Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
„15 сакавіка 1981 г.
Дарагія Зора й Вітаўт!
Я быў шчасьлівы атрымаць Ваш пакет зь лістом і фотаадбіткамі. Сяджу тут адзін, ізаляваны ад усіх і ўсяго. Праўда, маю лісты, сам пішу іх нямала, а Іне' — штотыдня. Мне шкада яе. Ужо другі раз на паўгоду пакінуў яе адну. Сумуе там сама. Трохі пабайваецца адна ў хаце. На свае плечы прыняла ўсе гаспадарчыя абавязкі. А яна шкадуе мяне. Амаль штосыботы звоніць, каб праз слухаўку пагаварыць, голас пачуць адзін аднаго. Два апошнія гады пры тэлефоне сустракалі й Новы Год. I, прызнаюся, нават чокнуліся кілішкамі йразам выпілі. Таму ярады кожнаму лісту, асабліва такому цікаваму й міламу, як Ваш ад 4-га сакавіка.
Шчыра дзякую Вам за спачуваньні, за ўсе інфармацыі, прапазыцыі й фотаадбіткі2. Шкадую Вас, што Вы столькі іх нарабілі! Успаміны М[асея] Сяднёва ўжо ў наборы. Вартасныя ўспамшыА[ляксандра] Уласава, як я ўжо й пісаў Вам, я не магу ўзяць у нашую кніжку, бо ён не эмігрант і ўспаміны свае напісаў і апублікаваў не на эміграцыі, а ў Беларусі. У Ю[ркі] Віцьбіча й Я[ўхіма] Кіпеля — іншая тэма, праЯнку КупалуйЯкуба Коласа ў іх дужа малыя фрагмэнты (наогул жа гэтыя ўспаміныЯ. Кіпеля, дадам, напісаныя добра, а яшчэлепшыя пра Ў[ладзімера] Жылку я згадаю ў маіх успамінах „На крыжовай дарозе"3).
1 Іна Рытар (Каханоўская) — жонка Аўгена Калубовіча.
2 Далей ідзе пра пляны выданьня кнігі, што будзе выдрукаваная ў наступным, 1982 г.: Янка Купала і Якуб Колас. 1882—1982. Вянок успамінаў пра іх. ЗША, 1982. 81 с.
3 Калубовіч А. На крыжовай дарозе: Успаміны. Кліўлэнд, 1986. — 252 с. Перавыданьне: Калубовіч А. На крыжовай дарозе: Творы з эміграцыі. Мн: Бацькаўшчына, 1994. — 318 с.
Затое ўспамінаў В[ольгі] ТаполР й К. Рамановіча5, на жаль, я не магу прыняць, хоць яны й поўнасьцю напісаныя як успаміны праЯнку Купалу йЯкуба Коласа. Укладальнік ірэдактар кніжкі ня мае абавязку інвэстыгаваць'’ рыхтаваныя ім да друку матэрыялы, але ж абавязак ягоны ня толькі ў тым, каб паставіць сваё імя на тытульнай балёнцы кніжкі, упіхнуўшы ў яе без разбору ўсё, што трапіла пад руку. Ён мае й некаторую адказнасьць за гэтыя матэрыялы як перад чытачом, так і перад тым, каму яны (гэтыя матэрыялы) прысьвечаныя. Пісаць усёможна, папера церпіць.Алея думаю, што ўва ўспамінах пісаць трэба толькі праўду, бяз выдумак і фальшы, бо ў гэтым ніякае карысьці, а толькі шкода. Ува ўспамінах В[ольгі] Таполі (без паказу даты дзеяньня) Янка Купала ўвечары „ў глухім куточку гарадзкога сквэру“ падсеў на лаўку да незнаёмае яму дзяўчынкі 15—16 год, тады „вызваўся пайсьці“ зь ёю на яе кватэру, там чытаў і захапляўся ейнымі вершамі, выказваў перад ёю свае антысавецкія палітычныя пагляды й на блатным жаргоне радзіў ёй: „Сядзі й ня рыпайсяйня сунься нат у друк... бо... задзяўбуць... Між намі гаворачы... сядзі й ня рыпайся“. Хто можа ўсяму гэтаму паверыць? Гэта ж ня толькі фантастычная казка, але й карыкатура на Купалу. Блізка да гэтага й успаміны К. Рамановіча, апублікаваныя ў „Бацькаўшчыне“. Невялікія пра Янку Купалу, „Савецкі апэндыцыт", — хутчэй, газэтная „агітка“з выдуманымі дэталямі. Тут непраўдзівая ўся вэрсія пра першую спробу самагубства Купалы: Янка Купала ня быў арыштаваны, гаракіры зрабіў ня перад тым, каліяго прыйшлі арыштаваць, a па звароце із допытаў дадому; Купаліха не магла бегчы ўДом Пісьменьніка й галасіць там, што „Янка зарэзаўся“, бо гэта была позьняя ноч, і Дом Пісьменьніка быў пусты й нат пад замком. Покуль што нікому няведама, якім нажом Купала зрабіў гаракіры. Адкуль К. Рамановіч ведае, што „садовым“?Я ня памятаю, каб у лісьцеЯнкі Купалы ў прэсу ў сувязі зь ягонай спробай самагубства было слова „апэндыцыт“, але тэрміну „ворагі народу“ня толькі не было, але й немагло быць, тэрмін гэты зьявіўся пазьней, у 1936—1938 гг. Ува ўспамінах ,Дзядзька Колас“ ёсьць дзьве праўдзівыя сцэны: Якуб Колас на лекцыях
4 В. Т-я. [Таполя В.] Спатканьне з Купалам // Апошнія весткі. 1948. №4. С. 5.
