Запісы 28

Запісы 28

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва
Выдавец:
Памер: 473с.
Мінск, Нью Йорк 2005
91.61 МБ
Друкарская памылка. Пасля 356 старонкі ўстаўлена копія 119-160 старонак. З 357-ай збіта нумарацыя. замест 357 - 399.
11.	Беларуская бібліятэка імя Янкі Купалы ў Парыжы, заснаваная ў чэрвені 1947 г.
12.	Прадстаўніцтва газэты „Бацькаўшчына" ў Францыі (прадстаўнік — сп. Мікола Лысуха).
13.	Часопіс „Божым Шляхам“ (рэдактар — айцец Леў Гарошка), месячны орган Беларускае Грэка-Каталіцкае Рэлігійнае Місіі ў Парыжы, заснаваны ў кастрычніку 1947 г.
14.	Часопіс „Моладзь" (рэдактар — сп. Янка Філістовіч), месячны орган Беларускае Незалежніцкае Арганізацыі Моладзі, заснаваны ў ліпені 1948 г.
Ангельшчына
Колькасьць беларускіх эмігрантаў: 11 ооо.
Характарыстыка нацыянальна-палітычнае сьведамасьці: Да Другое Сусьветнае вайны беларусы ў Ангельшчыну траплялі толькі паадзіночна. Усе яны былі нацыянальна нясьведамыя й таму не пакінулі па сабе ніякага сьледуўнацыянальнай беларускай працы. Масавая беларуская эміграцыя зьявілася тут толькі ў часе Другое Сусьветнае вайны. Прыйшла яна, разам з палякамі, із Заходняе Беларусі й лучыла ў Першы Польскі Корпус, які фармаваўся ў часе вайны на ангельскай зямлі. Сярод яе былі й нацыянальна сьведамыя адзінкі, аб чым сьведчаць факты іхных пошукаў беларускіх арганізацыяў у Ангельшчыне праз пасярэдніцтва лёнданскіх украінцаў. Вялікай масай прыехалі беларусы ў Ангелыпчыну ў 1946 г., калі туды быў пераведзены з Італіі Другі Польскі Корпус. У гэтым Корпусе было шмат беларусаў, якія, будучы яшчэ ў Расеі й на Блізкім Усходзе, стараліся ўтрымліваць між сабою лучнасьць, хоць і не маглі як польскія жаўнеры фармальна заснаваць свае беларускія арганізацыі. Каля 500 беларусаў прыехала ў Ангельшчыну зь Нямеччыныў 1947—1948 гт. якДП. Бальшыня беларусаў Ангельшчыны — нацыянальна маласьведамая, спалянізаваная ці зрусіфікаваная. іооо зь іх — добра сьведамых, a 200 — актыўных.
Існуючыя беларускія арганізацыі:
1.	Прадстаўніцтва Ўраду БНР у Ангелынчыне (прадстаўнік — прафэсар Жук-Грышкевіч Вінцук), заснаванае ў 1947 г.
2.	Згуртаваньне Беларусаўу Вялікабрытаніі (старшыня — сп. Францішак Бартуль). Грамадзкая арганізацыя, заснаваная ў верасьні 1946 г.
3-	Беларускі Незалежніцкі Народна-Хрысьціянскі Рух (старшыня —
сп. Мікола Арцюх). Палітычная арганізацыя, заснаваная ўсьнежні 1947 г.
4.	Беларуская Нацыянал-Дэмакратычная Партыя — краёвы аддзел, заснаваны ў студзені 1948 г.
5.	Згуртаваньне Беларускіх Камбатантаў у Вялікабрытаніі (старшыня — лейтэнант Пётра Сыч), заснаванае 28 лістапада 1948 г.
6.	Беларускае Хрысьціянскае Акадэмічнае Аб’еднаньне „Жыцьцё“ (старшыня — айцец доктар Часлаў Сіповіч). Арганізацыя беларускіх студэнтаў і беларусаў вышэйшае асьветы, заснаваная ў лістападзе 1947 г.
7.	Згуртаваньне Беларускіх Скаўтаў на Чужыне (дружыны ў Тамворцы й Лёндане).
8.	Прадстаўніцтва газэты „Бацькаўшчына" ў Ангельшчыне (прадстаўнік — Згуртаваньне Беларусаўу Вялікабрытаніі).
9.	Газэта „Беларус на Чужыне“ (рэдактар — сп. Аляксандар Надсон), двухтыднёвы орган Беларускага Незалежніцкага Народна-Хрысьціянскага Руху, заснаваны 7 кастрычніка 1947 г.
іо.	Часопіс „Наперад" (рэдактар — сп. Уладзімер Цьвірка), месячны орган беларускае моладзіў Ангельшчыне, заснаваны іо студзеня 1948 г.
11.	Часопіс „Змагар“, орган Згуртаваньня Беларускіх Камбатантаў у Вялікабрытаніі, заснаваны ў сакавіку 1949 г.
12.	Беларускі Дом уЛёндане, гаспода ўсіх цэнтральных беларускіх арганізацыяў у Ангелыпчыне з клюбам і гатэлем, набыты ў сьнежні 1948 г.
Нямеччына
Колькасьць беларускіх эмігрантаў: іо ооо.
Характарыстыка нацыянальна-палітычнае сьведамасьці: Амаль уся эміграцыя з Другое Сусьветнае вайны. Напалову нацыянальна сьведамая, напалову зрусіфікаваная ці спалянізаваная.
Існуючыя беларускія арганізацыі:
1.	Прэзыдыюм Рады БНР са сваім Сакратарыятам (першы заступнік старшыні Прэзыдыюму — доктар Ігнат Гагалінскі, другі заступнік старшыні — пасол Аляксандар Стагановіч, сакратар Прэзыдыюму — інжынэр Міхась Рагуля й 12 сяброў Прэзыдыюму).
2.	Урад БНР са сваёй Канцылярыяй (прэм’ер-міністар Ураду БНР — магістар Аўген Каханоўскі).
3.	Замежнае Прадстаўніцтва Беларускага Нацыянальнага Цэнтру, заснаванае 15 жніўня 1945 г. Як каардынацыйны міжпартыйны орган БНЦ задзіночвае ў сабе Беларускую Нацыянал-Дэмакратычную Партыю, Беларускую Незалежніцкую Партыю, Беларускіх Хрысьціянскіх Дэмакратаў і інш. (старшыня — сп. Лявон Савёнак).
4.	ЦК Беларускае Нацыянал-Дэмакратычнае Партыі (Аўген Каханоўскі).
5.	ЦК Беларускае Незалежніцкае Партыі (Міхась Рагуля).
6.	ЦК Партыі БеларускіхХрысьціянскіх Дэмакратаў (Ігнат Гагалінскі).
7.	Часовае Кіраўніцтва Беларускае Аўтакефальнае Правастаўнае Царквы пад зьверхніцтвам япіскапа Сергія, заснаванае 5 чэрвеня 1948 г.
8.	Беларускі Нацыянальны Камітэт — Цэнтральнае Прадстаўніцтва Беларускае Эміграцыі ў Нямеччыне (Старшыня — інжынэр Уладзімер Тамашчык). Грамадзкая арганізацыя, заснаваная 6 чэрвеня 1946 г.
9.	Згуртаваньне Беларускіх Скаўтаў на Чужыне (галоўны кіраўнік — магістар Вацлаў Пануцэвіч), заснаванае 15 лістапада 1945 г. Згуртаваньне мае ў Нямеччыне 5 штандараў, што ахопліваюць 512 скаўтаў, ня лічачы скаўцкія адзінкі Аўстрыі, Францыі, Бэльгіі, Ангельшчыны й Бразыліі, падпарадкаваныя Галоўнай Гасподзе ЗБСЧ.
