Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
I ўсё ж Дубоўка згледзеў таксама свой Аюдаг праз „імжу і склізоту“. Вэктар ягоных ідэйна-эстэтычных разваг, пазначаны ў першым цыклі, раствораны ў „летуценьнях" другога, вельмі выразна праяўляецца ў трэцім, які паэт назваў „Адраджэнцам".
50 Дубоўка У. Строма... С. 20.
Першы верш цыклю „Спагадае хто?“ быў прысьвечаны Габрыэлю Г. — Гаўрыле Гарэцкаму, — што яскрава паказвала на кола бліжэйшых тагачасных сяброў паэта й высьвятляла тыя ідэі й справы, у цэнтры якіх ён знаходзіўся. 1921—1922 гг. у Маскве — надзвычай інтэнсіўныя, плённыя для разьвіцьця грамадзкіх справаў і навуковых заняткаў. Гаўрыла Гарэцкі, малодшы брат Максіма Гарэцкага, быў тады студэнтам Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі (ПСГА), актыўна ўдзельнічаўу студэнцкім руху. Таленавіты эканаміст-аграрнік, ён быў і самаадданым патрыётам сваёй Бацькаўшчыны, што марыўу будучыні пакласьці свае веды й энтузіязм для яе эканамічнага адраджэньня. Гаўрыла Гарэцкі быў адзін з ініцыятараў стварэньня Беларускай культурнанавуковай асацыяцыі студэнтаў ПСГА5', выступаўз прамовамі й артыкуламі на старонках нефармальных выданьняў, прапаведаваў ідэю стварэньня новай маладой беларускай інтэлігенцыі, якая зьдзейсьніць свой гістарычны абавязак адраджэньня роднай краіны. Ідэал і мэта руху маладой інтэлігенцыі, што мела вырасьці з тагачаснага студэнцтва, на думку Гаўрылы Гарэцкага, — Беларускі Інтпэгральны Рэнэсанс, што мела на ўвазе непарыўнасьць культурна-асьветніцкага й гаспадарча-эканамічнага адраджэньня. Першае — немагчымае без другога, слушна й дальнабачна лічыў малады навуковец. Адраджэнскія ідэі Гаўрылы Гарэцкага, зь якім Уладзімер Дубоўка быў добра знаёмы, бо ўдзельнічаў у тых самых імпрэзах і акцыях нацыянальнага студэнцкага згуртаваньня ў Маскве, знайшлі адлюстраваньне ў згаданым вышэй вершы паэта:
Ты, хто сын працоўнай вёскі, Ты, Рагнедзіна дачка, — Бач: зь бель-беленькай бярозкі Разьлілася сьлёзрака.
Спагадае хто бяздольнай?
Запылае ў кім вагонь?
Хто рукою цнотнай, здольнай Закілзае жыцьцё-гонь? — Маладое пакаленьне, Прачынайся, час прыйшоў. Залатое Адраджэньне Кліча ўсіх пад родны схоў.,.52.
51 Гарэцкі Р. Ахвярую сваім С. 81—108.
52 Дубоўка У. Строма... С. 23.
Вялікая ідэя нацыянальнага адраджэньня „бяздольнай" Беларусі на пачатку 1920-х гг., як бачым, набывала новае дыханьне. Сапраўды, нарадзілася пакаленьне, гатовае самааддана й самаахвярна працаваць дзеля вольнай квітнеючай бацькаўшчыны. Мары й імпэт іх выразіў Дубоўка ў вершы. Гэтыя маладыя людзі, бясспрэчна, зьдзейсьнілі б новы Беларускі Інтэгральны Рэнэсанс, каб бальшавізм не пачаў свой шалёны наступ на прадстаўнікоў вальнадумнай інтэлігенцыі. У1922 г., як ведама, была праведзена шырокамаштабная ленінская акцыя супраць прадстаўнікоў інтэлігенцыі, якіх правадыр пралетарскай рэвалюцыіўлісьце да МаксімаГоркага назваў„лёкаямі капіталу,што палічылі сябе за мозг нацыі“. Зьдзекуючыся на вяршыні сваёй улады зь цьвету навуковай і грамадзка-эстэтычнай думкі, Ленін ужыў абразьлівае слова, каб прынізіць і зьняважыць інтэлігенцыю, лепшых прадстаўнікоў якой у тым самым годзе, паводле распараджэньняў Дзяржынскага, выслалі з Расеі. Гэтая рэпрэсіўная хваля закранула тады ж і беларускі студэнцкі рух у Маскве, многія арганізацыі былі зачыненыя, дзейнасьць іншых падвяргалася прыдзірлівай крытыцы (асабліва не падабаўся органам нацыянальны характар студэнцкага руху, тады калі ўсё павінна было пралетарызавацца), актыўныя дзеячы, лідэры падвяргаліся допытам і арыштам. Так быў арыштаваны й Гаўрыла Гарэцкі, што спавадавала трагічную гібель ягонай сястры Ганулі.
Сьмерць Ганны Гарэцкай страшэннаўразілаўсю беларускую нацыянальна-сьведамую моладзь, ня кажучы пра тое, якім горам яна сталася для сям’і, для родных братоў. Уладзімер Дубоўка прысьвяціў ёй свой першы зборнік „Строма", гэта ж стала й знакам-арыенцірам ягонай далейшай творчасьці: за Беларусь былі ўжо прынесеныя першыя й такія блізкія ахвяры, значыць, шлях гэты будзе цярністы й пакутны, але толькі па гэтым шляху варта ісьці — бо ён ёсьць Ісьціна, Сьвятло й Праўда. I яны пойдуць: і Дубоўка, і Максім Гарэцкі, і Гаўрыла, і сотні іншых іх сяброў і знаёмых, літаратараў і навукоўцаў, адданых нацыянальнай справе дзяржаўных дзеячаў. Некалькі гадоў разьвіцьця нацыянальнай справы, пашырэньня плянавай і стыхійнай беларусізацыі ў часы НЭПудалі свой плён: сфармавалі душы, якія прагнулі стваральнай працы на дабро Айчыны. Беларускія студэнты ў Маскве чымсьці вельмі нагадвалі колішніх віленскіх філяматаў на чале з Адамам Міцкевічам. Яны сапраўды пачуваліся філяматамі, прагнучы аддаць свае веды й сілы на служэньне занядбанай і змучанай ліхалецьцем Радзіме. Айчына чакала іх рукі й душы, адданыя ёй, што будуць яе адбудоўваць і аднаўляць. Згаданы верш Дубоўкі па-свойму працягваў менавіта тра-
дыцыі філямацкіх вершаў, што пісаў Міцкевіч і ў якіх ён фармуляваў крэда тагачасных маладых людзей. Пэўна ж, сытуацыя тады была чымсьці блізкая да сытуацыі беларускіх студэнтаў 1920-х гг. Невыпадкова ў вершы Дубоўкі, якому мы надалі столькі ўвагі, адчуваюцца рытмы й тоны філямацкага верша Адама Міцкевіча „Гэй, радасьцю вочы бліснуць...", болып ведамага ў беларускіх перакладах і літаратуразнаўстве пад назваю „Песьня“ ці „Песьня Адама“. Васьміскладовая структура радка, досыць сьціслая для Міцкевіча, надае бадзёрасьць рытму, энтузіязм выказаным ідэям і памкненьням: там фармулюецца крэда новага студэнцкага брацтва, што ўважае сябе пакліканым на важную ўзьнёслую службу дзеля дабра Айчыны:
Пра сваю прысягу помні
Кожны дзень і штохвілінна. Свецяць хай усім, як промні, Шчырасьць, веды і айчына53.
Бацькаўшчына, навука й дабрачыннасьць, такім чынам, абвешчаныя галоўнымі прынцыпамі новага згуртаваньня поўных энтузіязму маладых людзей, якія бралі на сябе такія адказныя й вялікія абавязкі. Гэта быў, з аднаго боку, шлях асабістага самаўдасканаленьня, а зь іншага, шлях самаахвярнага патрыятызму, зьдзяйсьненьня подзьвігу ў імя айчыны й велічнай ідэі яе адраджэньня. Будзем зважаць на тое, што філяматы былі першым пакаленьнем, народжаным у няволі ўжо па апошнім падзеле Рэчы Паспалітай. Менавіта яны — моладзь, адукаваная й выхаваная на традыцыях сармацкага патрыятызму, — адчувалі сябе пакліканымі выправіць гістарычную сытуацыю, вярнуць Айчыне волю й незалежнасьць, а значыць моц і дабрабыт. Іх учынкі й ідэі былі блізкія ды зразумелыя беларускім студэнтам у Маскве 1920-х гг., якія таксама чуліся пакліканымі на адраджэнскую справу ўжо на новым гістарычным этапе. Да таго ж яны ўважалі справу філяматаў за духоўную й гістарычную спадчыну. Таму традыцыі філямацкага руху, можна сказаць, ажываюць, абнаўляюцца маскоўскімі студэнтамі-беларусамі 1920-х гг., і перадусім такімі, як Уладзімер Дубоўка, Гаўрыла Гарэцкі. Ня дзіўна, што так падобна да міцкевічаўскага філямацкага гімна гучыць Дубоўкаў верш „Спагадае хто?“, дзе выказаны такі ж імпэт служэньня Айчыне, такое ж гарачае жаданьне й насьпеласьць рухаць далей справу яе адраджэньня:
53 Ажэшка Э. Зімовым вечарам. Міцкевіч А. Свіцязянка. Мн., 1996. С. 307.
Годзе хмарамі бадзяцца: Бездарожжа ломіць скронь!
Мусіць дбаць аб шэрай хатцы — Розум, сэрца і — далонь!
Завіхрыцца дух віром, Хай імпэт наш чараўнічы Бомкне гора перуном!
Маладое пакаленьне, Прачынайся, час прыйшоў. Залатое Адраджэньне Кліча ўсіх пад родны схоў^.
Можна бязь цяжкасьці заўважыць, як красамоўна перагукаюцца — і інтанацыйна, стылёва, і паводле фармуляваньня духоўных задачаў — радкі Дубоўкі: „Мусіць дбаць аб йіэрай хатцы — / Розум, сэрца і далонь“ — з радкамі Міцкевіча: „Сьвецяць хай усім, як промні, / Шчырасьць, веды і айчына “ (тут і вышэй цытуецца пераклад А. Русецкага. — I. Б.). Такім чынам, кола велічньіх і высакародных задачаў было акрэсьленае: Гаўрыла Гарэцкі ў тэорыі й на практыцы распрацоўваў шлях Беларускага Інтэгральнага Адраджэньня ў злучанасьці ягонай эканамічнай і культурнай галінаў, што мела скласьці ўрэшце падставу й для адраджэньня дзяржаўна-палітычнага. Уладзімер Дубоўка акрыліў гэтую ідэю бліскучым вершам, прысьвяціўшы яго гэтаму неардынарнаму маладому аграному-эканамісту, брату славутага пісьменьніка-адраджэнца. Дубоўка ў сваім вершы назваў гэты будучы іплях, акрэсьлены Гарэцкім, „Залатым Адраджэньнем“, якое кліча „маладое пакаленьне“ інтэлігенцыі на пачэсную справу вяртаньня Бацькаўшчыне яе годнага й слаўнага некалі імя. Так, гэта яны, менавіта яны, мусілі „спагадаць бяздольнай“, і яны разумелі гэта як сваё пакліканьне. Верш „Спагадае хто?“ быў да непазнавальнасьці перароблены паэтам у 1960-х гг.
У названым цыклі яшчэ два вершы мелі прысьвячэньні адданым справе адраджэньня бацькаўшчыны людзям. Адзін зь іх — Міхасю Л ойку, імя якога цяпер мала згадваецца. Гэта быў досыць дзейсны ў свой час на хвалі беларусізацыі чалавек — прадстаўнік Наркамасьветы Беларусі. 14 лістапада 1921 г. ён быў сярод іншых паважаных дзяржаўных і культурных дзеячаў Беларусі на ўрачыстым сходзе ўжо згаданай намі
54 ДубоўкаУ. Строма... С. 23.
Беларускай культурна-навуковай асацыяцыі студэнтаў. Сход прысьвячаўся першаму году працы асацыяцыі й уважаўся за значную падзею, што акрыліла моладзь дзеля далейшай чыннай адраджэнскай працы, узьняла нацыянальна-патрыятычны стваральны дух досыць шматлікага беларускага студэнцтва ў Маскве55. Верагодна, Уладзімер Дубоўка таксама прысутнічаў на гэтым сходзе, боўвершы, прысьвечаным Міхасю Лойку, адбіўся дух і энтузіязм гэтага форуму (невыпадкова ж паэт згадвае „грамаду агністую11)Апрача таго, распачынаецца верш з апісаньня позьняга восеньскага краявіду, што таксама настройвае на сувязь гэтых падзеяў:
. Прыпыніла свой голас жалейка:
Мусіць, сьлёз ужо болі няма.
Адгулялі на скрынцы батлейкі, Адцьвіцеў кармазінавы мак.
Журавыпаляцелідалёка — Зь імі жальба, бядота мая. I шукае навокала вока: Дзе прыпынак і дзе мой маяк? —
Там, дзе нізка схіліліся хаты, Ля ракі, дзе гамоніць аір!
Там, дзе ў пуійчы па хвоях кудлатых Мігацяць Беларусі страі!56.
Зьвяртае на сябе ўваіу менавіта дакладна вызначаная арыентацыя: маяк і прыпынак ўсіх думак і памкненьняў — Беларусь, якая чакае на стваральны энтузіязм захопленых яе адраджэньнем людзей. Восень, паэтычна апетая на пачатку, прыносіць плён новых адчуваньняў: зьнікае мэлянхалічная туга й прыходзіць ясная акрэсьленасьць мэтаў, разуменьне неабходнасьці шчыра й аддана ўзяцца за працу. Гэтая новая „філямацкая" хваля вызначыла дакладна свой шлях і намер ісьці па ім да канца: да ахвяры або да перамогі — „на шчыце ці з шчытом“: