Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
там, у глушы, загінем. Калі я адмоўлюся ехаць, то не паедзе й Алесь. A я думала, нам прыйдзецца працаваць фізычна, Алесь ні да чаго не падрыхтаваны, бо работа канвэерная, трэба быць хуткім і спрытным, на што ён ня меў здольнасьці. У Аўстраліі ж, як пісалі, працуюць павольна. Мелі вырабленыя дакумэнты ў ЗША й Аўстралію. Чакалі, куды прыйдзе вызаў першы, прышоўу Аўстралію, сюды й прыехалі. Думку, каб паехаць у Аўстралію, наддаў А[нтон] Адамовіч. Алесь захапіўся зусім нязнаным Новым Сьветам з новым сузор’ем, новым небам. Пісаў, што шматлікія зьбіраюцца ехаць сюды. Але Алесь прыехаў першы. Ён, добра разгледзеўшыся, напісаў, якія пэрспэктывы чакаюць інтэлектуальных працаўнікоў у будучым (яго не цікавіў матэрыяльны бок жыцьця). Атрымаўшы гэты ліст, яны павярнулі аглоблі ў ЗША. Потым яго стараліся сьцягнуць адсюль. Двойчы пасылалі афіцыйнае запрашэньне на працу ў Радыё Лібэрты4. Ён адмовіўся з прычыны той, што на радзіме засталіся ягоныя брат зь сястрой і сваімі сем’ямі5. Ён быў нарэдка дзіўнай асобай. Мне прыходзілася часта сустракацца зь пісьменьнікамі й паэтамі, як у Бэрліне, так і ў Зальцбургу, ягонымі сябрамі, як сваімі, гэтак і ўкраінскімі. Яны стараліся зьмірыцца са сваім лёсам, былі шмат рэчаістымі. Стараліся набыць неабходную асьвету, каб у будучым не працаваць фізычна, каб мець болей магчымасьцяўзаймаццаўлюбёнай працай. Многія мелі сем’і, дзеці для іх былі пацехаю, стараліся быць блізкімі зь імі. Алеся ж нічога не цікавіла. Ён жыў у прыватным сьвеце надзямным. Мне здаецца, ён ніколі па-сапраўднаму не апусьціўся на зямлю абедзьвюма нагамі. Напрыклад, ён строіў пляны, яму здавал ася „ўсё як мае быць як ён заўсёды казаў, а калі пойдзе ды яшчэ памоліцца Боіу, то ўжо зусім будзе добра. Але так не заўсёды было, як ён плянаваў. I тады ён у роспачы ўцякаў ад рэчаіснасьці ў палон, ці царства алькаголю. Ён стараўся змагацца зь ім, і верыў, што толькі стоіць яму пайсьці ў „гэтую клініку", што ў Морэлянд6, і ўсё будзе „як мае быць“. Але, каб вырвацца з палону алькаголю, патрэбна было сапраўды быць моцным сілай волі, патрэбна было цярпець, да чаго ён не прывык.
4 Радыё Лібэрты („Вызваленьне“, пазьней „Свабода"), беларуская рэдакцыя гэтага радыё працавала ад траўня 1954 г. у Мюнхэне.
5 Маюцца на ўвазе сястра Аля, што нарадзілася ў 1923 г., ды брат Лявон — 1929 г.
6 Морэлянд (Морэлэнд) — раён ў Мэльбурне.
Найцяжэйшыя часы для яго былі пару гадоў пасьля арышту бацькоў7. Калі ж ён пайшоў на працу ў Лагойск, атрымоўваў нядрэнну зарплату, бо апрача заст[упніка] рэдактара газэты ён пісаў артыкулы й вершы, за што плацілі ганарар8. У ваенны час пакутваць яму па-сапраўднаму шмат не давялося, як, прыкладам, Вам9, хіба толькі голад, а хто яго не зазнаў? Ажаніўся, лічыў гэта за няшчасьце, але ж я яго ніколі не трымала. Праўда, быў вельмі рады, калі нарадзіўся першы сын, але на зьяўленьне апошніх двух лічыў за няшчасьце10. А ён жа іх не выхоўваў. Ён ня ведаў, колькі каштавалі кніжкі, уніформы ды ўсё другое, бо гэта ўсё было маім абавязкам, я плаціла за ўсё, ён жа гэтыя расходы падаваў у таксэйшн11. Між тым, толькі сям’я яго ўтрымоўвала, бо такім незарадным у жыцьці ён загінуў бы даўным-даўно. Я старалася як мага аблегчыць ягоны стан жыцьця. Часта яго дакаралі за тое, што ён бярэ мала ўдзелу ў беларускім жыцьці (яскравей адказаў у вершы ,,Мала“12).
7 Бацькі Алеся Салаўя былі арыштаваныя ў 1937 г., бацька памёр у Сібіры, a маці вярнулася толькі празь дзесяць гадоў і хутка таксама памерла ў Менску.
