданьне экзыстэнцыялізму. I чым больш кідаесься ў гэтае існаваньне, тым больш апыноўваесься губляць свой сэнс, які патрабуе найболын становішча: вынесьці ад Бога й цяжкасьці жыцьця чалавечага.
...зноўуспомніў Р. Барадуліна. У адным зь вершаўуцьвердзіў: нічога новага няма ў паэзіі, а новае й старое. Як добра ў старым пакінуліся. Новыя цьвярджэньні блізарукія. Можна зблытаць рэлігійным уваскрашэньнем; „ад сьмяротных устаў“ і пахаваны на трэці дзень ускрэснуў.
...гэта літаратурнае шчасьце, якое апушчаецца ў літаратуру пасвойму й па-свойскаму. Без пасьледнасьці прымусу кагосьці абразіць, або ўнізваць, або калі так здараецца ў пісаньнях, тады аб’ектыўнае й суб’ектыўнае, эфэктнае, ствараецца жорсткасьцяй словаўнапамінаньня сучасьнікаў абодвум бакам. I гэта жахлівая вечнасьць. Чалавек прымушаны распараўляцца ў штодзённасьці неэтычным.
.. .каб прыняцца ўсім, што перажыў і, можа, перажыву, прашу прыроду даць доўга жыць. Я ня маю аніякага лёсу ад Бога, але маё накана-
ваньне — ісьціна, якая можа й створаная ад Бога, прыносіць мне свабоду. Я магу вызваляць з падсьцярогнай дасьведнасьцяй із гісторыі кагосьці, і тым часам прыводзіць іх у разуменьне бясьсільля. Усе людзі сучасныя знаходзяцца ў варожнай сіле чалавека ад чалавека. Я не правадыр, а паклоньнік сваім перакананьням. Можа, часовае адхіленьне ад Боскай ісьціны, але сурова паверыць, уклоніцца мінулай грэцкай філязофіі. Людзі спадзяюцца найсьці свабоду... Беларусь, аглядзіся.
...падчас вайны сумленьне й нянавісьць у адзінай сіле. Адданасьць наўмерам барацьбы з ворагам, трусьлівасьць, здрада, усённае цягнецца да супакою на зямлі — было й будзе непапраўнае й папраўнае ў чалавеку, і на гэта ёсьць суд чалавека, а ня Боскі.
...пераможцы й пераможаныя. Гэта вельмі заўважна — бы перамена надвор’я. I яно адучулася мне, зноў успомніць, Эсхіл, сказаў:
Дык што ж, калі жадаеш, здыміхутчэй абутак.
Нагам маім прыслужніцы — ступені босыя — пойдуць па кілімах,
у зямлю утоптаваць тканіны даражоныя — мне сорамна...
...і працягваюць пра гэта, бы шукаць час, які яшчэ вяртае надзеі, вельмі непамылковыя казаньні пра вартасьць быць пераможцам і пераможаным, ня варта, бо там палітычная тэорыя заўсёды залежыць ад сумневаў неспадзеўных палітыкаў. I яна можа быць палітычна аднабокая, для кагосьці жыцьцёва асьветлага, зьмяніць формуўпраўленьня. У васноўным пануе выпадковасьць. Асабістасьць дэманструе — пазнаць. I ёй каштуе мінулае ў жыцьці, а сучаснае? — можа, асталае ад мінуласьці, пачуцьцём перагледжанай радасьці, якой прыйдзецца знайсьці ў нацыянальным радасьці азначанае.