Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
з каўкаскім тварам, а побач яе з правага боку — чалавек сярэдніх гадоў, з падоўжаным тварам., яснымі валосамі. Выглядала, што людзі гэтыя былі занятыя. Жанчыну Янук ведаў зь нейкае здымкі й чытаў ейную паэзію. Яе не спадзяваўся тут бачыць, а мужчыны зусім ня ведаў.
Каля левай сьцяны стаяла вялікая шафа, а тут жа побач — даўгая лава. На сьуяне вісеў герб пагоні, мапа Эўропы, а на другім стале пры вакне ляжалі газэты, кніжкі, розныя паперы, прылады да пісаньня. Стол гэны, відаць, пакінуў гаспадар, які неўзабаве вернецца.
& — Добры дзень, — сказаў Янук, зьдзеўшы шапку.
На ягонае прывгтаньне людзі за сталом не адказалі, толькі паэтка ледзь заўважна галавой кіўнула.
— Цімог бы я бачыць рэдактара? — спытаў Янук.
Пытаньне павісла ў паветры без адказу, а двойка за сталом прадаўжала ціхую гутарку. Зусім зьніякавеўшы, Янук ня ведаў, што далей рабіць. Ён аглянуўся навокал, пастаяў некалькі часінаў і сеў пры сьцяне на лаву. Абмяркоўвалі архаічныя словы, выражэньні, што былі часткай нейкай гістарычнай драмы. Турбуючыся сытуацыяй, у якой апынуўся, Янук усё ж вымеркаваў, што людзі гаварылі пра лібрэта опэры „Ўсяслаў Чарадзей“, якое, мабыць, апрацоўвала паэтка. Даволі павярхоўнае знаёмства зь ейнай творчасьцю падказвала хлопцу, што і ў гэным жанры яна мела набітую руку. У ня надта спрыяльных умовах менскі тэатар абнавіў працу, ставіліся драмы й опэры, аднаўлялася старое, некалі бальшавікамі зьнішчанае, тварылася й новае. Цяпер гэтая пара ператрасала твор, аснаваны дзесь на далёкай мінуўшчыне. Роўныя галасы й поўная канцэнтрацыя падказалі, што людзі гэтыя думкамі жылі ў адлеглым сівым стагодзьдзі, а зусім ня тут, у рэдакцыі менскай на вуліцы Алеся Гаруна. Магчыма, што яны й не заўважылі юнака ў паўсуконнай шэрай сьвітцы, зялёных штанох, а калі й спасьцераглі, дык, без сумлеву, зусім яго на ўвагу ня бралі.
Ішоў час, а Янук сядзеў. У гэткім становішчы ніколі Бахмачу не даводзілася раней быць. Пад ім гарэла лава, нэрваваўся. Ведаў, што назаляць гэтым занятым людзям не павінен, што, відаць, трэба было б устаць, перапрасіць іх і выйсьці. Ды простай адвагі не хапала. Людзі гзтыя раней яго не спасьцераглі, а што будзе цяпер? Упікнуты іхнай абсалютнай няўвагай да яго, юнак так зьбянтэжыўся, што ніяк наступнага кроку ня мог вымеркаваць. Гэтта ж ясна бачыў, што гэтым людзям перашкаджае, што ён тут зусім непажаданы. Гэтак бывае, калі чалавек, зьбіты з нармальнага тропу ў жыцьці, сам сябе заганяе ў тупік, калі самая звычайная дзейнасьць, нейкая лягічная акцыя магла б зьмяніць сытуацыю. Колькі пасьля ня думаў Янук пра той выпадак, бачыў сваю звычайную дурноту. Чаму ня ўстаў, зусім проста не адчыніў дзьверы й ня выййіаў? Але ніяк ня мог рацыянальна вытлумачыць таго, што ён тады зрабіў. A cnpaea ў тым, што зрабіў абсалютны ноль. Проста сядзеў, быццам прыкаваны да тэй лавы й зьбянтэжанымі вачмі паглядаў на двойку людзей, каторыя яго бачылі й ня бачылі.
Мужчына зіркаў на Янука ўсё часьцей, і ў ягоных шэрых вачох, як здалося юнаку, скакалі іскры нецярплівасьці. Падпершы рукой падбародак,
Апісаньне Акулам нашае рэдакцыі — гэтаксама чыстая фантазія. Наш рэдакцыйны пакой быў вельмі сьціплы. Два вакны выходзілі на вуліцу й глядзелі ў вокны радыя. Пры вокнах стаялі два старыя пісьмовыя сталы. Адзін, справа, Ваш, другі, зьлева, Казлоўскага. Я мела маленькі столік паміж Вашым сталом і печкай, пры сьцяне. Як памятаю, падаю плян. Дзьверы нашыя выходзілі ў малы пакой, дзе былі два састаўленыя пад вакном сталы, два крэслы й сядзеў Влодак6, які зьбіраў матэрыялы, гатовыя ўжо, і вёз іх трамваем у друкарню. Там таксама сядзелі й інш. Савёнак, Караленка7, Сядура... Адны зь іх працавалі ў нас, а іншыя ў „Голасе вёскі“8. Там заўсёды амаль іутарылі, сьмяяліся. Дзьве-
ср ён часьцей торгаў гааавой. Жанчына разважала над старымі словамі й фразамі зь бестурботнай флегмай. Алераптам шэрыя мужчынавы вочы зрабіліся калючымі іголкамі, зірнулі проста на Янука, а тут жа загрымеў рэзкі загадны голас:
— Во-о-о-он!
