Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
Адчуваю сябе вельмі бадзёра, добра, працягваю, здаецца, таўсьцець, але кінуў займацца гэтым пытаньнем, ем, колькі ўлазіць, вельмі рэдка выпіваю, нават чарачку, і ня ўзважваюся.
Сёньня цудоўнае, яснае, марознае надворё. Настрой выдатны. Усёраблю з задавальненьнем — нават галюся. Мы выканалі з Валей свой грамадзянскі абавязак, накупілі ўсялякага рознага, напілавалі дроваў. Глядзелі „НаДалёкім Усходзе“па Паўленцы. Надзвычай...
Што да чытаньня, дык я вельмі мала чытаю. Я больш цягаю з сабою кнігу з надзеяй, што знайду час пачытаць. Сыходжу з хаты зранку поўны сілаў, дык бяру з сабою зазвычай „Курс фізіялёгіі чалавека“ НдЬег’а (даволі важкі), але калі нават зрэдку й выпадае антракт, дык ужо душа не ляжыць да Рудольфа Гэбэра. Зрэшты, патрапілася кніга, якая мне вельмі спадабалася, і я яе „за адзін прысест праглынуў" — гэта „Капітан Конан“ Ражэ Вэрсэля. Вось гэта рэч. Калі ты не чытаў, напішы, дашлю...
Зь пералічаных табою кніг „Чыюсьці сьмерць" Рамэна я некалі чытаў, іяна мне, памятаю, не спадабалася. Пруст — гэта добра...
Мяркуецца мне зьезьдзіць 14-га ў Менск, у аўтамабіле, на закупы службовыя й прыватньія. Ад 20-га да 30-га прапанавана мне быць у Бабруйску, па службовых справах...
Ну-с, сканчваю. Усё ж трэба пісаць нам часьцей. Нас, на жаль, мала.
2	3.12.37. Ліст праляжаў у маёй палетцы амаль дэкаду. Гэта адпавядае нашым традыцыям. 14-га я быў у Менску. 16-га пераехаў на новую кватэру. Прабач за затрымку. Пішы, каліласка. Твой Моня“.
„Грамадзянскі абавязак“, пра які піша бацька — гэта выбары ў Вярхоўны Савет СССР 12 сьнежня 1937 г. „Нас, на жаль, мала“ — да таго часу іх бацькі ўжо памерлі. Бацька, Ізраіль Хаімавіч, як я ўжо згадваў, у 1934 г. ад сардэчнага прысіупу. Маці, Бэла Іосіфаўна, увесну 1937 г. ад раку. Нядоўга перад тым яна наведала нас ва Ўрэччы. Я памятаю мажную старую ў начной сарочцы, што ўставала ўначы з ложка. „16-га пераехаў на новую кватэру“ — маму арыштавалі ў ноч на 17-е. Значыць, на новым месцы яна не пражыла й сутак. Яе ўзьнялі ўначы, не далі
адпачыць, адаспацца, адвезьлі ў Слуцак, у турму, і там безь перапынку дапытвалі двое сутак, зьбівалі пры тым...
III
Нашая новая кватэра была разьмешчаная ў толькі адбудаваным цагляным доме недалёка ад ранейшага жытла. Яна была большая: два пакоі й кухня. „ВыгодьГ, аднак, былі тыя самыя. У кампаніі раўналеткаў ад нейкага часу сталі размаўляць, што ў нашым гарнізоне знайшлі некалькі шпіёнаў. Хутка мы даведаліся, што арыштавалі бацьку аднаго з хлопчыкаў, зь якім мы забаўляліся. Да яго пачалі ставіцца насьцярожана. Ён жа па-ранейшаму імкнуўся гуляць з намі, нібыта нічога не адбылося.
Неяк я падышоў да яго й з усьмешкай запытаўся: ,Дзе твой бацька?“ Ён паглядзеў на мяне вачыма, поўнымі пакуты, рэзка павярнуўся й пайшоў прэч. Ягоная сьпіна дрыжала ад плачу. Гэта адбылося ўжо тады, калі й мая мама была арыштаваная, але ні да мяне, ні да некага з нашае кампаніі, вестка яшчэ не дайшла. У хаце, відавочна, маці патлумачыла гэтаму хлопцу нашую сытуацыю. На наступны дзень ён падышоў да мяне й з пагардай і злосьцю запытаўся: „Дзе твая маці?“ Я толькі дурнавата ўсьміхаўся ў адказ.
Калі забіралі маму, я спаў. Уранку бацька нічога не казаў мне й Цёме пра яе. Мы, як звычайна, пайшлі ў садок, і так працягвалася й надалей. Я здагадваўся, што з мамай нешта здарылася. Але толькі пасьля размовы з тым хлопцам наважыўся запытаць пра яе ў бацькі. Ён неяк дзіўна паглядзеў на мяне. У ягоных вачах было нешта падобнае да таго, што я бачыў у вачах таго хлопчыка. „Мама захварэла і паехала лячыцца. Яна хутка вернецца“, — адказаў бацька.
Я зразумеў, што ён імкнецца схаваць ад мяне праўду й быўзьдзіўлены. Пытаньне пра маму, і наогул пра нашае мінулае, на доўгія гады стала для нас інтымна-прыватным, што не абмяркоўвалася. Толькі ўжо ў сталым узросьце я неяк папрасіў бацьку распавесьці мне пра маму. Ён паведаміў тое, што яму было ведамае ад яе й чаму ён сам быў сьведкам, калі яны жылі разам. Пра яе арышт ён расравёў наступнае.
За мамай прыйшлі глыбокай ноччу. Увайшлі з панятымі, гэта быў нехта з суседзяў. Арыштам кіраваў упаўнаважаны асобага аддзелу 55-га палка Міхал Міхалавіч Аляксееў, якога бацька добра ведаў. Зрабілі кароткі вобыск — рэчаў у нас было зусім мала. Мама абыкава глядзела на ўсё, а калі сказалі: „Апранайцеся!“, — машынальна апранулася й хацела
ісьці. Ёй прапанавалі: „Разьвітайцеся зь дзецьмі!“ Яна ўсё яшчэ ў аняменьні падышла да старэйшага брата, шасьцігадовага Цёмы, які спаў, і пацалавала. I толькі тут, верагодна, яна ўсьведаміла, што адбываецца, кінулася да мяне, чатырохгадовага, і здаўленым голасам залямантавала: „Марачка! Марачка!" Але ўзяла сябе ўрукі, асьцярожна пацалавала мяне, каб не пабудзіць, і пайшла. На пакуты й сьмерць...
IV
У нас жыла вялікая й разумная котка з двума кацянятамі. Яна лічылася мамінай, бо мама ёю займалася. Аднойчы бацька ішоў дахаты лясною сьцежкаю. Калі да дому заставалася блізу кілямэтру, на плечы яму з дрэва скокнуў нейкі зьвер. Бацька не пасьпеў спалохацца — зьвер пачаў мурлыкаць і церціся пыскаю аб ягоную галаву. Гэта была нашая котка! Так яны прыйшлі разам дахаты.
Я меў да коткі пачуцьці, як да маці. Яна таксама, відавочна, лічыла мяне сваім дзіцем. Аднойчы прыцягнула да мяне ў ложак сваіх кацянятаў — каб мы ўсе былі разам.
Нядоўга перад нашым пераездам на новую кватэру рабочыя дому, што будаваўся побач, акунулі абодвух кацяняткаў у расплаўленую смалу. Цёма прынёс аднаго зь іх, што яшчэ дыхаў, дахаты. Мама са сьлязьмі спрабавала нешта зрабіць, каб выратаваць яго, яле нічога не атрымалася.
Калі мы пераехалі, котка засталася на ранейшым месцы. Празь некалькі дзён Цёма пайшоўтуды й знайшоўяе. Яна прызнала брата й ён прынес яе дахаты. У коткі быў абрублены хвост і яна глядзела дзікімі вачыма. Жыць з намі больш не пажадала й празь некалькі дзён зьнікла.
Лютасьць чалавечая перасьледавала нас і жывёлу нашую...
Паштоўка бацькі да брата, напісаная праз два месяцы пасьля арышту мамы. Відавочна, ён ужо неяк паведаміў Барысу пра тое, што здарылася.
„26.02.38. Дарагі Боба!.. „Весь день, как день — трудов йсполнен малых й мелочных забот; йх веренйца мймо глаз усталых ненужно проплывёт. Волнуешься, a в глубйне покорный — не выгорйт й пусть на дне твоей душй, безрадостной й чёрной, безверйе й грусть... Н, наконец, прйдёт желанная усталость й станет всё равно... Что? Совесть? Правда? Жйзнь? Какая малость! Ну, разве не смешно?" (Блок). Як бачыш, я пачаў цытаваць вершы, як дзядзька ІсакзПоўначы. Жыву як і раней. Здаровы й дзеці здаровыя. Хатняя гаспадыня
					„Лясная кветка" мая — а грэйсэр глянт, лянівая, легкадумная, неахайная й нешчасьлівая ва ўсіх сваіх справах. Але я баюся, што ў сваім родзе яна далёка ня з горшых. Iхаця думаю пакрысе, каб замяніць яе, але асабліва падзеяў не прысьпешваю. Часам даводзіцца стрымліваць раздражненьне, часам горка бачыць мярзотнасьць запусьценьня, але ке фэр? Фэр — то ке? Чыгпаю болей на мове багоў: за другую палову лютага перачытаў Блока, Цютчава, Пушкіна. Колькі дзясяткаў кніг прадаў бібліятэцы: ня з нэнзы, а так, неяйкая гэта псыхалягічная патрэба пазбавіцца ад прадметаў раскошы, такіх нязручных. Апроч таго, я падпаў пад сьмешную цягу: палюбіў злата. Часта пералічваю свой сьціплы заробак і намагаюся ня толькі зьвесьці канцы з канцамі, але й ашчадзіць нейкую дробязь. Гэтае добраахвотнае падпарадкаваньне, можа, і псу пад хвост, а можа быць, і неяк прыдасца. У імя апошняга зьдзяйсьняю подзьвігі: устаю а шостай раніцы й сьнедаю на кухні (спроба). Абедаць і вячэраць таксама намагаюся якмага бясплатней і г. д. і да т. п. Безумоўна, гэта ня ёсьць разумнае сапраўднае ашчаджэньне, бо я не такі багаты, але, ва ўсялякім разе, пагроза фінансавага крызісу адсунулася".
Я з братам па-ранейшамухадзіўу дзіцячы садок, але маё стаўленьне да яго прыкметна зьмянілася. Мне там усё не падабалася. Дзеці здаваліся малымі й дурнымі, іх гульні не прыцягвалі мяне. Відавочна, усё гэта было маёй рэакцыяй на адсутнасьць мамы, ішло з падсьведамасьці, у сьведамасьці ж у мяне засела ганарыстасьць: я ня „мамачкін сынок“, пражыву й бяз „мамачкі“.
Хатнія гаспадыні, якіх зьмянілася некалькі, ніякім чынам не імкнуліся прадэмантраваць да мяне ці Цёмы хаця б маленькае мацярынскае пачыцьцё. Мы адказвалі тым самым.
Я ня думаў пра маму, не сумаваў па ёй. Але адчуваньне безабароннасьці перад варожым навакольным сьветам было ў мяне пастаянна.
Калі з мамай усё было скончана, у асобым аддзеле бацьку сказалі: „Вашая жонка прысуджаная да ю гадоў бяз права ліставаньня". Ужо тады ўсім было зразумела, што гэта значыць расстрэл. Аднак у бацькі, паводле некаторых рэдкіх згадках у ягоных лістах да брата, такой упэўненасьці не было.
Пры канцы 1950-х гг., калі даведаліся, што ідзе рэабілітацыя ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, я напісаў заяву ў Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету СССР з просьбай перагледзець справу маёй маці. У той час я пасьля сканчэньня караблебудаўнічага факультэту Ленінградзкага
інстытуту інжынэраў воднага транспарту жыў у Ноўтарадзе, працаваў на сударамонтным заводзе майстрам цэху.
Празь некаторы час участковы міліцыянэр прынёс мне дадому даведку Вайсковага трыбуналу Беларускай вайсковай акруті за 20 траўня i960 г., дзе было пазначана, што „Пастанова 11 сакавіка 1938 г. у дачыненьні да Казлоўскай-Шапіра Валянціны Герасімаўны адменена і справа праз адсутнасьць складу злачынства спыненая. Казлоўская-Шапіра Валянціна Герасімаўна рэабілітаваная пасьмяротна“.
У ЗАГСе мне аддалі дасланае са Слуцку „Пасьведчаньне аб сьмерці" Шапіра Валянціны Герасімаўны, што нібыта памерла ад пэрытаніту 18 сакавіка 1942 г. У графе „месца сьмерці" — пуста. Гэта была лухта. Маці расстралялі 31 сакавіка 1938 г.
Са Слуцкай раённай больніцы мне даслалі 182 рублі — двухмесячны аклад лекара. Яшчэ празь некаторы час я пачаў поіпук матчыных сваякоў, якія, паводле словаў бацькі, павінны быць у яе недзе ў Латвіі. I нарэшце ўлетку 1967 г. я сустрэў у Кемэры (Латвія) старэйіпую сястру мамы Марыю. Цётка Маруся са зьдзіўленьнем глядзела на мяне й казала: „Сорак гадоў таму я адправіла сястру Валю вучыцца ў Савецкі Саюз. Ёй было дваццаць гадоў. А цяпер замест яе бачу яе дарослага сына, які мае ўласных дзяцей...“