іо.	Згуртаваньне Беларускіх Вэтэранаў у Нямеччыне (галоўны старшыня — палкоўнік Франц Кушаль), заснаванае 5 ліпеня 1947 г.
11.	Згуртаваньне Беларускіх Настаўнікаў на Эміграцыі (старшыня — сп. Мечыслаў Рагажэцкі), заснаванае 17 верасьня 1947 г.
12.	Аб’еднаньне Беларускіх Лекараў на Чужыне (старшыня — доктар Вітаўт Тумаш), заснаванае ў сакавіку 1947 г.
13.	Навуковае Таварыства імя Францішка Скарыны (старшыня — прафэсар Янка Станкевіч), заснаванае ў чэрвені 1946 г.
14.	Саюз Беларускіх Журналістых (старшыня — Мікола Панькоў), заснаваны ў верасьні 1947 г.
15.	Згуртаваньне Беларускіх Жанчын у Нямеччыне (старшыня — Натальля Арсеньнева), заснаванае ў 1947 г.
16.	Беларуская Харытатыўная Служба (дырэктар — айцец Міхась Маскалік), заснаваная ў жніўні 1947 г.
17.	ІМКА/ІВКА — беларуская сэкцыя (старшыня — Франц Кушаль), заснаваная ў жніўні 1948 г.
18.	Беларуская Бібліяграфічная Служба (кіраўнік — Мікола Панькоў), заснаваная ў 1947 г.
19.	Беларускі Тэатар Эстрады (мастацкі к^раўнік — кампазытар Мікола Куліковіч), заснаваны ў чэрвені 1945 г.
20.	Беларускае Студэнцкае Згуртаваньне ў Мюнхэне (старшыня — Антон Бяленіс), заснаванае 18 лістапада 1945 г.
21.	Беларускае Студэнцкае Згуртаваньне ў Марбургу, заснаванае ў сьнежні 1945 г.
22.	Беларускае Студэнцкае Згуртаваньне ў Рэгенсбургу, заснаванае ў верасьні 1947 г.
23.	Беларускае Студэнцкае Згуртаваньне ў Карлсруэ, заснаванае ў верасьні 1947 г.
24.	Беларускае Студэнцкае Згуртаваньне ў Фрайбургу, заснаванае ў верасьні 1947 г.
25.	Беларуская гімназія імя Янкі Купалы (дырэктар — доктар Аляксандар Орса), заснаваная 22 сьнежня 1945 г.
26.	Беларуская гімназія імя Максіма Багдановіча (дырэктар — сп. Аляксей Вініцкі), заснаваная ў лістападзе 1946 г.
27—29. Беларускія Гімназіі ў Ватэнштэце, Міхельсдорфе й Гібэльштаце, заснаваныя ў 1946—1948 гг.
30—37Беларускія Народныя Школы ў Віндышбэргердорфе, Остэргофэне, Шляйсгайме, Мітэнвальдзе, Мэнхегофе, Ватэнштэце, Міхельсдорфе й Гібэлыптаце, заснаваныя ў 1945—1948 гг.
38.	Газэта „Бацькаўшчына“ (рэдаіуе калегія), тыднёвы орган беларускае незалежніцкае думкі, заснаваны 31 кастрычніка 1947 г.
39.	Часопіс „Сакавік" (рэдактар — Антон Адамовіч), літаратурнамастацкі й навукова-публіцыстычны орган, заснаваны ў сакавіку 1947 г.
40.	Часопіс „Мэдычная Думка“ (рэдактар — доктар Вітаўт Тумаш), орган Аб’еднаньня Беларускіх Лекараў на Чужыне, заснаваны ў сьнежні 1946 г.
41.	Бюлетэнь „Скаўцкая Інфармацыйная Служба“ (рэдактар — Вацлаў Пануцэвіч), орган Галоўнае Гасподы Згуртаваньня Беларускіх Скаўтаў на Чужыне, заснаваны 20 кастрычніка 1946 г.
Бэльгія
Колькасьць беларускіх эмігрантаў: 1500.
Характарыстыка нацыянальна-палітычнае сьведамасьці: Амаль усе
з новае эміграцыі. 3 прычыны цяжкіх умоваў працы й жыцьця (капальні вугалю) — у бальшыні пасіўныя. Невялікая частка зь іх знаходзіцца пад уплывам расейцаў і палякаў.
Існуючыя беларускія арганізацыі:
1.	Прадстаўніцтва Ўраду БНР у Бэльгіі (прадстаўнік — маёр Рагуля Барыс), заснаванае 22 лютага 1949 г.
2.	Саюз Беларусаў у Бэльгіі (старшыня — інжынэр А. Ромар), заснаваны 1 студзеня 1947 г.
3.	Згуртаваньне Беларускіх Камбатантаў у Бэльгіі (старшыня — маёр Барыс Рагуля), заснаванае 2 верасьня 1948 г.
4.	Цэнтраля Беларускіх Студэнцкіх Арганізацыяў на Чужыне (старшыня — Барыс Рагуля).
5.	Беларуска-Бэльгійскі Камітэт (старшыня — прафэсар В. Дэні, сябра — Барыс Рагуля, сакратар — доктар Ковэлерт). Арганізацыя для апекі над беларусамі й беларускімі стуцэнтамі, заснаваная і лютага 1949 г.
6.	Беларускае Студэнцкае Згуртаваньне ў Лювэне (старшыня — Барыс Рагуля), заснаванае 22 студзеня 1949 г.
7.	Прадстаўніцтва газэты „Бацькаўшчына" ў Бэльгіі (прадстаўнік — Я. Лабоўка).
Аўстрыя
Колькасьць беларускіх эмігрантаў: да 500.
Характарыстыка нацыянальна-палітычнае сьведамасьці: Амаль усе з новае эміграцыі. У бальшыні — нацыянальна сьведамыя. Частка знаходзіцца пад уплывам расейцаў.
Існуючыя беларускія арганізацыі:
1.	Аб’еднаньне Беларусаў Верхняе Аўстрыі (старшыня — Аляксандар Яцэвіч). Грамадзкая арганізацыя, заснаваная ў 1947 г.
2.	Згуртаваньне Беларускіх Скаўтаў на Чужыне (2 зьвязы ў Куфштайне й Рыдзе), заснаванае ў студзені 1949 г.
3.	Беларуская школа для малапісьменных у Рыдзе, заснаваная 1 студзеня 1948 г.
Швэдыя
Колькасьць беларускіх эмігрантаў: іоо.
Характарыстыка нацыянальна-палітычнае сьведамасьці: Амаль усе — беларусы новае эміграцыі й нацыянальна сьведамыя.
Існуючыя беларускія арганізацыі:
1.	Прадстаўніцтва Ўраду БНР у Швэдыі (прадстаўнік — інжынэр Асоўскі Альбэрт), заснаванае 2 студзеня 1949 г.
2.	Беларуская Грамада ў Скандынавіі (старшыня — інжынэр Альбэрт Асоўскі). Грамадзкая арганізацыя, заснаванаяўжніўні 1948 г., якая гуртуе беларусаў Швэдыі, Нарвэгіі й Даніі.
3.	Прадстаўніцтва газэты „Бацькаўшчына“ ў Швэдыі (прадстаўнік — інжынэр Альбэрт Асоўскі).
Італія
Колькасьць беларускіх эмігрантаў: 50.
Характарыстыка нацыянальна-палітычнае сьведамасьці: Амаль усе з новае эміграцыі й нацыянальна сьведамыя.
Існуючыя беларускія арганізацыі:
1.	Беларускія Багасловы Пакрова Сьв. Міколы ў Рыме.