Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
3 Родчанкам мы яшчэ колькі часу ліставаліся, але без асаблівага імпэту. Потым і гэта спынілася. Я абараніў курсавую, пазьней дыплёмную й у Інстытуце літаратуры тэму кандыдацкай дысэртацыі з дапамогаю Навуковага савету сфармуляваў як „Творчасьць Язэпа Дылы й жанравае разьвіцьцё літаратуры першай паловы XX стагодзьдзя", асобныя разьдзелы зь якое выдрукаваў11.
Ці скончыў Родчанка калі нарыс пра Дылу, няведама. Як няведамы мне й лёс кнігі пра Язэпа Лявонавіча, што нібыта пісаў Яўген Лецка (чуў пра тое ў свой час ад Фёдара Янкоўскага). Здаецца, Адам Мальдзіс летуцеў ідэяй зрабіць другое выданьне Дылавых твораў, паўнейшае, без купюраў, толькі й з таго нічога не атрымалася. Копіі „Сена...“ музэй таксама не зрабіў, спаслаўшыся на тэхнічныя складанасьці, у што я, расчытваючы падораны мне слуцкім краязнаўцам Дылаў ліст, ахвотна веру.
" Юрэвіч Л. Асаблівасці мовы рамана Язэпа Дылы „На шляху з варагаў у грэкі“ // Моўныя адзінкі ў кантэксце. Зборігік навуковых артыкулаў. Мн., 1991. С. 119—129; Юрэвіч Л. Язэп Дыла і яго гістарычны раман „На шляху з варагаў у грэкі“ // Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук. 1991. №5. С. 103—112; Юрэвіч Л. Гістарычная канцэпцыя рамана Я. Л. Дылы „На шляху з варагаў у грэкі“ / / Л ітаратуразнаўства. Зборнік навуковых артыкулаў. Мн., 1992. С. 21—27; Юрэвіч Л. Язэп Дыла // Энцыклапедыя Гісгорыі Беларусі. Т. 3. Мн., 1996. С. 323—324; Юрэвіч Л. „На шляху з варагаў у грэкі“: праблемы гісторыі — праблемы сучаснасьці // Камэнтары: Літаратуразнаўчыя артыкулы. Мн., 1999. С 49—70.
„г. Саратаў. 10.09.1966
Урэдакцыю газэты „ШляхІльліча“ (г. Слуцак).
Паважаны тав. рэдактар!
Хаця і са спазьненьнем, віншую Вас зь вялікім сьвятам 850-га юбілею існаваньня места Слуцку (летапіснага Случэску), аднаго са старэйшых гарадоў Беларусі. Быць рэдактарам слуцкай газэты „Шлях Ільліча" — гэта не малы гонар для савецкага журналіста. Ад душы жадаю Вам поўных посьпехаў на сваім пасту!
Прашу прабачэньня, т. рэдактар, за неакуратны „почерк“: мая 86-гадоваярука часта не вытрымлівае доўгага пісьма й пачынае„ня слухацца".
Зараз я адзін са старэйшых пісьменьнікаў БССР, бо нарадзіўся ў Слуцку ў 1880 г. Вучыўся ў Слуцкай гімназіі, потым у Юр’еве (зараз гэта г. Тарту Эстон. ССР). За ўдзел у студэнцкім рэвалюцыйным руху быў тры разы звольнены, але назад прыняты, а ў 1902 г. звольнены бяз права скончыць навуку ў вузах. Супрацоўнічаў у „Нашай Ніее“. У сьнежні 19182. быў прызначаны і па абвяшчэньні БССР працаваў у саставе першага ўраду БССР як нарком працы. У1921 г. быў прызначаны на сталую працу ў БССР (Менск), то на працу ў гаспадарчыя органы (Цэнтрабелсаюз спажыўкаапэрацыі, інш.), то, канчаткова, палініі культуры (лектура,Гостэатар,Белгоскіно). У1930 г. быў пазбаўлены волі і хаця сьледчая камісія ў Менску хацела вярнуць мяне на працу, я атрымаў высылку на 5 г. на Ўрал, але абскардзіў рашэньне і атрымаў палёгку ў сэнсе самастойнага выбару месца пражываньня ^інус 12“. Аўі 957 г. Вярхоўны Савет БССР не прызнаў доказу маёй віны і рэабілітаваў мяне. Пазбаўлены бацькаўшчыны, я мог толькі зьвярнуцца да гістарычнае тэматыкі. За 1931—1934 гг. мною былі напісаны гістарычныя творы з жыцця беларускіх культурнікаў і пісьменьнікаў: з жыцьця Скарыны, пад назвай „Падуанскі студэнт", зжыцьця Сымона Полацкага — пёса „Прытча пра блуднага сына“, пра Паўлюка Багрыма пад назваю „ЮнакзКрошына". Апроч таго, мною напісаны гістарычны раман „На шляху з варагаў у грэкі" і гістарычная аповесьць для дзяцей і юнацтва з часоў татарскага нашэства на Русь — тэмаю я абраў няўдачу аднае спробы Батыя авалодаць г. Случэскам. Назва аповесьці „Ўімя дзяцей“. Адбылося гэта ў 1240-х гг. пасьля заваяваньня татарамі Чарнігава і Кіева,
калі Батый пачаў наступленьне на Галіцкае княства, і арда, кінутая ім у абход галіцкіх гарадоў, павінна была авалодаць Случэскам і Туравам. Гераічная абарона Случэска нечакана для татар не дала Батыю магчымасьці зьдзейсьніць плян і авалоданьнем Случэскам і Туравам выйсьці „в тыл“ галоўным гарадам, нечакана для апошніх.