8 Алесь Салавей працаваў у Лагойску на пасадзе заступніка адказнага рэдактара раённай газэты ад лютага 1940 г. да чэрвеня 1941 г.
9 Маецца на ўвазе тое, што Аляксандар Калодка у 1943 г. арыштаваны вялейскім гестапа. Быў вязьнем канцэнтрацыйных лягераў у Асьвенціме, Біркенаў, Бухэнвальдзе й інш.
10 У паэта было трое дзяцей: першы сын Міхась нарадзіўся ў 1946 г., дачка Ганна — у 1947 г., другі сын Юры —1950 г.
11 Taxation — зьбіраньне падаткаў.
12	МАЛА
Спытаюцца ў цябе трыбуны масаў: чаму маўчыш так шмат і творыш мала?.. У сьвеце хварбаў радасных і красаў кальчэе з холаду зямная гала.
Ствары мэлёдыю вясны, музыка, яшчэ й сыграй, каб маса не праспала сьвітаньня прыйсьцьнага. Ды пальцы — смыка і струн іскрыпкі не краналі здаўна.
Ня вобразы ў суладнасьці вялікай, а зьлітыя ў вадно — і флёра й фаўна твой зрок заслоньвалі. Цягнуў ты лямку кавалка хлеба дзённага бясслаўна, &
Ен быў не палітык, што яго шмат вершаў было патрыятычных, то гэта так, бо ён верыў у тое, што пісаў, але з гадамі ён траціў надзею на будучыню. Ен пісаў мастацкія вершы на вышыні клясычнай літаратуры. Яму хацелася, каб мова беларуская была ня мовай „простай", як пераважна думаюць нашыя будзённыя людзі й саромеюцца ў ёй гаварыць, карыстаюцца расейскай або польскай мовамі.
Памятаеце, калі яшчэ жыў У[ладзімер] Аксючыц'3... Тады яшчэ беларусы ня мелі свайго Дому, а як была пастаўлена культурная справа? Тады Алесь з галавой акунуўся ў гэту працу, будучы культурным
і? і біўся ў пазачыненую клямку кавадла й молата, рыдлёўкі й кіркі. Ты меў адну прызначаную рамку — ублізь і ўдалеч, удаўзккі і ўшыркі — мятлу, мяшкі з пшаніцаю ці соляй. Згінаўся горб — і неба водбліск зыркі ня мог, пануры, ты разгледзець болей. ...Прыгноблены і стомай, і зьмярканьнем, ня цешаны дабром, хвалёнай воляй, сядаў тварыуь, іграць.Ды парываньнем цябе натхняла Муза неахвотна.
О, лепш было маўчаць з убогім граньнем, бязь сябры доўга плачучы маркотна, бяз Бацькаўшчыны плачучы заўсёды... Душа няўстрым пакутвала гаротна, сузорны шлях да вышняй насалоды шукаючы ў празьмерлівым гарэньні. Натуга сіл падужвала нягоды — і захлыналася чуцьцё ў натхненьні. Ты йзноў сядаў. Сугучны хор бязьлікі гучэў у дыямэнтавым тварэньні. Тады ў вакрыленых руках музыкі іскрыпка валадарна, думна грала. Луналі з крыійталёвых тонаў зыкі — скупыя зыкі — іх было так мала...
1952
13 Аксючыц Уладзімер (22.07.1922 — 13 031965), беларускі грамадзкі дзеяч у Аўстраліі, адзін з актыўных удзельнікаў Згуртаваньня Беларусаў у Вікгорыі.
рэфэрэнтам'4. Колькі было падрыхтавана й пастаўлена пастановак, дэклямацыяў пры кожнай нагодзе. Тады ён не шкадаваў часу й да чаркі прыкладаўся вельмі мала. Тады зь ім яшчэ лічыліся й слухалі ягонай парады ў мове, яго яшчэ выдзялялі.
Але чым больш зжываліся зь ім, тым больш рабілі яго нікчэмным. У[ладзімер] Шнэк15 зрабіўся адным з заядлых яго ворагаў, а чаму? Бо ён адмовіўся паправіць „ягоную“ гістарычную аповесьць „Драбы“, матывуючы тым, што яе трэба перарабіць усю, на што ён ня мае часу, дый тады твор стане не яго. Ен выдаў „Драбы“ без Алеся, ня ведаю, ці папраўляў хто, ці не. Алесь жа лічыў, друкаваць трэба тое, што сапраўды напісана на высокім узроўні. У нас тут, як ведаеце, разьвялося шмат паэтаў, і кожны сягае ўвысь.
Памятаю, як купілі Беларускі Дом16, ён казаў: „Вось і сцэнка ёсьць, хоць невялічкая, але ж усім можна будзе зрабіць штосьці". Але як ставіліся да яго? Што рабіла „паважаная" (ня мной) спадарыня Яц-
4 Культурны рэфэрэнт — пасада ў Згуртаваньні Беларусаў у Вікторыі (а таксама, магчыма, у Беларускім Цэнтральным Камітэце ў Вікторыі), якую займаў Алесь Салавей. Прадугледжвала абавязкі падрыхтоўкі інфармацыйных паведамленьняў да разнастайных нацыянальных сьвяткаваньняў.
15 Шнэк Уладзімер (псэўд. Случанскі, 23.03.1927 — 03.02.1995), беларускі пісьменьнік, вайсковы й грамадзкі дзеяч у Аўстраліі. Хутка па прыезьдзе ў Аўстралію (1950) далучыўся да беларускай грамады ў Мэльбурне, стаў сябрам Беларускага Аб’еднаньня ў Вікторыі, узначаліў скаўцкі зьвяз „Усяслаў Чарадзей“. Шмат займаўся літаратурнай дзейнасьцю, выдрукаваў у 1958— i960 гг. гістарычную аповесьць, Драбы", а таксама ўласным коштам выдаў паэму Лявона Случаніна „Рагнеда". Сябра Беларускага Вызвольнага Фронту, займаў розныя пасады ў гэтай арганізацыі ў Аўстраліі, выдаваў часопіс „На Варце'* як орган Краёвага Штабу БВФ і гумарыстычны часопіс „Ёрш“. Ад 1982 г. у рангу маёра стаў кіраўніком Краёвага Штабу БВФ, а ў 1986 г. ужо як палкоўнік прызначаны заступнікам начальніка Галоўнага Штабу БВФ. Падрыхтаваў і выдаў альбом „Беларуская Краёвая Абарона“ (1984). Удзельнічаў у Канфэрэнцыях Сусьветнай Антыкамуністычнай Лігі (1987,1989), Пленуме БЦР (1988). Ад 1990 г. — сакратар управы Беларускага Цэнтральнага Камітэту ў Вікторыі. Удзельнік Першага Зьезду Беларусаў Сьвету ў Менску ў 1993 г.
16 Беларускі Дом у Мэльбурне быў набыты намаганьнямі мясцовай беларускай грамады ў 1972 г.
кевіч17? Ці сказала яму аб намеры паставіць п’есу (а ён жа быў культурны рэфэрэнт)? Ня памятаю, ці змаглі яны паставіць гэту п’еску. Нават не заікнуліся. Яна хацела мець лепш сп. Ш. за суфлёра, што ледзь чытаць умеў.
А калі перадаваліся беларускія перадачы ў радыё18? Тыя артыкулы, якія падрыхтоўваў ён, як Вы са сп-няй Яцкевіч прыдзіраліся за кожнае слова. Памятаеце „Мурэй“, колькі Вы сапсавалі нэрваў за гэта, а ён быў правы19. А хто ведаў лепш беларускую мову, як ня ён? Ён ёю толькі й жыў і ўсё сваё жыцьцё да апошняга часу цікавіўся кожным новым словам, як у даўнейшай, першапачатковай мове, гэтак і цяперашняй на Бацькаўшчыне.
А недавер? Часамі было, калі ён завітае неспадзявана да аднаго ці другога Міколы20, а там абгаварваліся пытаньні аб дзейнасьці Рады
17 Яцкевіч Эўлалія (нар. 03.09.1923 на Віленіпчыне), беларуская грамадзкая дзяячка ў Аўстраліі. Жонка Даната Яцкевіча. У1949 г. выехала зь сям’ёй у Аўстралію. Першыя гады жыла ў Брысбэне, дзе разам з мужам займалася актыўнай грамадзкай дзейнасьцю, была старшынёй Згуртаваньня Беларускіх Жанчын у Аўстраліі, створанага пры Задзіночаньні Беларускіх Вэтэранаў. У1956 г. разам зь сям’ёй перабралася ў Мэльбурн, дзе таксама далучылася да грамадзкай дзейнасьці. Адна з арганізатараў і настаўніца першай і друтой беларускіх школ. Кіравала беларускім мяшаным хорам пасьля сьмерці яго стваральніка Пётры Мікуліча. Сяброўка Беларускага Цэнтральнага КамітэтуўВікторыі і цягам 1977—1980 гг. ягоная старшынька. У1976—1978 гг. — ініцыятарка стварэньня й галоўная супрацоўніца беларускай рэдакцыі радыё 3ZZ у Мэльбурне.
'8 Беларускія перадачы радыё выходзілі ад сакавіка 1976 да ліпеня 1977 г., калі былі ліквідаваныя разам з радыёстанцыяй 3ZZ, на якой яны дзейнічалі. Ініцыятаркай і старшынькай была Эўлалія Яцкевіч.