5 Рамановіч К. Успаміны // Бацькаўшчына. 1956. №25—26 (307—308). К. Рамановіч — „мэмуарны" псэўданім Рыгора Казака.
6 Ад анг. investigation — расьсьледаваньне.
у Белпэдтэхнікуме й на працэсе „лістападаўцаў". Гэтыя сцэны можна было б узяць у нашую кніжку, разам была б адна балёнка друку.Ды тут на перашкодзе розныя „але“. Па-першае, гэта адразу б кінула цень падазрэньня на ўсе ішйыя, выпушчаныя з успамінаў сцэны, як, відаць, непраўдзівыя. Па-другое, этычны мамэнт: К. Рамановіч ня мае права пісаць успаміны пра Якуба Коласа й „лістападаўцаў“. Рассудзеце самі: сьпярша аўтар успамінаў быццам бы адведаў Коласа ў ягоным доме, зьеў там „талерку піражкоў хатняга гатунку“, „сподачак вішнёвага мармаляды", а праз кароткі час пасьля таго на публічным працэсе „лістападаўцаў"(пра які й піша ў гэтыхуспамінах) пай' шоў на сцэну Дому працаўнікоў асьветы (дзе вёўся гэты паказальны працэс) у ролі аднаго із двух сьведкаў абвінавачваньня, каб сьведчыць супраць „лістападаўцаў" і пасярэдняй дарогай — супраць Якуба Коласа. ,Дістападаўцаў“ засудзілі, яны адбывалі кару ў турме. Коласмеў вялікія непрыемнасьці.
Асабіста супраць К. Рамановіча я нічога ня маю. У мяне зь ім былі добрыя, нат сяброўскія дачыненьні. Ён наш паэта. I пасьля свае памылкі 1926 г. мо пакутаваў усё жыцьцё й шмат зрабіў для беларускай справы. Але ўсё адно: гэта не дае яму права пісаць пра Якуба Коласа й „лістападаўцаў". Мінімальна — гэта не ягоная тэма, хіба што ён пры гэтым паказаў бы й сваю ролю, публічна пакаяўшыся. Пішу Вам пра гэта зь вялікаю засьцярогаю — прыватна й строга даверачна, не для публічнага ўжытку, хоць пра гэта памятаюць многія старэйшыя мянчане (Іна, Ізыдар [Плашчынскі], [Антон] Адамовіч, думаю, Вашыя бацькі й г. д.), а таксама й тыя, што засталіся „на тым баку“.
Наша невялікая кніжка, у якой мы паказваем іншы твар Янкі Купалы й Якуба Коласа ад таго, як іх паказваюць у БССР, безумоўна, трапіць „туды“. I калі б мы ў ёй апублікавалі ўспаміны В[ольгі] Таполі й К. Рамановіча, там пры жаданьні маглі б іх „разьнесьці" й тым самым падважыць у ёй давер да іншых успамінаў і скампрамэтаваць цэлую кніжку. Каб ня ставіць кніжку пад абух, я вырашыў (правільна ці няправільна): няхай у ёй будзе меней успамінаў, але без падазрэньня ў выдумках і фальшы.
Із прысланых Вамі адбіткаў у друк пойдуць (і ўжо пайшлі) успаміны М[іколы] Шылы7. За гэта вялікі Вам дзякуй. Бяз Вас я іх пра-
7 М. Ш. Mae сустрэчы // Шляхам Жыцьця. 1947. №8 (20). 31 жніўня. С. 13—15.
пусьціў бы. 3 успамінаў М[іколы] Куліковіча ў сябе, у Кліўлэндзе, я знайшоў толькі пачатак (адзін нумар „Беларуса"8), працягу пакуль што ня маю. Калі на павароце дадому не знайду ў сябе наступнага нумару газэты, буду прасіць фотаадбіткі ў Вас.
Цапер іншыя справы. Mae дзьве кніжачкі „Мова ў гісторыі беларускага пісьменства“ч, каліласка, унясеце ў Ваш каталёг, а юэкзэмпляраў кожнае зь іх (а хочаце — і болей!) я вышлю Вам, калі вярнуся ў Кліўлэнд, мажліва, на Праваслаўмы Вялікдзень. Цэны? Былі: першая — $2, другая — $4. Мо цяпер падняць на 3 і 5? (Ануж стану міліянэрам!)
Што тычыцца тыражу нашае кніжкі й у сувязі з гэтым наогул беларускіх друкаў у сп. М[іколы] Прускага, апошнім часам зайшлі зьмены на горшае. Улісьце дамяне аді8сьнежня 1980 г. ён паведаміў: „Набраў я для [Яна] Пятроўскага10 28 старонак ягонае кнігі, але ён плаціць ня хоча. Шкада страчанага часу й працы. Гэта добрая навучка для мяне ад нашых людзей на будучыню. Я хачу зусім перастаць друкаваць нашым людзям“. Ці згодзіцца ён у гэтыхумовах на большы тыраж — ня ведаю. Іяня веру, што калі Інстытут1' набудзе сабе 50 экзэмпляраў кнігі, як Вы пішаце, то ці зможам мы распаўсюдзіць рэшту 150 экзэмпляраў?
Іна мае поўную свабоду друкавацца там, дзе яна хоча. У гэтым я ёй не перашкаджаю.
Будзьце здаровы. Прыеітаньне ўсім бацькам.
3 удзячнасьцю й глыбокай пашанаю,
А[ўген] Калубовіч“.
Гісторыю са сьведчаньнем Рыгора Казака на працэсе „лістападаўцаў“ пацьвердзіла — надвадзесяцігодзьдзіраней (06.07.1958) — ІнаКаханоўская ў лісьце да Вітаўта Тумаша ў зьвязку з уласным артыкулам12:
8 Менскі М. Mae ўспаміны: (Янка Купала) // Беларус. 1952. №8 (14). С. 2—3; №9 (15). С. з; №ю (16). С. 2, 4; №11 (17). С. 2—3.
9 Калубовіч А. Мова ў гісторыі беларускага ггісьменства. Частка I. Мюнхэн— Лёндан, 1974—1975. — 84 с.; Частка II. Кліўлэнд, 1978. — 238 с.
‘° Маецца на ўвазе Ян Пятроўскі, перакладнік Плятона.
11 Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва (Нью-Ёрк).
12 Саковіч А. Лістападаўцы // Бацькаўшчына. 1958. №29—30 (415—416). С. 5-6.
Дарагі Спадар!
Пасылаю Вам сваіх ДІістападаўцаў". Думаю, тэма патрэбная. Каліласка, перачытайце іх і прыстройце куды-небудзь, калі гэта Вам ня цяжка. Ці, можа, парайце, куды адаслаць? Вы там у цэнтры падзеяў і лепей ведаеце, дзе й што гатуецца да друку.
Разумею, што ,Дістападаўцы“ добра надаваліся бдля „Бацькаўшчыны“, але не пасылаю іхтуды, бо нехачу наражацца на непрыемнасьці. Калі я напісала ўрэдакцыю ліст зь ведамымі Вам заўвагамі, там, здаецца, абразіліся ймне нічога не адказалі. Я вельмі нелюблю сварыцца зь людзьмі, і, падумаўшы, што я была не зусім правай, пры нагодзе напісала ветлівыліст да сп. [Станіслава] Станкевіча. Калісь мы былі добрыя знаёмыя. У вадказя не атрымала ніводнага радка.
У „Беларусе" паведамілі, што выйшлі „Конадні“ і ў іхмая перйіая рэч. У Клівэландзе пакуль „Конадней" няма. Ці належыць мне пару аўтарскіх нумароў? Мне хацелася б адаслацьіху Нямеччыну Dr. Miggenthaler і Прафэсару Палонскай. 3 Палонскай я перапісваюся, і яна прасіла прыслаць ёй што-небудзь маё. Dr. Miggenthaler абяцаў маё апавяданьне перакласьці на нямецкую мову.
Хто клапаціўся з выданьнем „Конадней"? Мне думаецца, што гэта зрабілі Вы. Як Вашыя экзамэны? Па вестках, што даходзяць да нас, Вы, як заўсёды, шмат зааганжаваны ў грамадзкай працы. Язаўсёды дзіўлюся, калі Вы на ўсё знаходзіце час.
Я ўсё яшчэ не працую, а таму маю час пісаць. Падабрала дакумэнтальны матэрыял npa Суворава. У1794 годзе ён падавіў паўстаньне на Беларусі й за гэтае дастаў ад Кацярыны II 6922 душы сялян у Кобрыне. 3 гісторыі ведама, што Кацярынай была аддадзена ў прыгон вялікая колькасьць нашай вольнай, але безьзямельнай шляхты. Цяпер у Кобрыне заснаваны парк і музэй імя Суворава. У парку яго помнік, у музэі гарматы й стрэльбы, якімі калацілі нашых прапрадзедаў. У Менску — Сувораўская школа.