Януку як быццам хто варам у твар лінуў. Застукала раптоўна сэрца, млоснасьць разьбеглася па целе, закружылася галава.
— Вон, кажу! Чаго тут сядзіш? Ня бачыш, што перашкаджаеш? Мужчына прыўстаў за сталом і хлопцу здалося, што вось-вось на яго кінецца. Янук хуценька ўстаў з лавы і неўзабаве апынуўся за дзьвярмі. Моцна білася сэрца. Стаяў у слаба асьветленым калідоры й ніяк ня мог наважыцца, што далей рабіць. Здавалася, што ляпей бы залезьці ў нейкую нару, каб людзі яго ня бачылі. Які сорам! Зрабіў непрабачальнае зло й за гэта атрымаў зусім заслужанае пакараньне. Якая дурнота'. А з другога боку, гэтта нейкі голас кпіў зь яго: „вось табе як на Парнас узабраўся! Так табе й трэба! Куды лезеш? Ці ты ім раўня? Мужык дурны!" Добра не ўяўляючы, куды пойдзе й што будзе рабіць, Янук сышоў па сходах уніз. За зачыненымі дзьвярмі прадаўжалася рытмічнае кляпаньне машынапіскі, а за другімі — стукліалатка. Янук выйшаў на вуліцу й спыніўся. Некуды трэба было ісьці, абы не стаяць, абы сабрацца з думкамі. Здавалася яму, што й гэты самы будынак, каторы вось нядаўна знайшоў з такой вялікай радасьцю ды з такімі вялікімі спадзяваньнямі адчыніў яго дзьверы, цяпер стаўся варожым, халодным, адпіхаў яго“. (Акула К. Гараватка. Кніга III: Беларусы, вас чакае зямля. Таронта, 1981.)
6	Маецца на ўвазе сын Натальлі Арсеньневай Уладзімер Кушаль (нар. 1926).
7	Караленка Мікола, журналіст, супрацоўнік „Беларускай газэты". Ад 1944 г. — на эміграцыі. Далейшы лёс невядомы.
8	Газэта „Голас вёскі" выдавалася ў Менску ў 1941—1944 гт.
ры з гэтага пакойчыку выходзілі на калідор і на сходы. Насупраць пакойчыку, праз калідор, была рэдакцыя „Голасу вёскі“. Ня ведаю, дый тады дакладна ня ведала, хто й дзе працаваў, там ці ў нас, але Сядуру я бачыла часта. Дзьве ж нашыя супольныя машыністкі працавалі ў асобным зусім пакоі з выхадам у гэны ж калідор, але бліжэй да сходаў. Яшчэ адно: пакой наш меў два вакны й быў сьветлы, удзень там лямпа ніколі не гарэла, а я пазьней 5-й гадзіны (пераважна раней) ніколі ў рэдакцыі не была, бо баялася адна ісьці паўз руіны дахаты. Акула ж Акулам і застанецца. Ён скрыўдзіў ужо шмат людзей, і яшчэ будзе крыўдзіць, рабіць інтрыгі, склокі, помсьціцца на іншых за свае собскія няшчасьці, — дык Бог яму судзьдзя, як кажуць.
Вашая Н. Арсеньнева.
Падрыхтоўка да друку й камэнтары Натальлі Гардзіенкі
ЛІСТ ЗІНАІДЫ КАДНЯК ДА АЛЯКСАНДРА КАЛОДКІ
Выклікі эміграцыйнага жыцьця беларускім пісьменьнікам, гісторыкам, навукоўцам ды іхныя адказы, на жаль, яшчэ ня так добра вывучаныя нашымі дасьледнікамі. He пашанцавала ў гэтым сэнсе й Алесю Салаўю. Нават Антон Адамовіч, аўтар адзінага грунтоўнага дасьледаваньня жыцьця й дзейнасьці паэта', амаль не закранае ягоны побыту Аўстраліі, дзе прайшлі блізу 30 з 56 гадоў творцы. За гэты час засталося вельмімала паэтычнай спадчыныАлеся Салаўя, ірэальная творчасьць ягоная сапраўды не была плённая. Так далёкая Аўстралія зь дзіўным і прыцягальным, паводле самога паэта, паўднёвым небам стала няветлай мачыхай, што забрала ў яго натхненьне й ахвоту ствараць. Патлумачыць гэта надзвычай складана. Геаграфічная аддаленасьць краіны, спэцыфіка жыцьця мясцовых беларускіх асяродкаў ды іншыя чыньнікі паўплывалі на тое, што аўстралійскі пэрыяд паэта застаецца для нас малаведамы. I менавіта таму каштоўнымі ёсьць любыя дакумэнтальныя зьвесткі зь яго.
