Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
Тым часам я ўжо быў у кантакце з дачкою Язэпа Дылы, Ганнаю, якая, што праўда, пісала толькі па-расейску й мала магла распавесьці пра бацьку; з Адамам Мальдзісам, укладальнікам „Твораў“ пісьменьніка, ад якога безвынікова намагаўся выпрасіць пачытаць Дылавы ўспаміны, толькі ўрывак зь якіх быў выдрукаваны. Адам Іосіфавіч відавочна нэрваваўся, недагаворваў і абмежаваўся агульнымі энцыкляпэдычнымі фактамі. Ён быў бы рады адпрэчыць мяне адразу, але асабістая просьба добрага бацькавага знаёмага, на той час дырэктара Інстытуту літаратуры Акадэміі навук В. А. Каваленкі не дазваляла тое зрабіць.
Я не асабліва бедаваў, бо паўгады як ліставаўся з Рыгорам Родчанкам, кнігі якога Аляксей Каўка ставіў у адзін шэраг з працамі Адама Мальдзіса й Генадзя Каханоўскага4.
„Гор. Слуцак, 12.05.1987
ДарагіЛявон!
Калі я прачытаў Ваша пісьмо (ліст), то падумаў. Вось першы малады чалавек, які хоча ўзяцца заДылу. А ці падніме ён гэтага волата, боДыла — гэта неЯдвігін Ш. і не МіколаЛобан?
Прозьвішча Ваша дае падставу меркаваць, што зь цягам часу Дылу Вы зможаце падняць (Юрэвіч — тут корань „юр“, мора).
Калі М. Лобан некалі напісаў рэцэнзію на зборнік Я. Л. Дылы5, то я тады ж адразу даў адказ на яе, алеЛіМ яго не надрукаваў, бо Лобан быў ужо цяжка хворы, і мой адказ дабіў бы яго, скараціў бы яго жыцьцё. Лобан быў таленавіты пісьменьнік, мовазнаўца, але ён дзіця ў параўнаньні зДылам.
4 Каўка А. Жывом! Старонкамі беларускага самапазнаньня. Масква—Менск, 1997С. 43.
5 Лобан М. Рэальнасць і вымысел // Полымя. 1982. №8. С. 218—219.
Дыла — заснавальнік гістарычнага жанру ў беларускай літаратуры. Яго раман „На шляху з варагаў у грэкі" — гэта, кажучы словамі Лермантава, геніем распачатая праца, у якой няма канца. Каб Язэп Лявонавіч скончыў гэты свой раман, то ён быў бы ня геній, a ўсяго толькі талент. Жыцьцё пе дало яму матэрыялаў для канца рамана. Таму ён і застаўся незавершаны.
Растлумачу крыху падрабязьней гэту сваю думку. Had раманам „На шляху з варагаў у грэкі“ пісьменьнік працаваў у 1944—1945 гг., калі„лёд крануўся"(крыгаход ёсьць іўрамане). Тады вызвалялася ад фашыстаў Беларусь. Дыла, відаць, спадзяваўся, што гэта сапраўдная вясна, і ён, як герой яго рамана, вернецца ў Сьвіслачаны (Менск). Але da сапраўднай. вясны для людзей зь ягоным лёсам было яшчэ daлёка. Толькі пасьля XX зьезду КПССмногія зь лёсамДылы вярнуліся на радзіму. Ктаму часу пісьменьніку было ўжо 8о... Ен быў стары, слабы й вярнуцца ня змог. Адсюль і незавершаны раман.
Як бачыце, раман пісаўся пра часы Кіеўскай Русі, але адначасова й пра свой час пісаў Дыла. Марксізм, як памятаеце, патрабуе аналіз творарабіць з улікам часу яго напісаньня. Iгэта адзіная правільная мэтадалёгія.
Скажу яшчэ. Той, хто асьмельваецца брацца за складаную творчасьцьЯ.Дылы, павінен памыць рукі, пачысьціць зубы й прапаласкаць рот, бо ён дакранаецца да творчасьці генія. Калі хто асьмеліцца стрэліць уДылу з „нагана“, тоДыла стрэліць у яго з гарматы самага вялікага калібру.
Геніі й пішуць каструбавата. Мова іх ня гладкая, „няправільная“. У генія свая граматыка. Таленты ж пішуць гладка, прыгожа, хутка й многа.
Улічыце ўсё гэта пры аналізе мовы твораў Язэпа Лявонавіча, але ўлічвайце ўсё гэта далікатна, бо й сярод вучоных знойдуцца такія людзі, якія скажуць: вы пераболыйваеце значэньне творчасьці гэтага пісьменьніка.
...УДылы было вельмі складанае жыцьцё. Ен быў на 2 гады старэйшы за Купалу й за Коласа, а гісторыю беларускай культуры ён ведаў лепш за гэтых пісьменьнікаў. Колас прыслухоўваўся да парадаў старэйшага ад яго Дылы.
УмовеДылы няма коласаўскага бляску, няма „правільнасьці“. Iў гэтымяго сіла. МоваДылы — магутная.Дый сам ён быў магутным чалавекам, які пражыў 93 гады.
Зіо
He глядзіце наДылу па юнацкай звычцы зьверху ўніз. Да разуменьняДылы трэба дарастаць. Калі Вы ўсурёз зацікавіліся ягонай творчасьцю, то яе Вам хопіць ня толькі на курсавыя й дыплёмныя працы, але й на кандыдацкую дысэртацыю. Вы першы пачынаеце даследаваць мову Дылы. Першаму заўсёды цяжка, але першы павінен і ганарыцца тым, што ён працуе практычна на цаліне.
Для курсавой работы Вам хопіць зборніка Дылы. Для аналізу вазьміце яшчэ ягоныя перакладныя кніжачкі. Іх каля дзесяці. Усе яны ёсьцьуЛенінскай бібліятэцы. Гэта — п’есы. Кніжачкі выдаваліся пад псэўданімам Назар Бываеўскі. Вы іх знойдзеце ў бібліятэцы.
Выбачайце за мой почырк. Між іншым, у Язэпа Лявонавіча быў у апошнія гады почырк яшчэ горшы за мой. Асобныя яго пісьмы я чытаў па 2—3 гады. ПісьмыДылы ёсьць у Слуцкім краязнаўчым музэі (ня ўсе).
Жадаю посьпехаў у працы. Хацеў бы прачытаць Вашу курсавую працу па творчасьціДылы.
3 павагай і сяброўскім прывітаньнем Рыгор Родчанка (Р. Лінкор).
Р. S. Лінкор — мой псэўданім, адзін зь іх.
г. Слуцак 17.05.1987 ДарагіЛявон.
Для курсавой работы Вам хопіць тых матэрыялаў, пра якія я пісаў: і.Разьдзелумаёй кнізе праАбуховіча6. Бярыце адтуль усё патрэбнае, са спасылкамі, зразумела. 2.3 прадмовыА. Мальдзіса да зборніка. 3. У архівах Інстытуту этнаграфіі АН ёсьць рукапісы Дылы. ЛістыДылы я часткова перадаў у Слуцкі краязнаўчы музэй. Там яны ляжаць. Там ляжыць рукапіс Дылы „Сена пана Гельмунта". Гэты рукапіс прыслаў ён мне. Яго трэба падрыхтаваць да друку. Я ня маю часу й сіл. Вазьміцеся, і ў суаўтарстве з Вамі яго надрукуем. Прыедзьце ў Слуцак на 2—3—4 дні. Папрацуйце ў краязнаўчым музэі. Гасьцініцу я пастараюся для Вас прабіць. ФотаДылы ёсьць у музэі ў Слуцку. Я даваў туды іх. Што датычыцца іншых матэрыялаў, то яны рыхтуюцца. Я зьбіраюся пісаць нарыс „ЯзэпДыла". Кніжку пляную напісаць таўсьцейшую, чым пра Абуховіча. Тамя прайдуся па ўсяму
6 Родчанка Р. Альгерд Абуховіч-Бандынэлі: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1984. -134 с.
жыцьцёваму й творчаму шляху Я.Дылы, алемне трэба яшчэ ехаць у архівы Ленінграду, Масквы і у шшых гарадах.
Учора вярнуўся зьМенску. Вазіў свой зборнік вершаў,Дуэль“пад псэўданімам Р. Лінкор. Даў па некалькі вершаў у „Вожык“, „Звязду“, „ЛіМ“, „Мінскую праўду“, „Беларус“. Стаміўся за тры дні так, што рукі зусім ня слухаюцца.
Ня ўсё вядома й мне пра ЯзэпаДылу. Гэта быў вялікі кансьпіратар. Вось і ўчора я патраціў дзень у Лентскай бібліятэцы на высьвятленьне аднаго пытаньня праДылу.Але пакуль што рана пра тое гаварыць.
Мову Дылы дасьледуйце з розных бакоў.
Жадаю посьпехаў.
Няма сіл пісаць.
3 павагай і прывітаньнем Р. Родчанка (Р. Лінкор).
Р. S. Ужо іў Ленінскай бібліятэцы заведзеныя дзьве пэрсанальныя карткі на гпворы Р. Лінкора. Там на ўліку мая кніжка пад маім прозьвішчам, а яшчэ пад маім псэўданімам.
Р. Р. S. У„Сене пана Гельмунта“Дыла піша пра сваё жыцьцё й дзейнасьць у Менску ў часерэвалюцыі 1905—190722. Гэта якраз пюй твор, якіможна цяпер надрукаваць. Вы лепш будзеце ведацьДылу зь яго. Бярыцеся яго расшыфроўваць. Так, не чытаць, а расшыфроўваць, бо почырк у пісьменьніка быў у апошнія гады неразборлівы, рукі ня слухаліся, як у мяне цяпер. Гэта й будзе мая й Вашая публікацыя. Прапануем „Сена..."ў „Беларусь“ці ў ,ДІМ“? Са зноскай: падрыхтавана да друку — Р. Родчанкам ІЛ. Юрэвічам. Посьпехаў! Мой асьпірант! Дзейнічайце!
Р. Р. Р. S. А лісты Дылы да мяне мне друкаеаць няёмка. Гэтую публікацыю рабіце Вы самастойна. Я не хачу сябе хваліць.
Яшчэ адзін Р. S. Нашчадкі даруюць нам памылкі, але не даруюць бязьдзейнасьці.
21.05.1987.
Добры дзень, дарагіЛявон!
Дзякуй за інфармацыю. Як бачыш, я адпачыў і почырк крыху стаў лепшы.
Прыяжджай у верасьні, як плянуеш. Праўда, тады будзе позна рыхтаваць да друку „Сена...“. Што ж, я сам яго падрыхтую. А пісьмы, якія ў музэі, падрыхтуеш ты. Я даю табе на гэта права, каб у цябе
зьявілася самастойная публікацыя, каліяе яшчэ няма. Ці зробім у суаўтарстве.
Калі пасьля сэсіі будзе час — падскоч. Тады падрыхтуем „Сена...“. Я некаліягорасшыфроўваў, чарнавікі недзе павінны быць.
Зь якіх ты Юрэвічаў?
Пішы, што табе ўдаецца адшукаць.
Посьпехаў!
Рыгор Родчанка.
Р. S. Mae кнігі: „Абуховіч-Бандынэлі", „Старэйшая школа Беларусі"7, „У паходзе“8 — калектыўны зборнік паэзіі. Астатняе ў зборніках (артыкулы), у пэрыёдыцы9. Я ўсё ж буду, калі змагу, пісаць пра Язэпа Лявонавіча. Умяне сабралася матэрыялаў пра яго даволі шмат.
28.05.1987 Добры дзень, Лявон дарагі.
Пытаньняў ты паставіў йшат, але ня маю я цяпер часу на ўсе адказваць.
3 рэдактарамі спрачацца цяжка. I не заўсёды трэба. Копію „Сена...“мне абяцалі зрабіць у музэі на наступным тыдні. Рукапіс невялікі, менш за„Ўімя дзяцей“™. Дамоўленасьці пакуль што няма на друкаваньне, але трэба рукапіс. Тады будзе й дамоўленасьць.
Усё ёсьць уДылы. Сёньня разам з тваім лістом атрымаў ліст і ад дачкі Я. Дылы. Я зьёюў гэтым годзе павінен сустрэцца.
Прывітаньні!
Р. Родчанка.
Р. S. Умяне шмат напрамкаў у дасьледаваньнях — пэдагогіка, краязнаўства, літаратуразнаўства, гісторыя, паэзія, публіцыстыка. Для аднаго чалавека гэта зашмат, але жумяне сем дыплёмаў".
7 Родчанка Р. Старэйшая школа Беларусі. Мн., 1985. — 78 с.
8 Родчанка Р. У паходзе // У паходзе: Зборнік паэзіі. Мн., 1985. — 95 с.
9 Пазьней выйшлі іншыя кнігі: 3 вечнага: Зборнік фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў Случчыны / Уклад. Р. Родчанка. Мн., 1990. — 62 с.; Эліксір маладосці: Апавяданні, гумарэскі / Уклад. Р. Родчанка, Ю. Рыбнікаў; Перакл. з укр. Р. Родчанкі. Мн., 1990. — 302 с.; Родчанка Р. Слуцкая старасветчына: (Факты і разважанні). Мн., 1991. — 69 с.
‘° Аповесьць Язэпа Дылы.
Неўзабаве я наведаў у Слуцку Рыгора Родчанку. Заплаціўшы за нумар у паўпустым местачковым гатэлі, зазваніў да яго дадому, дамаўляючыся пра час спатканьня. Празь якую гадзіну ён сустрэў мяне, седзячы на разабраным ложку, выглядам нагадваючы не Язэпа Лявонавіча, як мне тое ўяўлялася зь ягоных лістоў, а хутчэй гісторыка Віталя Скалабана. Маленькі пакой, дзе час застыў нібыта на адной гадзіне — шарай, — быў няхлюйна ўпакаваны стосамі паперы, што пад самую столю выціснула рэдкія палічкі з кнігамі. Размова нашая атрымалася не такою, як бачылася студэнту. Магчыма, я быў ня ў час ці мо гаспадар пачуваўся нядобра. Так ці інакш, праз кароткі час разьвітаўся, атрымаўшы, што праўда, у падарунак колькі лістоў Язэпа Дылы й ягоны здымак, і рушыў у музэй. У гатэль больш не вяртаўся, бо адразу з музэю выправіўся на аўтобус.