Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
О, Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цьвет! У ветры дзікім не загінеш, чарнобылем не зарасьцеш.
Пялёсткамі тваімі стпану, на дзіды сэрца накалю.
Тваіх вачэй, пад колер сталі, праменьне яснае люблю.
Ніколі пройме зь дзікім ветрам не разьвіваць дзявочых кос... Імкнесься да Камуны Сьвету, каб радасьць красавала скрозь.
Варожасьць шляху не зачыніць: у перашкодах дух расьце. О, Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цьвет!'00.
“° Аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ. Ф. 14. В. 1. Адз. зах. 23. Арк. 2.
Менавіта гэты варыянт верша ёсьць ягонай першай рэдакцыяй. У такім выглядзе тэкст з пазнакаю 1925 г. захаваўся ў архіўных зборах паэта (адкуль намі й друкуецца), а таксама быў апублікаваны ў зборніку „Наля“ (Масква, 1927) — наступным пасьля „Credo". Затым гэты ж варыянт тэксту быў перадрукаваны ў першым томе выбраных твораў паэта 1965 г., куды яго ўключыў сам Дубоўка, — у цыкль „3 часоў маладосьці". У зборніку „Credo", пра які ідзецца ў гэтым разьдзеле, зьмешчаны іншы варыянт верша — скарочаны й папраўлены:
О, Беларусь, мая шыпійына, зялёны ліст, чырвоны цьвет! У ветры дзікім не загінеш, чарнобылем не зарасьцеш.
Пялёсткамі тваімі стану, на дзіды сэрца накалю.
Тваіх вачэй — пад колер сталі, — праменьне яснае люблю.
Ніколі пройме зь дзікім ветрам неразьвіваць дзявочых кос...
Цяпер рэспубліка Саветаў і радасьць пунсавее скрозь'"'.
У гэткім жа выглядзе верш быў зьмешчаны ў 1925 г. у газэце „Малады араты" (№17—18). Мэтамарфоза, якая адбылася зь вершам, красамоўная нават для сярэдзіны 1920-х гт. Якая прычына такой недарэчнай, на першы погляд, інварыянтаасьці? Папраўлены й скарочаны варыянт быў надрукаваны ў беларускіх выданьнях і, відавочна, апошняя страфа з радкамі „Варожасьць шляху не зачыніць: / у перашкодах дух расьце“ была вельмі празрыста зьвязаная з жывой тагачаснай палемікай і апазыцыйнасьцю Дубоўкі, якому праз увесь час даводзілася пераадольваць нападкі й папрокі ў недастатковай пралетарска-рэвалюцыйнай вытрыманасьці ягоных тэкстаў, у „трызьненьні" нейкай нацыянальнай Беларусьсю. Ці сам Дубоўка „пайшоў на кампраміс" і зьняў страфу, у дадатак перарабіў апошнія радкі з папярэдняй страфы і дадаў у сярэдзіне яе шматкроп’е? Думаецца, што гэта таксама недалікатнае
ўмяшаньне выдаўцоў і рэдакгараў. Здаецца, не такая ўжо вялікая розьніца была паміж „Імкнесься да Камуны Сызету" й „Цяпер рэспубліка Саветаў" — і там, і там сэмантыка вобразаў рэвалюцыйная. Аднак у першым варыянце „Камуна Сьвету" й імкненьне да яе скіраваныя ў будучыню й прачытваюцца як агульначалавечы ідэал, як адвечная мара людзей пра справядлівасьць. У другім варыянце гэты ідэал зазямляецца й падносіцца як ужо зьдзейсьнены ў рэчаіснасьці — увасоблены ў „рэспубліку Саветаў", ад чаго ўжо „радасьць пунсавее скрозь“.
