Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
8 Ідзецца пра выданьне „25 Сакавіка”, выдрукаванае ў Бэрліне БКС у рататарны спосаб. Мела дзевяць старонак. (Гл.: Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем: 1939—1944. Мн., 2002. )
Беларус заўсёды чрэзьмерна гуманны, часта нават на шкоду сабе. Так было ў мінуўшчыне, але так не павінна быць у сучасную пору, калі ўсё добрае з боку Беларусі абернута няўдзячнымі суседзямі на яе зло.
Пры такім палажэньні, у дадзены момант беларус ня мае права паступаць інакш, чым паступаюць іншыя паняволеныя народы, якія ўспомненую барацьбу лічаць ня толькі сваім правам, але і неадменным абавязкам.
Барацьба ўсімі сродкамі павінна весьціся безупынна да тае пары, пакуль Беларусь ня будзе пазбаўлена ад чужога панаваньня і пакуль у ёй як незалежнай дзяржаве не запануе сам Беларускі Народ.
Праўнай падставай для барацьбы за дзяржаўную незалежнасьць Беларусі зьяўляецца Вялікі Акт 25 Сакавіка, гэты сымбаль нашае свабоды, ад якога ня мае права адступіць ніводзін беларус.
Пастанова Ўсебеларускага Кангрэсу 1917 г. і Акт 25 Сакавіка 1918 г. зьяўляюцца юрыдычнай асновай праўна-дзяржаўнага грунту Беларусі, узнавіўшай гэтымі дакумэнтамі свой дзяржаўны сувэрэнітэт.
Занехаеньня, а яшчэ горш, страта гэтага грунту была-б найбольшым праступленьнем перад мінуўшчынай, сучаснасьцю і будучыняю нашае дарагое Бацькаўшчыны.
Здрадна зыйсьці з шляху, указанага актам 25 Сакавіка, гэта ня толькі моцна абразіць свой народ, але і запляміць імя сваіх дзяцей.
Беларусь была і мусіць быць выключанай уласнасьцю Беларускага Народу. На гэтай падставе Яму — Беларускаму Народу, а не імпэрыялістычным прыблудам, павінна належаць права панаваньня ў ёй.
Змаганьне за гэтае, цяпер патоптанае ворагамі, права ёсьць сьвятым абавязкам кожнага беларуса, які ніколі не павінен паддавацца хлусьні, акупантаў аб іх праве, прыязьні і дабраце. Наадварот, адкідаючы ашуканства, яму належыць заўсёды помніць той факт, што паняволеная нацыя, будучы ў падданстве нават найкультурнейшае дзяржавы, палітычна абмяжоўваецца, а гаспадарча і сацыяльна выкарыстоўваецца.
Каму толькі ня ведама, што акупанты Беларусі выжыралі з нашае старонкі мільярды, кідаючы з таго нічога Беларускаму Народу. Але, калі-б нават і знайшоўся сярод іхтакі дабрадзей, іпто нешта і даваў, дык і тагды такая падачка была-б раўназначнай абразе, выцякаючай з таго, што мяне дашчэнту абакралі, але нешта з таго і мне далі.
Беларусь бачыла на сваёй зямельцы ня мала „культуртрэгераў", закрываўшых у першую чаргу беларускія школы, але ня бачыла з іх боку ня толькі гуманнага, але і праўнага адношаньня ні да Беларускага Народу, ні да яго маёмасьці.
Іх панаваньне на Беларусі — гэта разбой грабства, было такім гвалтоўным, супраць каторага пратэставала і пратэстуе ўсё, што толькі ёсьць жывога на Беларусі.
Калі глянуць у аблічча акупантаў Беларусі, то знойдзем, што кожны з іх падобны адзін да другога, з выразнай пячаткаю на твары шэльмы, плута і ката.
Кожны з іх быў на Беларусі не культурным і гуманным правіцелем, а грабежцай, абскурантам і асымілятарам, здольным толькі на выпампоўваньне з Беларусі багацьцяў і на перасьледаваньне і нішчаньне Беларускага Народу як асобнай нацыянальнай адзінкі.
Яны дзялілі, парцэлявалі і анэксыравалі Беларусь бязьлітасна і стварылі для Беларускага Народу такое жыцьцё, перад якім дантаўскае „пекла" з яго фантастычнымі мукамі бляднея і здаецца дзіцячаю забаўкаю.
Такіх „братоў", „прыяцеляў“ і „культурных місыянэраў", як гэта звалі сябе акупанты-анэксыянэры Беларусі, не павінна насіць беларуская зямелька.
Іх выгнаньне з нашай калісьці магутнай і славутай старонкі патрабуюць ня толькі наш дабрабыт і наш нацыянальны гонар, але і нашыя продкі, гэніем каторых у свой час была створана Беларуская дзяржава з граніцамі ад Балтыйскага да Чорнага Мора.
Нашы славутыя продкі даўна не пацярпелі-б гэткага смроду на беларускай зямельцы. Адышоўшы-ж на вечны адпачынак, яны цяпер глядзяць на нас, што мы будзем з ім рабіць?
БРАТЫ: так выканаем жа наш абавязак!
Старшыня Рады В. Захарка.
Падрыхтоўка да друку, камэшпары й прадмова Алега Гардзіенкі
Натальля Арсеньнева
ЛІСТ
Зьмешчаны ніжэй ліст паэткі, як наогул беларуская эміграцыйная эпісталярная спадчына, даволі гаваркі. Ён цікавы й адлюстраваньнем пэўных нюансаў міжасабовых узаемадачыненьняў нашых творчых суайчыньнікаў-інтэлектуалаў, і наяўнасьцю некаторых гістарычных зьвестак, што могуць мець самастойную каштоўнасьць для дасьледнікаў беларускай культуры.
На жаль, ліст недатаваны, аднак са зьместу вынікае, што ён напісаны не раней за 1981 г., калі выйшла згаданая тут трэцяя кніга „Гараваткі" Кастуся Акулы. Адрасата магчыма таксама вызначыць са зьместуліста — гэтаАнтонАдамовіч.Асобы, а таксамападзеі часоў Другой Сусьветай вайны, згаданыя ў дакумэнце, дый постаць самой аўтаркі пераконваюць у абгрунтаванасьці прапанаванай публікацыі.
Даражэнькі!
Вярнуўшыся кагадзе з Флярыды, куды мы паехалі на Сьвяты, каб крыху пагрэцца пасьля нашых тутака сьнягоў і халадоў, засьпела Ваш ліст і сыіяшаюся адказаць.
У Флярыдзе сёлета (у Майсеевых1) мы ня толькі што не пагрэліся, а яшчэ й папамярзалі й папрастуджваліся, бо там увесь час, дзень у дзень, уначы тэмпература была ніжэй 40, а ўдзень рэдка сягала вышэй 6о2, беручы пад увагу, што хаты там да гэткага надвор’я не датарнаваныя, а мы, спадзеючыся на сонца й цеплыню, блізу ніякае цёплае вопраткі з сабою не прывезьлі, — асабліва прыемным не было. Да таго ж яшчэ штодня з поўначы веяўтам, няведамы дагэтуль, моцны сівер, дык вось аніразу нат не былі на пляжы. Ну, але ўсё ж адпачылі й не пазнаёміліся з тэмпэратурамі ніжэй нуля, якія панавалі тутка ў часе нашае адсутнасьці.
Цяпер што да Акулавых „твораў". Ён, наогул, мастак пэцкаць людзей, якія яму нічога, апрача добрага, не зрабілі. Наш нябожчык „Баць-
' Верагодна, маюцца на ўвазе сваякі Масея Сяднёва.
2 40° F і 6о° F роўныя прыблізна 5° С і 16° С.
ка“ як найлепш гэтую ягоную свомасьць пазнаў. Ён вельмі нешчасьлівы ў сваім асабісгым жыцьці — жонка вар’ятка, дзеці — ненармальныя, старэйшы хлапец, найбольш нармальны з усіх, памёр у 16 год ад дыябэту, адзіная дачка, якую ён вельмі любіў, іо-гадовым дзіцем была забраная ў „institution" і вось ужо ю год тамака... так што я яго часам і шкадую, але гэта не апраўдвае ўсе ягоныя, лагодна выражаючыся, „мінусы". Ён, безумоўна, пашквіліст і закалотчык, і з гэтым нічога ня зробіш.
Я была на пахаваньні Купалавае маці. Казлоўшчык3 недзе дастаў грузавуюмашыну й мы з рэдакцыі (я, Вы, Казлоўскі, Савёнакды інш.)'1 паехалі на кватэру нябожчыцы, і яна ў труне была перанесеная ў машыну й адвезеная на Вайсковыя могілкі, дзе ўжо была выкапаная магіла недалёка ад капліцы (ці мо царквы?). Быў з намі й ксёндз Гадлеўскі й невялікая грамадка людзей. Вы прамаўлялі, памятаю толькі, як Вы казалі, што сэрца Купалы павінна было вычуць, што маці ягоная памерла й мы яе сёньня хаваем. Гаварыў і кс. Гадлеўскі, але што — ужо ня памятаю, то пасьля месяцаў зімы ў брудным і разбураным Менску я была, як кажуць, „сама не свая“, апынуўшыся за местам, дзе ўсё зелянела, вакол, калі мы ехалі на кватэру нябожчыцы, калыхалася маладое жыта й у твар веяў цёплы, ужо амаль летні вецер. (Гэтага ж вечару, вярнуўшыся дахаты, я напісала верш „Ярылаў конь“ і цяпер, калі чытаю яго, заўсёды бачу, і чую, і адчуваю ўсё, што перажывала я тады, стоячы над магілаю Купалавае маці... Вось і цяпер, зноў...)
Ці хто яшчэ прамаўляў — ня памятаю. Але наогул, каб ня наша рэдакцыя, ня ведаю, як бы пахавалі нябожчыцу. Здаецца, што й Купалавай сястры, калі не памыляюся, рэдакцыя дапамагала й дапамагала пасьлей матэрыяльна.
Цяпер вернемся да Акулы. Я памятаю, што Міхась Кавыль прыходзіў колькі раз у рэдакцыю й я гутарыла зь ім аб ягоных вершах. Наогул, з тых, што нам прысылалі ў рэдакцыю, яны былі, бадай, адны зь лепшых. Ён прыходзіў да нас у нейкім сівым гарнітурчыку й меў выгляд спакойнага вясковага хлапца. Магчыма, што ён і мусіў калі чакаць, каб мы ім заняліся, але каб Вы яго калі выганялі, — гэтага абса-
3 У. Казлоўшчык — псэўданім Уладзіслава Казлоўскага (1896—1943), які ў 1942—1943 гт. быў рэдактарам „Беларускай газэты“.
' Маецца на ўвазе рэдакцыя „Беларускай газэты" (спачатку „Менскай газэты“), што выдавалася ў 1941—1944 гг. і дзе працавалі Натальля Арсеныіева, Антон Адамовіч, Лявон Савёнак, Мікола Шкялёнак ды інш.
лютна ня памятаю. Вы выгналі, пасьлейужо, гэткім чынам, крыкнуўпіы „вон!“, аднойчы Ермачэнку, ды яшчэ й кінулі ў яго ключы, але не пацэлілі. Якая была прычына — ужо ня памятаю, але ведаючы Ермачэнку, ведаю, што ён безумоўна гэтага заслужыў. Відаць, Акула пра гэты выпадак ад нейкага даведаўся й, перакруціўшы асобу, скарыстаў у сваёй „эпапэі", і гэты выпадак вельмі для мяне дыскрэдытуе ўсю „Гараватку"5. Калі аўтар раз найлгаў і перакруціў факты, ужо й іншым ягоным „рэвэляцыям" верыць няможна.
5	Размова ідзе пра твор Кастуся Акулы „Гараватка“, у адным зь месцаў якога згадваецца рэдакцыя „Беларускай газэтьГ:
„Восьяны абедзьве разам, пад адным дахам. Мілыя сястрыцы, ці як іх назваць? Ужо калі ня тут Парнас, дык дзе тады? Моцна стукала Янукова сэрца, калі дрыжачая рука адчыніла дзьверы. Трапіў у нейкія сені ці пусты пакой. Было тут змрочна, неяк сыра й дзіка. А пад цёмнай стольлю млява сьвяціла адзіная электрычная лямпачка. Янук стаяў і разглядаўся. Спасьцярог двое дзьвярэй. За аднымі зь іх нехта нешта пільнаваў, a за другіміраўнамерна стукала машынка. Янук, памеркаваўшы, адчыніў дзьверы. Пры стале, бокам да яго, сядзела маладая стройная дзяўчына, а пальцы ейныя хутка танцавалі па кнопках машынапіскі. Пальцы спыніліся, і дзяўчына зірнула на хлопца.
— Скажыце, каліласка, дзе рэдакцыя? — спытаў дзяўчыну Янук.
— А там, наверсе, ідзіце па сходах, — адказала яна службовым голасам і адразу ж зноў узялася пісаць.
Скрыпучыя драўляныя сходы прывялі Янука на другі паверх, дзе ў калідорчыку пабачыў аж трое зачыненых дзьвярэй. На іх не было ніякіх напісаў, і юнак меркаваў, куды далей пайсьці. Доўга ня думаючы, адчыніў сярэднія дзьверы й апынуўся ў вузкім пакоі, які, якяму здалося, быў з боку вуліцы, бо ў сьцяне было адзінае, даволі вялікае вакно. Ля сьцяны з правага боку за доўгім сталом, нагнуўшыся над паперамі, сядзелі двое: жанчына