Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
19 Мурэй (Murrey) — найвялікшая ракаў Аўстраліі. Беларускія эмігранты часьцей яе называлі сугучна з ангельскім вымаўленьнем ракой „МарьГ. Верагодна, менавіта пытаньне правільнага напісаньня й вымаўленьня гэтай назвы ў беларускай мове й выклікала канфлікт, што згадваецца ў лісьце.
20 Маюцца на ўвазе два беларускія грамадзкія дзеячы ў Аўстраліі: прафэсар Мікола Нікан і Мікола Скабей. Нікан Мікола (03.01.1908 — 16.06.1999). Нарадзіўся ў Варшаве. У1929 г. служыў у польскім войску, пасьля — настаўнічаў у Беларусі, выкладаў на насгаўніцкіх курсах у Горадні. У1939 г. быў арыштаваны савецкімі ўладамі й высланы ў Варкуту. Ад 1942 г. — у войску генэрала Андэрса. У шэрагах 2-га польскага корпусу прайшоў праз ір
БНР21, гутарка сьціхала. Нават Аксючыц меў большае значэньне, бо ён быў заходнік. А Алесь быў „крывіч", хаця і ўсходнік22, ён лічыў сябе нашчадкам крывічоў.
(Р Сырыю, Эгіпет, удзельнічаў у вайсковых апэрацыях у Італіі. У1947 г. дэмабілізаваўся ўрангу капітана. Браў актыўны ўдзел у арганізацыі Згуртаваньня Беларусаў у Вялікай Брытаніі. У1952 г. пераехаў на сталае жыхарства ў Мэльбурн, дзе адразу далучыўся да беларускага грамадзкага жыцьця. Выконваў розныя абавязкі ў беларускіх арганізацыях Мэльбурну: быў сакратаром Згуртаваньня Беларусаў у Вікторыі, сакратаром Беларускага Цэнтральнага Камітэту ў Вікторыі. Доўгі час быў прадстаўніком БЦКВ у Радзе Паняволеных Народаў. Выкладаў беларускую мову й геаграфію ў беларускай школе ў Мэльбурне. Адзін з ініцыятараў набыцьця Беларускага Дому, падтрымаў ідэю арганізацыі Сустрэчаў Беларусаў Аўстраліі. Доўгія гады распаўсюджваў беларускую прэсу ў штаце Вікторыя й быў сталым карэспандэнтам з Мэльбурну розных эміграцыйных выданьняў.
Скабей Мікола (23.10.1905 — 07.12.1992). Дэлегат Другога Ўсебеларускага Кангрэсу, адразу па сканчэньні якога выехаў зь Беларусі ў Нямеччыну. У 1948 г. прыехаў у Аўстралію. Нейкі час узначальваў Сэктар Рады БНР у Вікторыі. У 1950-х гг. быў на чале Згуртаваньня Беларусаў у Вікторыі, a пасьля стварэньня аіульнага Беларускага Цэнтральнага Камітэту стаў першым ягоным кіраўніком і далей рэгулярна абіраўся на гэтую пасаду цягам i960—1980-х гг. Пры ягоным кіраўніцтве была наладжаная праца чарговай беларускай школы. Адзін з ініцыятараў набыцьця Беларускага Дому й удзельнік управы Каапэратыву Беларускага Дому. Актыўна падтрымаў ідэю Сустрэчаў Беларусаў Аўстраліі. Меў цесныя сувязі зь беларускімі эмігрантамі ў іншых краінах сьвету, і ў прыватнасьці, з прэзыдэнтам Рады БНР Міколам Абрамчыкам.
21 Рада БНР у Аўстраліі. Пра стварэньне прадстаўніцтва Рады БНР у Аўстраліі на чале з Аляксандрам Калодкам было абвешчана ў 1949 г. Аднак менавіта як Сэктар арганізацыя пачала дзейнічаць каля 1951 г. У склад яе ўваходзілі: доктар Пётра Гайдзель, Аляксандар Калодка, Аляксей Васіленя, доктар Язэп Малецкі, Мікола Скабей, прафэсар Мікола Нікан. Галоўнай мэтай арганізацыі было шырокае прадстаўніцтва беларусаў у Аўстраліі, падтрыманьне цеснай сувязі з прадстаўнікамі БНР у іншых краінах. Цягам 1950—1990-х гг. у Аўстраліі дзейнічалі 23 радныя БНР.
22 Маюцца на ўвазе часам даволі халодныя ўзаемадачыненьні былых жыхароў Заходняй і Усходняй Беларусі, што адчуваліся й на эміграцыі.
Я шкадую, што аб сапраўдных абставінах не напісала А[нтону] Адамовічу, можа б, ён падзейнічаў на Алеся, каб выехаць адсюль. Прыехаўшы сюды, пабыўшы пару дзён, ён сам зарыентаваўся, уякой абстаноўцы апынуўся Алесь, і дакараў мяне, чаму я нічога не напісала яму аб гэтым23.
Ведаю, што недаспадобы будзе гэты мой ліст.
Як была калісьці за тыя злашчадныя расьпіскі. Тады я ня ведала, што папала якраз пальцам у лоб. М[ікола] Н[ікан] і сяньня кажа, што гэта было патрэбна. М[ікола] С[кабей] заняў другую пазыцыю, кажучы, што быў супроць. Ніколі не паверу, бо ён ня быў з тых, каго можна было пераканаць або перацягнуць на свой бок24.1 яшчэ балюча адно, што як гіадалі ў прэсе, так і паміж усімі вамі адно перакананьне: памёр таму, што піў. А ён стаў ахвярай таму, што ня мог пастаяць сам за сябе. Такі паляк Адам, якому пашчасьціла на той працы25 быць ад самага пачатку прыезду і за болей як 20 гадоў працы выбіўся ў livinghad-ы26, а потым стаўforman27, мог зьдзекавацца над ім. Апошнія ягоныя з тыдні працы у час адпачынку спрычыніліся да ягонай сьмерці. Напружаная праца пры тэмпэратуры да 13028, ля закалачных печаў, а галоўнае стрэс, духовае перажываньне, зьдзек над ягонай душой — вось што спрычынілася яго сьмерці. Спэцыялістыя гэта пацьвердзілі. „Памёр на моры ў часе купаньня", бо я яго ўзяла, каб адпачыў, быў ён у вельмі дрэнным стане. Веру ў тое, і ніхто з вас мяне не пераканае, каб дажыў да пэнсіі, калі б ня трэба было працаваць на „хлеб штодзённьГ, ён бы шмат яшчэ напісаў, бо жаданьне пісаць перамагло б. Ведама, зусім піць не перастаў бы, бо гэта дапамагала яму ляцець увысь, да зораў, у царства музаў.
Прашу прабачыць, калі што не падабаецца з успомненага.
3 прывітаньнем да Вас
3[іна] Кадняк.
Прадмова й падрыхтоўка да друку НатальліГардзіенкі
23 Антон Адамовіч прыяжджаў у Мэльбурн у часе Першай Сустрэчы Беларусаў Аўстраліі на пачатку студзеня 1977 г.
24 Немагчыма аднавіць сэнс пддзеяў, пра якія ідзе гаворка.
25 Апошнія месяцы свайго жыцьця Алесь Салавей працаваў цяжка фізычна простым працаўніком на адной з мэльбурнскіх фабрык.
26 Living had, магчыма, livinghead — маецца на ўвазе назва якойсьці невялікай кіраўнічай пасады.
27 Forman — брыгадзір.
28 1300 F — блізу 55° С.

Алесь Салавей на месцы сваёй будучай сьмерці. Торкўэй (Аўстралія), 1977 г. [Да „Ліста Зінаіды Кадняк да Аляксандра Калодкі“]
Алесь Салавей і Зінаіда Кадняк з унукамі. Торкўэй (Аўстралія), 1977 г. [Да „Ліста Зінаіды Кадняк да Аляксандра Калодкі“]
Мікола Скабей, Антон Адамовіч і Алесь Салавей у Мэльбурне (Аўстралія), 1977 г. [Да „Ліста Зінаіды Кадняк да Аляксандра Калодкі“]
Алесь Салавей, Міхась Кулага, Зінаіда Кадняк і Мікола Скабей. Мэльбурн, 1968 [Да „Ліста Зінаіды Кадняк да Аляксандра Калодкі“]

Маці. 1939 г.
[Да артыкула Лявона Юрэвіча „Дзеці БССР"]
Бацька. 1952 г.
[Да артыкула Лявона Юрэвіча ,Дзеці БССР“]
Дзед. 1956 г. [Да артыкула Лявона Юрэвіча „Дзеці БССР“]
Язэп Дыла ў Саратаўскай вобласьці чытае лекцыю мясцовым жыхарам. [Да артыкула Лявона Юрэвіча „Дзеці БССР“]
Лявон Юрэвіч
Нью-Ёрк
ДЗЕЦІ БССР
У1969 г. зь вялікай помпаю сьвяткавалася 50-годзьдзе БССР. Тады яшчэ быў жывы Язэп Дыла.
Ужо было па 20-м і 22-м зьездах КПСС, якія „асудзілі“ „культп Сталіна“. Былі абвешчаныя „адліга" й „рэгабілітацыі"... Вы думаеце, па Я. Дылу паслалі самалёт?Каб прывезьціна юбілейныя ўрачыстасьці ганаровага госьця — адзінага, хто застаўся яшчэ ў жывых ізь сяброў 1-га ўраду БССР? I ня блізка!
Менск гарэў ад чырвані сьцягоў. Грымелі аркестры. Янычарам Масквыраздаваліся ардэны... А дзесь далёка, на глухой ускраіне чужога Саратава, самотна дажываў свой век (яму было каля 89) апошні „айцец“БССР. Ён пражыў тамяшчэ да 1973 г. і на 42-м годзе ссылкі з БССР памёр.
Аўген Калубовіч1
Гэта было падчас сумеснай выцечкі з бацькамі ўлетку 1981 г. у Заслаўе, калі ў мясцовай кнігарні яны набылі — зь незразумелым для мяне тады ўзрушэньнем і зьдзіўленьнем — томік Язэпа Дылы2. Гэтак і стаяў ён на паліцы нашае кніжніцы поруч са зборнікамі Каруся Каганца й Ядвігіна Ш., вабячы напачатку ня столькі сваім зьместам, колькі бацькоўскім стаўленьнем. Калі ж трэба было рабіць курсавую працу ва ўнівэрсытэце, асаблівых ваганьняўу пошуках кандыдатуры не было: Язэп Дыла пісаў блізу тае тэмы, што захапляла ў творах Караткевіча, у легендарнай „Памяці пра легенды"3 й якая пазьней прывядзе да творчасьці Юркі Віцьбіча („Арцыбіскуп і сьмерд“, „Лшоно Габоо Бійрушалайм"), a ад яго — да ўсяе літаратуры эміграцыі.
Заняўшыся вывучэньнем біяграфіі аўтара, я, натуральным чынам, сутыкнуўся зь безьліччу гісторыяграфічных праблемаў. Людзі, што
' Калубовіч А. ,Лйцы“ БССР і іхны лёс // Калубовіч А. Крокі гісторыі: Дасьледаваньні, артыкулы, успаміны. Беласток—Вільня—Менск, 1993. С. 131.
2 ДылаЯ. Творы. Мн., 1981. — 351 с.
3 Тарасов К. Память о легендах. Мн., 1984. — 143 с.
мелі хоць якое дачыненьне да архіваў, да постаці Дылы, упарта адсылалі да энцыкляпэдыяў, да картатэкі будучага шасьцітамовіка „Беларускія пісьменьнікі“. Найбольш карыснаю тут надарылася праца Аўгена Калубовіча „Айцы БССР“, якая ня толькі ўтрымлівала зьвесткі пра Дылу, але дзіўным чынам паспрыяла больш зацікаўленаму погляду на гісторыю ўласнай сям’і. Штосьці ў маім уяўленьні яднала Язэпа Дылу зь дзедам, якога ніколі ня бачыў і ад каго засталася толькі вялізная „Кулннарня", набытая ім для маці за шалёныя як для нашае сям’і на тыя часы грошы — 50 рублёў, ладны кавалак з 8оо рублёў — кампэнсацыі, атрыманай за 17 гадоў Сібіры. Міне яшчэ некалькі дзесяцігодзьдзяў, і дзякуючы гісторыку Натальлі Анофранцы я змагу прачытаць наступны дакумэнт:
1.	карточка№і2О2
2.	Юревйч Казймйр Фабйановйч, 09.05.1889 г.
3.	место рожденйя — дер. Вязанка Мйнского р-на
4.	нацйональность — поляк
5.	образованйе— незаконченноеначальное
6.	беспартййный
7-	пройсхожденйе (крестьяне, рабочйе, дворяне й т. д.) — прочйе
8.	должность — cm. поеар
9.	местоработы— фабрйка „Октябрь"
ю. адрес— Газетныйпер. 20
п. арест— 23.08.382.
12.	осуждён —14.11.38 г.
13.	обвнненйе— польскйй шпйон-двойнйк
14.	орган осужденйя — „тройка"
15.	статья — 68 УК БССР
16.	мера— іолетНТЛ
17.	место — Лагпункт Островное Архангельской областпй
18.	освобождён — XX (без даты) 08.48 г.
19.	реабйлйтйрован — 27.11.542.
20.	До ноября 1954 г. в ссылке в Красноярском крае
21.	Освобождён полностью 19.01.55 г.
22.	Сведення — В КГБ БССР№ дела: 3705-С (архйвный номер)
Расшукваючы зьвесткі пра Язэпа Дылу, я ня мог вызваліцца ад думак пра народжанага ў Вязынцы дзеда-беларуса зь лягернаю мянушкаю „Стары Урка“, адзінаю віною якога было „польскае“ імя; пра маці, якая да дзедавай „віны“ дадала ўласную, застаўшыся ў часе вайны на „акупа-
ваных тэрыторыях" — у Кушлянах, роднай вёсцы сваёй матулі, маёй бабці, за два дамы ад Багушэвічавай сядзібы; пра тату, выгнанага зь філялягічнага факультэіу БДУ за касмапалітызм. Пра лёс дзяцей БССР.
У пошуках матэрыялаў пра Язэпа Дылу зьвярнуўся ў Цэнтральны дзяржаўны архіў-музэй літаратуры й мастацтва БССР, дзе захоўваўся архіў пісьменьніка, і неўзабаве атрымаў афіцыйны расейскамоўны адказ за подпісам тагачаснага дырэктара Г. I. Сурмач, што, маўляў, мне як студэнту трэба мець адпаведны ліст з унівэрсытэту з подпісам прарэктара й тлумачэньнем неабходнасьці такой працы. Заканчваўся 1987 год.