Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
чаньнях, у якіх сваімі суўдзельнікамі назвала Вайноўскага Аляксандра йДоўгагаЯна. Учасе дадатковай праверкі высьвепіленая неадпаведнасьць абвінавачваньня Казлоўскай. Езавітаў за прыналежнасьць да агентуры латвійскай выведкі да адказнасьці не прыцягваўся. Па ягонай справе Казлоўская не праходзіць. У адпаведных архівах зьвестак пра прыналежнасьць Казлоўскай, Вайноўскага йДоўгага да агентуры замежных выведак ня знойдзена, Вайноўскі йДоўгі асуджанымі не пазначаныя. Згодна з пратэстам аб спыненьні справы паводле п. 5 арт. 4 КПК БССР, вайсковы трыбунал акругі вызначыў: Пастанову камісіі НКВД СССР і пракурора СССР ад 11 сакавіка 1938 г. у дачыненьні Казлоўскай-Шапіра Валянціны Герасімаўны адмяніць і справу аб ёй спыніць у сувязі з адсутнасьцю складу злачынства".
Што сталася з Вайноўскім і Доўгім? Пра кожнага зь іх у рэабілітацыйнай частцы справы ёсьць архіўныя даведкі, але яны датычаць даваеннага часу. Відавочна, капітан Глазкоў або не знайшоўіх, або задаволіўся зьвесткамі пра тое, што яны не лічыліся агентамі замежных выведак і паводле справы Казлоўскай не прыцягваліся да адказнасьці.
Пра Езавітава зьвестак даволі шмат, але гэта ўжо ня мае дачыненьня да лёсу Валянціны Казлоўскай. Адзначу толькі, што ў красавіку 1945 г. ён, генэрал Беларускай Краёвай Абароны, быў арыштаваны савецкай контравыведкай СМЕРШ у горадзе Заган пад Бэрлінам. Выпадкова ад 29 сакавіка да 17 красавіка 1945 г. у тым самым горадзе Заган стаяў палявы шпіталь №50713-й арміі, начальнікам якога быў падпалкоўнік Майсей Шапіра.
Калі верыць мэдычнай даведцы, Езавітаў памёр у шпіталі менскай гарадзкой турмы 23 траўня 1946 г. Беларусь не забылася на яго. У1993 г. у часопісе „Нёман“ былі апублікаваныя ягоныя ўспаміны. У сьнежні 1993 г. беларусы Л атвіі сумесна з Латвійскім саюзам пісьменьнікаў адзначылі стагодзьдзе ад нараджэньня Канстанціна Езавітава — паэта, пэдагога й грамадзкага дзеяча.
Пераклад з расейскай мовы Натальлі Гардзіенкі
Янка Юхнавец
ЗАПІСКІ Й ЗАЦЕМКІ, НАПІСАНЫЯ Ў ПРАЦЯГУ НЕКАТОРЫХ ГАДОЎ
ПРАД ТРАЎНЕМ 1996 ГОДУ
Частка II
...даўгая вуліца канчалася таполяміразрослымі.
3 выхаду ейнага на вуліцу наступную цішыні ніколі не было.
Слалася ўсігаміразьмётнымі, шуглівымі увосень лісьцінёй з таполяў.
...людзі, вопраткай ахіненыя надзённай, глядзеліся маладзёнамі,
хадзілі па лісьціне ступнямі аніяк названымі.
Спыняліся ўменшаныя каля ствалоў гутаркай сыходлівай мяшчанаў.
Гутарку сыходлівую не назавеш закончанай: будзе, пэўна, заўтра. А можа не як лісьціна апалая, што апынулася на астаку вуліцы, да наступнай.
...даўгая вуліца і ня скончаная вуліцамі наступнымі.
I людзі на ёй сустрэчныя, уменшаныя каля ствалоў таполяў будуць слухаць гутарку месьнікаў на вуліцы пра наступны дзень.
...любоў чалавека да чалавека як адпаведная аплата за рахункі. Усё, што падсгаўлена, прыведзена да пошукаў любові чалавека да чалавека — пошукі. Людзкія кампаніі, якія толькі й шукаюць лорда, які быў бы кампрамісам, узвышаюцца ачышчальнікамі незвычайнага задавальненьня.
1 Тэкст падаецца з захаваньнем асаблівасьцяў мовы аўтара. Частка I у: Запісы БІНІМ. №27. Нью-Ёрк—Менск, 2004.
Прыклад: арганізацыя народаў сусьвету. Адпаліраваная быццам справядлівасьцяй. Добра жыць на зямлі й пад морам... Аўсё па-іншаму,
...пра ўсё на эміграцыі й на Айчыне, што дзеіцца, думаю вельмі часта — успамінамі. Яно пабочнае, агранічанае нават для самога сябе. Ад злобы дзён перажытых успаміны прыносяць самаспачуваньні.
...можна паважаць кантраст асабістае пакуты із агулам уключаны да нацыі, калі толькі ўспамінальнік шукае інтэлігентнага выхаду, да чаго імкнуўся ў агульных прынятых асновах асабістасьці. Выразна растлумачыць яснае асуджэньне прычынаў: чаму так здарылася?
...сучасныя айчынныя ўспамінальнікі, як і раней, спасылаюцца на тамы, пісаныя камуністамі — спажыва апраўданьня. Яны не наўзбочынах. Здарылася ім у тыя тамы дапісаць адмоўнае.
...зажадалася ўспомніць мой пачатны верш „Усьцяж ночаў“ (даўні).
...яшчэ напэўна будуць сьцяжна мераць
мае радкі і словы смутныя
часіны ночаў.
Бо не скажу, ня ведаю, калі, як кожную галінку шэраш, прытулак ночаў яны асочаць? Я не скажу, бо йшчэ ня бачу завязь першую праменьняў дня. А вам, я ведаю, якмне, так вельмі хочацца цемру расшчапіць агнямі дня ды толькі йшчэ.
Яшчэ сьцяжна будуць мераць
мае радкі і словы смутныя часіны ночаў.
Іх чорны стан у вогкім падзямельлі кажаны ніяк, ніяк там не размочаць.
...замест страчваць час на „разаблачэньні", памкнемся да сваіх дзьвярэй з мэтай стварыць сваіх прафэсіяналаў для апраўданьня ходаньня за нацыянальную літаратуру.
...якія будуць спосабы рэалізацыі? Маіу прадугледзець. Гісторыя ў сваім паступовым разьвіцьці, дзеяньні галосна незалежныя данясуць насьледнікам нацыі нашай зусім справядлівыя рэальнасьці іхных сум-
ленных прашчураў. Адатворымся рухам да свайго. Любоў чалавека ёсьць адпаведная аплата няпісанымі рахункамі любові.
...ня дай, Божа, каб беларускія паэты, пісьменьнікі на эміграцыі надалей пісалі пра тугу па Радзіме. Гэта толькі выварацень-пень для прапаганды. Прыхільнасьць на Айчыне ненавісьнікам да нас камуністаў. Паказаць „спачуваньні". Туга па Айчыне не сусьветная літаратура — аглох ускрык у пустыні.
—У нас на эміграцыі чуюцца нэгатыўныя ўпамінаньні (між інтэлігенцыі) да некалькіх словаў у вершы, сказаных М. Сяднёвым: „Я сам сабе вялікі й г. д.“.
...так. Чалавек, калі ён абавязвае сябе быць часткай нацыянальнага грамадзтва, мусіць адчувацца ўсчоленым духам асабістасьці — незалежнасьці ў сваім жыцьці.
...паэты не забойцы. Яны самапрызыўнікі, самавышкаленыя змагары да бунту. Вельмі чулыя да розьніцаў сацыяльнага захаваньня, якое не пазначана мэтай спаткаць нацыянальную свабоду ад акупантаў.
..або ёсьць іншая несвабода. Яна можа надарыцца ў справах уласнага народу, як дзеляцца, асуджаюцца напатканьні несправядлівасьці ў незалежнай дзяржаве, раней, чымсьці сумленныя палітыкі абудзяцца імі, дзе дапусьціць сэнс быць свабодзе, а дзе мусіць існаваць суровае абмежаваньне.
...паэты й пісьменьнікі распаўсюджваюць усеагульны канцэпт супраціву несвабодзе, творчымі ведамкамі ў драмах, апавяданьнях, раманах.
...аднак агаваруся. Сэнсатыўна я разумею сваю памылку. Я ня маю на ўвеце палітычна вытрыманых паэтаў, а паэтаў літаратурна-сапраўдных у творчасьці.
...гэта іншая тэма. Кожны ўспрымае напатканы пэйзаж па-свойму.
...злоснаму сабаку-правадыру найлепш гладзіць поўсьць самому сабе.
.. .тэрор — добры паслугач ворагу, кал і ён у моцы дзікага панаваньня над пераможанымі.
...уся сталіца Менск і ажно ў далячынь прасьцягоў Беларусі застаўленая статуямі прадстаўнікоўтэрорупасьля Кастрычніцкайрэвалюцыі. Пад іхнымі вылепленымі постацямі толькі прыродна чалавечым уяў-
ляецца пэдасталі да неба над імі... Часта каля іх бегаюць дзеці — гуляюць у хованку. Няма дзе схавацца ім ад сымбаляў-статуяў сьмерці... Увесь сьвяты храм — зямля беларуская — запоўнены, як музей, чалавекападобнымі ідалямі сьмерці ад чужынцаў.
...аднойчы прад Другой вайной у Барысаве чакаў падарожнага аўтагрузавіка даехаць да свайго мястэчка. Блізу содні чакаў.
...увечары, без надзеі, вышаў з Дому селяніна да царквы каля рыначнага выгану, там жа й дарога да майго мястэчка — грузавік убачу. Шафёрам люба спыняцца каля Дому селяніна. Пасадзяць у кузава зь мяшкамі пасажыра й дванаццаць рублёў гатоўкі ёсьць.
...двое п’яных ідуць каля помніка Леніну. Ленін вылеплены левай рукой перакладна трымае праз грудзі. Правіцу працягнуў увыш.
...адзін з п’яных уторыў Ленінскі скулыітурны жэст. Хлопнуў размашыста па грудзях, а друтую ўзьняў уверх.
— Сяньня, пазьней, пакажу Соні тое самае задавальненьне, што Ленін меў ад Крупскай.
...яны абое ня бачаць мяне, і хуліганская выхадка толькі ахінула ўроўнасьцяй жыцьцёвай праўдзівасьцяй.
...усе ўваходзяць у нацыянальна-палітычныя разыходжаньні (цяпер не рэлігійныя), і кожная нацыя, кажу пра эўрапейскія, жызнуць чагосьці асобнага.
...сваё абасобленае, не дыскрытыкаваць абасобленыя, адзіноцтвам між сям’і іншых народаў. Чагосьці ў асобленым у нас, беларусаў, не стае, прынамсі, выказваньня перакананьняў суровых супроць „падружнікаў“ чужынцаў.
...ідэя Плятона: „Дзяржава — ідэальнае існаваньне. Элемэнтыўласнасьці дзеляцца ў грамадзянскай павіннасьці — адзін для другога".
...у нас няшмат гаспадарскай зямлі падзяліць між магнатамі, a дробным уласьнікам дастаткова (прыклад, Кітай), і яны накормяць свой народ і лішкі дастануцца дзяржаве. Магчыма, будуць зайздрасьці да сельскагаспадарчых аднаасобнікаў ад арцеляў. У такім выпадку працоўнае спаборніцтва пароўненае. Гаспадары здабытага будуць у адпаведнай лагодзе перад дзяржавай-гаспадаром.
...навату аграрную палітыкуўключыўся. Думкі-разважаньні не завяжаш (мяпічанскі выказ). 3 паходжаньня сялянскі сын, які ў задзёрыстай
паступовасьці да жыцьця прылучыўся да ,дваранства“ бяз тьпулу.
...гаспадарнасьць кліча да эканамічных станьняў у будучай дзяржаве, адасобленай ад расейскай, але яшчэ няпоўнасьцяй у руках нацыянальных.
...як добра было б, каб нашая нацыя абышлася без кагосьці. А калі сапраўдная помач, дык без іголак у нашыя эканамічныя раны.
...мне няпоўнасьцю зразумелыя эканамічныя працэсы. Сноўдаюся па гэтых узьбярэжжах, бы той рыбалоў.
...уласны дом, хутарны ўшчалопак з гаспадарчай уласнасьцяй для мяне — ідэальная жыцьцядайнасьць (у закутак сярод лесу й поля пачуецца вестка абавязку для дзяржавы).
...нацыянальныя багацьці зямлі, вялікія прадпрыемствы (у Эўропе даказана) для карысьці нацыі — уласнасьць дзяржавы. У гэтым абніжым беспрацоўе й канфлікты эксплюатацыі. Будучая сутнасьць сацыяльнага кантэксту, канфрантацыі ў руках незалежнай дзяржавы.
...дзяржава ня мусіць цярпець эканамічных недаросткаў. Дзяржаўныя веды супроць ведаў нахабных уласьнікаў.
...і гэта ці ня будучая нашая драма, у новым, іншым грамадзтве. Здаецца, мы ўхілімся, зьнішчыўшы бяз жалю намэнклятуру мінулых часоў, арганізованасьцяй народнай выйдзем у першую радоўку зьменаў і рэформаў з жыцьцядайнай патрэбнасьцяй на аснове, сацыяльна-эканамічная перамена ня вельмі лёгка абасноўвалася й у іншых цывілізаваных краінах.
...мы можам адважыцца на быцьцё нацыянальнае сярод іншых нацыяў. Мы маем дзеля гэтага ўласныя таленты.