Калі дапусьціць, што Дубоўка сам перарабляў верш „на злобу дня“, то ён сьведама аддзяліў свой сапраўдны тэкст ад пераробленых радкоў красамоўным шматкроп’ем, каб было зразумела, што тут штосьці ня так, што парутпаная натуральнасьць разьвіцьця лірычнага пачуцьця й вобразу, што адбылося ненатуральнае ўмяшаньне ў структуру тэксту. Відавочна, што ў такім выпадку ён хацеў даць зразумець гэта й выкарыстаў шматкроп’е, якое тут мела значэньне паўзы, маўчаньня. Паэт мог разьлічваць на тое, што сэмантыка маўчаньня будзе прачытаная сучасьнікамі й адкрыецца дапытлівым нашчадкам, для якіх і трэба было расстаўляць апазнавальныя знакі свайго пратэсту: пратэсту ў маўчаньні, пратэсту ў шматкроп’і, пратэсту ў перабольшаным падкрэсьліваньні дамінуючых у жыцьці рэаліяў, чужых і варожых для паэтавай душы й ягонага разуменьня шляху Айчыны. Зьмены ўвершы, зробленыя, магчыма, самім паэтам у 1925 г., красамоўна сьведчаць, наколькі неспрыяльная сытуацыя была тут для выказваньня свайго крэда. Але пры першай жа магчымасьці Дубоўка ўзнавіў першапачатковы тэкст і такім надрукаваў яго ў маскоўскім зборніку „Наля“, дзе цэнзура ня ўгледзела ніякай небясьпекі ў радках паэта, у адрозьненьне ад цэнзуры на бацькаўшчыне.
Пэрыпэтыі тэксту верша „О, Беларусь, мая шыпшына“, ня скончыліся ў 1920-х гг. Гэта сапраўды верш-візытоўка Ўладзімера Дубоўкі, і трэба было яго дастасаваць да сытуацыі 1950—1960-х гг. Вобраз радзімы-шыпшыны захаваўся, але напоўнены зьместам тагачаснай рэальнасьці. У новым вершы знайшлі адлюстраваньне паэтыка й стыль канца 1950-х — пачатку 1960-х гг. У першым томе выбраных твораў 1965 г. зьмешчаны адзін з варыянтаў пад назваю „О, Беларусь, лясная ружа“юг. Існуе як мінімум чатыры вэрсіі гэтага верша, зробленыя пры канцы 1950-х гг. (пад усімі архіўнымі тэкстамі дата 1958 г.). Два зь іх маюць назву паводле першага радка „О, Беларусь, лясная ружа“, а два ін-
'°2 Дубоўка У. Выбраныя творы: У 2-х тамах. Т. 1... С. 251—252.
шыя — „О, Беларусь, мая айчына“. Існуюць таксама розначытаньні строфаў. Можна было б не акцэнтаваць на гэтым асаблівай увагі, калі б ня некалькі істотных рэчаў, зьвязаных з разуменьнем творчай індывідуальнасьці самога паэта й той эвалюцыі, якая зь ім адбывалася й усё яшчэ застаецца у нечым загадкай.
Зьвяртае на сябе ўвагу той факт, што паэт нібыта ўвесь час жыў у палоне вобразаў згаданага верша, і тэкст нібы вабіў яго да сябе зноў і зноў. Відавочна, гэта быў вельмі важны для Дубоўкі твор. Сам паэт згадваў пра „выпадковьГ зьбег акалічнасьцяў, што прывёў да перагляду верша. Але ж перапрацоўка адбылася радыкальная! I што тут важна: Дубоўка запісаў гісторыю стварэньня гэтага новага верша падрабязна — як павучальнае апавяданьне пра шляхі нараджэньня „каньюнктурнага" твору. Высоўваем тут меркаваньне, што запісаў гэта невыпадкова: меў на мэце даць „ключ“ да праўды — да разуменьня таго, як у савецкай рэчаіснасьці адбывалася дэфармацыя творцы. Такім чынам, архіўны нарыс Дубоўкі „Пра зьяўленьне аднаго верша“ ёсьць красамоўным фактам літаратурнага жыцьця канца 1950-х гт. і адначасна паэтавым пратэстам супраць пануючых тады літаратурных нормаў і густаў.
Зьвернемся да тэксту гэтага ўнікальнага дакумэнта:
ніколі не задумваўся над такім пытаньнем: як часам выпадковая зьява дае пачатак новаму твору, дапамагае яму зьявіцца на сьвет, і як часам якая-небудзь нечаканасьць зьнішчае ў тваёй памяці й тваім. уяўленьні ўжо зусім гатовы, высьпелены тваім сэрцам твор, калі заставалася толькі ўзяць у рукі пяро й запісаць яго на паперу. Прышйла гэтая нечаканасьць, перабіла твае думкі, настроі, іякты ні старайся прыгадаць тое, што было ўжо сфармавана ў нейкую цэльнасьць — няма яе й ніколі ня будзе.
У зьвязку з рэдагаваньнем, падрыхтоўкай да друку кнігі выбраных твораў мне давялося пазнаёміцца з выдатнымі знаўцамі нашае кнігі і літаратуры: 3. П. Матусавым, М. I. Татурам, I. Д. Казекам, A. Е. Кучарам. У працэсе гэтай падрыхтоўкі й зьвязаныхзь ёй таварыскіх гутарак з гэтымі таварышамі, а такжа й з другімі, пра якіх скажу крыху пачакаўшы, зьявіўся ў мяне зусім новы твор. Для мяне гісторыя напісаньня яго зьяўляецца настолькі незвычайнай у маёй творчай практыцы, што я падумаў запісаць пра гэта на паперу^03.
Спынімся тут, каб зрабіць заўвагу. Дубоўка акцэнтуе нашую ўвагу на незвычайнасьці справы зь пераробкай верша, што нават заахвоціла
‘°3 Аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ. Ф. 14. В. 1. Адз. зах. 322. Арк. 1.
яго запісаць гэты сюжэт са свайго творчага жыцьця. Для чаго ён гэта зрабіў? Вонкава стыль нібыта нэўтральны, інфармацыйны, чаго й вымагала задума. Аднак за гэтай нэўтральнасьцю іскрыць ледзь бачная, добра схаваная іронія паэта, якую ў жыцьці можна было заўважыць хутчэй не на вуснах, а ў вачах (тым, хто ня бачыў Дубоўку ў жыцьці, пра гэта скажуць фатаздымкі). Абраўшы тон нэўтральнага апавядальніка, аўтар працягвае далей пасьлядоўна выкладаць факты:
.Л пачалося так. Рукапісмаёй кнігі быў у тав. 3. П. Матусава, як у самага адказнага за выданьне ўсяго што б там ні было, у самым канцы 1958 г. Як звычайна, у канцы году ўва ўсіх адказных і нават неадказных працаўнікоў — вельмі многа работы: заканчэньне аднаго і падрыхтоўка да другога году. Тут і каштарысы, тут і пляны, тут і справаздачы...
Пры выпадковым спатканьні з В. 3. (так ініцыялы названыя ў тэксьце. — I. Б.) Матусавым, каб прысьпешыць рух рукапісу, што мяне цікавіла асабіста як аўтара, я падаў думку даць мне гэты рукапіс на дадатковае маё рэдагаваньне, паколькі да гэтага рукапісу былі зроблены ўжо заўвагі таварыскага парадку I. Д. Казекам.
3.	П. Матусаў так і зрабіў. Узяўшы гэты рукапіс дадому, я зьвярнуў увагу на тое, што да верша „О, Беларусь, мая йіыпійына“, напісаным мною ў 1925 г., зроблена зусім трапная заўвага наконт таго, што слова „пройма“ зьяўляецца малапашыраным і што, для паляпшэньня гучаньня ўсяго верша, варта было б падумаць наконт падшуканьня нейкага іншага слова намест гэтага.Дарэчы, увесь твор гучыць так — (далей Дубоўка цытуе той варыянт верша, які ёсьць першаасноўным і складаецца з чатырох слуп коў. — I. Б.). Узяўшы слова „пройма“ — я пачаў думаць, чым яго лепш замяніць. Якія словы мне не прыходзілі на памяць, яны пачалі цягнуць за сабой у радок новыя. A паколькі так, перабудоўвалася ўся страфа. А паколькі перабудоўвалася адна страфа, яна прымушала мяне пераглядаць і суседнія строфы, каб даць пэўную цэльнасьць. Адным словам, зусім натуральна паўстала пытаньне наконт перагляду ўсяго твору. Мінула 33 гады, калі ён быў напісаны й надрукаваны. Мінула цэлая вялікая эпоха. Беларусь з лапатнай і сярмяжнай, якой яна была тады, вырасла ў індустрыяльную. Наяе прасторах зьявіліся волаты-заводы: аўтазавод, трактарны завод і многа, многа іншых, ня менш вялікіх і важных.
Мне й падумалася, што на фонеўсяго сучаснага жыцьця, на фоне гэтых заводаў, на фоне панарамы йяшчэ болый чараўнічай пэрспэктывы — мой гэты верш, няхай сабе й у кнізе выбраных твораў, зьяў-
ляўся б нечым падобным да той пастушковай дудкі-жалейкі, на якой ія іграў у сваім малецьці. Патрабуецца нешта іншае, нешта больш суцэльнае, што ў якой-небудзь меры было б у гармоніі зь Беларусьсю сёньняшняй.
Мяне ўсё ж вабіў яшчэ вобраз той Беларусі, якой яна ўяўлялася мне ў 1925 г. пасьля разрухі й руін грамадзянскай вайны — вобраз прыгожай, цудоўнай кветкі нашыхлясоў — ійыпшыны...“'О1>.
Перапынімея тут ізноў. Апошняя заўвага паэта вельмі істотная, яна нібы зводзіць да нуля ўсе папярэднія патасныя развагі пра новую актуальнасьць верша. Эпапэя ж зь пераробкай разгортвалася далей сваім шляхам. Заўвага, кінутая нібы незнарок, так і заставалася маленькім, але значным штрыхом. А перабудова ішла поўным ходам: зьмяняць дык зьмяняць! Ня толькі малаўжывальная „пройма" знойдзе сваю замену. Але чаму б не замяніць і саму „шыпшыну" — вобраз-ключ? Вы жадалі гульні ў сынонімы — вось вам, калі ласка! А вершаваным майстэрствам Дубоўка, бясспрэчна, могуразіць. I ўзьнікла „лясная ружа“. А што — якая розьніца, як назваць адну й тую ж кветку? Якая розьніца глухому — нота „до“ гучыць ці „до-дыез“? Няхай сабе будзе „Беларусь — лясная ружа“, гэта ўсё роўна тая ж самая краіна. Але Дубоўка гэтай зьменаю падкрэсьліў, што не — ужо ня тая! Гэта Беларусь канца 1950-х гг., якая не праектуецца на 1920-я. Зрэшты, паэтавай мэтай менавіта й было: адбіць новую Беларусь у яе новых рэаліях. Самі ж рэаліі — дзяжурныя, казённыя, нагадвалі стыль напышлівых рэчытатываў, якія былі распаўсюджаныя на тагачасных піянэрскіх імпрэзах. Дубоўка добра адчуваў няшчырасьць гэтага кічавага стылю, ён стараўся пазьбегнуць яго нават у сваёй пераробцы, пакінуўшы шмат вобразных напамінаў пра першы варыянт верша („варожасьць“, „перашкодьГ, „пялёсгкі" — праўда, ужо бязь дзідаў і інш.). Але зрэшты паслухаем самога Дубоўку: