Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
Цікава, якія заўвагі Вы будзеце мець да ,Дістападаўцаў“? Ці пісаць яшчэ ўспаміны?
Угэтай рэчы муе хацелася паказаць адносіны беларускай грамады падчас працэсу, асабліва студэнцтва; паказаць Якуба Коласа й ягоную сувязь з Случчакамі. Я няшмат напісала аб сьведках, хоць абодвух памятаю добра. Адным быў Казак. Я не была зь ім асабіста знаёмай і ня ведала ягонага імя. Сп. [Антон]Адамовіч гаворыць, што гэта Рыгор і што за „лістападаўцаў“выскублі дзяўчаты тэхнікуму
Людзкая памяць, архівы свае й чужыя ды Купалаў сьцізорык яму лысіну. Думаю, што й далей у жыцьці ён іймат адпакутваў за свае сьведчаньні. He кажэце й Вы, каліласка, нікому.
Калі будзеце мець час, пішэце. Буду радай атрымаць Ваш ліст.
Добрыя прывітаньні й пажаданьні ад мяне й Аўгена.
3 глыбокай пашанаю Іна Каханоўская".
Аўген Калубовіч ды Іна Каханоўская, ня думаючы наўпрост пра захаваньне дэталяў гэткіх важных для нашай гісторыі падзеяў — працэсу „лістападаўцаў" і спробы самагубства Купалы, усё ж паспрыялі таму. Успомненае й запісанае імі засталося, а цяпер і выдрукоўваецца. Насуперак іхным жаданьням, выказаным у лісьце.
Ці маем мы права на публікацыю?
Абодвух аўтараў лістоўужо няма з намі, як і героя іхных успамінаў, Рыгора Казака. Таму нельга спытацца ў Каханоўскіх-Калубовічаў згоды на публікацыю, якая ўжо не зашкодзіць апошняму. Усе тры лісты былі дасланыя асабіста Вітаўту Кіпелю й перададзеныя ім у архіў БІНІМу, грамадзкай навуковай арганізацыі, прызначанай для захаваньня, публікаваньня й досьледу спадчыны беларускай эміграцыі. Быць адкрытым да карыстаньня ды імкнуцца да як мага больш праўдзівага й поўнага адлюстраваньня мінулага — мэта кожнага архіву, a абавязак кожнага сумленнага публікатара — публікаваць дакумэнты максымальна набліжанымі да арыгіналу. Чытачам-аматарам прыгожага пісьменства могуць не падабацца вершы з табуяванай лексыкаю аднаго паэты ці біяграфічныя моманты другога, насьвечаныя ў бурлескных успамінах трэцяга, але наракаць на публікатара не выпадае. Бо ў архіўных публікацыях літаратура, адн осіны, жыцьцё паўстаюць такімі, якімі яны былі, а не такімі, якімі б іх хацелі бачыць сёньня незадаволеныя сваякі ці пурыстычныя дасьледнікі.
Архівы на сёньня — мо апошні прытулак і скарбніца фактаў, дэталяў у асьвятленьні гістарычных падзеяў, што засталіся па-за досьледамі, афіцыйнымі вэрсіямі, друкаванымі ўспамінамі. Перакананы, што менавіта ў архівах, а не ў музэях ці прыватных калекцыях знойдуцца, кал і наогул знойдуцца, Полацкі летапіс, Крыж Эўфрасіньні Полацкай, „Скрыпачка беларуская" Францішка Багушэвіча, вершы Максіма Багдановіча, працяг „Крывічоў" Міхася Зарэцкага й „Нядолі Заблоцкіх" Лукаша Калюгі, скруткі „Самсона Самасуя“. Знойдуцца гэтаксама, як знайшоўся ў архіве БІНІМу сьцізорык Янкі Купалы.
У1941 г. у Менск вярнуўся Юры Сабалеўскі. Першае, што ён кінуўся адведаць, быў дом Янкі Купалы. Дакладней, папялішча: дому не
існавала, усё было зьнішчана агнём. У попеле Сабалеўскі знайшоў нож для разразаньня паперы — падобны можна ўбачыць на Купалавым стале на адным са здымкаў паэты. Сабалеўскі той сьцізорык прывёз у эміграцыю й перадаў на захаваньне Міхасю Кавылю, а той — Вітаўту Кіпелю.
Ці дакладна гэта той самы сьцізорык, якім Купала рабіў сабе гаракіры, яшчэ трэба дасьледаваць; сёньня ж варта заўдзячыць архіву, што захаваў сам аб’ект досьледу.
Марк Шапіра
Ноўгарад Вялікі
„ЛЯСНАЯ КВЕТКА“
(Лёс Валянціны Казлоўскай)
і
Валянціна Казлоўская прыехала ў Менск з Латвіі ўвосень 1927 г. Ёй было 20 гадоў. У Латвіі яна скончыла беларускую сярэднюю школу і прыехала ў Менск, каб пасіупіць у інстытут.
Пра сваіх бацькоў Валянціна казала, што яны сяляне, мелі хутар у Латгаліі, на памежжы паміж Латвіяй і Беларусьсю. Яе бацька, Герасім Іванавіч, даўно памёр. Маці, Юлія Станіславаўна, ужо некалькі гадоў была спаралізаваная й прыкутая да ложка. Галавой сям’і засталася старэйшая сястра Валянціны — Марыя, што працавала настаўніцай у беларускіх школах у Латгаліі.
У апошнія школьныя гады Валянціна брала ўдзел у беларускім нацыянальным руху й была сяброўкаю арганізацыі, перасьледаванай латвійскімі ўладамі за прапаганду сэпаратызму й сувязі з камуністамі. Яна пісала вершы па-беларуску й некаторыя зь іх былі апублікаваныя ў Рызе.
Валянціну прынялі ў Беларускі дзяржаўны мэдычны інстытут, яна ўступіла ў камсамол і стала актыўна працавацьу арганізацыі, бо лічыла гэта працягам тае дзейнасьці, што яна вяла ў Латвіі.
У тым самым 1927 г. у той жа мэдычны інстытут паступіў Майсей Шапіра, васямнаццацігадовы, прыгожы, інтэлігентны й вельмі адукаваны юнак. Ягоны бацька, Ізраіль Хаім-Мошэ (Яфімавіч), дыплямаваны інжынэр-хімік, да 1918 г. быў суўладальнікам фармацэўтычнай фірмы „Гольдбэрг і Шапіра". Гольдбэрг — ягоны стрыечны брат, што лічыўся малодшым кампаньёнам. Галоўная кантора й крама фірмы знаходзіліся ў Менску. У1918 г. фірма ўрачыста адсьвяткавала сваё сямідзесяцігодзьдзе й была нацыяналізаваная. Ізраіль Шапіра пасьля гэтага й да самай сьмерці ў 1934 г. працаваў дробным служачым у керамічнай і харчовай вытворчасьці ў Менску. Маці Майсея й ягонага на паўтара году маладзейшага брата Барыса, Бэла Іосіфаўна, была настаўніцай расейскай мовы.
Майсей і Барыс вучыліся ў звычайнай савецкай школе, але ў іх былі й хатнія настаўнікі, зь якімі яны вывучалі мовы — нямецкую, францускую й іўрыт, а таксама габрэйскую гісторыю. Іх бацька трымаўся габрэйскай рэлігійнай традыцыі, але ня надта строга, і, у кожным разе, не патрабаваў гэтага ад сваіх двух сыноў. Яны ж, пры ўсёй павазе да традыцыі, былі зусім не рэлігійныя. Абодва любілі кнігі, шмат чыталі, у тым ліку і ў замежных мовах. Пачаўшы самастойнае жыцьцё, абодва, натуральна, зьбіралі бібліятэкі. Пасьля ўсіх пэрыпэтыяў і сусьветных катаклізмаў у мяне захавалася некалькі кніг зь бібліятэкі Барыса й даволі шмат кніг зь бібліятэкі майго бацькі Майсея — у расейскай, польскай, нямецкай і францускай мовах. Ёсьць у мяне й адна невялікая кніжачка — „Першы крок“ — зборнік вершаў маладых беларускіх паэтаў Латвіі, дзе зьмешчаныя колькі вершаў Валянціны Казлоўскай, маёй мамы.
У часе навучаньня на адным курсе Валянціна Казлоўская й Майсей Шапіра зьвярнулі ўвагу адно на аднаго, і хутка яны ўжо не маглі расстацца ні на хвіліну. Майсей зьняў пакой, і яны сталі жыць разам, як муж і жонка, не зарэгістраваўшы свой шлюб. Зрэшты, тады, каб узяць шлюб, гэта было неабавязкова.
На апошнім курсе, у лютым 1931 г., у іх нарадзіўся сын — мой старэйшы брат, якога бацька назваў Ітмар, звычайна ж яго звалі Цёмам.
Па сканчэньні інстытуту Майсей і Валянціна паехалі працаваць у горад Тураў. Ён стаў там раённым санітарным урачом, яна — урачом у Тураўскай раённай больніцы.
У лістападзе 1931 г. Майсей пакліканы ў Рабоча-Сялянскую Чырвоную Армію. Абавязковыя шэсьць месяцаў ён адслужыў у званьні „ўраччырвонаармеец" у горадзе Клінцы Заходняй (цяпер Бранскай) вобласьці, у 37-м артылерыйскім палку. Валянціна з сынам увесь гэты час заставаліся ў Тураве.
Па сканчэньні службы Майсею прапанавалі перайсьці ў кадравы склад, на што ён пагадзіўся. Паводле традыцыі, яму было дадзенае права выбару роду войскаў і месца службы. Ён абраў кавалерыю, як самыя прэстыжныя тады войскі, і Менск, як родны горад, дзе жылі ягоныя бацькі, сваякі, сябры й знаёмыя.
У красавіку 1932 г. Майсей Шапіра быў прызначаны на пасаду малодшага ўрача 39-га Церскага кавалерыйскага палка 7-й Самарскай кавалерыйскай дывізіі, раскватэраванай у Менску. Валянціна зь Цёмам прыехалі да яго й зноўку пачалі жыць разам.
31 ліпеня 1933 г. нарадзіўся я. Бацька назваў мяне Мардэхай-Калонімас, бо такое было імя нядаўна памерлага ў высылцы ў Глухаве яго-
нага любімага дзядзькі, старэйшага брата бацькі, які, у сваю чаргу, быў названы ў гонар свайго дзеда, майго прадзеда. Аднак запісаны я быў Маркам.
У красавіку 1935 г. бацьку перавялі на пасаду памочніка старшага ўрача ў 12-ты стралковы полк 4-й стралковай дывізіі, што стаяла ў ваенным гарадку блізу мястэчка Ўрэчча Слуцкага раёну Менскай вобласьці, у іоо кілямэтрах ад Менску. Мы пераехалі туды, і маці ўладкавалася ўрачом ва Ўрэчанскай амбуляторыі.
II
Я пачаў усьведамляць сябе й навакольле недзе паміж трыма-чатырма гадамі, гэта значыць, прыблізна ад пачатку 1937 г. У гэты час бацька служыў ужо не ў пэхоце, а ў артылерыі, у 55-м (хутка 156-м) корпусным цяжка-артылерыйскім палку (КЦАІГ). Ён быў старшым урачом, меў званьне „ваенурач з-й рангі“, што адпавядала капітану. У пятліцах ягоных, акрамя мэдычнай эмблемы — зьмяі, што абвівае кубак, — была „шпала“ — чырвоны эмалевы прастакутнік.
Мы жылі тамсама, дзе пасяліліся, калі прыехалі ў 12-ты полк зь Менску, гэта значыць, у ваенным гарадку 4-й стралковай дывізіі. Наш дом — адзін з аднапавярховых будынкаў камсаставу. Ацяпленьне на дровах, асьвятленьне — кірасінавая лямпа, прыбіральня — дашчатая будыніна ў адным шэрагу з сараямі для дроваў насупраць дому, вада — на двары, ежу гатавалі на прымусе, але для гарбаты ў нас быў вялізны „баташаўскі'1 самавар.
Нашая кватэра складалася зь невялікай куханькі й ненашмат большага пакою. Падчас сьняданку мы зьбіраліся ў кухні за столікам, прысунутым да сьцяны. Бацька сядзеўу галаве стала, я — праваруч, Цёма — леваруч. Маме месца за пры стале ўжо не было, і яна сьнедала стоячы, пасьпявала глядзець за мужам і дзецьмі.
Мая стрыечная сястра Аля Шклоўская,дачкадзядзькі Барыса, калі зьяжджала ў 1980-х гг. у ЗІПА, аддала мне пачак лістоў, напісаных да яе бацькі рознымі асобамі. Сярод іх я знайшоў лісты майго бацькі з часоў 1935—1941 гг. Барыс у той час жыў у Ленінградзе й вучыўся ў асьпірантуры Тэхналягічнага інстытуту імя Ленсавету. Ён быў інжынэрхімік, спэцыялізаваўся ў вытворчасыді каляровага шкла. Адзін зь лістоў бацькі, датаваны 12 сьнежня 1937 г., мае заўвагу, зробленую 23 сьнежня. 17 сьнежня арыштавалі маму, таму гэты ліст — нямы сьведка таго, што адбылося. Вось вытрымкі зь яго:
„12.12.1937. Дарагі брат!.. жыву я добра. Усе здаровыя. Працы службовай у мяне даволі шмат. Здараюцца дні, калі я амаль не дванаццаць гадзінаў „бюракратызмам займаюся“ й мінімум восем. На жаль! Выкладаю каманднаму складу матэматыку, фізыку й хімію, займаюся з санінструктарамі, харчавікамі, прымаю хворых, візыты й іншае.