У зьвязку зь юбілеем 850 існаваньня Слуцку было б патрэбна гэтую патрыятычную кніжку даць моладзі якраз зараз. Выдаць яе латва яшчэ й таму, ійто памер кніжкі — 8 друкаваных аркушаў — ня будзе трудным у сэнсе патрэбы паперы; зараз якраз мяркуецца пачаць прыймо падпіскі на газэту на 19673. зь верасьня месяца. Абяцайце гадавым падпішчыкам даць кнігу як прэмію, што было б пажаданым для любой сям’і случан. Што да аўтарскага ганарару, то як ураджэнец Слуцку я пайшоў бы для газэты на саступкі, згадзіўшыся ўзяць пэўную колькасьць паасобнікаў кнігі замест грашовага ганарару. А я жмог бы здаць іх потым на рэалізацыю ў нашыя кніжныя крамы.
Робячы Вам, таварыш, гэткую прапанову, лічу, што выданьне майго твору якраз адпавядала б справе юбілею роднага гораду й было б для савецкай газэты культурнаю заслугаю і перад грамадзянамі роднага ім места.
Пры згодзе на маю прапанову я вышлю напісаную на машынцы гістарычную аповесьць „У імя дзяцей“.
3 таварыскаю павагаю,
ЯзэпДыла".
ПраЯзэпа Дылу, „сына“ БНР і „бацьку“ БССР, ужо льга знайсьці зьвесткі ва ўсіх беларускіх энцыкляпэдыях. На чарзе — „сын“ БССР Рыгор Родчанка:
„Родчанка Рыгор Віктаравіч,
беларускі краязнавец.
Нарадзіўся 15.07.1929 г. у с. Няхаева Луганскай вобласьці, Украіна.
У1932 г. сямья пераехала на радзіму маці ў Капыльскіраён. У час ВялікайАйчыннай вайны ваяваў у партызанскім атрадзе (з 1942 г.).
Закончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. 31959 г. жыў у Слуцку, працаваў настаўнікам у школе. Аўтар кніг „Альгерд Абуховіч-Бандынэлі. Нарыс жыцьця і творчасьці" (1984), „Старэйшая школа Беларусі" (1985), „Слуцкая старсьветчына" (1991). Памёр у 1994 г.
Зь вершаў Рыгора Родчанкі:
СЛУЧЧЫНЛ
Табе ў любві паэты.
Ты вершамі апетая ня раз. Паэмы доўгія і сьціслыя санэты, Як сьнег цярусіць на цябе Парнас. Я рады, што завуся тваім сынам, Пра большае ня стану гаварыць, Але адно я ўсё ж сказаць павінен: «Хтолюбіць — той маўчыць»"^.
12 Звязаны лёсам са Случчынай // Памяць: Гістарычна-дакументальная хроніка Слуцкага раёна і г. Слуцка. Кн. 2. Мн., 2001. С. 497.
Лявон Юрэвіч
Нью-Ёрк
ЛЮДЗКАЯ ПАМЯЦЬ, АРХІВЫ СВАЕ Й ЧУЖЫЯ ДЫ КУПАЛАЎ СЬЦІЗОРЫК
Часам, выпадкова апынуўшыся побач, лісты розных гадоў і розных аўтараў складаюцца ў агульны сюжэт або ствараюць адмысловую ілюстрацыю да пэўных падзеяў нашага жыцьця й нават могуць быць падставаю да маральных высноваў.
Ліст Палікарпа Манькова быў напісаны пазьней за ўсе тры наступныя — 02.11.1987:
.Дарагі Вітаўт Яфімавіч!
Дарагая Зора!
Такхачу я пачынаць маелісты da Вас, а таксама прашу Вас, каб Вы, пішучы да мяне, проста: Палікарп Фёдаравіч. He падаю тут ніякіх абгрунтаваньняў, а ўважаю, што для мяне гэта гучыць прыемней, а галоўнае — шчырэй.