Прапанаваны ніжэй ліст — сьведчаньне чалавека найбольш блізкага даАлеся Салаўя, ягонай жонкі. Безумоўна, Зінаіда Кадняк бачыла ўсе падзеі й людзей na-свойму. Аднак ейныя няхай і суб’ектыўныя высновы дазваляюць крыху прыўзьняць заслону аўстралійскага жыцьця паэта. Так, сярод іншага, зьліста вынікае, што ня толькі цяжкая фізычная праца для патрэбаў сям’і, але й пэўная спэцыфіка ўзаемадачыненьняў у беларускім асяродку Мэльбурну, як і ў шмат якіх іншых беларускіх цэнтрах у эміграцыі, доўгі час падзелелага паводле палітычнай прыкметы, не спрыяла творчай дзейнасьці Алеся Салаўя. Магчыма сьцьвярджаць, што ён не ўпісаўся ў кантэкст беларускага жыцьця асяродку суайчыньнікаў, не знайшоў у іх належнай падтрымкі, ня меў дастаткова аднадумцаў. Аднак прычынай гэтага мог быць, сярод іншага, і ўласны характар паэта. Алесь Салавей
1 Адамовіч А. Так пяяў Салавей // Адамовіч А. Творы. Нью Ёрк: БІНІМ, 2003. С. 394-609-
знаходзіў мала прымяненьня сваім творчым здольнасьцям у межах дзейнасьці беларускіх арганізацыяў Мэльбурну: тут не было трывалых уласных пэрыёдыкаў і магчымасьцяў рэгулярна друкавацца, радыё праіснавала таксама нядоўга. Напэўна, адыграла сваю ролю й тое, што асобаў, якія маглі адпаведна ацаніць ягоную творчасьць, стаць разумнымі крытыкамі, побач не аказалася. Вось і кніга паэзіі Алеся Салаўя „Нятускная краса“ рыхтавалася й пабачыла сьвет у Нью-Ёрку.
Складана, тым няменш, вінаваціць некага канкрэтна ці ўвесь беларускі асяродак у Мэльбурне ў тым, што так цяжка склалася жыцьцё Алеся Салаўя ў Аўстраліі. Проста паэта быў „надзямным", жыў ва ўласным сьвеце, часта незразумелым людзям „будзённым“. Але ці вінаватыя ў тым. „будзённыя" людзі? Так склаўся лёс творцы, што пры канцы жыцьця ён застаўся сам-насам са сваімі напісанымі й ненапісанымі вершамі.
06.01.1979 г?
Паважаны сп. Калодка!3
Я дасылаю біяграфію Алеся, не закранаючы жыцьця ў Аўстраліі. Аўстралійскае жыцьцё Вам вельмі добра знаёмае. Шкада, што яно сталася такім цяжкім да яго. Я ўвесь час шкадавала, што не паслухала парады жонкі мастака П[ётры] Мірановіча, зь якой я пазнаёмілася ў Вене, а потым давялося яшчэ жыць які часу адным лягеры Глязэнбах, недалёка Зальцбургу. Яна мне раіла не пагаджацца ехаць у Аўстралію, бо
2 Рэдакцыя „Запісаў" выказвае падзяку Валеру Булгакаву, у прыватным архіве якога захоўваецца копія гэтага ліста, за дапамогу ў публікацыі.
з Калодка Аляксандар (14.12.1911 —15.11.1985), беларускі грамадзкі дзеяч у Аўстраліі, магістар права. У траўні 1948 г. прыехаў у Аўстралію, працаваў на цукровых плянтацыях у Кўінслэндзе, а пазьней — рабочым у Мэльбурнскім порце. Арганізатар Сэктару Рады БНР у Аўстраліі, першага Беларускага Клюбу ў Мэльбурне. Адзін з заснавальнікаў Беларускага Аб’еднаньня ў Аўстраліі, сябра Згуртаваньня Беларусаў у Вікторыі, Згуртаваньня Беларускіх Камбатантаў, Каардынацыйнага Камітэіу Беларускіх Арганізацыяў у Аўстраліі, Беларускага Цэнтральнага Камітэту ў Вікторыі. Сталы аўтар зацемак пра жыцьцё беларусаў Мэльбурну ў газэтах „Бацькаўшчына" й „Беларус". Сябра Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва.