Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
У словах „будуем, бяздомныя, хату сваю і будзема ў ёй мы панамі“, магчыма, утрымліваецца намёк на таварыства „Беларуская Хата“, што прыйшло на зьмену „Бацькаўшчыне". У „Гістарычнай даведцы пра беларускія таварыствы „Бацькаўшчына" й „Беларуская хата“ ЦДА МУС ЛССР ад 6 красавіка i960 г. гаворыцца: „...У1924 г. усе кіраўнікі „Бацькаўшчыны" ў Латгаліі былі арыштаваны паводле ўказаньня Палітупраўленьня буржуазнайЛатвіі. іусьнежня 1924 г.рашэньнем Рыскага акруговага суду было зарэгістравана таварыства „Беларуская хата“. Згодна з прынятпым у 1925 г. статутам, мэтай таварыства было аб’яднаньне беларускай нацыянальнай меншасьці, што жыла ўЛатвіі, далучэньне яе да латыскай культуры й, разам з тым, адраджэньне беларускай нацыянальнай кулыпуры. Дзеля гэтыхмэтаў быў створаны шэраг гурткоў, школ, бібліятэк...“
Павага да нацыянальнай беларускай сымболікі, бел-чырвона-белага сьцяга адлюстраваная ў вершы „Дай руку, браце!“.
Штандар наш, бел-чырвона-белы, —
Глядзі! — узьвіўся ў лазур!
Дай руку, брат! Сьмялее будзе
Нам бараніць яго ад бур!
Глядзі, — сьмяецца чужаземец Зь сьвятыні прадзедаў тваіх! Дай руку, брат! Сьмялее будзе Айчыну вырваць з кіпцяў іх!..
24.11.25.
Дзьвінск
I нарэшце юнацка-гарачлівае „Заўсёды гатова":
За гонар Айчыны, за роднае слова,
За лепшую долю братом
Яўмерці з адвагай заўседы гатова, Ўзмаганьні зь няпраўдай і злом!
Травень 1926 г.
Дзьвінск
Памерці? Безумоўна ж гэта мэтафара. Валянціна Казлоўская хацела дзеля гэтага жыць. Але прыйшоў час, калі лёс запатрабаваў ад яе не паэтычных перабольшваньняў, а гібелі ўсур’ёз.
Літаратурная й публіцыстычная дзейнасьць Канстанціна Езавітава й ягоных вучняў, у тым ліку й Валянціны Казлоўскай, не засталася па-за ўвагай у савецкай Беларусі і ў СССР. У 1929 г. у першым томе
Зрабі дубіну ты зь бярозы, Гвалтоўнікаў забей і выкінь іх цяла псам!
12 лютага 1925 г.
Рыская турма
У паэзіі Валянціны Казлоўскай няма заклікаў да гвалту. У вершы „Разьведчыку" яна піша:
За шчасьце згвалчанай Айчызны, Свой посах сьціснуўшы ў далонь, У думках і у сэрцу чысты Гатовым будзь пайсьці ў агонь!
I хай грымяць наўкол пракляцьця, Маланка зьзяе, гром грыміць, — 3 пагардай, сьмела стой, мой браце, Як ў бурумоцны дуб стаіць.
Ліпень 1925 г.
Вёска Луні
У вершы „Ці варта?“ дзевятнаццацігадовая Валянціна Казлоўская, як і настаўнік Езавітаў, кліча„ня ныць і ня плакаць". Але калі Езавітаў заве „вастрыць сякеру і нож“, браць бярозавую дубіну й забіваць ворагаў, то Казлоўская жадае дамагчыся таго ж сваёй працай:
Ці варта стагнаць, калі сонца ў высі Так вясела блішчыць і сьмяецца?!
Ці варта стагнаць, калі песьня з грудзі 3 адвагай на волю ірвецца?!
Ці варта, каб сьлезы цяклі ў нас з вачей?
Хай кроў, калі трэба, ліецца!
3 адвагаю долю айчыны сваёй Каваць трэба, покуль куецца! Ці варта прад горам хіліць галаву? Хай гора хіліцца прад налй! Збудуем, бяздомныя, хату сваю I будзема ў ёй мы панамі!
Дык гэй жа, хутчэй! Умазалістых руках Хай блісьне сякера імолат' I рэха ад працы хай з родных палей Прэч згоніць і гора і голад!
1 траўня 1926 г.
Дзьвінск
Блізіцца дзень помсты!..Дай нам, Божа, сілы! Мы для Сьветлай Помсты здаўна куём меч. Помажы, Пярун, нам, Бог наш Грозны, Мілы, Цяць галовы гадам ад чванлівых плеч!
14 лютага 1925 г. Рыская турма
Абразы (,,бажніцы“) Езавітаў замяняе на мапу Беларусі:
У куце больш ня маю бажніц, — Mana там. А на ёй — Беларусь. Ёй аднэй я цяперка малюсь, Перад ёй штодня падаю ніц. Перад вачыма маіма абшар Скатованай, згвалчонай Зямлі... Незасохшыялужы крыві... Панаваньня чужынцаў цяжар... 3 паўначы на паўдзень, як злы гад, Працягнулась падзелу мяжа... Дрот калючы...Слупы дзяляжа... Штыхі... Уціск... Чужацкі салдат... Слёзы й кроў. Мальбы й стогн! Катаваньне! Турма. Кайданы! Зьнішчыць нас захацелі паны! Горы трупаў насыпаў патрон! Ды — дарма! —
Ужо ніхто не заб’е беларускай душы! У цяжкіх муках яна акавалась бранёй! He зрачомся мы Сьветлае Волі сваей, — На сьвет вольны мы выйдзем з глушы!
Сьнежань 1925 г.
Рыга
У вершы „Ня ный! Ня плач! (Братам Заходняй Беларусі)" Езавітаў заклікае:
Ня ный! Ня плач!
Ня дзіва Сьвету сьлёзы: Іх цэлы акіян праліў ён сам! Тапор і нож вайстры,
Што шчасьліва ці цяжка хвалюе — Дамагалісь злавіць, Дамагалісь адбіць, 1 злажыць у радкі, Якмаляр на халсьціну малюе. Ці ўдалось гэта нам, Цімы варты чаго —
Мы на суд пасылаем старэйійым.
Што жтак „гарэла на сэрцы“ й „крычэлаўдумках", прынамсі, двух удзельнікаў зборніка — Канстанціна Езавітава й Валянціны Казлоўскай? Разгледзем гэта на некаторых прыкладах.
У „Маршы Адраджэнца" (на музыку „Варшавянкі") Езавітаў гаруе пра тое, што на „пяць частак народ наш разьдзёрты, разарвана зямля на кавалкі", заклікае не чакаць дапамогі: „зьніклі сябры, вакол нас толькі ворагі", а змагацца — „Зубы сьціскай!Хай у крыві будуць ногі! Падай! Уставай! Зьнясілеў — паўзі!".
У „Малітве Перуну", напісанай, як і папярэдні верш, у лютым 1925 г. у Рыскай турме, Езавітаў адмаўляецца ад Хрыста, бо хрысьціянства не дазваляе помсьціць ворагам:
Пярун, наш Бацька! Ясны Божа грому, Даруй нам! ЖрацыХрыста нас ашукалі — Мы бязьвінны! Мы табе малілісь, Залатому — Нас мячамі касьцілі і ў вадзе купалі!
Каб мы не чапалі белых сьцен Цар Граду, I каб коні нашы не тапталі вуліц Рыму, Каб у гневе правым не скрашылімы Варага-гада — Нас зачараеалі зьяньнялі прастолаў, ў золаце дзьвярыма!
Волю ў нас скавалі, розум атруцілі!..
Сьвятой помсты ўцеху нам забаранілі! Як краты сьлеплі, мячы апусьцілі, Для ўладык-чужынцаў мы рабом былі!
Але ў душах нашых, у сьвятых глыбінах, Дзе таемна мроіць Прадчуцьцеў Парог, Мы пабудавалі Твой Алтар ў нізінах, — Там ты жыў у пашане, як наш Стары Бог!
на 50 адсоткаў), што негатыўным чынам адбілася як на агульным, гэтак і на фінансавым стане гімназіі, Міністэрства адукацыі 1 жніўня 1925 г. зачыняе Лудзенскую беларускую гімназію й аб’ядноўвае яе зь Дзьвінскай беларускай гімназіяй, куды значная група навучэнцаў у колькасьці 34 чалавек перавялася для працягу сваёй адукацыі". Сярод іх была й Валянціна Казлоўская.
Пра сваё духоўнае нараджэньне ў Лудзенскай гімназіі Валянціна піша ў вершы „Маёй клясе“, зьмешчаным у зборніку „Першы крок“:
У тваіх сьцянох я ўзгадавала Ў сваіх грудзёх і моц, і гарт, У тваіх сьцянохя перш пазнала, Чаго мой дух на сьвеце варт. I тутака я ўперш пачула У сэрцы покліч: „Упярод!“— „Ідзі туды, дзе зло пануе“, „Туды, дзе бедны твой народ!“. Мне не забыць цябе, кляс любы, Дакуль я буду толькі жыць, Бо тут ў цябе я перш пазнала, Як край свой родны мне любіць!
Лістапад 1925 г.
У Дзьвінскай гімназіі Валянціна Казлоўская правучылася адзін год, скончыла яе ў 1926 г. У тым самым годзе паступіла на настаўніцкія курсы, арганізаваныя Езавітавым. Апроч выкладаньня на курсах, Езавітаў актыўна займаўся публіцыстыкай — пісаў пра школьную адукацыю, выдаваў газэту „Голас Беларуса", дзе была літаратурная старонка, выдаў зборнік беларускіх паэтаў „Першы крок“.
VI
У зборніку „Першы крок“ бралі ўдзел 19 аўтараў. Езавітавым, у тым ліку пад псэўданімам „Кастусёнак", напісана дваццаць вершаў, В. Казлоўскай — дзевяць. Астатнія аўтары надрукавалі па два-тры вершы. Выразнае палітычнае гучаньне маюць толькі вершы Езавітава й Казлоўскай, іншыя — збольшага лірычныя. Зборнік пачынаецца праграмным вершам бяз подпісу:
Што у сэрцы гарыць, Што у думках крычыць,
сковую вучэльню й па яе сканчэньні накіраваўся на фронт. У 1917 г. пасьля Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыяў паручнік Езавітаў актыўна ўдзельнічаў у фармаваньні атрадаў для барацьбы з савецкай уладай. Ён падтрымаў ідэю стварэньня незалежнай беларускай дзяржавы. Пасьля абвяшчэньня БНР Езавітаў заняў ва ўрадзе пасаду міністра вайсковых справаў, атрымаў чын палкоўніка. Пасьля эвакуацыі Рады БНР ён быў накіраваны з ваенна-дыпляматычнай місіяй у Эстонію й Латвію. А ў 1920 г. атрымаўчын генэрал-маёра. Пазьней Езавітаў прыняўлатвійскае грамадзянства ды стаўзаймацца кулыурна-асьветніцкай працай, публіцыстыкай і настаўніцтвам. Разам зь іншымі беларускімі інтэлігентамі ў Латвіі ён стварыў таварыства „Бацькаўшчына", палітычная мэта якога была аб’яднаньне беларускіх земляў у межах адноўленай Беларускай Народнай Рэспублікі. У зьвязку зь дзейнасьцю таварыства, Езавітаў актыўна займаўся стварэньнем беларускіх школ і настаўніцкіх курсаў. Гэтую сваю актыўнасьць ён пачаў ператварэньнем расейскай школы ў Л юцыне (Лудзе), дзе быў дырэктарам, у беларускую гімназію. Пазьней Езавітаў пераехаў у Рыгу.
Захаваўся фатаздымак, што перадала мне цётка Марыся, дзе сярод вучняў Люцынскай беларускай гімназіі знаходзіцца Валя Казлоўская. Сорак пяць гадоў пасьля цётка распавядала пра пераход Валянціны ў гэтую школу й з горкай іроніяй зазначыла: „I там мая Валя стала беларускай...“
Так, нядаўняя расейка-пецярбуржанка ператварылася ў беларуску й нават болей — у беларускую нацыяналістку.
Ёй было пятнаццаць гадоў. Ад дванаццаці яна была бяз бацькі й, фактычна, бяз маці. У школе побач былі сябры-вучні — мясцовыя хлопцы й дзяўчаты. Прыклад Канстанціна Езавітава рабіў зь іх беларусаў, і Валянціне хацелася быць адной зь іх. Мажліва, таму яна ўжо тады пазначыла за месца свайго нараджэньня ня Рыгу, а вёску Луні Люцынскага павету, выкрасьліўшы пецярбурскі пэрыяд са свайго жыцьця, а бацькоў ператварыўшы на мясцовых хутаранаў.
Вікторыя Шпак у артыкуле „Беларуская дыяспара ў Латвіі“ піша: „Лудзенская беларуская гімназія была адчынена 01.09.1922 г. як прыватная гімназія беларускага культурна-асьветнага таварыства „Бацькаўшчына" пры 59 навучэнцах і субсыдыі ад Беларускага аддзелу Міністэрапва адукацыіўчатыры тысячылатаў. Сажніўня 1923 г. беларуская гімназія ператвараецца ў дзяржаўную з поўным утрыманьнем з боку Міністэрства адукацыі. Усувязі са... зьмяншэньнем колькасьці беларускага насельніцтва паводле перапісу 19252. (амаль
Магчыма, гэта было ў раёне Шкаўне, Лудзенскага ўезду Віцебскай губэрні. Хутка паміж Герасімам Іванавічам і ягонай сям’ёй пралеглі франты, а потым і дзяржаўныя межы, і яны зіубілі сувязь паміж сабой. Сястру, да якой прыехала Юлія Станіславаўна, аднойчы павялі з сабой „чырвоныя салдатьГ (як іх назвала цётка Маруся). Больш яе ніхто ня бачыў. Пры ўдакладненьні мяжы паміж Латвіяй і СССР ейная зямля засталася на савецкім баку, а Юлія Станіславаўна з дачкамі — у Латвіі. Ад усіх гэтых падзеяў маю бабулю разьбіў паралюш, і яна да самай сьмерці ў 1945 г. была прыкаваная да ложка. Галавой сям’і засталася старэйшая дачка Марыя. Яна працавала настаўніцай у розных школах: у Лунях, Зілупе, Лудзе, Пілдзе, Разекіне.