Як бачыце, і я не адразу пішу адказ на Ваш ліст. Калі ў Вашым лісьце ўжылі слова „даўно", то перада мною паўсталі падзеі з даўнейшага часу, а менавіта: калі Ваша маці паставіла мне пяцёрку за маю практычную лекцыю ў школе, у якой яна працавала ў Менску. Гэта было абавязкам студэнтаў ВПІ, даваць практычныя лекцыі.Другая падзея, якая зьязваецца з прозьвішчам Кіпель — гэта час у Рэгенсбургу, калі Вітаўт Кіпель, Янка Шыбут і Кастусь Вайцэхоўскі памаглі мне перавозіць дошкі, сталы, лаўкі й іншыя школьныя абсталяваньні зь нямецкай гімназіі ў школу, якая пазьней стала Беларускай гімназіяй уГангофэр Зідлюнг, а пазьней у Міхельсдорфе. Пазьней давялося працаваць і з бацькам Вітаўта — Яфімам Кіпелем, калі выдавалася газэта „Беларускае Слова".
Мяне вельмі радуе ваш намер як паўней ахапіць пэрыядычны й непэрыядычны друк зь мінулых часоў, і ведаю, што гэта няпростая справа, бо многае загінула й, можа, назаўсёды. Усё ж тое, што мне ведама, я пастараюся вам паеедаміць.
Я дакладна ведаю, як пачалася газэта „Газэта Случчыны“ й кім яна вялася, але найдаражэй за ўсё, каб Вы мелі поўны камплект. А мне здаецца, што Вы можаце яго нават адшукаць.
Дапускаю, што поўны камплект газэты ад першага нумару, першая балёнка якога надрукавана бронзавымі літарамі, перахоўвае Аўген Калубовіч, бо ён больш, чым іншыя, што мелі дачыненьне да майго камплекту (Ф[ранцішак] Кушаль, А[нтон] Адамовіч, Сямёнаў) любіць захаваць спадчыну, што датычыць Беларусі. Як трапіў гэты камплекту рукі памянутых асобаў і як я пераканаўся, што яны яго мелі, — гісторыя доўгая, імагчыма калі-небудзь давядзецца расказаць пры спатканьні.А падаць гэтаўлісьце, дыяшчэ першым даВас, будзе зусім не на месцы. Можа, часам Вы пры Вашых частых падарожжах не мінуеце й маёй хацічкі на Сонечных Схілах, і тады ў гутарцы Вы зможаце пачуць тое, што ведама мне. Тады ж падам і як, і кім яна вялася й, можа, нават успомню дзень яе народзінаў.
Сапраўднымі рэдактарамі ад самага пачатку й да яе апошняга нумару былі Лявон Шпакоўскі і Ўладзімер Клішэвіч, а так званым зіцрэдактарам быў Рыгор Казак (Крушына). Пазьней, калі Р[ыгор] Казак выехаў у Нямеччыну (ён выехаў як фольксдойч), рэдактарам быў Аўген Цыбулькін аж да апошняга нумару. А[ўген] Цыбулькін выехаў у Амэрыку пазьней. Ён жыў у горадзе Sie Cliff, там і памёр, там і пахаваны.
Як нарадзіліся ,Д1есьняры Случчыны“я напішу ў наступнымлісьце. Згодзен з Вамі, што лепш было б зрабіць фатакопіяй, а не мікрафільмам, хоць гэта будзе й даражэй.
Канчаю ліст з поўным усьведамленьнем таго, што патрэбна многа настойлівасьці, упартасьці, такту й добрых сувязяў для таго, каб здабыць хоць бы частку таго, што, здавалася, загінула назаўсёды.Апроч камплекту газэты ў паасобніка „Песьняроў Случчыны", найбольш дарагім мне здаецца арыгінал паэмы Лявона Шпакоўскага (Случчаніна) „Дзеці Сварога".
Жадаю Вам найлепшага посьпеху ў Вайіым дабрародным намеры!
Прывітаньне Вам усім: Вітаўту, Зоры, Вашай маме й дзеткам ад мяне й маёй жонкіАты.
Ваш П[алікарп] Манькоў".
Асабістая сустрэча аўтара ліста й спадарства Кіпеляў не адбылася, „наступны“ абяцаны Маньковым ліст таксама ня быў напісаны, а таму гісторыі нараджэньня „Газэты Случчыны“ й „Песьняроў Случчыны"
засталіся згубленыя, як, верагодна, і арыгінал паэмы Лявона Случчаніна „Дзеці Сварога". Чаму б, здавалася, тады, у 1987-м, не расказаць Манькову пра ўсе гісторыі ў першым лісьце, дадаць адбітак паэмы й прыкласьці яшчэ што цікавае з уласнага архіву! Ці, прынамсі, захоўвацца менш кансьпіратыўна, як дазволіў сабе дасьледнік і шчыры захавальнік беларускай старасьветчыны Аўген Калубовіч: